Сталасць думкі, маладосць душы
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
I гарэў тры прадвесні Касцёр партызанскі. ...He даспевана песня. He складзена казка.
Але сэрцы — пад прыскам, Яны не сатлелі, 3 той жа самаю іскрай Той першай нядзелі.
Вы нас, добрыя людзі, Для свят не шчадзіце, А спатрэбіцца —
ў будзень Агонь узбудзіце.
ТЫЯ, АБ КІМ ПІСАЎ
Яны не былі мне знаёмы з маленства Я іх падымаў і расціў уяўленнем, Здаралася часам злавіць падабенства, А болей было ад жыцця адхіленняў.
Як зараз...
Да мачты прывязаны паскам, Днём сыплючы зоры, варыў ён апоры. I холад, і вецер, а ён — калі ласка! — Сяброў выкпівае, гукае ў прасторы.
Я думаў — асілак, жахнешся, як злезе,— 3 шырознай грудзінай, стальнымі вачамі... Ён змёрз і абмок, і зусім не жалезны Вось гэты бязвусы кірпаты хлапчына.
* * *
...Асеннія дні. Чырванее рабіна, I просіцца з купіны ў рот журавіна. Я гэтай празрыстаю, яснай парою Ніяк не дараджу, дзе дзецца з сабою.
Уночы не спіш, дачакаешся рання — I цягне і вабіць на шлях вандраванне! Напэўна, напэўна, за тым небакраем Я нешта нязнанае раптам спаткаю.
Іду і тапчу туманок вераснёвы, I сонца ўсплывае лісцінай пунсовай.
Ніколі не бачыў, ніколі не быў, Ніколі так моцна зямлі не любіў!
РАЯЛЬ
Выганяючы статак, вясновай парой Разлучаў я хваіну з пахучай карой,— Скруціш дудку, прарэжаш у ёй галаснік, Сэрца ўставіш — і ты ўжо музыка з музык.
Ажывала свісцёлка ў дзіцячых губах, Пыльны шлях мае мары на спіне зыбаў. Зазывала ў дарогу, вяло без канца He хваініна сэрца, а сэрца хлапца, Дый найбольш запявала на смутным ладу — Пра бяду гаварыла душа праз дуду!
Нечакана вярнуў мяне ў даўнюю даль Наш тутэйшы, барысаўскі звонкі раяль. Ад блішчастага века над безліччу струн — Басавітых — на радасць і тонкіх — на сум — Ледзь відзён быў музыка, нярослы хлапчук, Як ні распасцірай — не стае ў яго рук. Ды мяцеліца ў полі круціла, мяла, I Лявоніха вочкам паблісківала, I дзяўчына шаптала, і штось гаварыў Перад вечнаю ростанню бацька стары. Гэта ведаў адзін я...
А як жа хлапчук Вывеў з цемры той свет і надаў яму гук?
Ды яшчэ адгадаў, чым я зараз жыву, 3 чым у заўтра іду...
Я схіліў галаву
Перад поўнай душой, Перад спеўнай рукой, Перад той, што ўмывалася ў Нарачы з хваль Перад елкай, чый голас сышоў у раяль.
* * *
Рэчка Паратунка на Камчатцы!
Якава ты, мілая рака?
Мусіць, перад тым як так назвацца, Дзесьці ўратавала земляка.
Доўга я лавіў цябе на картах, Сіні хвост вільне — і ў акіян.
3 берагоў тваіх жалезным гартам Мне звініць бяроз каменных стан.
У гады сягаю пільным вокам:
Ці салодкі меў ці горкі лёс
Той дзівак, што ў гэты край далёкі Наша слова добрае прынёс.
Кім ён быў? Відаць, землепраходцам,— Крок ступі і цуды прыкмячай: Снег ляжыць, а дно ягонай лодцы Грэе кіпню чыстага ручай.
Чалавек ці звер яго параніў, Як з прасторам біўся за ключы, А з цябе зачэрпаў цёплай твані, Прылажыў і раны падлячыў.
Можа, ў сэрцы здарыцца нястача
I рабіць адмовіцца рука.
Рэчка Паратунка! У няўдачы Выратуй другога земляка.
Я сябе даўно ўжо цешу думкай, Што калісь, на ростані дарог, Наша слова стане паратункам Ад тугі, ад болю, ад трывог.
* * *
Часцей і часцей на сябе наракаю — I сэрца не тое, і тонус не той, А раніца гляне — за працу сядаю, Бо сам не зраблю — не даробіць ніхто.
Нічога з таго, што самім перачута, Чым сэрца закута было ці раскута, Што меў за жалобу, што ведаў за свята Як промнем і хлебам рабіўся багаты, Што знойдзена мною, не мною пабіта, Забыта і зноў, як навінка, здабыта.
Каму перадам і каму я даверу
I шчасце даверу, і радасці меру, Пагоду краіны, садоў яе цвет I вока людскога завоблачны свет.
He страшна аддачы, на ўзгор’ях удачы Яшчэ даражэйшае чую і бачу
I вам аддаю, покуль сэрца стае...
He трэба шумець, дарагія мае!
* * *
Шаўкі і дарогі па-рознаму мераюць I плаціну жвірам не мыюць, як медзь, А сэрца шаруюць наждачнай папераю, Як быццам бы сэрца павінна блішчэць.
Лязо адаб’еш, і — работа не цяжкая:
Спявае краса, і спявае рука,
I сэрца мянташаць сухою мянташкаю, Як быццам бы сэрца пяе ад бруска.
Пагодна ў душы, ні хмурынкі над кручамі, Ідзеш, і крыло вырастае з пляча, А ты падліваеш у сэрца гаручага, Як быццам бы ў сэрца завод ад ключа.
А стане само ці пакончыць з вандроўкамі, Тады ўжо дакор пекане палыном: Агрэхі з яліны здымаем габлёўкаю, А з сэрца сякераю трэску дзяўбём.
Ідзе праз вятры чалавек неаблашчаны.
He хоча цяньку, не шукае сядла, А сэрца чакае, каб сэрцам абнашчылі, Каб сэрцу ад сэрца палёгка прыйшла.
I як ні было б тое сэрца знявечана, А з добрага вока павее цяпло — Паціху кранецца і, сэрцам прывечана, Глядзіш, аджыло...
Пакульгала.
Пайшло!
* * *
Спяваем лепей або горай — Адным хвала, другім дакор, А колькі песень села ў горле, He вырваўшыся на прастор.
Пачадзеўшыя ў курных хатах, Паглухшыя па казематах, Пастаўленыя да сцяны, Пазасыпаныя ў акопах, Замёрзшыя на горных тропах, He заспяваліся яны.
А каб на свет ім нарадзіцца, А каб на дол не ўпалі ніцма, О, як бы чутна стала нас, Мой час!
ДВА ГАЛАСЫ
— Вясна ў лясной глушы...
— Садзіся і пішы!
— Сышліся дзве душы...
— Садзіся і пішы!
— Палаюць дзён лаўжы...
— Садзіся і пішы!
— Ліецца кроў з душы...
— Садзіся і пішы!
* * *
Я дзесьці прачытаў: ТЭАТР ВАЕННЫХ ДЗЕЙ...
I ўбег
у бег атак,
У крык, у кроў людзей.
Агонь — гусцей, гразней, Рады — вузей, радзей.
I раптам —
сціхата...
Хіба ж гэта спектакль?
He гаварыце так!
Што, можа, быў тэатр, Калі, аматар здрад, Прывязваў белы кат Сіпаяў да гармат?
Ці граў тады тэатр, Калі ў пушчанскі спрат Вёў за сабой Кастусь На бітву Беларусь?
Снарадам рве снарад, Б’е мінны вадаспад, А крок — і Сталінград, А перад ім салдат. Стаяў.
I стаў сівы, Стаяў і нежывы, Стаіць з магільных крат. Няўжо ж і тут тэатр?
Цаляе ў мірны борт, Дзе толькі рыс і корт, Бамбіць заморскі чорт Бальніцу і курорт.
На прысак дзьмуць вятры Прымае сэрца гарт.
Сябры і несябры, Зноў скажаце — тэатр?
I Брэст, i схілы Татр, Крывавых сотні рат, Што сплочваў сын і брат, Каму ў зямлі спакой Даў край удзячны мой?
I гэта ўсё — спектакль? He гаварыце так...
* * *
Hi ў якім доме не хапіла б Ім месца...
Нават пастаяць.
А да мяне такая сіла Збіраецца вечараваць!
Без іх святочныя парады Блішчаць, без іх шумяць бары...
3 сланечнікаў, з-пад Сталінграда Ідуць прыснуўшыя сябры.
Зірнём у свет, і стане горка... Я чую зноў, што я салдат, Яшчэ не здзеўшы гімнасцёркі. He разрадзіўшы аўтамат.
Жыву, чакаючы адведзін,— Хутчэй, таварышы мае!
Нам на самоце і ў бяседзе А д н о спакою не дае.
ДОЖДЖ. КРАСАВІК, 1945
Растуць агністыя слупы
Удзень і ўночы.
3 руін ляціць гарачы пыл
I слепіць вочы.
Расстрэляны схіліўся гмах Над самай Эльбай.
Дождж пякае на чарапічны дах Па кроплі, слухаць нельга.
Прыйшоў у розведкі да нас, Засек балкончык, Пытае шэптам соты раз, Калі ўжо скончым?
Гатоў ён кінуць аўтамат
I — на пшаніцу:
Ёй сёння-заўтра, акурат, Пара кусціцца.
ПАЧАТАК
1
Стаміўшы голле духатою, Ліпнёвы дзень, як звон, стаяў: Жыта па плечы, травы ў пояс, Лісты па сажню выганяў.
I першы раз таму, што мае, Сама дзівілася зямля: Ад нечуваных ураджаяў Аж угіналася ралля.
2
Я ў бор прыйшоў і доўга слухаў: Як працавіты дрывасек.
Гром уздыхаў і грукаў глуха На скрыжаванні шумных рэк.
А потым, стукнуўшы ў акешкі, Каб не запальвалі агню, Дождж паляцеў ламаць алешнік Трасці сады, хвастаць хвайню.
3
...Пара ў дарогу. Хатніх рэчаў 3 сабой забралі мы душу...
Тады, прарваўшы млосны вечар, Ступілі танкі на шашу.
Яны паўзлі далей, за балку, 3 гармат прытоеным агнём.
I падлажыў я сам падпалку Пад свой абжыты, добры дом.
Пайшлі, не знаючы спачынку, Бездапаможныя слядкі Mae разутае дзяўчынкі, Mae маленькае дачкі.
4
Каржакаватымі нагамі, Карэнне вырваўшы з зямлі, Лясы пайшлі услед за намі, I ўслед нам рэкі паплылі.
На шлях вясновай бліскавіцы Раптоўна сталі халады, У глыбіню сышлі крыніцы, Каб вораг не дастаў вады.
У грудзі ўпершыся напасці, Наш воін у мяжу ўрастаў, I ўжо не мог ён доле ўпасці,— I, мёртвы, кулю пасылаў.
5
А мы — таксама як салдаты, Сыны парушанай сям’і, Змянілі ўжо на аўтаматы Свае дарожныя кіі.
Мы ўсё здабудзем, возьмем, вернем, Жыццё ўзрасціўшы цераз смерць, Каб век наш, высеяны зернем, Уздужаў коласам шумець.
НА ПЕРАДАВОЙ
Нас праводзілі сціпла, без маршаў і слёз, Прагукаў ды крануўся цягнік, А на пятыя суткі у стэпы прывёз, Дзе ўсё неба гарэла ў агні.
Мы прагрызлі рыдлёўкамі гліны пласты, Прыстралялі вінтоўкі свае, Чулі мы, атрымаўшы ад блізкіх лісты, Што ўвесь край нам руку падае.
Памагаў абагрэцца маленькі касцёр, Піць насілі крыніцы з лугоў.
Нас любіла жыццё, мы любілі жыццё I стаялі насмерць за яго.
Нашу прагу тварыць потым вызваліць час Як метал вызваляюць з руды.
За Радзіму, сябры!
Яна помніць пра нас
I дадому чакае заўжды.
ФРАНТАВІК
Гэта ён, да пляча прытуліўпш прыклад, Трапным стрэлам фашыстаў здымаў, Гэта ён ваяваў за спакой нашых хат I грудзямі навалу стрымаў.
А ў самога хацінка на вецер пайшла Ў дзень, калі затрубіла вайна, Калі горкай часінаю бежанства шлях Сын маленькі яго пачынаў.
I калі загадае вайсковы шпіталь,
Каб салдат пры сям’і адпачыў,
Першы стрэчны тады падыдзі і спытай, Дзе ён спыніцца сёння ўначы.
Зазаві яго ў дом свой і ежу пастаў, Пайку хлеба пакрой папалам.
Хай не ломіцца стол пад раскошаю страў, Абы ветласць у хаце была.
Ён успомніць працяты упартасцю год, Поўны слаўных і горкіх прыгод, Ён раскажа, як тупала смерць паўз яго, А праз друга прайшла навылёт.
Поўнач скончыць гаворку, і дружба навек Возьме сэрца ў высокі палон.
Ён устане, суровы, мажны чалавек, Пацалуе дзіцёнку чало.
А праз тыдзень раскажуць з пазіцый лісты Як ідзе за вярстою вярсту.
Будзе ён непахісным заўсёды, а ты Ласкай сэрца яму загартуй.
ПАЛОННЫ
Што ж, разбойнік! Паказвай мне вочы свае 3-пад бялёсых арыйскіх павек.
I забіць цябе мала, і слоў не стае Абняславіць, зняважыць навек.
Ты падкраўся, як злодзей, да нашых прысад, Да свабодных, шчаслівых сядзіб, Ты пасек мой зарой пазалочаны сад, Што я дзецям і ўнукам садзіў.
Ты мой дом загнюсіў, ты зламаў маю клець, Ты спаліў ураджаяў тарпы, Ты прымусіў дзяўчыну маю загрубець I пад мостам свой боль утапіць.
Больш не ўдасца святлом магілёўскіх шаўкоў Заліваць плечы Март і Гертруд, Вам дамоў не данесці паходных мяхоў. He адмыць вечны сорам і бруд.