Сталасць думкі, маладосць душы
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
Другія паплачуць. Збяруцца другія, Распаляць агонь ля Варшаўскай шашы. У золкія ранні і ў ночы глухія Ім свеціць святло непагаслай душы.
ВОСЕНЬ
Сцяжынка збягае з пагорка, Унізе шуміць лістапад, I сумна, і крыўдна, і горка, Што ўжо не вярнуцца назад
У звонкае шчодрае лета,
У водар даспелых суніц, Дзе столькі яшчэ не дапета, Дзе столькі гуло навальніц.
Шкада, што назад не вярнуцца, Што лета прайшло да пары, Што вербы сівеюць і гнуцца, Што сцежка збягае з гары.
I толькі адно засталося — Прыпомніць усё, што было... Сцяжынка збягае у восень, Кароткае лета прайшло.
АПУСЦЕЛЫЯ ПАРКІ
Фантаны змоўклі, Апусцелі паркі. He засталося нават ліхтароў, I толькі водзяць мопсы і аўчаркі На павадках сваіх гаспадароў.
Трава няскошаная стыне, Іскрыцца павуціна на галлі, На пачарнелым бэзе і язміне Пасядуць хутка першыя гілі.
Яшчэ шуміць апалая лістота
I з кожным ранкам пахне саладзей, Азімак-дуб не скінуў пазалоту I журыцца, што стала менш людзей,
Што многія датлелі, як агаркі... Пусцеюць душы,
і пусцеюць паркі.
V-' • • .
ГЛУХАТА
с. г.
Я непрыкметна глухну пакрысе — He чую ні пахвал і ні праклёнаў, Але часцей сумую па красе Сапраўднай музыкі натхнёнай.
Мой слых і навальніцу заглушыў, Сірэны гул і трубны рык ласіны, Але дайшоў таемна да душы Трывожны шэпт асенняе асіны.
He чую «зорак» буйных і малых, Калі яны равуць, калі крычым мы,
Калі знікае безнадзейна слых, Я чую ўсё і сэрцам і вачыма.
Я глухну ад бязлітасных прамоў, I дэманстрацый слухаць не хачу я. Hi выбухаў, ні стрэлаў, ні грамоў, А салаўя і звон пчаліны чую.
ЗАКАХАНЫМ
Гляджу на маладых і закаханых, Нібы здалёку на сябе гляджу, Вясновай стомаю закалыханы
I шолахамі першага дажджу.
Здаецца, расхінаю гронкі бэзу, Што расцвіце сягоння давідна, I праз густы шыпшыннік пералезу Да цёмнага высокага акна.
Дрыжаць на шыбах кропелькі і зоры I маладзік глядзіць у твой пакой.
Ты расхіні хоць напалову шторы I ўсмешкай сэрца супакой.
Далёкае прыпомніцца, як сёння, Хоць зморшчыны не сцерці на ілбе I сівізна пасерабрыла скроні He толькі у мяне, а і ў цябе.
Мінула ўсё, і казачная стома 3 табою разлучыла назаўжды. Дзе ты цяпер? Нікому не вядома, I назаўсёды страчаны сляды.
Успамінаю даўнія гады я
I шчасце ад вясны і да зімы... Шкада, калі такія маладыя Расстануцца дарэмна, як і мы.
ЗАІНЕЛЫЯ ЖУРАВІНЫ
3 паэмы «Ростань на світанні»
7 студзеня 1901 года славутая паэтэса Леся Украінка прыехала ў Мінск да свайго лепшага друга і аднадумцы хворага Сяргея Мяржынскага і даглядала яго да апошняга дня — 3 сакавіка.
На колішнім Траецкім рынку, купляючы для Сяргея журавіны, яна разгаварылася з Дамінікам Луцэвічам — бацькам будучага Янкі Купалы.
Цяпер у Мінску ёсць вуліцы імя Лесі Украінкі і Сяргея Мяржынскага.
Надыдзе час, і кайданы спадуць, I ўстрапянецца у палёце песня, I вырвецца з няволі, як рыданне, Што доўга стрыманым было У таямніцах сэрца.
Леся Украінка. Рытмы
Нядзеля, 14 студзеня
Гудзе Траецкая гара, Крычыць, галёкае, смяецца. Якога тут няма дабра!
I ўсё, што трэба, прадаецца.
Вішчаць на санях парсюкі, Іскрыцца на марозе сала, Шумяць цыбульныя вянкі, 3 аглобляў лыка пазвісала.
Катрынка плача і пяе,
I папугай ружовай масці Няшчасным шчодра прадае Пяцікапеечнае шчасце.
А ў самым цэнтры, на буі, Каб лепей бачылі і чулі, Ў далонях свішчаць салаўі I алавяныя зязюлі.
Пад пугаўём звіняць глякі, Як ветразі, шумяць шпалеры, Пяюць сляпыя жабракі Пад плач патрэсканае леры.
Даёнкі хваляць бандары, Гандлююць зёлкамі бабулі, На рушніках ляжаць сыры, У сіце — куханы з цыбуляй.
Прывёз, нібы лясун стары, Дзядок настрамак акалоту, Як лес, аглоблі угары.
I ўсё прапахла конскім потам.
У тлуме рогату і кпін
Сярод кашоў, гладышак, клункаў Старанна Леся журавін Шукае, быццам паратунку.
— Сюды, паненачка, сюды, Дарэмна не тапчыце рынку, Зірніце, як з тае грады, Як боб, з Лагойску журавінкі! —
3 падпаленай бародкай дзед Разгаварыўся не на жарты I Лесі ягады як след
Усыпаў болей за паўкварты.
— Яны за Селішчамі ў нас Растуць, бывае, па арэху. Прыедзьце, калі будзе час, На саладзейшыя, з-пад снегу.
Мы іх збіраем па кашу, А ўродзяцца, не знаем ліку. Да нас збярэцеся, прашу, Спытайце дзядзьку Дамініка.
А мой старэйшы хлопец, Ясь, Сам з галавы складае вершы. Вунь і сусед схлусіць не дасць, Што быў і ў школе самы першы.
Калі б вы, панечка, змаглі Паспагадаць чужому ropy, Дык, можа б, хлопцу памаглі Убіцца ў нейкую кантору.—
— Я ведаю, як цяжка жыць, Бо і сама такога роду.
А сын павінен перш служыць Замардаванаму народу.
Хай піша, чым душа гарыць, Шукае сілу ў кожным слове I не забудзе гаварыць На матчынай пявучай мове.
Падзякавала і пайшла, Сказаўшы, можа, для прыліку. I ўсё ж нялёгкую дала Яна задачку Дамініку.
Пад крутаярам — стылая рака, Над пелькай — крыж ружовы з лёду. Зірнула Леся, і рука Зайшлася, як на непагоду:
Прыпомніла у Луцку дом стары, Які дасюль адведаць не збярэцца, Вадохрышча, і вецер на Стыры, I сцюжу, ад якой не адагрэцца.
Баліць слабое цела дзень пры дні, А сэрца палымнее несціхана, Бо самы блізкі з блізкае радні — Яе і аднадумца, і каханы Згасае, як агарак васкавы, На дзікім ветры у нягоду, Але гатовы, хоць і ледзь жывы, Аддаць душу за шчасце і свабоду.
Яна б сама усю да кроплі кроў I ўласнае жыццё ахвяравала За мінскіх змардаваных гарбароў, За кіеўскіх рабочых з «Арсенала».
Спяшаецца з Траецкае гары Да страшнае пакутніцкай пасцелі. Застылі рукі, а душа гарыць, Ад сцюжы журавіны заінелі.
* * *
Люблю зямлю, што пахне лесам, Люблю густой жывіцы дух, Вільготны водар свежых трэсак I скрыпеню ружовы пух,
Зялёнае святло ігліцы
I пах сунічнае расы,
Што, як іскрынкі навальніцы, Усе асыпала лясы.
Люблю сівых дубоў калоны,
I соснаў стромкія ствалы,
I мёду поўныя калоды, I звон нястомнае пчалы.
Я сок бярозавы з надрэза Губамі прагнымі лаўлю.
I рэкі, што прапахлі лесам, I зрубы звонкія люблю.
Здавён зялёнаю, лясною Завецца наша старана, I пахнуць звонкаю сасною Калыска, хата і труна.
НА ТАЕЖНАЙ ДАРОЗЕ
Вецер вые ў заломах рудое кугі, Завіруха шляхі замятае дазвання, Па дарогах блакітнай сібірскай тайгі Ледзьве чутна рыпяць адзінокія сані.
Ад сяла да сяла каля сутак язды — Hi жывое душы, толькі вецер калматы Замятае пры самай дарозе сляды, Што прабіў праз сумёт адзінокі сахаты.
Пры дарозе гудуць ледзяныя слупы, Вецер тонкую пражу снуе на сумёце.
Завіруха лютуе. Глядзіш, як сляпы, I на конях, здаецца, прымерзлі аброці.
Завіруха лютуе, мяце і мяце, Закавала сасоннік у белыя латы. Але ў змроку на доўгай трыццатай вярсце Мільгануў аганёк адзінокае хаты.
Над высокім сумётам пакатай страхі Нахілілася голае шэрае вецце, I у змроку глухой і бязлюднай тайгі Два акенцы да самае раніцы свецяць.
Увайшоў, пагукаў і — нікога нідзе, На камінку яловы смаляк дагарае. Каля печы — карэц у крынічнай вадзе, Соль у шклянцы і свежага хлеба акраец
На шырокім і чыстым піхтовым стале, На паліцы — газеты за першае снежня. Нехта печ напаліў і паехаў далей, I сляды прападаюць у замеці снежнай.
Нехта хлеба пакінуў і трэсак насек, Запаліў каганец, каб у змроку не збіўся Незнаёмы, ды блізкі яму чалавек, Што прыстаў, перамёрз і дарэшты змарыўся.
Вось і я, абагрэўшыся, дровы прынёс, Хлеб паклаў на стале, пастаяў ля парога. Завіруха сціхае, мякчэе мароз, I далёкая болей не страшыць дарога.
ЛАСІНЫ СЛЕД
На досвітку па хрусткай стыні, Паміж алешын і асін, Страсаючы рагамі іней, Брыдуць мацёрыя ласі
I ловяць мяккімі губамі Тугія парасткі альхі. Над пасівелымі гарбамі Ляціць слупамі снег сухі.
На досвітку у лесе ціха, Курыцца сіняя імгла, Але трывожная ласіха Угору вушы падняла,
I праз завеянае вецце Глядзіць за снежныя валы I слухае, як свішча вецер У варанёныя ствалы.
I лес, і снег у чыстых зорах, У срэбных пацерках кусты, Але ласіха чуе шорах, I скрып, і пах за тры вярсты.
Завея замяла дарогі... Якочуць недзе ганчакі, Закінуў лось на спіну рогі, Бяжыць ласіха ў хмызнякі.
Праз буралом і крутаяры, Шарпак ламаючы таўсты, Яны ў гушчар ляцяць у пары I ў кроў зразаюць капыты.
Гарачы след у змроку тоне.
3 густое снежнае імглы Шуміць шалёная пагоня, I свішча вецер у ствалы.
Дыміцца сцежка колкім снегам, Клубамі сцелецца гання...
На стрэл гушчар азваўся рэхам. I ўсё замерла. Ці-шы-ня.
Адразу стала пуста ў лесе, Смала іскрыцца на кары, I толькі кроў на стылым снезе Гарыць палоскаю зары.
НА СІБІРСКІМ ТРАКЦЕ
Коні захлынаюцца ад сцюжы, Лейцы задубелыя трашчаць, Завіруха вые, свішча, кружыць, Сцішыцца, каб нанава пачаць.
Сыкае сухімі языкамі, Засцілае снегам белы свет, Шчэрыцца халоднымі клыкамі, Следам замятае белы свет.
Коні захлынаюцца ад ветру, Грузнуць у сумётах, шыі гнуць. Хоць бы чатырнаццаць кіламетраў Завідна да вёскі дацягнуць.
I нягода кожная мінае:
Вось на ўзгорку — пяцісценны дом 3 заінелай шыльдаю «Чайная», 3 песнямі, гармідарам, віном.
У зацішным нізенькім прыгоне Ціха і глыбока, як праз сон, Уздыхаюць змораныя коні, Хрумстаючы сенам і аўсом.
У чайной накурана і цесна, Звалены ў парозе кажухі, Хмельная прастуджаная песня Аж займае кожнаму духі.
Тут гамоняць і пяюць не меней, Тут на сотні вёрст усе свае, Шклянкі і гарачыя пельмені Статная кухарка падае.
Леснікі, шафёры, лесарубы За яе здароўе п’юць да дна.
Сцюжаю апаленыя губы
Ціха шэпчуць: «Ты ў мяне адна...»
Скачуць хлопцы каля дзеўкі, Сыплюць жарты і прыпеўкі:
Ой ты, Машка, ой ты, Машка, Я цябе адну прашу, Каб замест густое бражкі Падарыла мне душу.
Вось табе пельмені з перцам, Вось кажух твой і піла, I чашы дамоў, бо сэрца Я другому аддала.
Павяла крутым плячом дзяўчына, У вачах — усмешачка і злосць, А з парога яснымі вачыма Усміхаўся заінелы госць.
Можа, стала дзеўчыне няёмка, Мо чакае любага даўно...
Толькі ўсе пачулі, як пазёмка Білася ў настылае акно.
Павітаўся хлопец па парадку, Юшкі папрасіў і чабака...
А ў вачах Кучумавых нашчадкаў Бліскалі іскрынкі Ермака.
ШАМАН
Памяці паэта Івана Ласкова. пахаванага ў Якуцку
То ў бубен б’е, то скача,
To канае.
To кліча духаў з пекла і нябёс,
Звініць шамкамі
I камлае —
Прарочыць шчаслівейшы лёс.
Падскочыўшы, заплюшчыць вочы
I абвядзе за кругам круг, Слязу страсе, то зарагоча:
Ён — служка
I ўладар пакорных слуг, Захопленых саміх сабою, Магутных славіць, а слабых кляне, Чаруе танцам, бубнам, варажбою. To замармыча, як у страшным сне. Глядзяць зачараваныя тунгусы, Як, выпетраны, кружыцца шаман 3 надзеяй на заклёны і спакусы, На абяцанні і падман.