Сталасць думкі, маладосць душы
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
HE НАЗЫВАЙЦЕ РАКЕТЫ КРЫЛАТЫМІ
He называйце ракеты крылатымі. Такім эпітэтам іх называць — гэта амаль што паэтызаваць.
Тут памяркоўныя занадта мы.
Пакінем прыметнік гэты за рэчамі
за тымі справамі чалавечымі, з якімі здаўна стасуецца ён: крылаты вецер, крылаты звон, крылатая мара, вера крылатая, крылатая муза, крылаты Пегас... Паэт маладых называў арлянятамі, арліна-крылатым назваў свой час. He называйце ракеты крылатымі. Ракеты грозяць вялікай бядой. Завіце дакладнымі, завіце праклятымі, завіце д’ябальскімі апаратамі, але не завіце толькі крылатымі. He тая крылатасць, выпадак не той.
* * *
Косім траву — яна не крычыць.
Яна маўчыць адчайна.
Мы пачынаем камень крышыць — зацятае тое ж маўчанне.
Тое ж маўчанне, калі тапаром мы дрэва зялёнае нішчым, калі мы за жабры рыбу бяром і б’ём галавой аб днішча. Рыба набрала ў рот вады... Затое, калі самім нам бывае балюча, і тады крычым мы крыкам нястрымным, крычым мы не толькі ад болю свайго — яго было б нямнога,— крычым мы ад болю усяго свету ўсяго зямнога.
МАЯ ВІНА
3 паэмы «Даруйце!»
I будуць прасіць даравання, як просяць дзеці.
Л. Талстой
Даруйце, даруйце!..
Даруйце, ахвяры!
Па небе маім плывуць,
нібы хмары, маўклівыя вашы сілуэты.
Плывуць вашы цені ў другія сусветы.
Дзе вашы целы, дзе вашы твары?
Плывуць вашы цені...
Ахвяры, ахвяры!
Ахвяры вядомыя і невядомыя.
Ахвяры свядомыя і несвядомыя.
Ахвяры нявінныя, незлічоныя.
Плывуць вашы цені задымлена-чорныя...
А можа, агонь, што спаліў вас,— свяшчэнны?
А можа, і трэба гарэць нам дашчэнту?
А можа, і трэба жыць нам ахвярна?
А можа, ўсё і не марна?
А можа, у гэтым гарэнні-маўчанні наша вышэйшае прызначэнне?
Ахвяры, плывуць вашы цені,
як хмары.
Ніяк не разгледжу вашыя твары.
Даруйце, даруйце!
* * *
Даруйце, даруйце!..
3 віною хаджу,
як з гарою.
Даруйце, героі!
Даруйце, усе змагары і спадзвіжнікі!
Быў цяжкі,
быў трудны, быў горкі той крыж, які
вы неслі —
сумленныя,
мужныя, ўпартыя.
Вы кроў пралілі.
Ці варты, ці варты я?!
Ці варты я вашай веры і мары?
Ці варты вялікай вашай ахвяры?
Вы кроў пралілі.
3 крыві той ўзыходзяць гваздзікі.
А побач растуць, як раслі,
быльнёг і дзядоўнік дзікі.
Вы прыклад высокі далі.
Успыхнуў ваш подзвіг.
А колькі яшчэ на зямлі
іх, пошлых і подлых!
Даруйце, даруйце!..
* * *
Даруйце, даруйце!..
Даруйце, мае дарагія!
Даруй мне, мой дружа!
Сягоння — другі я.
Сягоння такі я,
якім я хачу сябе бачыць!
Быць можа, змагу
я сябе перайначыць.
I будзе мне боль твой
балесней,
чым боль уласны.
I шчасцем тваім
я больш за цябе буду шчасны.
I будзе ўзаемна ўсё,
і будзе ўсё двухадзіна.
Нібыта ў жыццё
нас маці адна нарадзіла,
дала нам на двух
яна двухадзінае цела, дала адзін дух.
Такую кашулю надзела,
якая ўжо не бліжэй
да цела майго,
майго духа,
з якою за ўсё даражэй жыццё майго друга.
Даруй мне!..
Даруй мне!..
* * *
Даруйце, даруйце!..
Я так вінаваты. Маўчыце вы лепей, мае адвакаты!
He трэба тут доказаў вашых разумных. Сумленне — заўсёды
на лаўцы падсудных. Само сябе садзіць,
само сябе судзіць.
Тым самым ратуе
яно сваю сутнасць. Сумленне, што алібі пэўна сцвярджае, тым самым на гібель сябе асуджае.
Усе мы за ўсіх і за ўсё ў адказе, і ўсе вінаваты, ва ўсякім разе.
Раскайся, злачынца!
Забойца, раскайся!
Я каюся з вамі —
за вас я ў адказе.
I вы ўсе — суддзя,
пракурор,
адвакаты,— за ўсё, што здарылася,
вінаваты.
I ты, херувімчык ружаваты, за ўсё і ва ўсім вінаваты.
I ты, задаволены абывацель, за ўсё і ва ўсім вінаваты. А болей за ўсіх
я сам вінаваты.
За ўсе нашы ганьбы, пакуты і страты.
За ўсё вінаваты!
Даруйце, даруйце!
ПАД НЕБАМ АДКРЫТЫМ
Адкрытае неба!..
Адкрытае ўсім і ўсяму. Спявае птах срэбна гімн светламу небу свайму. Пад небам адкрытым так хораша дрэвам расці, плыць рэкам блакітным і нам з табой разам ісці. Пад небам блакітным саромімся мы галізны. Пад небам адкрытым саромся хлусні і грызні. Пад небам адкрытым, дзе светла, куды ні зірні,— няпраўдам і крыўдам не месца зусім на зямлі!
* * *
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць віць і далей — любоўю, справай дзейнай ды словам, што ад справы неаддзелена. Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываннем, высакародным, дружным намаганнем, што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. Маральны самы, самы натуральны пачатак гэты вось жыццестваральны. Інакш — якая ад жыцця карысць? Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
He марнаваць, не нішчыць, не бурыць,— Тварыць!
* * *
Люблю зямлю, дзе ёсць дзіцячая казка, дзе ёсць дзяцінства
і ёсць маладосць. Люблю зямлю, дзе ёсць жаночая ласка, і дружба ёсць,
і многае іншае ёсць. Люблю зямлю.
Зямлю і праклінаю — дзе казкі таюць, як ранішнія дымы, дзе здрады знаю
і страты знаю, дзе ўсё праходзіць
і дзе праходзім мы. Люблю зямлю я
сэрцам сваім натхнёным.
I праклінаю,
і тым жа сэрцам тужу. Так і жыву —
паміж любоўю й праклёнам так і дзялю між імі сваю душу.
* * *
Любоў адкрывае скарбы, абсягі новых зямель.
Варожасць кідае на скалы, нянавісць садзіць на мель. Любоў і лад узвышаюць, вядуць за далягляд.
Варожасць і злосць прыніжаюць, адкідваюць назад...
З’ЯЎЛЕННЕ
З’яўленне зор і сонца ў вышыні. З’ўленне сокаў з глыбіні карэння.
З’яўленне траў у веснавыя дні...
I вось маё, і вось тваё з’яўленне.
Як быццам бы дамовіліся ўсе — глыбіні цёмныя і залатыя высі,— як быццам бы сказалі ўсе: «З’явіся!» — і ты з’явілася ва ўсёй красе.
Як быццам нечакана ўсё было, як быццам выпадкова.
А на справе увасабленне гэтае наяве чакалася, як ранняе святло.
А каб ты нам з’явілася як след, падмогаю было благаславенне: благаслаўляў тваё з’яўленне свет, сусвет благаслаўляў тваё з’яўленне.
ПОЗІРК 3 КОСМАСУ
Шлях да зорак — шлях скрозь ружы і скрозь церні.
Колькі дзён жывём
сярод касмічнай цемры. Пачынаеш тут цаніць
усё, што зведана на зямлі, якая ўтульна так асветлена. Сонцам, месяцам асветлена зямліца. I яшчэ адна там ёсць святла крыніца. Калі лёс табе ўсміхнецца —
табе стрэціцца тая дзіўная жанчына,
што ўся свеціцца. Ты ў лятунках
з той жанчынаю вітаешся.
Ты ў думках
да жанчыны той звяртаешся: «Мала сонца, мала зорак, мала месяца. Падары святло, якім жанчына свеціцца! Перад ім любая знікне беспрасветнасць... Мая яснасць, мая светласць, мая ветласць!» Тут, у космасе, мы бачым зорак многа. He хапае сэрцу тут святла зямнога...
* * *
Будзе шкада, як шкада бывае, калі раптам гіне істота жывая. Будзе шкада, як шкада бывае птушкі, якую хтось забівае, дрэва, якое сякера сячэ, слязы, што сцякае па шчацэ. Будзе шкада, як шкада бывае воблака, што ўдалеч сплывае... Што нарабілі мы з табою! Шкада да болю...
ТОЙ ГОД НЕЗВЫЧАЙНЫ...
Той год незвычайны я не забыў, той год незвычайны.
Той год ураджайны вельмі быў, надзіва ўраджайны.
Шмат снегу было, шмат сонца было
і ліўняў нямала.
Зімою было — гуло і мяло, а летам — расло і буяла.
Яблыкі спелі, спеў белы наліў пад промнямі поўдня.
Той белы наліў я з табою дзяліў.
I плавала поўня...
Той год не забыць мне, той крыгаход, вясёлы, вясенні.
Той год не забыць мне, той карагод, святочны, вясельны.
У тым карагодзе кружыліся ўсе, як дружныя дзеці,—
і зоры, і росы, і сонца ў pace,
і вецер, і квецень...
Ці, можа, той год прысніўся ў сне мне на дасвецці?
ПІСЬМО, КАХАННЕ I ДАЖДЖАВАЯ КРОПЛЯ
3 паўдня яно ляжала ў скрынцы, звычайнай металічнай скрынцы, старэнькай, заржавелай дзе-нідзе.
I калі дождж пайшоў, касы і спорны, то кропель яго некалькі тады дасяглі і пісьма. Адна разбавіла чарнільны завіток, якім заканчвалася на канверце прыгожае імя дзяўчыны.
Пад вечар за пісьмом прыйшлі, дасталі яго рухам звычным. На пошце тым жа рухам сувязіст, гаворачы з суседкай аб надвор’і, паставіў спрытна штэмпель на пісьме. Калі пісьмо прыйшло у гарадок, яшчэ раз штэмпелем яго сустрэлі, глядзелі, як на сотню іншых пісем. А паштальён (яна была жанчына, любіла папляткарыць іншы раз) наконт пісьма сяброўцы штось шапнула загадкай падзялілася сваёй. Калі ж дайшла да дома адрасата, не трэба ёй было ісці у дом — сама дзяўчына выбегла насустрач.
Убачыўшы пісьмо, заззяла.
Чыё пісьмо — па почырку пазнала, прыціснула да сэрца, да грудзей. А пачала чытаць — сляза упала. На тое месца, дзе застаўся след, ледзь бачны след ад кропелькі-дажджынкі што абляцела цэлы свет і даляцела да паштовай скрынкі, старэнькай, заржавелай дзе-нідзе.
ПАРАДА ЮНЫМ ЗАКАХАНЫМ
Вы самыя шчодрыя з людзей. Вашая шчодрасць не знае меры. Да скарбаў сваіх, як чарадзей, вы расчыняеце насцеж дзверы. I безаглядна — куды шчадрэй! — адно аднаго асыпаеце скарбамі — ласкамі, марамі светлазарнымі, клятвамі і гэтак далей.
Як шчодрымі вам не быць, калі няма багаццю вашаму меры, калі вы багатыя, як каралі ці, лепей, як мультымільянеры. Ды што там мільёны ці мільярды, калі вам, як лепшы самацвет, ззяе ўвесь свет, увесь сусвет, калі вам належаць зор мірыяды. Святлеюць сузор’і ўгары, палаюць зоркі на небаглядзе, звісаюць нізка, як яблыкі ў садзе,— толькі бяры іх і дары!
I я вам кажу:
у добры час! Бярыце, дарыце сваё багацце! Нічым не хачу азмрочваць вас. Толькі параду адну хачу даць я: пакіньце што-небудзь пра запас,
скарбы свае да канца не трацце.
Я не кажу: на чорны дзень. Я не кажу: на час няшчасны. Хай вас міне няшчасця цень, гэтак жа, як і разлік мяшчанскі. Ёсць дні, калі канчаецца штось, калі канчаецца зорны дождж, а пачынаецца шэры, не зорны, не залаты, не ілюзорны.
Вось тут і спатрэбіцца якраз той вашай шчодрасці запас, гатоўнасці той варочаць горы, дарыць адно аднаму зоры. А зрэшты, што толку з карысных парад якія заўсёды чамусь неўпапад!
Ешце з голаду, кахайце змоладу, іначай вы — ні к сялу ні к гораду.
Кахайце, ляціце да сонца ікарамі, адно аднаго асыпайце скарбамі, асыпайце самацветамі — ласкамі, клятвамі, марамі светлымі! Пакуль кахаецца — кахай!
А там што будзе — і будзе няхай!
* * *
Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё.
ПЕРАД СВЯТАМ ПАЭЗП Ў ВЯЗЫНЦЫ
У нейкі жыццёвы міг, на нейкай вярсце жыццёвай прыслухаўся я, прыціх, і ўлавіў мой слых ціхі шэпт раніцовы. Шапталіся вецер з дажджом, шапталіся хмара з зямлёю, шапталіся дождж з лісцём... I нехта шаптаўся са мною. I ўжо не слыхам — душой адчуў я, што пошум той дзіўны — не проста вецер з імжой, а голас самой Радзімы. Прыйшла і сказала: «Мой сын! Была я, я ёсць і я буду! Буду да вечных часін явай тваёй, тваім цудам. Нішто не падзеліць нас, у нас шлях і лёс адзіны...» У гэты ранішні час усё было — ад Радзімы.