Сталасць думкі, маладосць душы
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
I след дажджу на акне, і першая чырвань рабіны — усё было ад Яе, усё было — ад Радзімы. Наяве было, як у сне, усё ў гэта ранне летняе... Усё было запаветнае, усё было ад Яе.
Я ёй падбіраў імя, шаптаў у душэўным уздыме: «Госпадзі, Гаспадыня, Святыня, Маці мая!..» Калі ж выбіраўся ў шлях, было святочна і ясна. Радзімы ўвесь абсяг бачыўся мне выразна.
КУПАЛА ІДЗЕ ДА КОЛАСА
«У суботу еду ў Стоўбцы да Коласа».
3 пісьма Янкі Купалы ад 26 ліпеня 1912 года
Да Стоўбцаў Купала ехаў. Сышоў з цягніка спехам... Значыць, недзе тут родны Коласаў кут? Родны, ды паднявольны. Калі што не так — у астрог. «А як дабірацца да Смольні? Хто б тут параіць мог? Дарога зусім незнаёмая...» Чуе Купала ў адказ: «А вы ідзіце да Нёмана. Вось гэтай сцяжынай якраз. Пойдзеце па-над ракою, не збочвайце нідзе. Рака вас і прывядзе.
Да Смольні падаць рукою...» Так і кіруе Купала. Купала прыспешвае крок. Шыр нёманская заззяла, завабіла здалёк.
Плынь нёманская дыхнула свежасцю густой, сустрэла прахожага чула — з яго імклівай хадой. Нібы благаслаўляла, давала сілы і ўздым... Ідзе, ідзе Купала нёманскім берагам тым. Купала да Коласа ідзе, Купалу Нёман вядзе. Рака вяла, спрыяла, бы ведала, што да чаго, хто ідзе да каго... Да Коласа — Купала. Ведала як быццам, што нельга іначай тут,— сустрэча павінна адбыцца, павінен збыцца цуд. He вылазка на прыроду,
не святочны пікнік...
Тут — служэнне народу, тут — сумлення крык. Купала да Коласа ідзе, Купалу Нёман вядзе. Ускрыкнула звонка, голасна птушка недзе ў трысці. Купала ідзе да Коласа, не можа не ісці.
Ці рана на Івана, ці ў нейкі іншы дзень так ім наканавана: адзін аднога сустрэнь! Адзін з другім сустрэнься, дайце братні зарок — па-брацку — да песні песня, па-брацку — да кроку крок! Адзін у полі не воін. Два берагі ў ракі.
Купала і Колас — двое, як гэтыя два берагі.
У гэтым краі хапала міжусобіц і здрад... Да Коласа — Купала ідзе, як да брата брат. Каб шэрагам адзіным пайсці на вялікі сход — па Бацькаўшчыну, па Радзіму, па шчаслівы народ.
Купала да Коласа ідзе, Купалу Нёман вядзе...
ЛЯ МАГІЛЫ МАКСІМА ТАНКА
Г у чыць яг о г ола с...
Ну вось я нарэшце і дома. Вярнуўся я ў родны кут. Бацькі тут, Іван ды Домна, і дзядзька Фадзей недзе тут.
Са мною Любаша, вядома, Любаша, Люба, Лю... Нарэшце мы з ёю дома. Душу да душы тулю.
Апошні наш прыстанак. Сабраліся тут назусім.
I тут ніякі не Танк я і нават — не Максім.
Прыдумвалі ж псеўданімы! Мой быў накшталт брані. Маўляў: «Абарані!
Бо ўражлівы я і ранімы».
А Жэнем быў я з нараджэння. Жэнем вярнуўся дамоў.
Матчынае «Жэня!» мне соладка чуецца зноў.
«Жэня!»—шапочуць хваіны, што ў песнях славіў я.
Бярозавыя галіны шэпчуць маё імя.
Змружыла вейкі стома. Набыўся ў тасцях — людзях. Я тут спачываю. Я дома. ...А вы ўсё яшчэ ў гасцях?
СУСТРЭЧА
НА ПАРКАВАЙ МАГІСТРАЛІ*
Памяці Яўгеніі Янішчыц
He ведаю, як хадзіла Містраль. Ды бачу: парывіста, крылата ідзе, відаць, да свайго інтэрната па вуліцы Паркавая магістраль Жэня Янішчыц... Як ідзе!
* Зараз праспект Машэрава.
Як чарадзей ідзе па вадзе.
Як самнамбул ідзе у сне.
ЦІ як маладзіцы з яе Вілясніцы бягуць ранічкою па pace — у грыбы альбо ў суніцы.
Калі яна і ад «мнра сего», то ад таго, які лятае, ад свету Цёткі і Сафо, ад свету Ахматавай і Цвятаевай. Бачу: Янішчыц ідзе цераз мост... Спыніся, імгненне! Спыніся, Яўгенія! He чуюць Яўгенія і імгненне.
Ляцяць яны над мастом, наўпрост.
Вецер, гляджу, абвявае іх.
Ляцяць над прахожымі, над машынамі, над нашымі клопатамі мышынымі.
Ляцяць, пакідаючы нас, зямных.
Вось вам і разгадка, і адказ,— абагульняю я прыватнасць,— што ў вершах Янішчыц уражвае нас:
крылатасць!
НА ПАКЛОН ДА КАБЗАРА
У трэці раз адбылося Шаўчэнкаўскае свята паэзіі. Яно пачалося ў Кіеве, потым працягвалася на гасціннай радзіме паэта, у Чаркаскай вобласці, у Каневе. Госці пабывалі на Тарасавай гары...
Я рана прачнуўся —
стукнула ў шыбы дзянніца.
Мне голас пачуўся: «Пара пакланіцца! Пара на паклон да Кабзара!»
Раз голас пачуўся — значыць, пара.
Біў не гадзіннік і не званіца.
Білася сэрца: «Пара пакланіцца!» Жыве чалавек не хлебам адным, жыве чалавек і паклонам зямным.
Шмат мітусні, а паломніцтва мала. Як бы душа не падупала.
Збіраюся ў шлях, усім гавару: «Іду пакланіцца Кабзару». Дні значым такія мы белым каменем.
Шлях ляжа да Кіева,
шлях ляжа да Канева, шлях прывядзе да магілы той, што на дняпроўскай строме крутой. Бог з ёю, святыняю боскаю Меккай. Паклон — Людыне, паклон — Чалавеку, паклон — таму, хто столькі нягод сцярпеў за народ, за людскі ўвесь род. Паклон — таму, хто не біў паклоны, паклон — таму, хто не быў пакорны, хто праўду казаў цару і двару...
Іду пакланіцца Кабзару!
Удзячная памяць — найлепшы помнік. Тарас Рыгоравіч, я ваш паломнік. Мне праз адлегласці зім і лет чуецца вешчы Ваш запавет.
Праз далеч гадоў, Тарас Рыгоравіч, Ваш боль і веру, любоў і горыч я падзяляю... Паклон Вам зямны! Сніце свае вечныя сны...
БАІЦЦА БЫЦЬ БЕЛАРУС БЕЛАРУСАМ...
Жыў пад прыгнётам ды пад прымусам, зваўся ліцвінам, русінам, русам, зваўся тутэйшым, мяшканцам, мяшанцам... He знае, рабіць што з апошнім шанцам, які ён сягоння атрымоўвае, як быць з сваім імем, з сваёю моваю, быць ці не быць беларусам нарэшце... Пытанне няпростае, канешне.
Дазволю сабе тут крышку іроніі. (Характар наш тут як на далоні.)
He знае?
He хоча?
He смее?
Баіцца?
Вялікая гэта таямніца.
Зведаў ён ліха апраметнага.
Ён не баяўся таго і гэтага.
Хапала адвагі, каб з ворагам біцца, ад голаду-холаду каб бараніцца... Ды вось быць самім сабою баіцца. Прайшоў праз Хатынь, праз Курапаты, зносіць цярпліва Чарнобыль пракляты, упарта крыніца яго бруіцца...
Ды быць беларусам ён баіцца.
Вось ды ноумен, вось ды феномен — гэты ўнук бабін, сын гэты ўдовін.
Казалі «не будзь!»—ён схіляўся ніцма. Гавораць «будзь!»— усё роўна баіцца.
Вось што робіцца з беларусам.
3 сінявокім, з белавусым, не з недарэкам, не з няўмекам, з добрым увогуле чалавекам.
Баіцца быць беларус беларусам... ЦІ, можа, ужо не баіцца?
КАЛІ ГВАЛТУЮЦЬ АЙЧЫНУ...
Грудзьмі тулюсь к ёй, як да матчыных грудзей.
I калі здзекуецца нада мною хтосьці — Над Бацькаўшчынай здзекуецца ён маей, Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй.
Янка Купала. Бацькаўшчына
О, Русь моя! Жена моя!..
Аляксандр Влок
Так, кожны гвалт — злачынны, справа рук Сатаны.
Але гвалт над Айчынай — гвалт двайны, трайны.
Калі гвалтуюць Айчыну —
гвалтуюць тваю жанчыну, гвалтуюць маці тваю, гвалтуюць тваю радню, гвалтуюць цябе самога, кроўны пачатак твой, існасць тваю, твайго Бога (тут сходзяцца Бог з Сатаной). I з гэтым гвалтам мірыцца — цябе самога забыць, найболыпаму злу скарыцца, найгоршым адступнікам быць. Калі гвалтуюць Айчыну — мужчына, будзь мужчынам, яе ратаваць ідзі, яе заслані грудзьмі.
Няма вышэйшага чыну — няма і не было,—
чым бараніць Айчыну, калі ёй робяць зло.
РАЗМОВА 3 СОЖАМ
Раздзелы з паэмы «Начны бераг»
А вось і Сож... Вітаю, друг! Сустрэчы нашай рад я вельмі. (Заўсёды рады я, дарэчы, сустрэчы з рэчкай, з ручаём. Так адчуваю пры сустрэчы, нібы ў адной сям’і жывём. Я брат ім, родны ці стрыечны.
I вось вярнуўся я з далечы — адзін аднаго пазнаём.)
Як, Сож, жывеш? Як, Сож, плывеш? Гляджу, трымаешся належна таго ж кірунку, тых жа меж — не знаеш нашага бязмежжа.
Гляджу, не гонішся за модай.
а з годнасцю раўнінных рэк спакойна, вольна .коціш воды... I гэта ў атамны наш век.
I гэта ў час наш ліхаманкавы, калі ўсё з хуткасцю маланкавай бяжыць, мяняецца, цячэ, парой цячэ не ў тым ручве. Ты малайчына! Твой спакой гаворыць, што ты робіш справу не дзеля выгады якой не напаказ і не на славу. He, проста верны ты прыродзе сваёй рачной, сваёй зямной, і астаешся ў згодзе з ёй ты пры любой пагодзе, модзе. Шчаслівае тут супадзенне! Спакой і рух супалі тут, супалі мэта і маршрут, супалі бытнасць і надзея. Зайздрошчу рэкам я заўсёды. I часта думаю я, Сож, што правільна жывуць усё ж рачныя, грунтавыя воды. Сож, навучы мяне, як быць, каб аставацца ў сваім рэчышчы, да свайго мора вольна плыць, спакойна плыць да сваёй вечнасці.
* * *
Яшчэ адно ў мяне пытанне. Даруй, што назаляю, Сож, але ў мяне іх цэлы кош, і пацярпі ўжо да світання. Скажы, не вельмі мы стамілі, не вельмі змучылі цябе плытамі, баржамі сваімі? Ты ж, як цягло, тут у цане. Гляджу я: пляма брудна-тлустая пагойдваецца на вадзе. Кранула, Сож, цябе індустрыя? He абышла ў сваёй хадзе? Прызнаюся, мы, людзі, Сож,
народ не вельмі чыстаплотны, народ няўдзячны да таго ж, а да таго ж і бесклапотны. Нам рэкі — чыстую ваду, нам рэкі — свой разліў блакітны, мы ім — адходы і адкіды, мы ім — усякую брыду.
He скажаш, што любоў ўзаемная хутчэй за ўсё — наадварот.
Так, Сож, такі мы ўжо народ. Сабе за правіла нязменнае аднойчы лозунг мы ўзялі (на шчыт мы ўзнялі той лозунг): ♦Паколькі дадзены нам розум, то мы — уладары зямлі, то мы — гаспадары планеты. Таму для нас за ўсё вышэй патрэбы нашы, нашы мэты, таму для нас за ўсё бліжэй кашуля наша і кішэнь...» I мы рашылі, што скарым і нетры, і лясы, і воды, як некалі магутны Рым скараў і рабаваў народы.
3 такой і падыходзім мераю: у цэнтры — мы, уладары, вакол — прырода, як імперыя, ляжыць, прынёсшы нам дары. У ваяўнічым тым запале, на бале заваёў сваіх (галовы кружацца на бале) мы факт той просты занядбалі, што самі — дзеці сіл зямных. Мы — тое ж цеста, тая ж плоць, залежнасць самая сыноўняя. Для нас прырода — маці, хоць і маці строгая, суровая. Якія ж мы, калі з мячом ідзём, накшталт варожай раці, скараць і рабаваць багацці (чые багацці? — роднай маці!), сук, на якім сядзім, сячом! Тут непазбежная адплата. Нам не даруецца, калі
ідзём супроць маці-зямлі, сястры-вады і дрэва-брата. Адплата йдзе...
Чытаю ў прэсе
(ты не чытаеш, Сож, газет?): «На самай воднейшай з планет вады хапаць не будзе прэснай...» Была, плыла, цякла вякамі, і болып не будзе тых крыніц, і будзе ўся зямля, як каня, прасіць адчайна: «Піць-піць-піць!»
* * *
Сож маўчаў. I ноч маўчала. Спала лодка ля прычала. Раптам песня загучала. Адкуль бралася яна?
Дзе паспела? Дзе запелася? Можа, пелі на тым беразе? Ці ўсплыла яна са дна? 3 дна пясчанага, рачнога? Ці, быць можа, з дна другога, дна дрымотнага, глухога, дна глыбіннага душы? Сож маўчаў. I ноч маўчала. Толькі песня ўсё гучала у начной цішы-глушы.