• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    Тоніа Крэгер стаяў ва ўладзе ветру і пырскаў, заглыбіўшыся ў гэтае вечнае, цяжкое, аглушальнае бушаванне, якое ён вельмі любіў. Калі ён адвярнуўся і пайшоў, то раптам усё вакол яго здалося спакойным і цёплым. Але за спінаю ён адчуваў мора; яно клікала, вабіла і вітала. I ён усміхаўся.
    Ён пайшоў у глыбіню сушы па лугавых сцяжынах праз сваё адзіноцтва, і неўзабаве яго прыняў у сябе букавы лес, які
    * Гэтане... (англ.)
    вольна разлёгся на гэтай узгорыстай мясціне. Ён сеў на мох, прыхінуўшыся да дрэва такім чынам, каб паміж стваламі можна было бачыць палоску мора. Часам вецер прыносіў да яго шум прыбою: ён гучаў, быццам недзе ўдалечыні падаюць адна на адну дошкі. Чулася крумканне варон над вершалінамі дрэваў, хрыплае, пустэльнае і згубленае... Ён трымаў на каленях кнігу, але не прачытаў у ёй аніводнага радка. Ён піў асалоду глыбокага забыцця, вольнага лунання над прастораю, і сядытады ўзнікала адчуванне, што яго сэрца запоўнена болем, кароткім вострым калаццём смутку і раскайвання, згадаць пра назву і паходжанне якога ён быў занадта лянівы і заглыблены ў сябе.
    Так праходзілі дні; ён не мог бы сказаць, як шмат іх мінула, ды ў яго і не было жадання ведаць гэта. Але потым надышоў дзень, у які штосьці здарылася — здарылася, калі сонца стаяла высока ў небе, а наўкол былі людзі, прытым Тоніа Крэгер нават не надта здзівіўся.
    Самы пачатак дня складваўся ўрачыста і шыкоўна. Тоніа Крэгер прачнуўся вельмі рана і зусім раптоўна, яго вырваў са сну нейкі вытанчаны і няпэўны жах, і ён падумаў, што ён зазірнуў у цуд, у фантастычны цуд прасвятлення. Яго пакой са шклянымі дзвярыма і балконам, з якога адкрываўся від на Зунд, быў падзелены газаваю фіранкаю на гасцёўню і спальню; ён быў паклеены шпалерамі, а таксама абстаўлены лёгкаю мэбляю, так што заўсёды рабіў светлае і прыязнае ўражанне. Але цяпер ягоныя сонныя вочы бачылі ўсё так, нібыта ён знаходзіцца ў незямным прасвятленні і ілюмінацыі, цалкам пагружаны ў невыказна прыемны і пахкі водсвет руж, які пазалочваў сцены і мэблю і надаваў газавай фіранцы пяшчотна-чырвонае адценне... Тоніа Крэгер доўга не разумеў, што адбывалася. Але стоячы перад шклянымі дзвярыма і гледзячы скрозь іх, ён убачыў, што гэта ўсё ўтваралася ад сонца, якое ўзыходзіла.
    Некалькі дзён перад тым было змрочна і дажджліва; але цяпер неба выглядала як пругка нацягнуты, светла-блакітны шоўк: яно паблісквала чысцінёю над морам і сушаю; яно было пасечанае ды аточанае воблакамі, якія прасвечваліся чырвоным і залацістым святлом, а сонечны дыск урачыста ўздымаўся
    над пералівістай рабізною мора, якое, здавалася, калацілася ад жаху і палала... Так пачаўся дзень, і Тоніа Крэгер, разгублены і шчаслівы, хуценька апрануўся, паснедаў унізе на верандзе раней за ўсіх, потым праплыў алегласць ад маленькай драўлянай купальні да Зунда, а пасля нейкую гадзінку проста пашпацыраваў па пляжы. Калі ён вярнуўся, перад гатэлем стаяла некалькі машын, падобных да аўтобусаў, і са сталоўкі ён убачыў, што як у суседнім пакоі для адпачынку, там, дзе стаяла фартэпіяна, так на верандзе і на тэрасе перад ёю за круглымі сталамі сядзела шмат людзей у вопратцы простых абывацеляў, людзей сярэдняга дастатку, якія, ажыўлена размаўляючы, са смакам пілі піва і закусвалі бутэрбродамі. Тут былі цэлыя сем’і, пажылыя і маладыя людзі, нават колькі дзяцей.
    Падчас другога сняданку (стол ламаўся ад халодных закусак, вяндлін, саленняў і печыва) Тоніа Крэгер пацікавіўся, што адбываецца.
    «Госці, — сказаў гандляр рыбаю. — Экскурсанты і госці балю з Гельсінгёра! Пэўна ж, барані нас Божа, мы гэтую ноч не заснём! Будуць танцы, танцы і музыка, і, баюся, гэта працягнецца доўга. Гэтая супольнасць сем’яў, гулянка і адначасова свята ўз’яднання — карацей, складчына ці падпіска на грошы або штосьці накшталт таго, і яны з радасцю атрымліваюць асалоду ад цудоўнага дня. Яны з’ехаліся сюды па вадзе і па сушы, а цяпер снедаюць. Пазней яны паедуць яшчэ далей, але вечарам вернуцца, і тады — танцы ў гэтай зале. Так, д’ябал іх бяры, мы не замружым вока...»
    «Што ж, гэта ў нечым прыемная разнастайнасць», — сказаў Тоніа Крэгер.
    Досыць працяглы час яны маўчалі. Гаспадыня ўладкавала свае чырвоныя пальцы, гандляр рыбай прадзьмуў правую наздрыну, каб крышку атрымаць паветра, а амерыканцы пілі кіпень і, у дадатак, мелі заклапочаныя твары.
    I тут раптам: цераз залу ішлі Ганс Ганзэн і Інгеборг Гольм...
    Тоніа Крэгер, прыемна змораны пасля купання і хуткай хады, адкінуўся ў крэсле і еў вэнджанага ласося на грэнцы; ён сядзеў, павярнуўшыся тварам да веранды і мора. I раптам дзверы разнасцежыліся, і зусім побач з’явіліся яны, як на шпацыры,
    не спяшаючыся. Інгеборг, бялявая Інга, была апранутая ў светлае, як яна звычайна апраналася на ўрок танца ў пана Кнака. Лёгкая сукенка ў клетачку даставала ёй толькі да костачак, а на плячах была шырокая белая цюлевая накідка з востравугольным выразам, які пакідаў неакрытай яе мяккую, гнуткую шыю. Капялюш вісеў цераз руку на звязаных стужачках. Яна, магчыма, выглядала крыху болын дарослаю, чым даўней; яе цудоўная каса была ўкладзена вакол галавы; Ганс Ганзэн жа быў такі, як заўжды. Ён насіў марскі бушлат з залацістымі гузікамі, верх якога на плячах і спіне захінаў шырокі сіні каўнер; матроскую бесказырку з кароткімі стужачкамі ён трымаў у звіслай руцэ і бестурботна памахваў ёй з боку ў бок. Вузкія вочы Інгі паглядалі крыху скоса — магчыма, у нечым засаромлена пад позіркамі людзей, якія сядзелі за ядою. А Ганс Ганзэн, быццам насуперак усяму свету, павярнуў галаву проста ў бок стала са сняданкам і ўзіраўся сваімі сталёва-сінімі вачыма па чарзе на людзей, з выклікам і, у пэўнай меры, з пагардаю; ён нават выпусціў руку Інгеборг і замахаў сваёй бесказыркаю яшчэ больш энергічна сюды-туды, каб паказаць, які ён мужчына. Так яны ішлі ўдваіх на тле спакойнага сіняга мора на заднім плане; абмінуўшы позірк Тоніа Крэгера, прайшлі ўздоўж залы і зніклі ў супрацьлеглых дзвярах, што вялі ў пакой з фартэпіяна.
    Гэта адбылося а палове дванаццатай дня, і пакуль курортнікі яшчэ сядзелі за сняданкам, кампанія побач на верандзе ўстала і пакінула гатэль цераз бакавыя дзверы; больш у сталоўку ніхто не заходзіў. Было чутно, як знадворку, жартуючы і смеючыся, людзі садзіліся ў экіпажы, як тыя адзін за адным са скрыгатам ехалі прасёлкам і знікалі...
    «Дык яны, відаць, яшчэ вернуцца?» — спытаў Тоніа Крэгер.
    «Куды ж яны падзенуцца! — адказаў гандляр рыбаю. — Вось жа, кара божая! Яны замовілі музыку, каб Вы ведалі, а мне спаць тут, акурат над залаю».
    «Што ж, гэта ў нечым прыемная разнастайнасць», — паўтарыў Тоніа Крэгер. Потым ён устаў і пайшоў прэч.
    Ён правёў дзень, як звычайна: на пляжы, у лесе; трымаў кніжку на каленях і міргаў у бок сонца. Яго хвалявала толькі
    адна думка, а менавіта: яны вернуцца і будуць забаўляцца, танцуючы ў зале, як прадказваў гандляр рыбаю; а ён толькі радаваўся гэтаму такой баязлівай і салодкай радасцю, якой ён даўно, цягам усіх гэтых пустых гадоў, не адчуваў. Аднойчы, дзякуючы спалучэнню розных абставін, ён бегла прыгадаў аднаго далёкага знаёмца, Адальберта, навеліста, які ведаў, чаго хоча, і накіраваўся ў кавярню, каб уцячы ад вясновага паветра. Ён тады толькі паціснуў плячыма ўслед яму.
    Палуднавалі раней, чым звычайна: і вячэру падалі таксама раней, чым заўсёды, у пакой з фартэпіянам, бо ў зале ўжо рыхтавалі ўсё да балю: яна была святочна прыведзеная ў парадак. Потым, калі ўжо сцямнела, на прасёлку і ў доме зноў адчулася ажыўленне. Экскурсанты вярнуліся; акрамя таго, з Гельсінгёра на роварах і ў экіпажах прыехалі новыя госці, і ўжо ў доме, на ніжнім паверсе, пачулася настройванне скрыпкі і насавыя гукі практыкаванняў на кларнеце... Усё неўзабаве абяцала бліскучы баль.
    I вось маленькі аркестрык пачаў з маршу: прыглушана, вытрымліваючы такт, музыка далятала наверх; танцы адкрылі паланезам. Тоніа Крэгер пасядзеў яшчэ нейкі час ціха і прыслухаўся. Але потым, калі ён пачуў, як маршавы тэмп змяніўся на такт вальса, ён устаў і бясшумна выбраўся са свайго пакоя.
    3 калідора, да якога ён прымыкаў, можна было выйсці да бакавой лесвіцы гатэля і адтуль, не праходзячы міма пакояў, трапіць ў зашклёную веранду. Ён і выправіўся гэтым шляхам, ціха і незаўважна, як быццам ідучы па забароненых сцежках: вобмацкам асцярожна прабіваўся цераз змрок, нястрымна прываблены гэтай дурнаватаю і кранальнай для душы музыкай, гукі якой даляталі да яго ўжо зусім выразна і не прыглушана.
    Веранда была пустая і неасветленая, але шкляныя дзверы ў залу, дзе ярка гарэлі дзве вялікія, абсталяваныя бліскучымі рэфлектарамі лямпы-газоўкі, былі адчыненыя. Туды ён бясшумна пракраўся, і зладзейскае задавальненне ад таго, што стаіш тут у змроку і незаўважна падглядаеш за тымі, хто танчыць на святле, выклікала сверб на ягоным целе. Паспешліва і прагна ён шукаў вачыма тых дваіх...
    Вясёлае свята, здавалася, ужо ішло поўнаю хадою, хоць ад яго адкрыцця не мінула і паўгадзіны; усе прыйшлі сюды ўжо разагрэтыя і ўзбуджаныя пасля таго, як увесь дзень прабылі разам, бестурботна, у шчаслівай еднасці. У пакоі з фартэпіяна, які Тоніа Крэгер мог бачыць увесь цалкам, калі наважваўся падацца крыху наперад, ужо сабралася колькі пажылых паноў, каб выпіць і пагуляць у карты; а астатнія сядзелі побач са сваімі жонкамі ў першых шэрагах на плюшавых фатэлях уздоўж сценаў залы і назіралі за танцамі. Яны трымалі рукі на расстаўленых каленях і з выразам задавальнення надзімалі шчокі, тым часам як маладыя матулі з чэпчыкамі на галовах сядзелі, скрыжаваўшы рукі пад грудзьмі, і глядзелі, схіліўшы галаву набок, на сумятню моладзі. Сцэна была абсталяваная каля падоўжнай сцяны залы, і там музыканты выконвалі тое, што ўмелі. Тут мелася нават труба, якая грала з пэўнай марудлівай асцярожнасцю, быццам баялася ўласнага голасу, які, тым не менш, увесь час зрываўся і захлынаўся... Пары, калыхаючыся і круцячыся, рухаліся ў коле, між тым як некаторыя проста хадзілі вакол залы абняўшыся. Строі ў людзей не былі бальнымі, а проста прызначанымі для летняга святочнага дня на вольным паветры: кавалеры мелі правінцыйна скроеныя гарнітуры, па якіх было відаць, што іх бераглі ўвесь тыдзень, а маладыя дзяўчаты былі ў светлых і лёгкіх сукенках з букецікамі палявых кветак на грудзях. У зале прысутнічала таксама некалькі дзяцей, якія па-свойму танчылі, нават калі музыка змаўкала. Даўгалыгі чалавек у кароткім фраку ў форме ластаўчынага хваста, правінцыйны леў з маноклем і падпаленымі валасамі, а ўвогуле дробны паштовы чыноўнік ці штосьці гэтага кшталту, як увасоблены камічны вобраз з дацкага рамана, здаецца, быў распарадчыкам і камандаваў балем. Паспешлівы, спацелы, ён шчыраваў усёю душою і ўсюды паспяваў, блытаўся звышстаранна ў зале; па-майстэрску становячыся спачатку на дыбачкі, потым перакрыжоўваў ногі, абутыя ў вастраносыя вайсковыя чаравікі, узмахваў у паветры рукамі, даваў распараджэнні, выклікаў музыкаў, пляскаў далонямі, і ўвесь гэты час стужачкі яго вялікага, рознакаляровага банта, што як знак яго гонару быў прымацаваны ў яго на шіячы, пырхалі ў яго ззаду за спінаю.