Смерць у Венецыі
Toмас Ман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
Я ўжо сканчваю, Лізавета. Паслухайце мяне, я люблю жыццё — гэта прызнанне. Прыміце яго і зберажыце, — у гэтым я яшчэ нікому не прызнаваўся. Казалі, нават пісалі і публікавалі, што я ненавіджу жыццё, ці баюся яго, ці пагарджаю ім, ці адчуваю агіду да яго. Я любіў гэта слухаць, гэта цешыла мяне, але з гэтай прычыны такія выказванні не менш памылковыя... Вы ўсміхаецеся, Лізавета, і я ведаю, з чаго. Але я малю Вас: не лічыце тое, што я Вам цяпер кажу, літаратураю! He думайце пра Чэзарэ Борджыа ці пра нейкую нецвярозую філасофію, якая ўздымае яго на шчыт! Ён для мяне — нішто, гэты Чэзарэ Борджыа, я вельмі невысокай думкі пра яго, і я ніколі не зразумею, як можна надзвычайнае і дэманічнае шанаваць у якасці ідэалу. He, "жыццё”, якое само па сабе як вечная процілегласць духу і мастацтву, — не як прадбачанне крывавай велічы й дзікай прыгажосці, не як надзвычайнае дэманструе нам сябе звычайным; наадварот, нармальнае, добрапрыстойнае і добразычлівае — вось царства нашых палкіх жаданняў, гэта — жыц-
цё ў яго спакуслівай банальнасці! Той чалавек яшчэ далёка не мастак, шаноўная мая, самай важнай і глыбокай марай якога з’яўляецца вытанчанасць, эксцэнтрычнасць і сатанізм, каму не знаёмае гэтае жарснае імкненне да нявіннага, простага і жывога, да кропелькі сяброўства, адданасці, даверлівасці і людскога шчасця, — прыхаванае жаданне, Лізавета, асалоды звычайнасці, што раз’ядае душу!..
Чалавек-сябра! Ці паверыце Вы, што для мяне быў бы гонар і шчасце, калі б я займеў сярод людзей сябра? Але пакуль што ў мяне былі сябры толькі сярод дэманаў, кобальдаў, жахлівых пачвар і немых спецыялістаў пазнання — сярод літаратараў.
Часам я трапляю на які-небудзь подыум, сустракаю ў нейкай зале людзей, якія прыйшлі, каб паслухаць мяне. Бачыце, тады здараецца, што я пры аглядзе публікі назіраю за сабою, лаўлю сябе на тым, як я таемна прыглядваюся да тых, хто вакол мяне ў аўдыторыі, трымаючы ў сэрцы пытанне: хто гэта, які падыходзіў да мяне, чые воплескі і падзяка пранікаюць у мяне, з кім маё мастацтва мяне тут ідэальна лучыць... Я не знаходжу таго, што шукаю, Лізавета. Я знаходжу статак і грамаду, якая мне добра знаёмая, быццам сход першых хрысціян: людзей з нязграбнымі целамі і тонкімі душамі; людзей, якія ўвесь час падаюць, так бы мовіць, Вы разумееце мяне, і для якіх паэзія — гэта мяккая помста за жыццё... адны толькі пакутныя, і пажадлівыя, і бедныя, і ніколі ніводнага з іншых, блакітнавокіх, Лізавета, якім дух не патрэбны!..
I ці не ёсць гэта, урэшце, вартым жалю недахопам паслядоўнасці: радавацца, калі б яно было інакш? Гэта супярэчыць здароваму сэнсу — любіць жыццё і ўсё-такі імкнуцца пры дапамозе ўсіх мастацкіх сродкаў перацягнуць яго на свой бок, заваяваць яго для розных вытанчанасцей і меланхолій, для ўсякіх хворых арыстакратаў літаратуры. Царства мастацтва павялічваецца, а царства здароўя і цнатлівасці змяншаецца на зямлі. Трэба было б тое, што яшчэ засталося, самым старанным чынам закансерваваць, а таксама не трэба было б спакушаць паэзіяй людзей, якія куды болын любяць чытаць кнігі пра коней з маментальнымі здымкамі!
Бо, па вялікім рахунку, што магло б выклікаць большае пачуццё жалю, чым жыццё, якое спакушаецца мастацтвам? Мы, мастакі, нікім так глыбока не пагарджаем, як дылетантам, жывым чалавекам, які думае пры выпадку, акрамя ўсяго, калі-небудзь пабыць яшчэ і мастаком. Запэўніваю Вас, што такая пагарда ўваходзіць у шэраг і маіх жыццёвых пачуццяў. Я знаходжуся ў кампаніі ў добрым доме; тут ядуць, п’юць, вядуць нязмушаную гаворку, разумеюць адзін аднаго найлепшым чынам, і ў мяне пануе адчуванне радасці і ўдзячнасці за тое, што я магу на нейкі час знікнуць сярод роўных няхітрых і шчырых людзей. Раптам (гэта здарылася са мною) устае афіцэр, лейтэнант, сімпатычны стройны чалавек, пра якога я ніколі б не падумаў, што ён здольны на ўчынак, не варты яго пачэснай формы, і недвухсэнсоўнымі словамі просіць дазволу прачытаць нам некалькі вершаў, якія ён напісаў. Яму даюць з разгубленай усмешкаю гэты дазвол, і ён ажыццяўляе свой намер, чытаючы з аркушыка, які ён хаваў пад палой мундзіра, свой твор, штосьці, прысвечанае музыцы і каханню, карацей кажучы, як глыбока прачула, так і нядзейсна. А цяпер я звяртаюся да кожнага: лейтэнант! Уладар свету! Яму ж гэта сапраўды было непатрэбна! I вось адбываецца тое, што павінна было адбыцца: выцягнутыя твары, мёртвае маўчанне, крышку ненатуральных апладысментаў і глыбока непрыемнае адчуванне навокал. Першы душэўны факт, усвядомлены мною, палягаў у тым, што я адчуў сябе таксама вінаватым у сапсаваным гуморы, які стварыўу прысутных гэты неразважлівы малады чалавек; без сумнення — праз гэта на мяне, у чыім рамястве ён выдаў халтуру, скіраваліся кплівыя і адчужаныя позіркі. А другі факт палягае ў тым, што гэты чалавек, да існасці і сутнасці якога я толькі што адчуваў самую шчырую пашану, раптам на маіх вачах падае, падае, падае... Спачувальная зычлівасць ахоплівае мяне. Я падыходжу, як і іншыя адважныя і дабрадушныя паны, да яго і пачынаю запэўніваць яго. "Mae віншаванні, — кажу я, — пане лейтэнант! Якая сімпатычная здольнасць! He, гэта было выдатна!” I неўзабаве я ледзьве не ляпаю яго па плячы. Але ці ёсць добразычлівасць тым пачуццём, якое трэба выказваць лейтэнанту?.. Сам вінава-
ты! Вось ён і стаяў, засаромлена раскайваючыся ў памылковай веры, што можна сарваць толькі адзін лісток, адзіны, з лаўровага вянка мастацтва, не заплаціўшы за гэта сваім жыццём. He, тут я падтрымліваю майго калегу, крымінальнага банкіра... Але ці не здаецца Вам, Лізавета, што ў мяне сёння гамлетаўская гаварлівасць?»
«Вы ўжо закончылі, Тоніа Крэгер?»
«Не. Але я болын нічога не скажу».
«Ды і хопіць... Вы чакаеце адказу?»
«А ў Вас які-небудзь ёсць?»
«Я думаю, што ёсць... Я ўважліва Вас слухала, Тоніа, ад пачатку да канца, і хачу даць Вам адказ, які пасаваў бы да ўсяго, што Вы сёння папаўдні нагаварылі, і які з’яўляецца рашэннем праблемы, што так моцна Вас занепакоіла. Дык слухайце! Рашэнне ў тым, што Вы, такі, які Вы седзіце тут, звычайны абывацель».
«Няўжо?» — спытаў ён і крыху сцяўся...
«Вядома, гэта моцна Вас закранае, а як жа інакш? I таму я хачу трохі змякчыць прысуд, бо на гэта я здольная. Вы — абывацель на аблудным шляху, Тоніа Крэгер, заблукалы абывацель».
Маўчанне. Потым ён рашуча ўстаў і ўзяў капялюш і кіёк.
«Я дзякую Вам, Лізавета Іванаўна; цяпер я магу спакойна ісці дамоў. Я дакончаны».
V
Пад восень Тоніа Крэгер сказаў Лізавеце Іванаўне:
«Ну вось, я зараз ад’язджаю, Лізавета; я павінен праветрыцца, я адбываю, уцякаю».
«А што, бацечка, Вы маеце ласкавы намер зноў паехаць у Італію?»
«Божа, ды ну Вас з Вашай Італіяй, Лізавета! Італія мне нецікавая, аж да пагарды! Даўно мінуўся той час, калі я ўнушаў сабе, што я — яе частка. Мастацтва, так? Аксамітна-сіняе неба,
гарачае віно і салодкая пачуццёвасць... Адным словам, я гэтага не люблю. Я адмаўляюся. Уся гэтая bellezza раздражняе мяне. Я не выношу таксама ўсіх гэтых жахліва ажыўленых людзей там, на поўдні, з іх чорным жывёльным позіркам. У вачах гэтых раманцаў няма сумлення... He, я лепей з’езджу ў Данію».
«У Данію?»
«У Данію. I я спадзяюся, што там мне будзе добра. Так здарылася, што я туды яшчэ ні разу не трапляў, хоць у гады маёй маладосці бываў вельмі блізка ад мяжы; і ўсё-такі я здаўна ведаў і любіў гэтую краіну. У мяне, мусіць, гэтая прыхільнасць да поўначы — ад бацькі, бо маёй маці, шчыра кажучы, больш па душы была bellezza, калі ёй, уласна, не ўсё было абыякава. Але звярніцеся да кніг, напісаных там, на поўначы; яны глыбокія, чыстыя і поўныя гумару, Лізавета, — для мяне няма нічога лепшага, я люблю іх. Вазьміце скандынаўскую ежу, гэтыя непараўнальныя стравы, якія можна спажываць толькі ў моцна прасоленым паветры (я не ведаю, ці вытрываю я іх увогуле) і якія я ведаю трохі яшчэ з бацькоўскага дому, бо так харчаваліся ў мяне там. Вазьміце таксама самі імёны, якімі ўпрыгожаны людзі там, на поўначы, і якіх шмат ужо таксама на маёй радзіме: адно толькі гучанне, напрыклад, Інгеборг — гэта як выкананне на арфе самай бездакорнай паэзіі; а потым — мора, у іх там наверсе Балтыйскае мора!.. Адным словам, еду на поўнач, Лізавета. Хачу зноў пабачыць Балтыйскае мора, хачу зноў пачуць гэтыя імёны, на месцы пачытаць гэтыя кнігі! Я хачу пастаяць на тэрасе Кронбарга , дзе да Гамлета з’явіўся "дух” і прынёс беднаму шляхетнаму маладому чалавеку бяду і смерць...»
«А як Вы паедзеце, Тоніа, дазвольце Вас спытаць? Якім маршрутам?»
«Звычайным, — адказаў ён, паціснуўшы плячыма, і заўважна зачырванеўся. — I праўда, я дакрануся да маёй... майго зы-
* bellezza — прыгажосць (іт.).
** Замак Кронбарг, увекавечаны Шэкспірам у «Гамлеце», рэзідэнцыя дацкіх каралёў.
ходнага пункту, Лізавета, пасля трынаццаці гадоў, і гэта можа стаць досыць камічным».
Яна ўсміхнулася.
«Гэта тое, што я хацела пачуць, Тоніа Крэгер. To тады едзьце сабе з Богам. He забудзьцеся таксама напісаць мне, чуеце? Я спадзяюся на поўны ўражанняў ліст пра вашую вандроўку ў... Данію...»
VI
I Тоніа Крэгер паехаў на поўнач. Ён ехаў з камфортам (бо ён меў звычку казаць, што той, у каго на душы куды цяжэй, чым у іншыхлюдзей, можа з правам прэтэндаваць на кроплю вонкавай утульнасці), і ён не спыніўся раней, чым перад ім не ўзняліся ў шэрае паветра вежы цеснага горада, яго першапачатковага зыходу. Там ён зрабіўкароткі, незвычайны прыпынак...
Змрочны надвячорак пераходзіў ужо ў вечар, калі цягнік пад’ехаў да вузкага, прадымленага, так дзіўна знаёмага крытага перона; усё яшчэ пад брудным шкляным дахам курыліся клубы дыму, расплываючыся сюды-туды доўгімі абрыўкамі, як тады, калі Тоніа Крэгер без анічога, акрамя кпінаў у сэрцы, ад’язджаў адсюль. Ён паклапаціўся пра свой багаж, распарадзіўся, каб яго даставілі ў гатэль, і пакінуў вакзал.
А вось і параконныя, чорныя, надзвычайна высокія і шырокія гарадскія дрожкі, якія ў шэрагу стаялі на плошчы! Ён не скарыстаўся імі; ён толькі зірнуў на іх гэтак, як ён глядзеў на ўсё астатняе, на вузкія франтоны і вастраверхія вежы, якія віталі яго з па-над дахаў, на бялявых і спакойна-няўклюдных людзей з іх расцягнутай і ўсё ж хуткаю гаворкаю вакол яго, і нервовы смех вырваўся з яго — смех, які меў патаемнае сваяцтва з усхліпваннем... Ён пайшоўпешкі, ішоўпавольна, адчуваючы на шчоках неадступны ціск вільготнага ветра, цераз мост, каля парэнчаў якога стаялі статуі герояў міфалогіі, і потым нейкі кавалак дарогі ўздоўж порта.