Сталасць думкі, маладосць душы

Сталасць думкі, маладосць душы

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
68.47 МБ
Першы свой верш 3. Марозаў апублікаваў у 1977 годзе на старонках быхаўскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя». Аўтар некалькіх паэтычных кніг, сярод якіх «Ачышчэнне сяўбой» і «Сын чалавечы», адзначаныя ў 1995 годзе прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. А за кнігу «Хлебны верасень» 3. Марозаў яшчэ ў 1988 годзе атрымаў прэмію Ленінскага камсамола Беларусі. На творчым рахунку 3. Марозава таксама кнігі для дзяцей, зборнікі публіцыстыкі.
I калі ў адным са сваіх вершаў паэт прызнаецца:
Шчаслівы, бо зямлі Заўжды быў хлебасеем, Сам я ўзараў цалік I сам яго засеяў,—
гэта не толькі паэтычная дэкларацыя. Хлебасеем быў 3. Марозаў, калі працаваў аграномам. Сейбітам ён застаецца і сёння, толькі на ягоным полі, засеяным шчодра, цяпер буяе іншае калоссе — паэтычнае, а зерне ў ім таксама спелае, крамянае. Бо піша 3. Марозаў так, што нельга не захапляцца яго ўменнем знайсці патрэбныя словы і вобразы, каб перадаць любоў да роднай зямлі, дапамагчы чытачу яшчэ лепш адчуць прыгажосць і непаўторнасць беларускіх краявідаў, прасякнуцца павагай і ўдзячнасцю да такой цяжкой, але гэткай патрэбнай хлебаробскай працы.
Але, гаворачы пра паэтычныя набыткі 3. Марозава, спачатку трэба адзначыць, што ён адзін з нямногіх у сучаснай беларускай паэзіі, хто даўно і паспяхова абжывае жанр санета. Санет жа — арэшак цвёрды і далёка не кожнаму творцу па зубах. Прызнана, што санет — самая распаўсюджаная форма класічнага верша. Mae ён чатырнаццаць радкоў памеру пяціці шасцістопнага ямба, пачатак бярэ яшчэ ў ХШ стагоддзі, а калі канкрэтней — у Італіі, пасля атрымаў пашырэнне ў іншых літаратурах. Беларуская паэзія пачала прыглядацца да санета ў пачатку XX стагоддзя. Першапраходцам стаў Янка Купала, першы санет якога быў змешчаны ў 1910 годзе на старонках газеты «Наша Ніва».
У эпоху барока ўзнікла яшчэ больш складаная форма — вянок санетаў. Пішацца ён з апошняга санета, так званага магістрала. I вось чаму: менавіта асобныя радкі магістрала абрамляюць папярэднія санеты. Паслядоўнасць тут вельмі строгая і дакладная. Першы санет пачынаецца першым радком магістрала і канчаецца яго другім радком. Другі санет адпаведна замыкаецца другім і трэцім радкамі магістрала. Чатырнаццаты ж — у «абдымках» апошняга і першага радкоў магістрала. Лідэрства ў гэтым жанры належыць Нілу Гілевічу. Першы ў беларускай літаратуры вянок санетаў ён надрукаваў у сваёй кнізе «Перазовы», што выйшла ў 1967 годзе. Пасля вянкі санетаў з’явіліся ў Хведара Жычкі, Анатоля Сербантовіча, Алеся Звонака, Янкі Сіпакова, Пятра Сушко, Уладзіміра Дзюбы 1 іншых аўтараў.
Нарэшце, ёсць яшчэ вянок вянкоў санетаў. Гэта калі самым цесным чынам звязаны па форме, зместу, сэнсу чатырнаццаць вянкоў санетаў. Апошні ж, пятнаццаты, атрымліваецца з іх магістралаў. Відавочна, што такім па-сапраўднаму віртуозным майстэрствам валодае далёка не кожны аўтар. У свой час марыў напісаць вянок вянкоў санетаў Анатоль Сербантовіч, ды ранняя смерць перашкодзіла яму ажыццявіць гэтую задуму. А першы вянок вянкоў
санетаў у беларускай літаратуры з’явіўся дзякуючы 3. Марозаву і атрымаў назву «Апакаліпсіс душы». Па сцверджанню некаторых даследчыкаў, такі твор, напісаны латынню, быў у Петраркі. Як сведчыць вядомы рускі даследчык санетаў Рыгор Мяленцьеў, у калекцыі якога больш за восемсот вянкоў санетаў, вянок вянкоў 3. Марозава пакуль адзіны ў еўрапейскім свеце1.
Свой «Апакаліпсіс душы» 3. Марозаў прысвяціў памяці А. Сербантовіча. I напісаў гэты твор не проста дзеля таго, каб даказаць, што і так складаны жанр падуладны яго пяру. А каб і павесці гаворку пра час і пра чалавека, прытым на матэрыяле надзіва скандэнсаваным. I зварот да вянка вянкоў — імкненне да дакладнасці. Ад непрымання вольнасці ў творы («Вянок санетаў — летапіс дарог, занатаваны ў строгія каноны.,.») да адмаўлення мастакоўскай славы дзеля славы («О колькі добрых геніяў сышло, змяніўшы славу звонкую на мукі»).
Канечне ж, выхопліваць асобныя радкі, строфы з санета, тым болып з вянка санетаў (а што ўжо казаць пра вянок вянкоў?!) — тое самае, што любавацца хмарачосам, узведзеным па арыгінальным праекце таленавітага архітэктара, звяртаючы ўвагу толькі на асобныя дэталі. Скажам, захапляцца прыгажосцю вітражоў, вестыбюляў, забываючы пра трываласць і зручнасць саміх перакрыццяў. Да санета неабходна падыходзіць, не забываючы, што менавіта форма ў дадзены момант вымагае і ўзвышанасці духу, і своеасаблівага эмацыянальнага настрою.
Чалавеку, далёкаму ад разумення ўсіх гэтых адметнасцей, можа падацца, што 3. Марозаў залішне схільны да традыцыйных рэалій. Часам кінецца ў вочы і пэўная дэкларацыйнасць. А як жа інакш?! Форма дыктуе ўмовы, і паводле гэтых умоў твор жыве, застаецца менавіта санетам, а не нейкім іншым жанрам. Хацелася б, каб чытач, які ў гэтай кнізе пазнаёміцца з урыўкамі з «Апакаліпсіса душы», а таксама з асобнымі вянкамі санетаў, узяў іншыя кнігі 3. Марозава, у якіх гэтыя творы прадстаўлены цалкам. Тады ва ўсёй паўнаце можна адчуць, наколькі маштабна мысліць паэт, які знітоўвае ў сваіх санетах шлях, пройдзены чалавецтвам, а яго лірычны герой паўстае — нязменна і пастаянна — сейбітам-рупліўцам:
I я пасеяў жытняе насенне,
Што збажыной падымецца з раллі,— У гэтым сэнс зямнога абнаўлення, Той волі, што мы ў муках здабылі,
Нас не сагнуць, не кінуць на калені Магнаты рынку, цемры каралі...
Пасля гадоў духоўнага зацьмення Мы да вытокаў згубленых прыйшлі.
1 Рэспубліка. 1995. 28 сак.
Імёны ім: Любоў, Свабода, Вера.
Жывое слова свеціць на паперы Для самага апошняга сляпца...
Старонкі будня ў памяці гартаю, Сяйву багатай руні пажадаю, Гляджу ў палі з развагай мудраца.
Змітрок Марозаў умее быць і па-філасофску роздумным, і аналітыкам, што прасвечвае з’явы сучаснасці ў розных аспектах. А яшчэ ён нязменна — лірык, які ўмее знайсці дакладныя радкі, каб перадаць светласць пачуццяў закаханых, ненавязліва правесці думку аб тым, наколькі гаючая і жыватворная сіла — любоў. I, зразумела, сын вёскі, ён не можа не пісаць пра яе, а ў выніку ажываюць воблікі знаёмых і блізкіх людзей — часам з няпростымі лёсамі. А яшчэ ў лепшых лірычных вершах 3. Марозава чуецца сама мелодыя роднай зямлі. Яго творы аб прыродзе — як адухоўленыя. Усё ў іх жыве, квітнее, напоўнена самім жыццём, а чалавек вельмі цесна знітаваны з гэтым хараством:
Ходзіць летні вечар паплавамі, Спавівае рэчкі берагі
Шызымі, як воўна, туманамі, Аглядае свежыя стагі.
На душы прасветлена і золка, Пад бярозай матчынай стаю... Недзе ў полі тужыць перапёлка, Маладосць гукаючы маю.
...Чатыры паэты прадстаўлены ў гэтай кнізе. Чатыры— са слаўнай кагорты творцаў, дзякуючы якім беларуская літаратура годна адчувае сябе сярод іншых высокаразвітых літаратур свету. Творчасць Максіма Лужаніна, Сяргея Грахоўскага, Анатоля Вярцінскага, Змітрака Марозава лішні раз пацвярджае, наколькі ўсё наша жыццё саткана з паэтычных імгненняў, якія толькі трэба ўмець заўважыць, адчуць і па-сапраўднаму перадаць, каб усё гэта запомнілася чытачу і пакінула ў яго душы яркі след.
Алесь МАРЦІНОВІЧ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
МАКСІМ ЛУЖАНІН
Прага крыла
МАЛАДЫМ
Маладыя!
Зайздрошчу вам, Вы страчаеце золак, 3 беларускае рошчыны Вашы думкі і голас.
А на вуснах краініных Неўміручыя словы Першадрукаў Скарынавых I паэм Куляшова.
Вось калі аб’яднаюцца Праўда вашая з нашай, Свету хцівыя знаўцы На нас глянуць іначай.
Людзі веры ўсялякае Прынясуць нам павагу, За адданасць падзякуюць, Вернасць маці і сцягу.
ПРАВА НА ВЕРШ
Калі ты ў шуканнях знямогся, To пішаш, то ў шмацце рвеш, He засмучайся дужа — Гэта яшчэ не верш.
Калі ты радком прачулым Дзяўчыну да слёз кранеш, He ашукайся, дружа,— Гэта яшчэ не верш.
Калі цябе, майстра, хваляць, He ўзносся, падумай перш: Самае звонкае слова — Гэта яшчэ не верш.
Ідзі, хай агорне душу, Налье вастрынёю зрок Трываласць твайго народа На першай з людскіх дарог.
Ідзі, хай заробяць рукі Горды яго мазоль, Якім ён жыццё зыначыў, Здабыў сабе хлеб і соль.
Углыб урасце карэнне — Выбухам не ўзарвеш.
I скажацца ўсё дарэшты, Што думаеш, што нясеш ты, Так лёгка, нібы дыхнеш.
Гэтак яно прыходзіць, Права тваё на верш.
БЕЛАРУСКАМУ НАРОДУ
He з імглы курганоў, задрамаўшых над стромай. He з паданняў, што вецер стагоддзяў растрос,— Пасля мёрзлых акопаў паўстанневым громам Пачынаецца век наш, гартуецца лёс.
He раскрой тады свет напалам, навальніца, Цар бы шлях заступаў, страшыў карамі Бог. У краіне другой я не мог бы радзіцца, Дацягнуцца да сонца ніколі не мог.
3 нашых рук аж пад неба ўзняліся штандары, Каб лунаць назаўжды і не чуць перашкод.
Дбайна ў працы жыве, ўсім народам таварыш, Працавіт і вялік беларускі народ.
Поім газаю трактар уласнай гадоўлі, Нашы нівы ў красе, нашы нетры ў хадзе. Мой народ!
Ты гаворыш з палёў і будоўляў I вышэйшай трыбуны не знойдзеш нідзе.
He баяўся вайны, не цураюся працы, Калі трэба — ускіну на плечы ўдвая, А ў любві да цябе мне нашто прысягацца!
Па той простай прычыне, што ты — гэта я.
Я — твой ранні гудок,
шум Дубоў на узлессі, Твой каваль,
я выкоўваю ў заўтра ключы.
Ты — крыніца мая
і гаючая песня.
Ты мой розум і кроў.
Нельга нас разлучыць.
ХТО ТЫ?
Хто ты і чый? Якава твая постаць?
Хто ты — праўды здабытчык і праўды разьбяр?
Хто ты — заўтрашніх душ і шляхоў валадар?
Хто ты — самай высокай святарні святар?
Хто ты?
— Сын чалавечы.
I гэтага досыць.
ГУРТАМ
Пры жыцці багата хто калоціцпа, Як ступіць, якім умыцца мылам, Каб дапяць да бронзы хоць бы поцягам,— А гісторыя — не чула ці забыла.
Чым мая асоба ушануецца,
Вы пра гэта клопату не майце,
Ну, нашто мне скверам быць ці вуліцай, Лепей мною рэчкі называйце.
Калі дзён абоймы стануць мулкія Або сэрца сціснецца ад болю, Я здалёку хваляй вам пабулькаю I паклічу жыць на вольнай волі.
Каб хлапцам на працы не драмалася,
Каб не шкадавалі чаравіка, Абы скрыпка танцам абзывалася, Як узняў смыка Сымон-музыка.
Хопіць лесу, знойдзецца начыннейка, Гуртам зрубім дом
і
гуртам зробім стопку. Што ж вы, дарагія суайчыннікі, Ходзіце ўразброд і паасобку!
ПАХВАЛА ЗБРОІ
Што для свабоды і супакою Найперш патрэбна?
Зброя!
I па-першае, і па-другое, I па богведама па якое — Патрэбна зброя.
Каб ні ў Турэччыны, Hi ў Расіі Яе не выкленчвалі, He прасілі.