• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    ніжняй кропкі на геаграфічнай карце, — яго маці ставілася да яго адзнак абсалютна абыякава.
    Тоніа любіў сваю смуглявую і палымяную маці, якая так цудоўна іграла на раялі і мандаліне, і ён быў рады, што яна не перажывала наконт яго сумнеўнага становішча сярод людзей. 3 іншага ж боку, ён адчуваў, што гнеў бацькі ёсць справаю куды больш прыстойнаю і вартаю павагі, і ён, хоць бацька і бэсціў яго, у прынцыпе быў з ім згодны, у той час як вясёлую абыякавасць маці ён лічыў трохі нядбайнай. Часам ён думаў: «Пэўна ж дастаткова, што я ёсць, якім ёсць, і я не хачу і не магу мяняцца, бестурботны, упарты, зацікаўлены рэчамі, пра якія звычайна ніхто не думае. Ва ўсякім разе, так і павінна быць, што мяне па-сур’ёзнаму бэсцяць і караюць за гэта, а не абыходзяцца толькі пацалункамі ды музыкай. Мы ж не цыганы ў зялёнай кібітцы, а прыстойныя людзі, род Крэгераў, сям’я консула Крэгера...» Нярэдка ён яшчэ думаў: «Чаму я такі незвычайны і ў супрацьстаянні з усімі, у разладзе з настаўнікамі і не свой сярод іншых юнакоў? Варта толькі паглядзець на іх, на гэтых добрых вучняў ды і на салідных сераднячкоў. Яны не лічаць настаўнікаў смешнымі, яны не пішуць вершаў, і ў галаве ў іх толькі тыя рэчы, што і павінны там быць і пра якія можна гаварыць голасна. Як прыстойна і ў згодзе з усімі і кожным яны павінны адчуваць сябе! Гэта, мусіць, добра... Дык а што ж адбываецца са мною і што будзе з усім гэтым далей?»
    Манера разглядаць самога сябе і сваё стаўленне да жыцця адыграла важную ролю ў любові Тоніа да Ганса Ганзэна. Ён любіў яго спачатку за тое, што Ганс быў прыгожы; а потым — за тое, што ён ва ўсіх праявах уяўляўся яму антыподам і процілегласцю. Ганс Ганзэн быў выдатным вучнем і, акрамя таго, актыўным хлопцам, які ездзіў на кані, займаўся гімнастыкай, выдатна плаваў і карыстаўся агульнай любоўю. Настаўнікі ставіліся да яго амаль з пяшчотнай прыхільнасцю, называлі яго па імю і спрыялі яму ўсялякім чынам, таварышы па вучобе імкнуліся заваяваць яго прыязнасць, а на вуліцы яго спынялі дамы і паны, дакраналіся да яго чубчыка светлых валасоў, які вытыркаўся з-пад яго дацкай бесказыркі, і казалі: «Добры дзень, Ганс
    Ганзэн, які сімпатычны чубчык! Ты ўсё яшчэ выдатнік? Перадавай прывітанне тату і маме, цудоўны наш хлопчык!..»
    Такім быў Ганс Ганзэн, і колькі Тоніа Крэгер яго ведаў, пры кожнай сустрэчы яго апаноўвала палкае жаданне, узнікала зайздрослівая туга, якая месцілася паўзверх грудзей і пякла. У каго такія сінія вочы, думаў ён, і хто жыве ў такім ладзе і ў такой шчаслівай гармоніі з усім светам, як ты?! Заўсёды ты заняты добрапрыстойнаю і паважанаю ўсімі справаю. Выканаўшы школьныя заданні, ты бярэш урокі коннага спорту ці працуеш з садовай пілою, і нават падчас вакацый на моры ты захоплены веславаннем, парусным спортам і плаваннем, у той час як я бяздзейна, нікому непатрэбны ляжу на пяску і патаемна назіраю за зменлівымі грымасамі, якія прабягаюць па марскім абліччы. I таму твае вочы такія ясныя. Быць такім, як ты...
    Ён нават спробы не рабіў зрабіцца такім, як Ганс Ганзэн, і, магчыма, гэтае жаданне ў яго і не было аж такім сур’ёзным. Але ён балюча жадаў, каб той палюбіў яго, такога, як ён ёсць, і дамагаўся, як толькі мог, яго любові, павольна і шчыра, самааддана і пакутліва, але з такою тугою, якая можа пячы глыбей і больш пагібельна, чым любая раптоўная жарсць, якой можна было б чакаць ад яго адметнай знешнасці.
    I яго дамаганні не былі зусім марнымі, бо Ганс — які паважаў, між іншым, некаторую перавагу над сабою, яго здольнасць гаварыць, якая дазваляла Тоніа выказваць складаныя рэчы, — вельмі добра разумеў, што тут жыве надзвычай моцнае і пяшчотнае пачуццё да яго, і ён адказваў яму ўдзячнасцю і прыносіў яму як падарунак кропельку шчасця сваёй прыязнасцю — але прыносіў і пакуты рэўнасці, расчаравання ды марнага намагання наладзіць духоўную еднасць. Бо было дзіўна, што Тоніа, які ўсё ж такі зайздросціў Гансу Ганзэну за яго лад жыцця, увесь час спадзяваўся перацягнуць яго на свой бок, што, у скрайнім выпадку, магло атрымацца толькі на імгненні і тое дзеля прыліку.
    «Я толькі што прачытаў штосьці цудоўнае, штосьці шыкоўнае», — сказаў ён. Яны ішлі і елі з аднаго кулька фруктовыя цукеркі, якія яны купілі за дзесяць пфенінгаў у крамніка Івэрсана
    на Мюленштрасэ. «Табе неабходна гэта пачытаць, Ганс, гэта — "Дон Карлас” Шылера... Я табе пазычу, калі хочаш...»
    «Ай, не трэба, — адказаў Ганс Ганзэн, — пакінь гэта, Тоніа: гэта не для мяне. Я з болынай ахвотаю чытаю кніжкі пра коней, ты ведаеш. У іх бываюць выдатныя ілюстрацыі, павер мне. Калі ты аднойчы будзеш у мяне, я табе іх пакажу. Гэта імгненныя фатаграфіі; можна ўбачыць коней на бягу рыссю і наўгалоп і тое, як яны скачуць ва ўсякіх позах, якіх у рэчаіснасці ніколі не бачыш, бо гэта адбываецца занадта хутка...»
    «Ва ўсіх позах? — ветліва спытаў Тоніа. — Ага, гэта добра. Але што датычыць "Дон Карласа”, то гэта звыш усяго. Там ёсць месцы — табе варта было б паглядзець — такія цудоўныя, што гэта штурхае цябе, быццам штосьці выбухае...»
    «Выбухае? — спытаў Ганс Ганзэн. — Якім чынам?»
    «Там, напрыклад, ёсць месца, дзе кароль плача, бо ён ашуканы маркізам... але ж маркіз падмануўяго толькі дзеля прынца — разумееш, для каго ён ахвяруе сабою. I тут з кабінета ў перадпакой даходзіць вестка, што кароль плакаў. "Плакаў?” Усе прыдворныя жудасна разгубленыя, і гэта ўсё ўзрушвае да глыбіні душы, бо гэта — страшэнна сухі і суровы кароль. Але гэта так зразумела, што ён заплакаў, і мне яго, шчыра кажучы, больш шкада, чым прынца і маркіза, разам узятых. Ён заўсёды такі самотны, не ведае аніякае любові, і вось здаецца, што ён знайшоўчалавека, а той здраджвае яму...»
    Ганс Ганзэн збоку зірнуў у твар Тоніа, і штосьці ў гэтым твары, мусіць, прывабіла яго, бо ён раптам зноў узяў яго пад руку і спытаў:
    «Якім чынам ён здрадзіў яму, Тоніа?»
    Тоніа захваляваўся.
    «Вось жа, рэч у тым, — пачаў ён, — што ўсе лісты ў Брабант і Фландрыю...»
    «А вось ідзе Эрвін Імэрталь», — сказаў Ганс.
    Тоніа замоўк. Няхай бы, падумаў ён, скрозь зямлю праваліўся, гэты Імэрталь! Трэба ж было яму з’явіцца і перашкодзіць! Каб толькі ён не пайшоў з намі і не прагаварыў усю дарогу пра ўрок верхавой язды... Бо Эрвін Імэрталь таксама наведваў тыя
    заняткі. Ён быў сынам дырэктара банка і жыў тут недалёка ад аркі. На сваіх крывых нагах, касавокі, ён ішоў ім насустрач уздоўж прысадаў, ужо без школьнага ранца.
    «Вітаю, Імэрталь, — сказаў Ганс. — У нас тут з Крэгерам невялікі шпацыр...»
    «Мне трэба ў горад, — сказаў Імэрталь, — сёе-тое купіць. Але я прайду з вамі крышку... Гэта што ў вас— фруктовыя цукеркі? Добра, дзякую, я з’ем колькі. Заўтра ў нас зноў заняткі, Ганс». Гаворка ішла пра заняткі верхавой яздою.
    «Выдатна! — сказаў Ганс. — Мне зараз купяць скураныя гамашы, ведаеш, таму што я нядаўна атрымаў адзінку1 за экзэрсіс...»
    «Ты, мусіць, не займаешся верхавой яздою, Крэгер?» — спытаў Імэрталь, і яго вочкі ператварыліся ўдзве ясныя шчылінкі...
    «Не», — адказаў Тоніа вельмі няўпэўнена.
    «Табе варта б было, — заўважыў Ганс Ганзэн, — папрасіць свайго бацьку, каб ён запісаў цябе таксама на гэтыя заняткі, Крэгер».
    «Ага...», — сказаў Тоніа адначасова і паспешліва, і абыякава. На нейкую хвілю ў яго заняло мову, бо Ганс звярнуўся да яго, назваўшы прозвішча; і Ганс, здаецца, адчуў гэта, бо тут жа патлумачыў:
    «Я назваў цябе Крэгерам, бо тваё імя такое ненармальнае; паслухай, прабач, алеяяго нелюблю. Тоніа... Гэтажувогуле не імя. Між іншым, ты тут зусім ні пры чым, барані Бог!»
    «Не, цябе назвалі, мусіць, галоўным чынам так, таму што гэта гучыць па-іншаземнаму і ўяўляе сабою штосьці адмысловае...» — сказаў Імэрталь і зрабіў выгляд, быццам хоча ўсё загладзіць.
    Вусны Тоніа задрыжалі. Ён узяў сябе ў рукі і сказаў:
    «Напраўду, гэта дурнаватае імя; мне б хацелася, бачыць Бог, лепш звацца Генрыхам або Вільгельмам, можаце мне паверыць. Але рэч у тым, што адзін брат маёй маці, у гонар якога мяне хрысцілі, завецца Антоніа; мая ж маці з тых краёў...»
    * У нямецкіх школах — найвышэйшая адзнака.
    Потым ён замоўк і даў магчымасць гэтым двум пагаварыць пра коней і скураную збрую. Ганс узяў Імэрталя пад руку і пачаў гаварыць з нязмушанай цікавасцю, якую ніколі нельга было б выклікаць у яго ў дачыненні да «Дона Карласа». Час ад часу Тоніа адчуваў, як прыліў жадання заплакаць казытаў яму ў носе; яму нялёгка было таксама справіцца з падбароддзем, якое ўвесь час пачынала дрыжаць.
    Ганс не любіў яго імя — а што было рабіць? Яго самога звалі Ганс, а Імэрталя — Эрвін; добра, гэта былі агульнапрызнаныя імёны, якія нікога не здзіўлялі. Але «Тоніа» — гэта было штосьці замежнае і асаблівае. Сапраўды, у ім ва ўсім было ўвогуле штосьці асаблівае, хацеў ён таго ці не, і ён заставаўся адзінокім і выключаным з асяроддзя простых і звычайных, хоць ён і не быў цыганом у зялёнай кібітцы, а сынам консула Крэгера, з роду Крэгераў... Але чаму Ганс называўяго Тоніа, пакуль яны былі адны, а калі далучаўся хтосьці трэці, ён пачынаў саромецца яго? Часам ён быў блізкі і зычлівы да яго, гэта праўда. «Якім чынам тады ён здраджвае яму, Тоніа?» — пытаўся ён і браўяго пад руку. Калі ж потым падыходзіў Імэрталь, ён з палёгкаю ўздыхаў, пакідаў яго і без патрэбы папракаў яго іншаземным імем. Як жа яму балюча было гэта ўсё бачыць!.. Гансу Ганзэну ён, у прынцыпе, крыху падабаўся, калі яны былі сам-насам, ён гэта ведаў. Але калі з’яўляўся хтосьці трэці, ён пачынаў саромецца і ахвяраваў ім. I Тоніа зноў заставаўся адзін. Ён згадваў караля Філіпа. Кароль плакаў...
    «Далібог, — сказаў Эрвін Імэрталь, — мне цяпер сапраўды трэба ў горад! Адзьё, сябры, і дзякуй за фруктовыя цукеркі!» Пасля гэтага ён ускочыў на лаўку, што стаяла ў яго на дарозе, прабег па ёй на сваіх крывых нагах і падаўся трушком далей.
    «Імэрталя я люблю!» — з націскам сказаў Ганс. У яго была спешчаная і самазадаволеная манера выказваць свае сімпатыі і непрыхільнасці: літасціва раздаваць іх, так бы мовіць ... I потым ён працягваў гаварыць пра заняткі верхавой яздою, бо ён быў у тэме. I ўжо было недалёка да дома Ганзэнаў; шлях цераз валы не заняў вельмі шмат часу. Яны моцна прытрымалі шапкі і нахілілі галовы насустрач моцнаму вільготнаму ветру, які