Смерць у Венецыі
Toмас Ман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
рыпеў і стагнаў у голым вецці дрэваў. Ганс Ганзэн працягваў гаварыць, у той час як Тоніа ўстаўляў час ад часу ненатуральнае «няўжо» і «так-так» без радасці з таго, што Ганс у запале прамовы зноў узяў яго пад руку, бо гэта было толькі няшчырае збліжэнне без усялякага значэння.
Потым яны адышлі ад валоў непадалёк ад вакзала, паглядзелі, каб забіць час, як з няўклюдным пыхканнем праехаў цягнік, палічылі вагоны і памахалі рукою чалавеку, які, захутаны ў футра, сядзеў на ўзвышэнні ў канцы апошняга вагона. А на Ліндэнпляц перад вілаю буйнога купца Ганзэна яны спыніліся, і Ганс падрабязна і наглядна паказаў, як забаўна бывае, калі станеш унізе на вароты саду і катаешся сюды-туды пад гучны віскат завес. А пасля гэтага ён развітаўся.
«Ну, трэба дамоў, — сказаў ён. — Адзьё, Тоніа. Наступны раз я праводжу цябе дадому, будзь упэўнены».
«Адзьё, Ганс, — сказаўТоніа, — было вельмі прыемна пашпацыраваць разам».
У поціску іх рукі былі мокрымі і забруджанымі ржою ад садовых варотаў. Але калі Ганс зазірнуў у вочы Тоніа, на яго сімпатычным твары з’явілася нешта падобнае да раскайнага роздуму.
«Між іншым, я ў бліжэйшы час прачытаю "Дон Карласа”! — хуценька прамовіў ён. — Тая сцэна з каралём у кабінеце, здаецца, выдатная!» Потым ён узяў свой заплечнік пад паху і пабег цераз палісаднік. Перш чым знікнуць у доме, ён кіўнуўяшчэ раз галавою.
I Тоніа Крэгер пайшоў, напоўнены святлом і акрылены. Вецер падганяў яго ззаду, але гэта было не адзінай прычынаю Taro, што ён гэтак лёгка рушыў з месца.
Ганс будзе чытаць "Дон Карласа”, і тады ў іх будзе штосьці агульнае, пра што не змогуць нічога сказаць ні Імэрталь, ні хто іншы! Як добра яны разумелі адзін аднаго! Хто ведае — магчыма, ён падштурхне яго яшчэ пісаць вершы?.. He, не, гэтага ён не хацеў! Ганс не павінен быў рабіцца такім, як Тоніа, а заставацца, якім быў, такім светлым і дужым, якім яго ўсе любілі, а Тоніа — мацней за ўсіх! Але тое, што ён прачытае «Дон Карласа», яму ўсё ж не зашкодзіць... I Тоніа пайшоў цераз ста-
рыя прысадзістыя вароты, пайшоў міма порта і ўздоўж крутога, прадзіманага скразнякамі і мокрага завулка з франтонамі — угору, да бацькоўскага дома. Яго душа ў той час ажыла; у ёй была жарсць ды тужлівая зайздрасць — і зусім крышку пагарды, і сапраўдная нявінная святасць.
II
Бялявая Інга, Інгеборг Гольм, дачка доктара Гольма, які жыў каля рынку, там, дзе высока, востра і шматразова біў гатычны фантан, была тою, каго Тоніа Крэгер пакахаў, маючы шаснаццаць гадоў.
Як гэта здарылася? Ён бачыў яе тысячу разоў; аднак аднаго разу вечарам ён убачыў яе ў пэўным асвятленні, убачыў, як яна ў размове з сяброўкаю, смеючыся неяк паблажліва, закідвала галаву набок, нейкім пэўным чынам заводзіла сваю не надта тонкую, не вельмі вытанчаную, яшчэ па-дзіцячаму дзявочую руку за патыліцу, прычым белае газавае рукаво саслізгвала з яе локця; ён пачуў, як яна пэўным чынам падкрэслівала слова, зусім звычайна-банальнае слова, прычым у яе голасе было цёплае звонкае гучанне, і захапленне завалодала яго сэрцам, куды больш моцнае за тое, якое ён некалі адчуваў, калі глядзеў на Ганса Ганзэна тады, калі ён яшчэ быў маленькім дурненькім хлопчыкам.
У гэты вечар ён узяў з сабою яе вобраз, разам з тоўстаю бяляваю касой, прадаўгаватымі вясёлымі блакітнымі вачыма і пяшчотна-лёгкім следам рабацінак над носам; ён не мог заснуць, бо чуў пазвоньванне ў яе голасе, паціху спрабаваў падрабіць націск, з якім яна вымаўляла звыклае слова, і пры гэтым жахаўся. Досвед вучыў яго, што гэта мусіла быць каханне. Але хоць ён і дакладна ведаў, што каханне абавязкова прынясе яму шмат болю, бяды і прыніжэнняў, што, акрамя таго, яно парушыць мірнае жыццё і напоўніць сэрца мелодыямі, не даючы спакою, каб можна было давесці пачатае да канца і бестурботна завяршыць штосьці суцэльнае, ён усё-такі ўспрыняў яго
з радасцю і песціў яго ўсімі фібрамі сваёй душы, бо ведаў, што яно ўзбагачае і ажыўляе, ён імпэтна імкнуўся быць багатым і актыўным замест таго, каб бестурботна завяршаць штосьці суцэльнае...
Гэтая падзея, калі Тоніа Крэгер страціў галаву ад вясёлай Інгі Гольм, адбылася ў апусцелым салоне жонкі консула Густэдэ, на якую ў той вечар выпала чарга правесці ўрок танцаў; гэта быў прыватны курс, у якім бралі ўдзел толькі тыя, хто належаў да першых сем’яў; таму яны збіраліся па чарзе ў бацькоўскіх дамах, каб павучыцца танцам і прыстойным паводзінам. Адмыслова дзеля гэтай мэты кожны тыдзень прыязджаў з Гамбурга балетмайстар Кнак.
Яго звалі Франсуа Кнак, і што гэта быў за мужчына! «J’ai 1’honneur de me vous representer, — казаў ён, — mon nom est Knaak...’’ I гэта прамаўляецца без нізкага паклону, а толькі стоячы, выпрастаўшыся, — стрымана і ўсё ж выразна. He кожны дзень трапляеш у становішча, калі ты павінен называць сябе французскім чынам, але калі ты ўмееш гэта рабіць правільна і бездакорна на гэтай мове, то фраза не пашкодзіць і таму, хто размаўляе па-нямецку». Як цудоўна прылягаў шоўкава чорны пінжак да яго тлустых сцёгнаў! Штаны мяккімі фальбонкамі звісалі на лакавыя туфлі, упрыгожаныя шырокімі атласнымі бантамі, а карыя вочы пазіралі з выразам зморанага шчасця ад уласнай прыгажосці...
Любога прыгняталі яго празмерныя самаўпэўненасць і добрапрыстойнасць. Ён рабіў крокі — і ніхто не ўмеў так іх рабіць, як ён: эластычна, хістка, пагойдваючыся, па-каралеўску — у напрамку да гаспадыні дома, схіляўся ў паклоне і чакаў, пакуль яна падасць яму руку. Калі ён яе атрымліваў, то дзякаваў ціхім голасам, пружыніста адступаў, паварочваўся на левай назе, правую з сагнутым уніз мыском хутка адрываў ад зямлі ўбок і аддаляўся, віхляючы сцёгнамі.
Грамаду трэба было пакідаць, ідучы да дзвярэй задам наперад і з паклонамі; нельга падносіць сабе крэсла, ухапіўшы за
* Маю гонар адрэкамендавацца... маё прозвішча Кнак (фр.).
адну ножку або цягнучы яго па падлозе, а трэба лёгка браць яго за спінку ды ставіць бясшумна на месца. Нельга стаяць, скрыжаваўшы рукі на жываце і варушачы языком у роце; калі гэта ўсё ж адбывалася, то ў пана Кнака была звычка паўтараць тое ж самае такім чынам, што ў чалавека на ўсю рэштку жыцця заставалася агіда да такіх дзеянняў...
Гэта — адносна такту. Што ж да танца, то яго пан Кнак удасканальваў яшчэ ў большай ступені. У прыбраным ад лішніх рэчаў салоне гарэлі газавыя свяцільнікі і свечкі на каміне. Падлога была пасыпана талькам, і на ёй у маўклівым паўколе стаялі партнёры. А з другога боку парцьераў, у суседнім пакоі, у плюшавых фатэлях сядзелі маці ды цёткі і праз свае ларнеты разглядалі пана Кнака — як ён, крыху сагнуўшыся, трымае краі свайго пінжака двума пальцамі з аднаго і другога боку і пругкімі нагамі дэманструе асобныя элементы мазуркі. Але калі ў яго меўся намер па-сапраўднаму здзівіць публіку, то ён раптам і без важкай прычыны адрываўся ад падлогі ўверх, няўлоўна хутка круцячы ў паветры нагамі адна вакол другой, быццам шчоўкаючы імі, пасля чаго са сваёй стрыманаю, але ашаламляльнаю нязмушанасцю, упэўненай ва ўсім, вяртаўся на гэтую зямлю...
«Што за незразумелая малпа?» — думаў Антоніа Крэгер сам сабе. Але ж ён добра бачыў, што Інга Гольм, вясёлая Інга, не раз з самазабыўнаю ўсмешкаю сачыла за рухамі пана Кнака, і гэта было не адзінай прычынаю таго, чаму ўсё гэта цудоўна засвоенае фізічнае майстэрства выклікала ў яго ў прынцыпе штосьці накшталт захаплення. Як спакойна і ўпэўнена глядзелі вочы пана Кнака! Яны не ўзіраліся ў сутнасць рэчаў, а толькі датуль, дзе рэчы рабіліся складанымі і тужлівымі; вочы не ведалі нічога, акрамя таго, што яны карыя і прыгожыя. Вось чаму яго пастава была такой ганарліваю! Сапраўды, трэба быць дурнем, каб крочыць так, як ён; але тады цябе любілі б, бо ты варты любові. Ён так добра разумеў, чаму Інга, бялявая, салодкая Інга, пазірала на Кнака такімі вачыма. Няўжо на яго самога ніводная дзяўчына не будзе ніколі пазіраць гэтаксама?
Ды не, такое здаралася. Вось была Магдалена Фэрмерэн, дачка адваката Фэрмерэна, дзяўчына з пяшчотнымі вуснамі
і вялікімі, цёмнымі, яснымі вачыма, вельмі сур’ёзнымі і летуценнымі. На танцах яна нярэдка, бывала, падала; але падчас каманды «дамы выбіраюць кавалераў» яна падыходзіла да яго: яна ведала, што ён піша вершы, яна два разы прасіла яго паказаць іх ёй і часцяком здалёку пазірала на яго з пахіленай галавою. Але што яму было да таго? Ён, ён кахаў Інгу Гольм, бялявую, вясёлую Інгу, якая, напэўна, пагарджала ім за тое, што ён займаўся паэзіяй... Ён глядзеў на яе, бачыў яе вузкія, блакітныя вочы, напоўненыя шчасцем і кпінамі, і ў ім паўставала зайздрослівая туга, жорсткі, неадчэпны боль, што яна не прымае яго і што ён назаўжды застанецца для яе чужым, месціўся ў яго грудзях і смылеў...
«Першая пара — en avant!'» — выгукнуў пан Кнак, і ніякія словы не здольныя апісаць, як жа цудоўна гэты чалавек вымавіў насавы гук. Развучвалі кадрылю, і на вялікі жах Тоніа Крэгера ён трапіў у адну чацвёрку з Інгаю Гольм. Ён пазбягаў яе, як толькі мог, і ўсё-такі раз за разам апынаўся наўпоблізь ад яе; ён прымушаў свае вочы не скіроўвацца на дзяўчыну, і ўсё роўна ягоны позірк увесь час трапляў на яе... I вось, узяўшы за руку рудавалосага Фердынанда Матысэна, яна, быццам коўзаючыся, падбегла да яго, закінула касу назад і, перадыхнуўшы, спынілася, перад ім; пан Гайнцэльман, акампаніятар, ударыў сваімі кашчавымі пальцамі па клавішах, пан Кнак падаў каманду, кадрыля пачалася.
Яна рухалася перад ім сюды-туды, наперад-назад, крокамі і з паваротамі, водар, які ішоў ад яе валасоў ці ад тонкай белай тканіны яе ўбору, часам закранаў яго, і яго вочы ўсё больш і больш поўніліся смуткам. «Я кахаю цябе, кахаю, любая, мілая Інга», — шаптаў ён у душы і ў гэтыя словы ўкладаў увесь свой боль ад таго, што яна танчыла так старанна і весела, а на яго не звяртала ніякай увагі. Яму прыйшоў на памяць цудоўны верш Шторма: «Я спаць хачу, а ты ўсё танчыш». Прыніжальнае супярэчлівае пачуццё мучыла яго, і яно палягала ў тым, што трэба танчыць, у той час калі ты кахаеш...
* Наперад! (фр.)
«Першая пара en avant! — сказаў пан Кнак, бо пачалося новае кола. — Compliment! Moulinet des dames! Tour de main!*» I ніхто не можа апісаць, як грацыёзна ён праглынуў бязгучнае «е» ад «de».
«Другая пара en avant!» На чарзе былі Тоніа Крэгер і ягоная дама. «Compliment!» — і Тоніа Крэгер пакланіўся. «Moulinet des dames!» — і Тоніа Крэгер, схіліўшы галаву і нахмурыўшы бровы, палажыў руку на рукі чатырох дам, на руку Інгі Гольм, і пачаў танчыць «moulinet».