• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    О вялікі Божа, якім здалося яму ўсё цесным і крываватым! Няўжо ўвесь гэты час так чыста вертыкальна ўверх у дачынен-
    ні да горада ўздымаліся ў завулках гэтыя вузкія дахі з франтонамі? Коміны і мачты караблёў, якія ціха гайдаліся на ветры і ў сутонні на мутнай рацэ. Ці не пайсці яму той вуліцаю, на якой знаходзіўся дом, што немагчыма адлучыць ад яго памяці? He, гэта заўтра. Цяпер яму надта хацелася спаць. Ягоная галава была пасля паездкі цяжкая; павольныя, затуманеныя думкі блыталіся ў яго свядомасці.
    Часам цягам гэтых трынаццаці гадоў, калі ў Тоніа псаваўся страўнік, яму трызнілася, што ён зноў дома ў старым гулкім доме ў крывым завулку, што яго бацька зноў тут і прабірае яго за выродлівы лад жыцця, паводле яго распарадку. I гэтая сучаснасць нічым не адрознівалася ад аднае з п’янкіх і неадольных летуценных відзежаў, падчас якіх можна спытаць у сябе: штб гэта — сон ці рэчаіснасць, і міжволі ўпэўнена спыніцца на апошнім, каб, аднак, урэшце прачнуцца... Ён крочыў па амаль пустых, прадзіманых скразнякамі вуліцах, схіліўшы галаву, каб супрацьстаяць ветру, самнамбулічна шыбаваў у напрамку гатэля, першага-лепшага ў горадзе, дзе ён хацеў пераначаваць. Крываногі чалавек з шостам у руцэ, на кончыку якога гарэла маленькае полымя, ішоў разгайданымі матроскімі крокамі проста перад ім і запальваў газавыя свяцільнікі.
    Што ж у яго было на душы? Што там было, калі яно так змрочна і балюча тлела пад попелам яго зморанасці, не загараючыся яркім полымем? Ціха, ціха і ніводнага слова! Ніякіх слоў! Ён доўга так бы йшоў праз вецер і перадвячэрнія, летуценна знаёмыя завулкі. Але ўсё было гэтак цесна і блізка побач адно каля аднаго. I неўзабаве ўжо ён меўся прыйсці на месца.
    У верхняй частцы горада меліся дугавыя лямпы, і менавіта яны асвятлялі яго. Вось ужо быў гатэль і абодва чорныя львы, якія ляжалі перад ім і якіх ён у маленстве баяўся. Яны ўсё яшчэ пазіралі адзін на аднаго з такімі фізіяноміямі на мордзе, нібыта хацелі чыхнуць; але, здавалася, зрабіліся куды меншымі, чым былі тады... Тоніа Крэгер прайшоў паміж імі.
    Ён прыйшоў пехатою, і таму яго сустрэлі не надта ўрачыста. Парцье і вельмі акуратны, апрануты ў чорнае пан, які аддаваў знакі пашаны і ўвесь час маленькімі пальцамі запіхваў свае ман-
    жэты назад у рукавы, пачалі дапытліва разглядаць яго з галавы да ног, відавочна намагаючыся крышку вызначыць яго сацыяльную прыналежнасць, змясціць яго на іерархічнай ды грамадскай лесвіцы і адвесці яму месца на шкале сваёй павагі, але, не здолеўшы дасягнуць нейкага заспакаяльнага поспеху, яны з гэтай прычыны вырашылі спыніцца на ўмеранай ветлівасці. Кельнер, лагодны чалавек з палосамі бакенбардаў колеру белага хлеба, у бліскуча выцертым фраку і разеткамі на бясшумных пантофлях, павёў яго на другі паверх у чысты і старамодна абсталяваны пакой, за акном якога ў паўзмроку адкрываўся маляўнічы сярэднявечны від на двары, франтоны і вычварны будынак кірхі, паблізу якой знаходзіўся гатэль. Тоніа Крэгер нейкі час пастаяў каля гэтага акна; потым сеў, скрыжаваўшы рукі, на вялікую канапу, ссунуў бровы і засвісцеў штосьці сам сабе пад нос.
    Прынеслі лямпу, прыбыў яго багаж. Адначасова кельнер паклаў на стол квіток рэгістрацыі, і Тоніа Крэгер, крыху нахіліўшы набок галаву, начыркаўштосьці на ім, што выглядала падобнада прозвішча, сацыяльнага становішча і паходжання. Пасля гэтага ён замовіў невялічкую вячэру і надалей з кутка канапы глядзеў у пустату. Калі перад ім паставілі яду, ён доўга не дакранаўся да яе, потым нечага каўтнуў і яшчэ цэлую гадзіну хадзіў у пакоі сюды-туды, часам спыняючыся і заплюшчваючы вочы. Потым, павольнымі рухамі распрануўшыся, ён пайшоў у пасцель. Тоніа спаў доўга ды сніў заблытаныя і вельмі тужлівыя сны...
    Калі ён прачнуўся, то ўбачыў, што пакой быў запоўнены ясным святлом дня. Тоніа разгублена і паспешліва разважыў, дзе ён знаходзіцца, і вырашыў адсунуць фіранкі. Бледнаватая сінеча неба, якая бывае бабіным летам, была зацягнутая тонкімі шматкамі аблокаў, моцна патрапаных ветрам, але над яго родным горадам сонца свяціла ярка.
    Ён яшчэ болын дбайна пачаў сачыць за сваім туалетам, чым звычайна: мыўся і галіўся найлепшым чынам; асвяжаўся і адчышчаўся так, як быццам рыхтаваўся да візіту ўдобры прыстойны дом, дзе неабходна зрабіць шыкоўнае і бездакорнае ўражанне; і займаючыся дэталямі апранання, ён прыслухоўваўся да нясмелага стуку свайго сэрца.
    Як светла было знадворку! Ён адчуваў бы сябе лепей, калі б, як учора, на вуліцах запанавў змрок; але цяпер яму даводзілася навідавоку ўлюдзей ісці пры сляпучым сонечным святле. А калі ён сутыкнецца са знаёмымі, затрымаецца, калі яго пачнуць распытваць, а ён возьмецца распавядаць, як ён правёў трынаццаць гадоў? He, дзякаваць Богу, яго больш ніхто не ведаў — а калі б хто і прыпомніў, то не пазнаў бы, бо ён сапраўды тым часам трохі змяніўся. Ён уважліва разглядаў сябе ў люстэрку і раптам адчуў сябе больш упэўненым у сваёй масцы, за сваім рана зношаным тварам, старэйшым за ягоны век... Ён замовіў сняданак, а потым выйшаў за дзверы, пайшоў пад пагардлівымі позіркамі парцье і акуратнага пана ў чорным цераз вестыбюль і паміж двума львамі — на волю.
    Куды ён ішоў? Ён і сам не ведаў. Было, як учора. Як толькі ён зноў убачыў сябе ў атачэнні гэтага дзіўна пачцівага і незнаёмага суседства франтонаў, вежачак, аркад, фантанаў; як толькі ён зноў адчуў на твары ціск ветру, моцнага ветру, які нёс з сабою грубы водар даўніх летуценняў, — на яго пачуцці ўпала заслона і туманная павуціна... Мускулы на твары расслабіліся, і ён пачаў глядзець на людзей і рэчы заспакоеным позіркам. Магчыма, што там, там, на рагу вуліц, ён усё ж ачомаецца...
    Куды ён ішоў? У яго было адчуванне, што кірунак, які ён выбраў, знаходзіцца ў нейкай ўзаемасувязі з ягонымі журботнымі і дзіўна раскайнымі начнымі летуценнямі... Ён пайшоў на рынак пад сутарэннямі ратушы, дзе разнікі з акрываўленымі рукамі важылі свой тавар; на рынак, дзе высока, вастраверха і шмат’ярусна біў гатычны фантан. Там ён спыніўся перад домам, вузкім і простым, падобным да шмат якіх іншых, але з выпуклым прабітым франтонам, і заглыбіўся ў яго разгляданне. Ён прачытаў шыльду з прозвішчам на дзвярах і на нейкі час затрымаў свой позірк на кожным з вокнаў. Потым ён павольна павярнуўся, каб ісці.
    Куды ён ішоў? Дадому. Але ён падаўся ў абыход, пашпацыраваў за брамаю, бо яшчэ меў час. Ён прайшоў цераз Мюленваль і Гостэнваль, прытрымліваючы свой капялюш супраць ветру, які шумеў і рыпеў у дрэвах. Потым ён пакінуў валы і,
    калі амаль дайшоў да вакзала, убачыў цягнік, які прапыхкаў міма з няўклюднай паспешлівасцю; ён дзеля прыліку палічыў вагоны і паглядзеў услед чалавеку, які сядзеў высока ў канцы апошняга вагона. Але на Ліндэнпляц ён спыніўся перад адною сімпатычнай вілаю, доўга ўглядаўся ў сярэдзіну саду і ўгару на вокны і намерыўся пры канцы пагайдаць на петлях сюды-туды вароты-краты, так што яны гучна заскрыгаталі. Потым ён нейкі час разглядаў сваю руку, якая зрабілася халоднай, запэцканай іржою, і пайшоў далей; прайшоў цераз старую, прысадзістую браму, побач з портам і па стромым прадзіманым ветрам завулку ўгору да бацькоўскага дома.
    Дом стаяў у атачэнні суседніх будынкаў, перавышаючы іх сваім франтонам, — шэры і сур’ёзны, як і трыста гадоў назад, і Тоніа прачытаў пабожны афарызм, напалову выветраныя літары якога месціліся над уваходам. Потым ён уздыхнуў і пайшоў у сярэдзіну.
    Яго сэрца білася нясмела, бо ён быў гатовы да таго, што бацька можа выйсці з адных з дзвярэй на першым паверсе, паўз якія ён праходзіў, у афіцыйным сурдуце і з пяром за вухам, затрымаць яго і даць суровую прачуханку за экстравагантнае жыццё, што Тоніа палічыць за нармальную з’яву. Але яму ўдалося праскочыць бесперашкодна. Дзверы не былі зачыненыя на замок, а толькі прачыненыя, што ён палічыў вартым вымовы, тады як яму адначасова на душы было гэтаксама, як у пэўных лёгкіх трызненнях, калі перашкоды перад табою адступаюць самі сабою, і ты, адораны цудоўным шчасцем, праходзіш наперад абсалютна бесперашкодна... Прасторны пярэдні пакой, выкладзены вялікімі чатырохвугольнымі керамічнымі плітамі, адгукаўся рэхам ягоных крокаў. Насупраць кухні, у якой было ціха, як і ў даўніну, на значнай вышыні на сцяне вылучаліся дзіўныя, няўклюдныя, але акуратна адлакіраваныя драўляныя «выгарадкі», каморкі для пакаёвак, у якія можна трапіць з пярэдняга пакоя па адкрытай лесвіцы. Але вялікіх шаф і разнога куфара, якія раней тут стаялі, ужо не было. Нашчадак гаспадароў гэтага дома падымаўся па магутных сходах, абапіраючыся рукою на пафарбаваныя белым лакам паламаныя драўляныя
    парэнчы, на кожным кроку прыпадымаючы іх, а пасля зноў адпускаючы — як быццам нясмела спраўджваючы, ці можна зноў узнавіць былы давер да гэтай старой, саліднай парэнчы... Але на лесвічнай пляцоўцы, перад уваходам у мезанін, ён спыніўся. На дзвярах была ўмацаваная белая шыльдачка, на якой можна было прачытаць словы, напісаныя чорнымі літарамі: «Народная бібліятэка».
    «Народная бібліятэка?» — падумаў Тоніа Крэгер, бо тут папраўдзе не было чаго рабіць ані народу, ані літаратуры. Ён пагрукаўудзверы... Пачулася: «Уваходзьце», і ён увайшоў. Напружана і змрочна ён углядаўся ў вельмі недарэчныя змены.
    На паверсе былі тры пакоі, дзверы якіх былі адчыненыя. Сцены амаль па ўсёй вышыні былі схаваныя за кнігамі ў аднолькавых пераплётах, якія стаялі на цёмных стэлажах з доўгімі паліцамі. У кожным пакоі за свайго кшталту прылаўкам сядзеў нейкі лядашчы чалавек і нешта пісаў. Двое з іх толькі павярнулі галаву ў бок Тоніа Крэгера, а першы паспешліва ўстаў, абапіраючыся абедзвюма рукамі на стальніцу, выцягнуў наперад галаву, сціснуў вусны, узняў бровы і ўтаропіўся на наведвальніка вачыма, якія часта-часта міргалі...
    «Прабачце, — прамовіў Тоніа Крэгер, не адводзячы вачэй ад мноства кніг. — Я тут старонні, знаёмлюся з горадам. А гэта народная бібліятэка? Магчыма, Вы мне дазволіце крышку зазірнуць у ваш фонд?»
    «Калі ласка! — сказаў службовец і заміргаў яшчэ часцей. — Натуральна, усё даступна любому... Вы хочаце толькі паглядзець... Жадаеце каталог?»
    «Дзякуй, — адказаў Тоніа Крэгер. — Я дам сабе рады». 3 гэтымі словамі ён павольна пайшоўуздоўж сцен, робячы выгляд, як быццам разглядае назвы на карэньчыках. Нарэшце ён узяў з паліцы кнігу, разгарнуў яе і стаў з ёю каля акна.