Сталасць думкі, маладосць душы
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
ШКОЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА
СТАЛАСЦЬ ДУМКІ, МАЛАДОСЦЬ ДУШЫ
ШКОЛЬНАЯ (W ) БІБЛІЯТЭКА
СТАЛАСЦЬ ДУМКІ, МАЛАДОСЦЬ ДУШЫ
Зборнік паэзіі
Мінск «Мастацкая літаратура» 2000
УДК 882.6-93
ББК 84(4Бен)6
С75
Для старэйшага школьнага ўзросту
Укладанне Міколы Мятліцкага Прадмова Алеся Марціновіча
© Укладанне. М. М. Мятліцкі, 2000
© Прадмова. A. А. Марціновіч, 2000
ISBN 985-02-0060 X
© Афармленне. В. I. Цехановіч. 2000
ІМГНЕННЯУ ПАЭТЫЧНЫХ ХАРАСТВО
Сярод шматлікіх твораў, напісаных слыннай беларускай пясняркай Еўдакіяй Лось, вылучаецца верш, у якім аўтарка растлумачыла сваё разуменне паэзіі, хораша і непаўторна выказала тое, чаго не можа не разумець кожны, хто неабыякавы да найвышэйшага эмацыянальна-духоўнага ўзруху:
У кожным імгненні паэзія ёсць, У кожным здзяйсненні — яе прыгажосць, У кожнай істоце — яе хада, У кожнай бядоце — яе бяда.
Аднак паколькі кожны сапраўдны паэт — яркая творчая індывідуальнасць, ён па-свойму выказвае тое, піто не можа не хваляваць іншых творцаў. Ды і звычайных людзей, улюбёных у паэзію, таксама. Але калі чытачы, пазбаўленыя ўмення пісаць вершы, могуць заставацца паэтамі толькі ў душы, дык тыя, каму падуладна вобразнае мысленне, ствараюць яркія, уражлівыя малюнкі, якімі захапляюцца многія. Тым самым пашыраюцца межы паэзіі. Але індывідуальны пачатак яе не знікае, у чым лёгка пераканацца, знаёмячыся з творамі паэтаў, прадстаўленых у гэтай кнізе. Кожны з іх — са сваім бачаннем 1 разуменнем свету.
...Максім Лужанін — патрыярх беларускай літаратуры. I патрыярх не толькі па ўзросту (нарадзіўся 2 лістапада 1909 года), а і па значнасці таго, што зроблена амаль за семдзесят пяць гадоў настойлівай творчай працы. Родам Аляксандр Амвросьевіч (сапраўднае імя яго Аляксандр, прозвішча Каратай, а Максім Лужанін — адзін з самых распаўсюджаных псеўданімаў, бо часам карыстаўся і такімі, як М. Бусловіч, Ал. Даведка, Мікола Драч, Л. Трыер) з вёскі Прусы цяперашняга Салігорскага раёна. Скончыўшы сямігодку ў Чырвонай Слабадзе, у 1924 годзе паступіў у Беларускі педагагічны тэхнікум, што працаваў у Мінску і з’яўляўся важньхм літаратурна-культурным асяродкам. У тэхнікуме вучыліся многія
з тых, каму ў далейшым выпала стаць вядомымі пісьменнікамі. Сваім пачуваўся сярод іх і М. Лужанін. Ды і не з пустымі рукамі прыехаў у сталіцу, а з першымі вершамі. Хутка знайшоў сяброў і аднадумцаў. Найперш зблізіўся з Пятром Глебкам, Сяргеем Дарожным, Віктарам Казлоўскім. Хлопцы таксама пісалі вершы, і кожны спяшаўся надрукавацца.
У 1925 годзе змог парадавацца сваёй першай публікацыі і М. Лужанін. У сёмым нумары часопіса «Чырвоны сцяг» быў апублікаваны яго верш «Звоніць восень». Бадзёры, аптымістычны, напоўнены радасцю і светлынёй жыцця, ён родніўся зместам з творамі іншых тагачасных пачаткоўцаў. Такі ўжо быў час, калі гэтак хораша верылася ў светлую будучыню. Гэта пазней прыйдзе ўсведамленне, што многае ў краіне робіцца не так, як павінна рабіцца. Гэта пазней пачнуць ламацца лёсы, а іх, пісьменнікаў, ці не ў першую чаргу. He міне благая часіна і трох з іх дружнай кампаніі. У 1943 годзе памрэ, адбываючы пакаранне на Далёкім Усходзе, С. Дарожны. Цяжка захварэе, не жадаючы верыць у тое страшнае, што адбываецца, В. Казлоўскі. Самога ж Аляксандра Амвросьевіча рэпрэсіравалі ў 1933-м, незаконна асудзілі на два гады. Пакаранне адбываў у Марыінску Кемераўскай вобласці (Расія).
Ды гэта — яшчэ наперадзе... Вясной 1925 года М. Лужанін быў прыняты кандыдатам у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». А перад гэтым уваходзіў у студыю «Маладняка», якую ўзначальваў Міхась Зарэцкі, У лістападзе 1925-га прымаў удзел у рабоце першага з’езда гэтай літаратурнай арганізацыі. Праўда, у 1926 годзе перайшоў у літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша». Гэта былі пошукі самога сябе і пошукі сябе ў літаратуры. Талент шукаў свайго найболыпага і найлепшага раскрыцця. Таму ўзяўся і за прозу. «Бабіна лета», «Багун», «Мяцеліца» — гэтыя і іншыя апавяданні былі напісаны М. Лужаніным яшчэ ў 20-я гады. Дарэчы, яго проза спадабалася К. Чорнаму, які меў бездакорны мастацкі густ.
Пасля заканчэння універсітэта М. Лужанін працаваў адказным сакратаром у рэдакцыі часопіса «Узвышша», рэдактарам на Беларускім радыё. З’яўляўся адным з самых актыўных маладых пісьменнікаў. Аб гэтым сведчаць і шматлікія публікацыі ў перыёдыцы, і кнігі, якія выходзілі на працягу некалькіх гадоў: зборнікі вершаў «Новая ростань», «Аднагалосна», «Галасуе вясна за вясну», «Кастрычнікам! Ліпенем! Маем!», «Першамайская вуліца».
10 жніўня 1933 года Аляксандра Амвросьевіча арыштавалі. Зведаў нямала. На пічасце, менш, чым іншыя, хто таксама быў аб’яўлены «ворагам народа». Аднак хоць у 1935 годзе і змог атрымаць жаданую свабоду, рэабілітавалі толькі ў 1956-м. А развітаўшыся з Марыінскам, прыехаў у Маскву. Працаваў рэдактарам-
арганізатарам Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванні. На гэтай пасадзе яго і заспела Вялікая Айчынная вайна. Мабілізавалі ў жніўні сорак першага і накіравалі ў Падольскае пяхотнае вучылішча, якое скончыў у 1942 годзе. Ваяваў пад Сталінградам... Супрацоўнічаў у выданнях, якія тады выходзілі ў Маскве на беларускай мове. Дэмабілізаваўся ў 1944 годзе. Загадваў аддзелам культуры рэдакцыі газеты «Звязда», працаваў адказным сакратаром часопіса «Вожык», рэферэнтам у Акадэміі навук БССР. 3 1959 года з’яўляўся членам сцэнарнай калегіі, у 1967—1972 гадах — галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм».
На пасляваенны час і прыпадае асаблівая актыўнасць у творчай працы М. Лужаніна. Прытым — у розных галінах. Застаючыся паэтам па прызванню, ён усё больш упэўнена адчувае сябе ў прозе. Праўда, калі з’явілася кніга М. Лужаніна «Людзі, птушкі, прастор», у якой, як і ў «Дванаццаці вячорных вогнішчах», ажываюць вобразы тых, з кім аўтар меў магчымасць неаднойчы сустракацца, а з некаторымі і сябраваць, а таксама гучыць прызнанне ў любові да зямлі бацькоў, Анатоль Вялюгін пісаў: «За што б ёя ні браўся — усюды, і ў прозе, і ў кінадраматургіі, перш за ўсё адчуваецца, што аўтар гэтых твораў — паэт».
На карысць таго, што проза ці кінадраматургія (разам з Аркадзем Куляшовым М. Лужанін напісаў сцэнарыі вядомых мастацкіх фільмаў «Першыя выпрабаванні» і «Запомнім гэты дзень») з’явілася з-пад пяра паэта, сведчыць тое, наколькі ў творах шмат яркіх і непаўторных малюнкаў, што вабныя (найперш у прозе) сваёй светлай напоўненасцю лірычнымі адступленнямі. Гэта заўважаецца і ў такой выдатнай кнізе М. Лужаніна, як «Колас расказвае пра сябе», адзначанай у 1965 годзе Літаратурнай прэміяй імя Якуба Коласа.
Увогуле, кніга «Колас расказвае пра сябе» — значная з’ява ў беларускай літаратуры, а калі канкрэтней — у мемуарыстыцы. М. Лужанін не адзін год працаваў у народнага песняра літаратурным сакратаром. Тым самым ён меў магчымасць шмат гадзін на дзень праводзіць з Я. Коласам. Канстанцін Міхайлавіч расказваў яму многае з таго, што можна даверыць толькі блізкаму чалавеку. Зразумела, М. Лужанін прапанаваў у друк далёка не ўсё, але гэтага дастаткова, каб пашырылася наша ўяўленне пра Я, Коласа, каб мы даведаліся шмат пра яго як пра чалавека і грамадзяніна. Кніга «Колас раеказвае пра сябе» прываблівае тым, што ў ёй М. Лужанін бачыцца і цудоўным апавядальнікам, і зацікаўленым субяседнікам. I, канечне ж, творцам, які і сам схіляе галаву перад талентам народнага песняра.
Пра Я. Коласа М. Лужанін напісаў некалькі апавяданняў 1 для
самых маленькіх. Гэтыя творы склалі змест яго кнігі «Леснічоўка». Калі ж гаварыць пра прозу М. Лужаніна ў цэлым, дык яна вызначаецца сваёй жыццёвасцю і філасофскай напоўненасцю, дзе адчуваецца ўменне аўтара ствараць запамінальныя характары. У аднолькавай ступені — няхай гэта рэальныя людзі, як той жа Я. Колас, ці персанажы, народжаныя аўтарскай фантазіяй. Прозу М. Лужаніна лёгка пазнаеш і па яе моўнай насычанасці. Гэта тычыцца і аўтарскага пісьма, і мовы герояў, у тым ліку і дыялогаў.
Максім Лужанін, як далёка нямногія пісьменнікі, тонка адчувае слова, нярэдка ўжывае і такія словы, выразы, што пакуль не атрымалі шырокага распаўсюджання, але вартыя таго, каб гучаць не толькі ў гутарковай мове. Вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца Уладзімір Гніламёдаў, не без падстаў на тое, лічыць М. Лужаніна «адным з лепшых пісьменнікаў-мовазнаўцаў». У сувязі з гэтым У. Гніламёдаў заўважае: «Майстэрня слова — гэтак можна сказаць пра яго творчую лабараторыю». А ў гэтай лабараторыі не знойдзеш слоў-новаўтварэнняў, якія асабліва любяць ужываць некаторыя пісьменнікі (паэты — таксама), калі хочуць падацца арыгінальнымі, У ёй годнае месца займаюць іншыя словы — народныя, пачутыя М. Лужаніным сярод сваіх землякоў ці ў іншых кутках Беларусі, дзе яму давялося пабываць.
Дарэчы, М. Лужанін гатовы палемізаваць з тымі, хто папракае яго за частае ўжыванне слоў, якія многімі ўспрымаюцца як ненарматыўныя, не характэрныя літаратурнай мове. Свайго роду адказам тым, хто, па сутнасці, выступае супраць жывой гутарковай мовы, успрымаецца верш «Крытыку, які дакараў мяне за архаізмы», напісаны ў 1972 годзе:
Старое слова! Ах ты, Якая ж тут бяда?
А продак мой пра нафту Казаў: гарывада.
Стаймуйцеся з імпэтам, Шаноўны ягамосць!
Галоўнае не ў гэтым, А ў тым, што нафта ёсць.
Нават па тым, што твор гэты ўключаны паэтам у кнігу, якая перад табою, юны чытач, можна меркаваць, наколькі ён дарагі аўтару, як і ўсё тое, змешчанае тут, сталася свайго роду выбраным з пройдзеных ім дарог. Вершы, напісаныя ў розныя гады, даюць вельмі поўнае ўяўленне аб мастакоўскай манеры паэта, ягоным светаўспрыманні і светабачанні. А яшчэ з іх бачна, як і з верша «Надыход слова», наколькі чуйны да самога слова М. Лужанін:
Згукі лаўлю і зрухі
Чуйна, як на паверцы: Сэрцу хочацца слухаць, Слухаць хочацца сэрцам.
I гэтьх працэс адчування наваколля, пазнання яго, спасціжэння ўзнаўляецца падрабязна, паэтычны малюнак разгортваецца паступова, а ў гэтай свайго роду замаруджанасці — свая перавага. Нішто не праходзіць міма позірку. Тым самым дасягаецца вялікая скандэнсаванасць радка, які знітоўвае між сабой розныя імгненні, што і нараджаюць яе вялікасць Паэзію. А ў гэтым сэнсе яшчэ больш характэрны верш «Мастак». М. Лужаніну ўдалося перадаць увесь працэс творчасці: ад нараджэння задумы — да яе поўнага ўвасаблення.