Сталасць думкі, маладосць душы
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
Ты прыйшла на Зямлю пад каляднаю зоркай Я цябе не збярог, нас не мілуе лёс.
Як цяпер ні балюча, ні цяжка, ні горка, Ты ўсё церпіш адна і маўчыш, як Хрыстос. Дай табе Усявышні хоць трошачкі шчасця, Без трывог, і пакут, і бяссонных начэй, Каб яшчэ пратрымацца, каб разам не ўпасці Покуль дзецям і ўнукам не стане лягчэй. Божа, дай табе сілы да новага веку Як святому, няскоранаму чалавеку.
КРЫЛО — ДА КРЫЛА
Яшчэ адзін месяц закрэслю Я ў табелі-календары, А мне за любоў і за песню Усмешку хоць ты падары. Нас цёплыя грэлі пракосы, Над намі аблокі плылі, Як з келіха, срэбныя росы Мы з белай лілеі пілі, Шаптала на досвітку вецце Нам зачараваныя сны, Нібы ў супакоеным свеце Былі мы з табою адны. Юнацкае лета далёка, Як ціхая песня без слоў, I толькі — ўстрывожаны клёкат Зажураных ранніх буслоў. Я веру у сны і не веру: Было яно ці не было,— Пах спелых суніц і аеру, ЦІ ўсё назаўжды адышло?
Навошта расчуліўся сёння, I памяць ізноў ажыла: Ў тумане — начлежныя коні, Ў буслянцы — крыло да крыла.
* * *
Алены, Броні і Надзеі, Хаваліся мы колісь, як зладзеі, За шатамі то бэзу, то язміну У самую шчаслівую хвіліну.
Як толькі нашы сэрцы затрымцелі, He зразумелі мы, чаго хацелі,— Цягнуліся да вуснаў вусны, I першы пацалунак быў спакусны.
Гарачыя дрыжалі рукі. He ведаючы, ад якое мукі, Жытнёвай сцежкаю хадзілі да світання, Сціраючы расінкі развітання.
Раскідалі нас нечакана лёсы, Гады пасерабрылі вашы косы, А я запомніў вас па школе I не забыў нікога і ніколі.
Даходзілі часамі пагалоскі,
Што зніклі вы, хто з горада, хто з вёскі... У полі наша зрэзана калоссе, I нас на свеце мала засталося.
Даходзяць сумныя часамі весткі To ад унука, то нявесткі, Што я шукаю вас дарма, Што вашы сцежкі замяла зіма.
А я вас юнымі запісваю у святцы
I стаўлю свечкі Божай Матцы.
Я хутка ўслед за вамі панясу
I вашы воблікі, і вашую красу.
ВЯРТАННЕ
Усё вяртаецца назад, Пагодных дзён не засталося, I Млечны Шлях і зарапад Прыносіць нечакана восень.
Ляцяць пажоўклыя лісты, Счарнелае намокла вецце, Сумуюць поле і кусты Па ціха дагарэлым леце.
Вось-вось удараць халады, Завея навылёт прастружа, Як і ў далёкія гады, Да сэрца дакранецца сцюжа.
0 Сталаець думкі, маладосць душы
161
Пра ўсё, што канула даўно, Напамінае восень глуха, Што зноў пастукае ў акно Раз’юшаная завіруха.
Прымроіцца ліпнёвы пах, Блуканне ў поцемках прысніцца.. У новы дзень пакажа шлях I да каханай Мілавіца.
СЦЮЖА
Прадыхаю ў шыбіне вочка, Зірну на блакітны мароз: Трашчыць на вяроўцы сарочка, Як ветразь завейных пагроз.
Вось-вось завіруха завые
I сцежкі усе замяце,
I дзесь хадакі, як сляпыя, Саб’юцца на дальняй вярсце.
Ад сцюжы душа ледзянее, Завея гудзе і гудзе.
У сцюжу знікае надзея, Бязвер’е у прорву вядзе.
Hi сцюжа, ні горкая доля Маю не астудзяць душу, I ў дзікай стыхіі ніколі Я літасці не папрашу.
Лепш рынуся ў вір крутаверці, Завеі пайду напралом, Каб шлях не заблыталі чэрці, Анёл абароніць крылом.
ПАЛАЕ РЫМ
Да рымскіх малюнкаў нашага мастака
Над Рымам ноччу каркала варона: «Ці чулі вы, ці бачылі Нерона*?» Я быў на Калізеі, ды не бачыў, Хоць добра ведаю, чаго ён значыў: Ён быў відовішчаў аматар, Калі крывёю захлынаўся гладыятар. Спрадвеку ўсе Неронавы нашчадкі Таемна носяць Каіна пячаткі I на ілбе, і на душы
3 дэвізам: «Непакорнага душы». Са свету маці звёў Нерон, Хоць узвяла сама яго на трон, Сенеку данялі абразы і пакуты, I загадаў яму Нерон прыняць атруты. Змяняўся час, мяняліся нероны 3 каронамі і без кароны, 3 учэпістымі кіпцюрамі, Хоць катамі былі, лічыліся царамі. Калі патрэбен ты, ён мякка гладзіць, Непаслухмянага на кол пасадзіць, Заве падданых сёстрамі, братамі, Калі маўчаць з заткнутымі ратамі. Калі б нероны сталі ўладарамі свету, Крывёю залілі б усю планету. А баязліўцы, хоць і церпяць мукі, Ім ліжуць пяты і цалуюць рукі. У вочы моляць: «Дарагі і мілы», А кол асінавы рыхтуюць для магілы, Маўчаць ад страху, бо няўмольны ён,— Падпальшчык Рыма, люты кат Нерон. Палае Рым. Ён рады, воч не зводзіць I верыць, што няшчасных улагодзіць. Калі ж нарэшце выпрастаўся люд, Нерон смяротны вынес і сабе прысуд. I ўсім багам маліўся урачыста, Што страцілі у ім вялікага артыста.
* Нерон — самы жорсткі рымскі імператар з 54-га па 68 г. Ён знішчыў сваіх праціўнікаў, родную маці, брата, жонку, настаўніка Сенеку. Каб суняць народны гнеў, ладзіў гульбішчы і дармовыя пачастункі, лічыў сябе вялікім артыстам. Скінуты народам, скончыў жыццё самагубствам.
БЯССМЕРЦЕ
Я не развітваюся з моваю: Яе не выкрасліць з душы Hi пастановаю, ні змоваю, Навідавоку і ў цішы.
Ёй сотні год, а не ссівела, Хоць і спазналася з бядой, Яна і плакала, і пела, А засталася маладой.
Яна жывучая, як песня, Яна не ведае спакус — Уваскрасала і ўваскрэсне, Пакуль жывучы беларус.
У ЗОРНАЙ ВЫШЫНІ
Душа душу шукала і знайшла, Ўваскрэсла і другую засвяціла Праменьчыкам блакітнага святла
Ад недасяжнага Свяціла,
Паклікала, сагрэла, павяла,
Каб на жалобны дзень не азірнуцца, Каб вуснамі да светлага чала
I да гарачых вуснаў дакрануцца,
Каб стаць яшчэ ласкавей і дужэй
I з першае сустрэчы заручыцца, Каб з кожнаю хвілінай быць бліжэй
I не заўважыць, як жыццё імчыцца.
Пры месяцы ў блакітнай цішыні
Нам радасці наступныя прысняцца...
Душа душу у зорнай вышыні Знайшла, каб на Зямлі не разлучацца.
ЗАВЯЛЫЯ РАМОНКІ
Чаго ў нас толькі не было? Былі і слёзы, і усмешкі, Быллём і снегам замяло Твае сляды і наіпы сцежкі.
Куды ні кідаў горкі лёс, Як ні караў па поўнай мерцы Ад патаемных нашых слёз Рубцы не гояцца на сэрцы.
Ты іх таіла ад мяне, Я плакаў у таежных нетрах I спадзяваўся, што міне Боль на апошніх кіламетрах.
He, не мінула, не прайшла: Гады бязладна праляцелі, I не відаць дасюль святла Ў крчцы халоднага тунеля.
Свайго гнязда мы не звілі, Рамонкі нашыя завялі, I мы па-людску не жылі, А толькі доўга існавалі.
* * *
На ўзлессі дзічка расцвіла, А ў лесе пуста, гола, I відна ад яе святла Зрабілася наўкола.
На ўзлессі у начной цішы Шуміць густое вецце.
Вось так і ад адной душы Святлей бывае ў свеце.
СУСТРЭЧА Ў ПЕКЛЕ 3 МУРАЎЁВЫМ
Памяці Кастуся Каліноўскага
...А толькі гонар выпаў мне належаць Да Мураўёвых, не да тых, якіх Калісьці вешалі, а да жывых, Прыбыўшых з місіяй караць і вешаць.
А. Куляшоў. Хамуціуе
He ведаю, ці сон з галюцынацыяй На схіле невясёлых дзён Мяне, заморанага працаю, Звалілі, і прысніўся сон: Мяне нібыта ў Вільні секлі Пасля прыдушаных баёў, Я папрасіўся, каб у пекле Зірнуць, як правіць Мураўёў. Нарэшце собіла сустрэцца. «Прабачце, пане генерал, Пастаўце лепш смалы вядзерца, I зробім мы катлом прывал. Я — не вучоны, не аратар, Збіраўся больш за сто гадоў Зірнуць, які быў губернатар Літоўска-беларускіх гарадоў, Паветаў, воласцей і вёсак, Хоць чуў нямала пагалосак: Казалі, што пры вас народ Быў запалохана цярплівы, Бо наваліўся дзікі зброд, I стаў багаты і шчаслівы, Ён вытрасаў апошні грош, Складаючы запасы ў склепе. Жылося сейбіту найгорш, А прыхадню — за ўсіх найлепей. Усё ішло на поўны ход: Народ зрабіўся без’языкі, А непакорных дзікі зброд Караў за плач, лупіў за крыкі. Служакі добра разумелі, Каму яны шліфуюць зад, А самі з боязі нямелі, Калі траплялі неўпапад.
Выслужваліся, дагаджалі I жыравалі, як паны, Так «цёмным людам» кіравалі Чыноўнікі з «большой страны». I кожны генерала ведаў, А на людзей глядзеў сычом I Кастуся, і касінераў Касіў і куляй, і мячом.
У скутых голадам і страхам, Нібы званы, гулі галовы, Каб генерал зрабіўся прахам I не ўскрасалі мураўёвы.
А вы настолькі папулярны, Што людзі аж да гэтых пор Запомнілі парадак карны, Як вашай лютасці узор».— «Па глупству стаў я дзекабрыстам Умеў з Рылеевым дружыць, А зразумеўшы, слаўся лістам, Каб Бенкендорфу паслужыць. Выконваў я усе загады, Што часам лютымі былі, Каб толькі мужыкі да ўлады I ў Пецярбург не дапаўзлі».— «А ці былі на вас паклёпы, Скажыце шчыра, генерал?» — «Я быў узорам для Еўропы...
Усё! Пара канчаць прывал. Бярыце шуфер і рыдлёўку, А я — вядзерца і пілу, Каб не засек Люцыфер зноўку I каб не боўтнуў у смалу. А што ў вас цяпер чаўпецца Без нас і мудрага цара?
Ці вуліца дасюль завецца У гонар віленскага ўладара?» — «Скажу вам шчыра, акрыяў народ Зламаў ярмо і скінуў з выі, Да лепшай долі з году ў год Ідуць наступнікі жывыя, Каб не гібець у вечнай скрусе, Каб ведалі на ўсёй зямлі Імя і гонар Беларусі, А вас клянуць, як і клялі».
ВЕРАСНІЦА
He ведаю, чаму дагэтуль сніцца На Тураўшчыне вёска Верасніца, Над Прыпяццю зімовыя дубы, У пасівелым небе — галубы, Гладышкі і даёнкі на платах, Гарбузніку і канапляны пах, Каляндры і завялых мальваў подых I шум сухога лісця на гародах, На беразе засмоленыя лодкі I на вірах лілеі, быццам сподкі, Гайдаюцца на пацямнелай хвалі, Дажджынкі, як крыштальныя каралі, Звіняць па затуманенай вадзе, Зажураны па вішаі ідзе Павольна бусел адзінокі
I з сумам паглядае на аблокі, Што праплываюць нізка-нізка, Пад імі, як ружанца нізка, Спяшаюцца у вырай журавы, Ім высцілае шлях туман сівы, А наўздагон ракітніку кусты Шлюць каляровыя паштоўкі і лісты. He ўспомню, колькі прастаяў гадзін Я над асенняй Прыпяццю адзін. А і дагэтуль часта сніцца Зажураная вёска Верасніца. Наўкол — лясы, лясы, лясы I верасы, і верасы.
Забыцца Верасніцу не магу I ў памяці, і ў сэрцы берагу.
БАБІНА ЛЕТА
Ты часта казала, што песенька спета,—
Вясна прамінула, а бабіна лета
Цябе замятае сухімі лістамі,
Што болей ніхто не трывожыць лістамі.
Ніхто не чакае цябе на спатканне, Ніхто, як калісьці, здалёку не гляне.
А колісь глядзелі, а колісь чакалі, Спачатку ля школы, пасля на вакзале. Ты ночы не спала, чакала мінуты, Калі ён прыедзе дамоў з інстытута. Да рання сядзелі у скверы, ля клуба, I доўга смылелі гарачыя губы.
Ты шчасцю свайму пазірала у вочы, Ты чула, як соладка сэрца стукоча. Пад ліўнямі вы не баяліся мокнуць, Хадзіць, аж пакуль салаўі не замоўкнуць, Глядзець, як знікае каханы ў тумане, I думаць: «А колькі ж гадзін да спаткання?»
Вы разам чыталі, купаліся, пелі, I ўсе гаварылі, што хутка вяселле, А ты жартавала: «Ніколі не позна». I бегла дадому сцяжынкаю роснай. Цяпер ты шкадуеш, што ў майскія ночы Дарэмна сумленна заплюшчвала вочы, Што сцерлася ў памяці нейкая рыса, Што болей нікому не скажаш: «Вярніся». Другога не стрэнеш, другіх не шукаеш, Калі аднаго назаўжды пакахаеш, Табе нічыёй не патрэбна спагады, Што бабіна лета, што час лістападу, Што косы завеяла першая замяць, Што нумар застаўся на целе на памяць. А памяць, яна не старэе ніколі: Дарога ў Майданак, і голае голле, I сівер насустрач, і тысячы босых, Скаваныя рукі, абрэзаны косы.