Сталасць думкі, маладосць душы
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
Як ёй прабіцца да святла, дабра, Праўды, кахання?..
Як душы дапамагчы целу стаць чалавекам?
* * *
Быў доўгім шлях да развітання. Журлівы верасень. Дажджы.
Я зберагу віно кахання
У кубку стомленай душы.
Няхай адстоіцца!
Мо з часам,
Калі асядзе бруд на дно, Мы будзем піць з табою разам Кахання светлага віно.
* * *
Даруй мне дробныя папрокі I недарэчнасць хуткіх слоў... Душой і сэрцам адзінокі, Я да цябе шмат дзён ішоў.
Ішоў праз бессань і пакуты, Смяг у спякоту без вады, Я да цябе цяпер прыкуты На ўсе астатнія гады.
Ніхто не зможа гэту повязь Парушыць словам і агнём, Пакуль жыцця свайго аповесць He завяршу зямным грудком.
ВЯНОК БЕЛАРУСІ
Вянок санетаў
1
Табе я прысвячаю свой вянок, Мая Радзіма, сэрцу дарагая, Тут кожная сцяблінка і лісток Тваё імя святое паўтарае.
Звініць над полем жаўранка званок Дванаццаць сёл уранні абуджае, Чупрынай кучараваю клянок Мяне ля хаты бацькавай вітае.
Як шмат наўкол сугучча хараства! Дажджом памаладзілася трава, Зяленівам душа мая сагрэта.
О, гэты неад’емны, дзіўны свет! Дару табе, каханая, букет
3 прыгожых кветак сонечнага лета.
3 прыгожых кветак сонечнага лета Каля рачулкі вытканы лугі, Нібы саліст птушынага балета, Бацян абходзіць важна берагі.
Каровы дояць дбайныя кабеты, I мёдам пахнуць свежыя стагі... О Беларусь, слязіначка планеты, Дзе шмат пяшчоты светлай і тугі.
Люблю я хутары твае і вёскі, Што захавалі часу адгалоскі У вобразах цярплівых мацярок.
Крывёй і потам густа дол паліты. Пра тое сведчаць абеліскаў пліты, Валошка, святаяннік, чабарок.
Валошка, святаяннік, чабарок, Душу народа ў назвах адчуваю. Матуляй вышываны рушнічок — Нібы сама гісторыя жывая.
Абмаляваны пеўнямі збанок
Умельству руь мазольных гімн спявае, Нат сэрца, шт< замкнута на замок, Прад хараствоь. чароўным ажывае.
Вяртаемся да страчаных высноў? А колькі лізаблюдаў-ласуноў Сумленне размянялі на манеты?
Настольнікі, іконы, фартушкі... Яны ж ва ўсе эпохі і вякі Заўжды натхнялі кожнага паэта.
Заўжды натхнялі кожнага паэта Старонкі роднай гоні і лясы... Бацькоўскі кут, не раз ты мной апеты, Няма на свеце лепшае красы.
Пераспяваюць у садах ранеты, Смыляць у цётак рукі ад касы... А дні жыцця згасаюць, як каметы, I не вярнуць былой вясны часы.
Вяскоўцы-гараджане, мы не тыя, Але чамусь гняце нас настальгія Па матчынаму: «Сынку, з’еш блінок!»
Зямля дзядоў, прымі маё прызнанне: Ты для мяне, як першае каханне, Твая пяшчота просіцца ў радок.
Твая пяшчота просіцца ў радок, Жанчына, маці, любая да скону, 3 тваіх далоняў п’ю кляновы сок, Касьбой світальнай трошачкі стамлёны.
Твой стан танюткі, быццам каласок, Твар, як абрыс быліннае іконы.
Цалую валасоў тваіх лянок, Кахай мяне, вясковая мадонна.
Хай стане ложкам зараз нам пракос. He бойся сведкаў — пчол і звонкіх вос, Яны людзям не выкажуць сакрэта.
Прырода ўмее тайны берагчы, Яе святло і ў будзень і ўначы Пульсуе ў дзіўнай музыцы санета.
Пульсуе ў дзіўнай музыцы санета Прарочая Максімава душа, Радкі «Вянка» — нашчадкам запаветы, Якіх не возьме смутных дзён іржа.
Ляжыць на мне стагоддзяў даўніх мета, Нібы пісяг ад хіжага нажа...
На гарады нацэлены ракеты, Якім народам ладзіцца імша?
Мы геніяў не слухалі ніколі.
Ці ж не таму асот буяе ў полі I множыцца напасцяў злых клубок?
Прыпамінаю бацьку я міжволі: «Сын, беражы зямлю сваю, як долю...» Гучыць выслоўе ў сэрцы, як зарок.
Гучыць выслоўе ў сэрцы, як зарок, Яно з крывёю мне перадалося...
Дзе быў раней малінавы барок, Нямое ляда хмызам узялося.
Зламаны нейкім нелюдзем дубок Вады ў залётнай хмаркі не папросіць, Старая каня, гледзячы ў ставок, Нібы ўдава, на могілках галосіць.
Спалю і я свае зямныя дні.
Нашчадак мой, малю: «Не пракляні Ва ўгоду фарысейскаму эстэту».
Калі ж на ганьбу прах мой аддадуць, Радзіма, прытулі і не забудзь, Ты зорка найярчэйшая Сусвету.
Ты зорка найярчэйшая Сусвету, Я Млечным Шляхам да цябе іду, 3 табой заўжды бліжэй любая мэта, Лягчэй адолець немач і бяду.
He папрашу шчаслівага білета У райскі сад. Сам шчасцейка знайду, Свінцовы свіст бандыцкага кастэта 3 мяне не выб’е твой бунтарскі дух.
Ты ваяроў багата нарадзіла, Як маці, іх на подзвіг блаславіла. Тваё імя мільёны ўберагло.
Ты сейбіта шануеш, як салдата. I памяць аб забітых і распятых Хай не патушыць хмарнае крыло.
Хай не патушыць хмарнае крыло Вачэй дзіцяці, што жыцця не знае... Чарнобыльскага монстра жарало Над ім атрутнай парай патыхае.
Сышло ў нябыт чарговае сяло... Кіслотны дожджык ніву палівае.
Чынуша кажа: «Што было — сплыло!» I цыркуляр казённы запаўняе.
Пабраліся палеткі лебядой.
Сам-насам з нечуванаю бядой
Народ мой мужны б’ецца год каторы?
На звод насення шмат ужо пайшло. О Беларусь, маю дарогу зорыць Тваіх бароў жывічнае святло.
Тваіх бароў жывічнае святло
Маю душу ад ран будзённых гоіць... Адклаўшы ўбок аловак і сціло, Да мудрых дрэў спяшаюся на споведзь.
Там забываю пра чужое зло, Якое ноччу сэрца непакоіць... Ляснік запросіць у сваё жытло, Кляновікам з карца мяне напоіць.
Каржакаваты ён, як Берандзей, Сямёра ў горад выправіў дзяцей. Гаворыць кожны раз адно і тое ж:
«Хлеб на асфальце голым не ляжыць. А без зямелькі, сынку, як пражыць? Ці прарасце насенне маладое?»
Ці прарасце насенне маладое На полі нашых будучых надзей?.. Ляжыць яно, стаптанае, нямое, Пасля вірлівых, ветраных падзей.
Прайшлі па ім бяздушнаю ардою «Зычліўцаў» шмат, падобных на людзей Занятыя хіжацкаю дзяльбою
Гандляр, чынуша, злодзей, ліхадзей.
Ды грымне і над імі навальніца, Павінен ачышчальны дождж праліцца, Падымуцца нямьія з небыцця.
3 палону векавога выйдзе мова.
I зазвіняць маёй любові словы Галінкамі жывога пачуцця.
Галінкамі жывога пачуцця Душа майго народа акрыляе. I ён сягне за межы адкрыцця, Якія толькі-толькі спасцігае.
Адкрыецца нязведаны прасцяг
Прад ім — стагоддзяў далеч векавая... Мне бачыцца: прапраўнука дзіця Мадонна беларуская люляе.
На дужых крылах жытняй збажыны Дрыгавічоў, радзімічаў сыны Да таямнічых зорак паляцяць.
Ёсць вера, што для дум прастор дае.
I я не адракуся ад яе На развітальным выдыху жыцця.
На развітальным выдыху жыцця Хачу цябе, Радзіма, вольнай бачыць, Каб за мяжой халоднай забыцця Ніхто мой лёс не здолеў перайначыць.
Жадаю зліцца з музыкай лісця, Адчуць яе душой сваёй юначай...
He трэба мне дарункаў набыцця, Няхай бярозка нада мной паплача.
Душа з ёй будзе ўвесну гаманіць, Ніколі не парвецца тая ніць, Што звязвае свет мёртвых і зямное...
Пражыты дзень згасае за акном. Нібы замову маці перад сном, Зноў паўтару імя тваё святое.
Зноў паўтару імя тваё святое —
I адчуваю дужых сіл прыліў... Яно — нібы насенне залатое, Якое сейбіт-час мне падарыў.
У ім тваё пакутнае былое,
I боль, які душу запаланіў,
I слова, меладычнае, літое, Як зерне з хлебадайных жытніх ніў.
Паэты, мастакі і песнятворцы Цябе не раз узносілі да сонца, Губляючы ў натхнёнай працы зрок.
О Беларусь! Табой узгадаваны, 3 удзячнасцю, паклонам і пашанай Табе я прысвячаю свой вянок.
Табе я прысвячаю свой вянок 3 прыгожых кветак сонечнага лета. Валошка, святаяннік, чабарок Заўжды натхнялі кожнага паэта.
Твая пяшчота просіцца ў радок, Пульсуе ў дзіўнай музыцы санета. Гучыць выслоўе ў сэрцы, як зарок, Ты зорка найярчэйшая Сусвету.
Хай не патушыць хмарнае крыло Тваіх бароў жывічнае святло.
Ці прарасце насенне маладое
Галінкамі жывога пачуцця?
На развітальным выдыху жыцця Зноў паўтару імя тваё святое.
ЗМЕСТ
Алесь Марціновіч. Імгненняў паэтычных хараство 5
МАКСІМ ЛУЖАНІН
Прага крыла
Маладым 23
Права на верш 24
Беларускаму народу 24
Хто ты? 25
Гуртам 26
Пахвала зброі 26
Кропля крыві 27
Мана 28
Вярнуся ветрам 28
Драўляная разьба 29
♦ Заўжды была ў народзе майстру хвала...» . . 29
Шумелі бярозы 30
Матчын покліч 31
Першае слоўка Купалы 32
Сляпы салдат 32
Людзьмі стацца 33
Чарнобыльскі вецер 33
«I не сказаць, прыгожая...» 34
Скарбы 35
Вечнае сэрца 35
«Калі ў паход зайграў сігнал...» 36
♦ 3 ясных часін юнацтва...» 36
Рэпліка філосафу 37
ГГераемнасць _ 37
Уздыхнуўшы 38
«Возера — цудоўнае!..» 38
«Як цёпла носіць у гадах...» 39
«3 тою злоснай вайной...» 39
Часу 39
Сентэнцыя 40
«Гукнуў за морам наш хлапчына...» .... 40
«Цямнее...» 41
Нататкі колішняга дэпутата 41
«Мой дружа, скаргамі ты збрыдзеў...» .... 43
«Усім часам радня...» 43
«Цесна і душна па нетрах таіцца...» .... 43
«Перад разяўленай пашчай вайны...» .... 44
«Мой друг! Ці бачыў дзе ты...» 44
Выпадак на фронце 45
«Спуджаныя вясной...» 46
Нядаўняе паданне 46
«Зайцы напрышывалі гузікаў...» 47
«Увечар пальцы лягуць...» 48
Выстаім 48
Пачатак чалавека 49
Надыход слова 50
Пушкіну 51
Экзамен 52
Сон 53
Здарэнне ў санаторыі «Нясвіж» 54
На раскопках 56
Дом паэзіі 56
Бярозавік 57
Каменны сплаў 57
«Ёсць у нашай краіны...» 58
«Зноў у вокны дарогі глядзяцца вагоны...» . . 59
У Амерыцы 59
«Мусіць, тут удачы многа...» 60
Зімовы малюнак 61
Жыццю 61
Шыпшына 62
«Ліло...» 62
Мастак 63
«МАЗ» на выстаўцы ў Нью-Йорку 64
«Прад абліччам вечнай далі...» 65
Познія грыбы 65
«Падманулі на ладушкі...» 66
♦ На ўскраіне горада ў новай хаціне...» ... 66
Ластавінне 67
Яблыня 68
Дзяўчына 69
Пацалунак 70
Запрашэнне на возера Нарач 73
Нарачанскія накіды 75
♦ Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад...» . . 77
♦ Яшчэ цяпла папачакай...» 77
♦ Галлё шуміць...» 78
Крытыку, які дакараў за архаізмы 78
«Каб жа, маці, не была...» 79
♦ Толькі вока заплюшчу...» 80
Тыя, аб кім пісаў 80
♦ ...Асеннія дні. Чырванее рабіна...» 81
Раяль 81
♦ Рэчка Паратунка на Камчатцы!..» 82
♦ Часцей і часцей на сябе наракаю...» .... 83
♦ Шаўкі і дарогі па-рознаму мераюць...» ... 84
♦ Спяваем лепей або горай...» 85
Два галасы 85
♦ Я дзесьці прачытаў...» 86
♦ Hi ў якім доме не хапіла б...» 87
Дождж. Красавік, 1945 88
Пачатак 88
На перадавой 90
Франтавік 91
Палонны 92
Жаноцкае сэрца 92
Маці 93
♦ А навокал стаіць заварожаны бор...» .... 93
♦ Кураць кнаты...» 94
1914 94
Прага крыла 99
СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ
Табе зайздросціць сонца
Дубовы ліст 102
Пачатак 102
Мама 103
Народная настаўніца 104
Сейбіт 105
Поле, поле 106
Дома 107
Спагада 108
Кругазварот 108