Сталасць думкі, маладосць душы

Сталасць думкі, маладосць душы

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
68.47 МБ
Жыць, лічаць, без шаманаў немагчыма У тундры ні старым, ні маладым I не ўглядацца вузкімі вачыма Праз слёзы і кізячны дым.
У бубен б’е шаман і плача, To зарагоча ля кастра, Што прыйдзе некалі удача — Яго надзея і яго пара.
МАЁ БАГАЦЦЕ
Я траціў усё без звароту He раз, і не два, і не тры, У гулкія стукаў вароты, Чужыя абходзіў двары.
Казалі — работнік не трэба, Начлежнікам — месца няма, Галодным скарыначкі хлеба Нідзе не давалі дарма.
О, божачка, колькі я траціў! Знайсці ж анічога не змог I рана у матчынай хаце Пакінуў стаптаны парог.
Гайдаўся, як тычка у полі, Нібы чарацінка ў трысці. Hi скарбу, ні лепшае долі Ніколі не здолеў знайсці.
3 дзівацкага я пакалення, За самых прасцейпіых прасцей I толькі не страціў сумлення, Таму я за ўсіх багацей.
А страчу сумленне, ад страху Пустая душа задрыжыць, Зайдуся ад зайздрасці птаху, Што ўмее сумленна пражыць.
ДУША
Мяне выхоўвалі і перакоўвалі.
Я то з’яўляўся, то знікаў, Мяне на сцюжы загартоўвалі. Я і да сцюжы прывыкаў.
Часамі ў цягніках пад пломбамі, Нібы каштоўнасць, бераглі
I неба клеткамі і ромбамі Размалявалі, як маглі.
Мяне узважвалі і мералі, Здымалі ў профіль і анфас, Але ні разу не праверылі Душы наяўнасць і запас.
Шкада, што не здымаюць копію 3 яе юрысты і ўрачы,
I ні адна дактыласкопія He можа тут дапамагчы.
Мая душа супраціўлялася, Бо верыла і тым жыла, He чэрсцвела і не ламалася — Была такою, як была,
Хоць дзіўна, ў чым яна трымалася, А паспрабуй яе сагні!
Яна ж з маленства гартавалася На чыстым, праведным агні.
* * *
Я — малады, пакуль жывая мацк Ссівелага яна заве: оСынок», I тупае, і тупае па хаце, Здымае з куфра клямку і замок.
Усё адчынена — і сэрца, і шуфляды Дыміцца з цёплай бульбай чыгунок Я ўзрушаны, расчулены і рады, Пачуўшы зноў: «Дзіцятка і сынок».
I за надзеяй свеціцца надзея, Хоць непрыкметна час бяжыць, А мне здаецца — маці маладзее 3 адзінай прагай жыць і жыць.
А грымнуў гром. I маці рукі На сэрцы склала без пары...
Я не забуду мудрае навукі
I зразумею, што і я стары.
Расстануся з хацінаю пустою
I ў белы свет падамся сіратою.
МАЯ РАДАСЛОЎНАЯ
Сваіх не ведаю вытокаў
I радаслоўную забыў: Здаецца, дзед быў так далёка. He ведаю, кім прадзед быў.
Забыты прашчураў магілы I грозных вояў курганы, Свае няскораныя сілы Нашчадкам аддалі яны.
У радасці, бядзе і горы, У змроку ветраных начэй Глядзяць прапрадзеды на зоры 3 маіх зажураных вачэй.
Маё здзіўленне — ix здзіўленне, lx неспакой — мой неспакой, I ловяйь прашчуры праменні Маёй гарачаю рукой.
А кім яны былі калісьці, У гэтакі далёкі век?
I як яны шукалі выйсця
3 лясоў, з дрыгвы, з разліваў рэк
I з тупікоў чужой улады?
Як іх лупілі цівуны
Па дзікім беззаконні ўлады, Але ўскрасалі зноў яны?
He знаю, хто ў маёй аснове — Вандроўнікі ці асначы — I хто ў маім азваўся слове — Радзімічы ці крывічы.
А можа, ў грэнадзёрскай шапцы, Ў мундзіры на заморскі лад, Прыйшоўся да душы прабабцы Напалеонаўскі салдат?
Магчыма, ёсць пачатак польскі? Аднойчы, мне зірнуўшы ў твар, Віталі Фрыдрыхавіч Вольскі Сказаў, нібыта я з татар.
Усё магчыма, ўсё магчыма, Калі згубіўся продкаў след, Калі наіўнымі вачыма Гляджу, як і яны, на свет.
I тым заўсёды ганаруся, Што у пічаслівую пару Я нарадзіўся ў Беларусі I так, як продкі, гавару.
ПАВАЛ
Яшчэ не патрывожаныя намі. He верачы ў пагібель без пары, Зачараваныя завеямі і снамі, Яны маўчаць да студзеньскай зары,
Глядзяць, нібыта літасць просяць, Слязінкамі скацілася смала, Трывожны пошчак ледзь даносіць, Як снег рыпіць і дзесь звініць піла.
Яны стаяць, магутныя, на ўзлессі, А побач тлее учарашні хлуд, I лесарубы з піламі, як змеі, Сыходзяцца, каб выканаць прысуд.
Яшчэ паўзмрок і снег не абтаптаны, А ўжо кастры палаюць і гудуць...
Пахукаем на рукі, і тытаны, Ламаючы падлесак, упадуць.
Я не спяшаюся, я пазіраю з жалем На гонкі стан і пасівелы чуб, I раімся, куды і як павалім, А пара застывае каля губ.
Бяру настылую і вострую сякеру, А мне сумленне шэпча: *Не валі»... Я поглядам яе да вецця змераў, I... паляцелі смольныя скрылі.
Піла ўпіваецца ў жывое цела.
Пакутую, хоць не мая віна.
Шла звініць, і... па-ля-цела
У снежны дым з праклёнамі сасна.
За ёй — другая, трэцяя, дзесятак Кладзецца, як гарматныя ствалы, I капаюць на снег з ружовых пятак
Слязінкі бурштыновае смалы.
О, Божа, Божа! Колькі я іх спляжыў Шкадуючы, ў заснежанай глуіпы.
Магчыма, каменем адзіным ляжа I застанецца грэх той на душы.
Гады міналі, адгулі завеі, Адкочваўся за валам грозны вал. А як успомню, сэрца млее, Што не канчаецца яшчэ павал.
НАЙЛЕПШЫ ТВОР
За Уралам, за белай тайгою Кожнай шыбай, зашклёнай ільдом Пазірае у замець з тугою Мной калісьці пастаўлены дом.
Хтось рыпучыя топча масніцы, Замятае на ганку сляды, I нікому цясляр не прысніцца У пару і пакут і бяды.
Кожны вугал трашчыць на марозе Вецер свішча ў расколах тайгі. Хто ж ступае па хісткай падлозе, Я гадаю у вечар даўгі,
I прыпомню стажок пад павеццю, Завірухай замецены двор,
I шчаслівы, што некаму свеціць Мой найлепшы пакінуты твор.
КОНІ
У цокаце, тупаце, звоне Па гулкай вячэрняй зямлі Ляцяць закілзаныя коні I срэбныя мнуць кавылі.
Імчацца гарачыя коні, Падковы звіняць і звіняць, На белай і чорнай папоне To месяц, то зоркі гараць.
Прароку ў шалёнай пагоні Усё да драбніцы відно — I коннікі ў шлемах, і коні, Што недзе прысталі даўно.
Галодная зграя завые, У зрэнках агні замігцяць... Крылатыя коні, жывыя Ляцяць ад пагоні, ляцяць.
САКСАФАНІСТ
Іграў на рыначным стракатым фоне Заслужаны артыст на саксафоне. Яму было на золку не да сну — Завейваў снег густую сівізну.
Гучалі вальсы Штрауса і туш, I падалі рублі часамі ў капялюш. На лютай сцюжы ледзянелі пальцы, У кедах ногі стылі на асфальце, А ён іграў то маршы, то сюіты, Як некалі, дзеля чыноўнай світы. I вось нарэшце атрымаў свабоду Іграць, што хоча, простаму народу. Іграў натхнёна, як заўжды, Перабіраў настылыя лады.
Забыўся ён на колішняе званне I не сыходзіў з месца да змяркання. «Адзначыліся» сорак тры душы Ў паношаным яго капелюшы.
Я непрыкметна, быццам цень, Яго прыходзіў слухаць кожны дзень. Але замоўк раптоўна саксафон... Міналі тыдні. He прыходзіў ён. Стаяў базарны лямант, як бывала,
А мне усё чагосьці не хапала. Расказвалі, што нават і на сконе Ён ціхенька іграў на саксафоне, Што засталася ў музыканта змена, Што сын іграў жалобны марш Шапэна I не змаўкаў да самае імшы...
Гудзе базар, ды пуста на душы.
ТОСТ
Даўней пілі за тых, што ў моры, Каго дратуюць штормы і мароз, Я келіх узніму за тых, хто ў горы He выплакаўся да апошніх слёз.
I без ваганняў вып’ю чарку
За вечную гарэтніцу-ўдаву
I за нястомную даярку, За кошт якой і я жыву,
I за настаўніцу, што слепіць вочы Над сшыткамі і глупствам справаздач, Што ў класе усміхаецца, а ноччу Ніхто яе не чуе плач.
За вокнамі заходзіцца завея,
I дамавік грукоча па страсе, А прыгажуня юная сівее I, не расцвіўшы, вяне пакрысе.
Я п’ю за тую, што не стане маці, Сагнутую у дваццаць восем год, I горка плачу, бо у кожнай страце Знікае непрыкметна мой народ.
Няма шампанскага, дык вып’ем квас За ваша будучае і за вас.
МОЙ СВЕТ
Тады сваіх здабыткаў кайстру, Што не дабраў, што стойваў сам, Я перадам другому майстру, Другому сэрцу перадам.
Уладзімір Хадыка
Я бачыў свет: Бадзяўся па тайзе, Лятаў, і пада мной Плылі аблокі.
Mae гады
Міналі па чарзе, I я не быў ніколі Адзінокі.
Я бачыў свет:
Везувій у смузе, I форумы і дворыкі Пампеі,
На хаце — бусла
На адной назе, Слату, і спёку, I завеі.
Прыпамінаю часам Змрок густы, Глыбокае, Суладнае дыханне, Часамі быў то грэшны, To святы
Ў палоне нечаканага Кахання.
Я бачыў Таўэра Замшэлыя муры, Варон з падрэзаным Крылом, нясмелых...
Я бачыў Мікеланджэла Дары
У цішыні Сіксцінскае Капэлы.
Я колісь быў Асушку хлеба рад.
Я ўсе драбніцы Ў памяці збіраю: Лаваш і спелы Вінаград Каля «фантана слёз» Бахчысарая.
Я бачыў акіян
I горы,
Ішоў над прорваю, Як па лязу, Пачуўшы «Рэквіем» У цішыні сабора. He мог стрымаць Гаручую слязу.
Я тры разы экватар Абышоў, Калі ў адну злучыць Усе дарогі.
Чаго шукаў. He ўсё знайшоў, Апроч надзеяў I трывогі.
Я бачыў з нараджэння Белы свет, Бязлітасны, ласкавы I крывавы.
Калі ж замкнецца круг Мой непрыкметны след Укрые снег Або густыя травы.
Спакойны я:
Жыццё ідзе кругамі. Пабачыць свет Нашчадак без мяне — За доўгі век Нястомнымі нагамі I ён экватар Тройчы абагне.
* * *
Незавершаны верш — маладое віно Без іскрыстага клёку і сілы, А калі праз гады устаіцца яно, Ад глытка праразаюцца крылы.
Калі ў склепах само па сабе адшуміць, Калі ў бутах і чанах астыне. He спяшайся яіпчэ, не каштуючы, піць Калі ўсё не сышло шумавінне.
Пах і смак вінароб давядзе,
I аддзячаць яму пры нагодзе, Калі келіх у радасці або ў бядзе На бяседу збярэ ў наступным стагоддзі
Так і верш, калі ён, як віно, не даспеў I здалася няўдача удачай, Захлынецца натхненне і радасны спеў, Бо у келіху — горкая чача*.
* * *
Твае далоні пахнуць першым снегам, А познімі антонаўкамі — снег, Над цішынёю нечаканым рэхам, Званочкам коціцца дзявочы смех,
Што заблудзіўся у блакітнай ночы За белаю застылаю ракой,
I радасць бесклапотную прарочыць, I першага кахання неспакой.
Па-стой... Паслухаем і пазайздросцім, Пакуль праменьчык радасці не згас Бяздумнай і вясёлай маладосці, Якой не будзе болып у нас.
* Самаробнае пітво з вінаградных адходаў.
ПАКАЯННЕ
Дарагая! Ну, вось мы з табой і сівыя. Дачакаліся ўнукаў, а шчасця чакаем дарма: За акном то дажджы, то завея завые. To пастукае ў дзверы сівая зіма.
Мы з табою жылі пад захмараным небам. Нам здавалася — шчасця з гарчынкай стае, Як настылае лусты казённага хлеба, Як усмешкі, як горкай слязінкі твае. Мы чакалі сустрэч, але толькі разлукі Чарадою адна за другою ішлі, Сэрца сэрца шукала, а кволыя рукі Нечакана шурпатыя рукі знайшлі.
Маладосць нечакана ўваходзіла ў сталасць, I з паўслова душа разумела душу.
На апошнім вітку нам чагось не ставала...
Я і суд над сабой і расправу вяршу
I караю сябе за пралікі і страты
I за тое, што толькі адзін вінаваты.
Нас калісьці лічылі шчаслівымі ў свеце: Гасцявалі ў сяброў і збіраліся ў нас.
Мы любілі дзяцей, шанавалі нас дзеці, А з гадамі і гэты агеньчык пагас.
На апошняй вярсце, на апошнім парозе Сэрца сэрцу патрэбна, рука — саслабелай руцэ Каб у згодзе прайсці, што яшчэ засталося, Покуль знікнем бясследна у вечнай рацэ.