• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сталасць думкі, маладосць душы

    Сталасць думкі, маладосць душы


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 350с.
    Мінск 2000
    68.47 МБ
    Сцежкі памяці яркнуць крывавай травой, Сум з жалобай ідуць з-пад вянца.
    Надыходзіць часіна злічыцца з табой Куляй слова і словам свінца.
    ЖАНОЦКАЕ СЭРЦА
    Неслі варту абапал шляхоў ветракі, Дзе ішлі мы з відна да цямна.
    Вы прыміце салдацкае дзякуй, жанкі, Што, як родных, прывечвалі нас.
    Вы спяшаліся з вёсак да нас на прывал, У збанкі пераліўшы удой, Падыходзілі блізка, заглядвалі ў твар: Можа, часам патрапіцца свой?
    I хацелася ўсім як мага пасабіць, Ласкай сэрца да сэрца ішло:
    Ці падкінуць блінца, ці кашулю памыць.
    Ці падшыць ператлелае шво.
    А як рушыць наперад, за сонцам, у свет Клікаў нас перакатамі бой, Праглынуўшы слязу пад хусцінай, услед Доўга-доўга махалі рукой.
    I дрыжала рука, і слязіна плыла... Прыгадала тады не адна, Як, праводзячы мужа, з ім поруч ішла, На дарозе стаяла яна.
    I хоць тут на пяску яго след не ачах, Ён ідзе па гасцінцы другім,
    I другія жанчыны выходзяць страчаць Самым лепшым дастаткам сваім.
    МАЦІ
    Запытаецца ў суседкі: Ці здаровы вашы дзеткі?
    А пасля пры студні стане, 3-пад рукі на вёску гляне.
    Толькі ведае, нябога, Што не ёй пыліць дарога.
    * * *
    А навокал стаіць заварожаны бор, Восень горкі дымок пасцілае за хатамі, Расцвілі верасы, дацвітае чабор,
    I ўсплывае дакор: ці былі мы салдатамі?
    Паўз благое і добрае роўна ідзём...
    Шмат палегла сяброў, а не ўсё зваявалася He зламалася зло, што пускалі на злом, А, здаецца ж, хапала адвагі і сталасці.
    * * *
    Кураць кнаты...
    Вакол мяне Нібы яшчэ адно ўзрушэнне, Каб свет паставіць на калені... Два перажыў, а гэта — не!
    Нагамі я зямлю качу,
    Каб ёй не жыць у паняверцы, Я шмат магу прыняць на сэрца, Ярма ж нікому не хачу!
    I вось дасюль трымаеш строй, Хоць не падобен да героя: Народ за зброю — ты за зброю, Народ — герой, і ты — герой.
    1914
    1.	МЯСАЕД
    Там,
    Дзе ў пушчах асіны ад страху калоцяцца Выліваецца Морач праз берагі, Ёсць засценак Пасынічы,
    Вёска Балоцічы
    I,	радзіма старое мужыцкае рочаці, Ёсць сяло Мурагі.
    Убаку ад сяла, моцна ўдачай аблашчаны, Агароджу на сажань падняўшы вакол, Сабакарняю шчэрыцца хутар Дамашчыка, Знаны тым, што не ўпусціць анучы валяшчае Ды ласінаю сілай сыноў і бацькоў.
    А пачатак той справе — з пітва ды ад ежыва... За паўгода
    Ад першай з германцам вайны Сустракаліся хлопцы, гулякі і нежані> Валачыліся,
    Елі, пілі, як належала,
    Ды валілі па вёсках са стрэх каміны.
    Пад святочныя світкі хаваючы бічыкі, На ўсяночную рушылі праз паплавы I давалі ў каршэнь Засцянковым панічыкам,
    I стаўлялі дубка старамодныя брычкі іх,
    I шляхцяначак ціснулі
    Каля царквы.
    Іх было чатырох —
    Здараўцы, задзірастыя! —
    Быццам нехта ў гаі навыкопваў дубоў: Міканор Налівайчанка,
    Яначка Ластаўка,
    Дарафей Перасада
    Ды Зміцер Падшастуха, Крываносы дурніла з мянушкаю Боўць.
    Пазбіваўшы замкі,
    Клямкай свірнавай бразгалі;
    Пад мяцёлку засек і — ні шум баравы! Латашылі гароды, па пчэльніках лазілі, Каб юнацтва пацешыць, пакідаць абразікі У Зіноўкі, не вельмі скупой удавы.
    He шманалі нічога,
    Ані,
    Нічагусенькі!
    Hi сабака не гаўкнуў, не піснула мыш.
    He хавайце, дзяўчаты, крамяныя вусенкі, He ўратуецца сад ад зялёнага вусеню.
    Рад не рад, а маўчыш!
    * * *
    Пачынаў мясаед свае ўцехі вясельныя, Бразгаталі шамкі, і званілі ў званы. Людзі пляжылі качак, Крапілі гарэліцай, Патыхала сівухай рака за аселіцай, Верашчалі пад швайкамі кабаны.
    П’яны дым
    Падымаўся над п’янаю вёскаю. Камячыліся самі сабой кулакі, Трэба ж рады ім даць — Грае кроў!
    I на ростанях Пачыналіся кепікі, Жарцікі вострыя — Задзірацца выходзілі перш хлапчукі.
    А пасля —
    Маладых сваіх, вэльмам аздобленых, Жаніхі пакідалі.
    Які там вянец!
    Паважнейшыя справы былі не дароблены — Калацілася вёска, Каламі, аглоблямі
    Біў мужык мужыка, На хлапца пёр хлапец.
    Поп стаяў у царкве, не дакончыўшы пацеры, Ручнікі паздзіраўшы, ляцелі сваты. — Пачакай, Мікалай!..
    — Я яго...
    — Трасца матары!
    Вось тады ўжо
    Нарэшце —
    Старыя аматары! — Выпаўзалі пабіцца Дзяды.
    Асцярожна,
    Лядок прабіваючы мыліцай, 3 непагасшымі люлькамі, У кажушках, Даставалі адзін аднаго па патыліцы,
    Паглядалі — каторы не ўстоіць, скапыліцца, А як не —
    Памагалі дручком, па нагах.
    2.	ВЯЛІКДЗЕНЬ
    Мне свет сягонняшні мілей стаў Без таннай дробязі акрас: Я адгарнуў ражок маленства — Далёкі, даўкі, горкі час.
    Той горад толькі разаспаўся, Калі гукнулі на паклон: Нібыта цяўкнуў, абазваўся Раней за ўсіх малодшы звон.
    Старшэйшы — ўслед, яшчэ старшэйшы
    Ударыў.
    Біла прытрымаў,
    I сціхлі ўсе, нібы самлеўшы, А самы старшы гахнуў:
    — Б-баў!
    Скубуць дзядоў за крыссе ўнукі, Трашчаць ракеты, відната!
    I зноў усе пагрэлі рукі Каля васкросшага Хрыста.
    У торг ішлі падэшвы, свечкі, Вяндліна, дзеўкі, абады I пасвянцаныя яечкі 3 накрапамі святой вады.
    Ад чорных душ быў чорны рынак, Хапала іх — чаго-чаго! —
    Як, зрэшты, на яго радзінах, На танным продажы яго.
    4 Сталасць думкі, маладосць душы
    97
    3.	ЛШЕНЬ
    3 газетнаю позвай ліпень
    Ступіў хутарам на парог:
    Зямлі вам нарэзаў Сталыпін, А збожжа зародзіць Бог.
    Дык прыйдзецца кола хатніх Парушыць —
    прыйшла вайна! Няхай паспяшае ратнік, Ён прыйдзе дамоў, аднак.
    Яшчэ не ўзыходзіць сонца, Пакуль не ўстае народ, У воласць на параконцы Шыкуецца —
    патрыёт!
    Пакуе мяхі з дарамі, На заклік той у адказ Здасць ратніка хутаранец — He сына, а батрака.
    За ветрам, не па газетах, Прыбегла бяда наўскач.
    У вёсцы, прачуўшы гэта, Жанчыны —
    у крык, у плач.
    За суткі усім сабрацца!— Гукае паходны шлях. Людскуюцца навабранцы У новенькіх шынялях.
    Спявалі «Варага» — песню, Крычалі не ў лад «ура!», Штыкі за плячыма неслі — «За веру, айчыну, цара!».
    Іх вера маной паіла, Айчына пад кулі вяла, Сіліла царова сіла — He вылужашся з сіла.
    У полі, пад ветракамі, Злажыў іх упокат бой 3 раскіданымі рукамі, 3 адкінутай галавой.
    3 папамі, пры конскай падле Адпелі, зварылі боршч...
    А дома — яблыкі падалі
    I новы збіралі набор.
    ПРАГА КРЫЛА
    Каля сутокі дзікіх рэк, Падняўшы вочы ў неба, Стаяў без шапкі чалавек I еў кавалак хлеба.
    У пушчы вырваўшы загон Дзярніны векавое, I рады быў і горды ён Сякеркай ды сахою.
    Сузор’яў белаваты дым Да долу падаў хваляй. Мільёны светаў перад ім Знікалі і ўставалі.
    Здавалася, яго знарок He прыкмячаюць зоры — Зямнога пылу камячок, Загублены ў прасторы.
    Глядзець у ззяючы сусвет Было б не гэтак горка, Каб ведаў ён:
    з другіх планет Зямля здаецца зоркай.
    Сава-начніца праз гушчар Залапатала крыллем...
    Ці раз ён марай учашчаў Да дзіў на небасхіле.
    Сніў: уздымаецца, ляціць I нібыта крыламі
    Над міскай возера ў трысці Памахвае рукамі.
    Нясе на мілю кожны ўзмах — Між воблакаў дарога...
    ...А хто ж з нас не лятаў у снах Маленства залатога!
    Ён меў тады такі ж узрост, Па моцы і па думках. За ноч, намуляўшы рабро, Абуджваўся з лятункаў.
    Злятаў з нябёс на бедны глей I разважаў за сошкай: «Вось верабей — куды драбней, Але ж ляціць патрошкі!»
    Здзіўленне брала, што жаўрук Упасці не баіцца,— Няўжо за хмарай, як павук, Вісіць на ўласнай нітцы?
    Ён майстраваць пачаў крыло 3 прутоў і апранахі, Прыжмурваў вочы і далоў Скакаў з царкоўных дахаў.
    Смяяўся ўласнік дробных крам, Клялі ў царкве нябогу:
    — He можа стаць спрадвечны хам Анёлам, роўным Богу.
    Пан ушчуваў, аконам сек: — Пільнуй свайго акрайца!
    I горка думаў чалавек Больш з небам не займацца.
    Аднак жа чуў ён; спакваля Расце, бушуе сіла,
    Вучыла кроку перш зямля I лёту навучыла.
    Крыло, палёт і вышыня!
    Да сініх зор спрадвеку — Зірнуць, ці ёсць на іх радня,— Карцела чалавеку.
    Яму хацелася займець Крылатага багацця На самай горкай між зямель, У самай курнай хаце.
    Махаў з-пад хмар яму Ікар Крылом на плыўкім воску, Цераз суцём з ягоных мар Раджаўся Цыялкоўскі.
    Глядзіць, рагоча гурт сялян, Чуцён з-пад неба лёскат: Ледзь-ледзь вышэй плыве біплан За бусла з нашай вёскі.
    Ды вось між зор ляціць зямляк, Адзін смаленскі хлопец.
    Ніхто не скажа — сілы брак, За крылы Бог не схопіць...
    Ты крылы нам усім дала,
    I подлеткі лятаюць, Радзіма прагі да крыла, Краіна залатая!
    СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ
    Табе зайздросціць сонца
    ДУБОВЫ ЛІСТ
    Стаяць дубровы ў чэрвеньскай красе, Дарогі — у аўсянай пацярусе.
    Дубовы ліст у жылках і ў pace Мне нагадаў абрысы Беларусі.
    Яго мая кранаецца рука,
    А ён нібыта выкаваны з броні, I жылка кожная дубовага лістка Злілася з кожнай жылкай на далоні.
    ПАЧАТАК
    За Глускам у глухіх барах Яшчэ маё блукае рэха, I дзень суніцамі прапах, I зоры плаваюць у рэках.
    I золкі золак на Пцічы Мяне туды заўсёды кліча, Дзе расцвітаюць касачы, Дзе мне гады зязюля лічыць,
    Дзе каля цёмнае вады, На вузенькім пясчаным мысе, Здаецца, і мае сляды Яшчэ дагэтуль засталіся.
    Хоць я ніколі не знайду Сваіх слядоў і хісткай кладкі, А ўсё ж лячу к свайму гнязду, К свайму адзінаму пачатку.
    MAMA
    Калі пушок прабіўся над губою
    I ў сны прыйшло дзявочае імя, Я ні аб чым не раіўся з табою, Матуля адзінокая мая.
    Мне сорамна здавалася часамі
    Сярод хлапцоў — цыбатых забіяк — Назваць цябе, як у маленстве, «мама» Таму часцей не называў ніяк.
    А вечарамі, слова не сказаўшы, Ішоў блукаць каля чужых варот I пазіраў, як у акенцы нашым Дрыжаў у лямпе да світання кнот.
    He спала ты асеннімі начамі, Хоць падала ад зморы галава, Глядзела ў змрок вільготнымі вачамі, Прывычная да гора удава.
    Ты прала кужаль, ты капала гліну, А ў час жніва зусім не чула ног Ды гаварыла ласкава пра сына: «Хай падрасце, няхай паспіць сынок».
    I зноў сама збіралася па дровы, А ў валасах гусцела сівізна.
    «Хоць бы сказаў ён ласкавае слова, Хоць бы, як колісь, мамаю назваў».
    Прайшлі гады. Мы пасівелі самі.
    I, мабыць, крыўдна мне не аднаму, Што гэтае святое слова «мама» Сказаць цяпер ужо няма каму.
    НАРОДНАЯ НАСТАЎНІЦА
    Дакошаны лугі, адшапацела жыта, На сцежкі падаюць пажоўклыя лісты. Пра што ты думаеш і марыш, раскажы ты, Куды ідзеш, каго шукаеш ты?
    Ці ні сяброў сваіх успамінаеш I думаеш, што тут зусім адна? Чаму начамі роснымі блукаеш, Чаму не спіш да самага відна? Усе заснуць, а ты святла не гасіш, У шыбу стукае асенні матылёк, Ты думаеш, якім у першым класе Твой будзе першы у жыцці урок, Якім святлом, якім гарачым словам Дарогу к сэрцу кожнаму знайсці, Каб гэтым хлапчукам светлагаловым Патрэбнай быць заўсёды у жыцці, Каб кожны стаў і мужны, і шчаслівы, Каб з імі ты шчасліваю была...