Сталасць думкі, маладосць душы
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
Згасала сонца. Ён пісаў
Карціну.
Здавалася, што прычакаў
Часіну
I перадасць
Адным рукі узмахам
Чаўны і снасць
I ўзлёт дзюбатых птахаў.
Мастаку хацелася дасягнуць як мага большай дасканаласці: Ды каб чуваць было, Аб чым
сумуюць чайкі,
Ды каб відаць было
На дне марскім
зары акрайкі.
Над карцінай «працаваў, аж покуль змрок не ўпаў на бераг». Ды і тады не сышоў з месца, каб раніцай зірнуць на палатно як бы новымі вачыма. Здавалася б, перадаў усё, што хацеў:
Схапіў ён тонка вагары
I колер хвалі,
I птушкі белыя ўгары
Нібы крычалі.
Але як прафесіянал хутка зразумеў, што карціна «жыла», «дыхала» не гэтымі падрабязнасцямі. Зусім не тое, над чым ён доўга разважаў, надавала твору непаўторнасць:
А ўсё ж не гэтым і не тым
Жыла карціна, Зусім не дыхала яна I не свяціла.
Каб не трымцеў між сінявы Ледзь-ледзь прыкметны, Але імклівы і жывы Рыбацкі ветразь.
Аднак дамінанта верша «Мастак» у апошняй страфе:
I знаў мастак, Хоць залічылі Знаходку ў скарбы, Што ветразь той Быў выпадковы Кавалак фарбы.
Завяршэнне твора нечаканае, але па-свойму характэрнае, бо лішні раз пацвярджае правільнасць думкі, што творчасць — з’ява заўсёды загадкавая. I наўрад ці ўдасца калі-небудзь спасцігнуць усе яе сакрэты. Хоць, калі разабрацца, да гэтага няма патрэбы імкнуцца, бо загадкавасць і нараджае паэзію ў самым шырокім яе разуменні. А асаблівае эстэтычнае задавальненне атрымліваеш, калі знаёмішся з творчасцю прызнаных майстроў. Адным з іх у беларускай паэзіі і з’яўляецца Максім Лужанін, які, нягледзячы на свой вельмі паважаны ўзрост, працуе плённа, радуючы чытача ўсё новымі творамі, напісанымі па-мастацку дасканала, напоўненымі аптымізмам і верай у жыццё. Пацвярджэнне таму і падборкі яго вершаў, што з’явіліся ў друку летась, калі Аляксандр Амвросьевіч адзначыў сваё 90-годдзе.
Чытаць і перачытваць М. Лужаніна — гэта спасцігаць паэзію ў яе першароднай чысціні і свежасці, пастаянна адчуваць важкасць яго ўмалотнага радка. I радавацца, што паэт з намі гэтаксама, як і мы, радуецца новым жыццёвым будням. А з вышыні сваіх пражытых гадоў звяртаецца да новых пакаленняў, якія ўжо прыйшлі на зямлю і якія прыйдуць пазней, у XXI стагоддзі. Ім працягваць справу папярэднікаў. Але на іх ускладаецца і болыпая адказнасць, бо яны павінны дарабіць тое, чаго не паспелі зрабіць мы. Верыцца, іпто з пастаўленай задачай яны справяцца. Верыцца і па-добраму зайздросціцца. Таму і напісаўся М. Лужаніным верш «Моладзі», што ўвайшоў у яго падборку «Мы ж дома, не ў гасцях» («Літаратура і мастацтва». 1999, № 39, 1 кастр.):
Маладыя!
Зайздрошчу вам, Вы страчаеце золак, 3 беларускае рошчыны Вашы думкі і голас.
А на вуснах краініных Неўміручыя словы Першадрукаў Скарынавых I паэм Куляшова.
Вось калі аб’яднаюцца Праўда вашая з нашай, Свету хцівыя знаўцы На нас глянуць іначай.
Людзі веры ўсялякае Прынясуць нам павагу, За адданасць падзякуюць, Вернасць маці і сцягу.
У М. Лужаніна сваё права на верш. I права гэтае ён набыў.
дзякуючы нястомнай працы на творчай ніве — на паэтычнай ці не ў першую чаргу. Гэтае права ад яго не забралі жыццёвыя нягоды. Ён нязменна заставаўся з ім. 3 гэтым правам уступае і ў XXI стагоддзе:
Ідзі, хай агорне душу, Налье вастрынёю зрок Трываласць твайго народа На першай з людскіх дарог.
Ідзі, хай заробяць рукі Горды яго мазоль, Якім ён жыццё зыначыў, Здабыў сабе хлеб і соль.
Углыб урасце карэнне — Выбухам не ўзарвеш.
I скажацца ўсё дарэшты, Што думаеш, што нясеш ты, Так лёгка, нібы дыхнеш.
Гэтак яно прыходзіць, Права тваё на верш.
...Высокім прафесіяналізмам, майстэрствам вызначаецца і творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Сяргея Грахоўскага. Як і ў М. Лужаніна, за плячыма ў Сяргея Іванавіча — доўгія і пакручастыя жыццёвыя дарогі, яшчэ большыя выпрабаванні. Нарадзіўся С. Грахоўскі 25 верасня 1913 года ў мястэчку Нобель колішняга Шнскага павета былой Мінскай губерні (цяпер гэта Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці на Украіне). Аб тых гадах засталіся ўра-
жанні, якія не згасаюць у памяці. I нараджаюцца ў С. Грахоўскага творы, напоўненыя ўдзячнасцю малой радзіме за тое, піто стала для яго першай апорай. Ажываюць у іх і знаёмыя краявіды:
Цвіце за аселіцай грэчка У роснай лясной старане. Далёкае наша мястэчка, Напэўна, забыла мяне.
А мне яно сніцца і сніцца У пыле пясчаных дарог, Апошні званар на званіцы, Глухі, пасівелы Цімох.
( «Мястэчка» )
За Глускам у глухіх барах Яшчэ маё блукае рэха, I дзень суніцамі прапах, I зоры плаваюць у рэках.
( «Пачатак»)
Літаратурай С. Грахоўскі захапіўся падчас навучання ў Глускай сямігодцы. У гэтым шмат паспрыялі настаўнікі. У першую чаргу Уладзімір Кандратавіч Сыцька, які ў свой час вучыўся разам з Якубам Коласам у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Неўзабаве і С. Грахоўскі, па яго прызнанню, «пачаў спрабаваць нешта рыфмаваць, але не адважваўся нікому паказваць сваю пісаніну». He паказваў сваіх першых твораў і дваюраднаму брату Янку Бобрыку, які вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з’яўляўся членам «Маладняка», а на канікулы завітваў да родзічаў.
I ўсё ж у рэшце рэшт няўпэўненасць пераадолеў: «У 1926 годзе цішком паслаў некалькі вершаў у рэдакцыю часопіса «Беларускі піянер». Чакаў, чакаў адказу, кожны раз з надзеяю глядзеў на паштальёна, а ён мне так нічога і не прынёс. Толькі ў канцы ліпеня суседка паказала мне свежы нумар часопіса і абыякава спытала, ці не мой гэта часам верш у ім надрукаваны. Зірнуў я, і аж зрабілася млосна: «На змену Ільічу», а ўнізе подпіс «піянер Сяргей Грахоўскі».
Пасля гэтага рэгулярна друкаваўся ў «Беларускім піянеры». А пасля былі праца на дрэваапрацоўчым камбінаце ў Бабруйску, у які пераехаў увосень 1930 года, знаёмства з бабруйскімі літаратарамі. Шсаў новыя вершы, друкаваўся ў альманаху «Вясна». А пераехаўшы ў Мінск, працаваў карэктарам у Дзяржаўньім выдавецтве БССР, пасля — у «Чырвонай змене»: «рыхтаваў літаратурныя старонкі, пісаў нарысы і замалёўкі, адказваў на пісьмы і ўсё вастрэй адчуваў, што не хапае мне адукацыі, ведаў, элементарнай
культуры». Таму і паступіў на газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута, якое скончыў у 1935 годзе. Уладкаваўся на працу на радыё: «ездзіў у камандзіроўкі ў маладыя калгасы, на пагранічныя заставы і на заводы — пісаў рэпартажы, нават вёў спартыўныя перадачы, жыў імклівым, вясёлым жыццём нястомнага валацугі-журналіста». А яшчэ «з восені наступнага года, не пакідаючы радыёкамітэт, пачаў выкладаць літаратуру на рабфаку Беларускага дзяржаўнага універсітэта». Праца доўжылася, аднак, нядоўга: у кастрычніку 1936 года Сяргея Іванавіча арыштавалі. Дзесяць гадоў правёў у лагеры. Вярнуўшыся, настаўнічаў ва Урэцкай сярэдняй школе. Але ў 1949 годзе быў паўторна арыштаваны. Гэтым разам выслалі на вечнае пасяленне ў Новасібірскую вобласць. Справядлівасці дабіўся толькі 19 кастрычніка 1955 года, калі быў рэабілітаваны. Вярнуўся на Беларусь. Працаваў на радыё, загадчыкам аддзела часопіса «Бярозка», быў літаратурным кансультантам СП БССР, літаратурным рэдактарам часопіса «Вясёлка», а ў 1973—1974 гадах — адказным сакратаром па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
Такія складаныя жыццёвыя перыпетыі паўплывалі на тое, што першая кніга паэзіі С. Грахоўскага «Дзень нараджэння» выйшла толькі ў 1958 годзе. Многія аднагодкі на гэты час былі ўжо ўдастоены розных званняў і ўзнагарод, а яму давялося, па сутнасці, пачынаць усё нанава, навёрстваць упушчанае. Таму і працаваў так актыўна і мэтанакіравана. Найперш у галіне паэзіі, але хораша заявіў аб сабе і як празаік, публіцыст, аўтар кніг для дзяцей. He цураўся і перакладчыцкай дзейнасці. Шырокі рэзананс мела мастацка-дакументальная аповесць С. Грахоўскага «Рудабельская рэспубліка», прысвечаная ўсталяванню савецкай улады на тэрыторыі цяперашняга Акцябрскага раёна. Паводле гэтага твора быў пастаўлены спектакль, зняты аднайменны мастацкі фільм. Апошнім часам Сяргей Іванавіч усё часцей звяртаецца ў перажытае, прыгадваючы тую праўду, пра якую не адно дзесяцігоддзе нельга было пісаць. Гэта тычыцца і кнігі «Споведзь», у якую ўвайшлі як вершы, так і аўтабіяграфічныя аповесці. За яе ў 1992 годзе пісьменнік і быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Мастакоўскія набыткі С. Грахоўскага важкія ў розных галінах, але ўсё ж яго талент, у чым пераконваюць і творы, апублікаваныя ў гэтай кнізе, ярка раскрыўся ў паэзіі, якую называюць традыцыйнай, а нярэдка і класічнай. С. Грахоўскі, у адрозненне ад многіх сучасных паэтаў, не эксперыментуе, у яго не знойдзеш нечаканых рыфмаў і параўнанняў, тым больш не напаткаеш вобразнай рэбусавасці. I разам з тым — усё радуе, усцешвае душу, прымушае задумвацца над вечнымі каштоўнасцямі жыцця. А яшчэ паэзія С. Гра-
хоўскага па-добраму публіцыстычная. Але гэтая публіцыстыка, за рэдкім выключэннем, не поклічная. Яна, калі можна так сказаць, як бы ўнутраная. Яна — споведзь лірычнага героя. Толькі споведзь гэтая адбываецца ў той момант, калі на сэрцы неспакойна, а ў flymu бунтарна. Тады і хочацца абавязкова падзяліцца з чытачом набалелым. I жадаецца знайсці ў ім субяседніка, які абавязкова зразумее цябе, падзеліць тваю пазіцыю.
I такога субяседніка С. Грахоўскі знаходзіць. Асабліва калі ў вершах гучыць тэма Бацькаўшчыны, А яна пад яго пяром набывае розныя адценні. Гэта — і трывога за лёс роднай мовы, і занепакоенасць тым цяжкім становішчам, у якім апынулася Беларусь пасля катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Але гэта, што таксама вельмі важна, і гаворка ад імя свайго пакалення. Паэт нібы падрахункоўвае зробленае самім сабой і сваімі аднагодкамі. Адначасова ў асобных яго вершах гучыць і свайго роду запавет. Асабліва гэта тычыцца заключнага верша («Нашчадкам»), напісанага нядаўна, 22 жніўня 1999 года:
Праз войны, пажары, землетрасенні У грозны знявечаны час
Прайшло беззваротна маё пакаленне, Каб толькі пабачыць шчаслівымі вас. Нялёгка і сёння, а будзе, а будзе I радасць, і шчасце на нашай зямлі, Шчаслівымі стануць сумленныя людзі, Што тут нарадзіліся, тут узраслі. Вы дзеці мае і любімыя ўнукі, Агеньчык надзеі і сёння не згас.