Сталасць думкі, маладосць душы
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
Ствол — і не болей,— Уцэліўшы ў плечы, Падсекчы здолен Род чалавечы.
Аб тым штодзённа Крычу, шчырую, Вытворцаў смерці У дол кірую.
Свету ахова, Лепшая зброя — Людская мова, Слова людское.
КРОПЛЯ КРЫВІ
Колькі б зорак ні ззяла
на ладных плячах генералаў, Колькі б іх ні блішчэла
на самых дастойных грудзях, А свінец пераззяць —
нетраў золата мала, ой мала,—
Дробны дзюблік свінцовы
людскі перарэзвае шлях.
Ён пагасне ў часы, як паплыўшы пад шчоглай выноснай, Ліне цвету Зямля на бязодню знішчальнай дрыгвы:
Стане ясна цвіцець,
абудзіўшыся ў кожным пялёстку
Безыменная кропля
бязвінна пралітай крыві.
MAHA
Маны кавалак цягне за пуды, Таму і ў глыбіню хаваецца заўжды, А вырвецца, калі дастане днішча,— Струмень заб’е і ліпкі бруд засвішча.
Шануйцеся! Хто першы раз трапляў Пад вырушэнне брыдкага зламоўя, Здавалася яму: хіснулася зямля, Пратраціла вясна зялёнае здароўе.
Нялёгка змесці след маны ў нябыт, А стань да сонца зыркага душою, Паганы знак навекі будзе змыт Адною кропляй праўды веснавое.
ВЯРНУСЯ ВЕТРАМ
Калі паглыне мяне шлях няблізкі У край курганаў і абеліскаў, Абы навала дыхне над домам,— Сустрэну громам.
А звянуць травы, асмягнуць вусны,— Дажджом вярнуся.
Калі ж нашчадкам не будзе трэба Hi збройны выбух, ні бохан хлеба, У час іх зорны, час запаветны Вярнуся ветрам.
Калі дзе знойдзем, слязу асушым, Калі прыгаслі, раздзьмуем душы.
Нідзе не дзенуся з Беларусі, Кім пажадае, тым і вярнуся,— Жыло, жыве і жыць застанецца Тут маё сэрца!
ДРАЎЛЯНАЯ РАЗЬБА
Хлебасей ступаў па гонях За сахою, не за плугам, Напінаў пастронкі конік I аж слаўся ад натугі.
Дзядзька сее — чэрці важаць!
Дык на ліха гэта праца — Задарма жывёлу пляжыць I самому падрывацца.
Як жа выйсці з каляіны? —
Ён знайшоў для мары спосаб: Коней выпіліў з кляніны, А прыгожых, а выносных.
I, вясёлых, круташыіх, Узагнаў на стрэшку з долу. ...Паляцелі коні тыя Са шчыткоў у свет па долю.
Выйграў майстар бітву з часам, I чуваць аж па сягоння: Прыпусціўшыся за іпчасцем, Капытамі б’е пагоня.
* * *
Заўжды была ў народзе майстру хвала. Хто сэрцам чуў, на што пусціць сасну: Стаўляў дамы, меў талент на цымбалы I, што паробіш, браўся за труну.
Псуе вуглы не струмант, а няўмека — He ганьце звонкай славы тапара!
Натрудзь руку сякерай дрывасека, Там, на лязе,— удача разьбяра.
ШУМЕЛІ БЯРОЗЫ
3 кінафільма «Палеская легенда»
Шумелі бярозы на гром ці на вецер, Шумелі бярозы.
Паехалі хлопцы на дзень ці на тыдзень Ад Белае Русі.
Паехалі хлопцы па долю, па волю
Да Чорнага мора.
А Чорнае мора белыя косці
Казацкія мые.
Паехалі хлопцы і шчасце і праўду Шукаць на Дунаі.
А ў сінім Дунаі вада закіпае Мужычай крывёю.
Жахнуліся хлопцы, пабеглі на конях Да гораў Карпатаў.
А ў горах Карпатах падпалены хаты Гуцульскай галоты.
Усюды на пана і ўвечар і рана Працуюць і гнуцца.
I з кожнай бярозкі насечаны розгі Для беднага люду.
Пачулі за ветрам, што коні заржалі
3 парогаў дняпроўскіх,
I далей на Доне казакі гамоняць — Пачулася хлопцам.
— А мы не казакі, а мы не ваякі? — Прамовілі хлопцы.—
Мы жывы не будзем, а волю здабудзем Навекі, навекі.
Спрабуем, ці моцна прышыты галовы
Да панскага карку! —
Ды так спрабавалі, што ў копы складалі Паноў і падпанкаў.
Заціснула войска, як чорная хмара, Адважных малойцаў:
Стралялі, рубалі, схапілі, пагналі На кару, на мукі.
Ты слухай-паслухай: з халоднага жвіру Гучаць галасы іх.
I тымі ж мячамі ваююць з панамі Другія малойцы.
МАТЧЫН ПОКЛІЧ
He было таго дня,
Каб у пекле халодным, за дротам, Палявога відна
Беларусі мае не плыло там.
Скінеш камень з плячэй, Калі ўявіцца ў лагернай скрусе Бляск азёрных вачэй, Плёскат крыл на маёй Беларусі.
I куды б ні ішоў, Як па компасе, ўміг павярнуся На гамонку бароў, Што жывуць на грудах Беларусі.
Дзе б мой дзень ні ільдзеў,
Дзе б пад сонцам гарачым ні гнуўся, Чую голас людзей,
Што чакаюць мяне ў Беларусі.
Будзем жыць, не блажэць. He сатромся на тло ў землятрусе, Толькі б рос і дужэў Волі дух над чалом Беларусі.
Вось і кліча ў разгон,
Ломіць грудзі бяссонны кавалак, Што ад сэрца свайго Беларусь на маё адарвала.
ПЕРШАЕ СЛОЎКА КУПАЛЫ
Дабро на глум шпурляць Цяпер шырока ў модзе.
I гаварыць пасля:
He страціўшы, не знойдзеш.
Па мне, хоць з сэрца луб Лупіце, а не страцце Пад Вязынкаю дуб, Амаль пры самым тракце.
Калі ён быў малым, Дубочкам мог бы звацца, Тут, першы раз, пад ім Сказаў Купала:
«Маці!»
СЛЯПЫ САЛДАТ
I колькі б ні прайшоў дарогі, Дзе ні пабыў, Што б ні зрабіў для перамогі, Але зрабіў.
За гэта разлічыўся люта Свінцу драбок:
Байца нізрынуў у пакуты, У вечны змрок.
Сядзіць у скверы, сінім цветам Ільсніць касач,
Ды нешта не ляцяць манеты Яму на плашч.
Ці сплавы ўсе перакавала Вайна ў штыкі. He збераглі ані метала На медзякі?
Прасіць? He ў гонар для салдата Руку цягнуць.
Яму ўсе людзі вінаваты, Усе ў даўгу.
Людская памяць век не змеркне Праз боль нястач.
Ляцяць паперка за паперкай Яму на плашч.
Сляпы, не можа ён дазнацца
У юнакоў, Што ў дараваных імі «зайцаў» Няма падкоў.
ЛЮДЗЬМІ СТАЦЦА
Ніяк не выветрае з дому
Аброк, прыняты не з дабра: Згінацца моўчкі ў крук самому, Каб нехта вус угору драў.
Будзіў прарок нас — людзьмі звацца!
Пара, пара ўжо людзьмі стацца, Рабіць, як хочам, адмыслова
I разумецца родным словам.
ЧАРНОБЫЛЬСКІ ВЕЦЕР
Вёска.
Золак.
Зор скупая жменька.
Сама раз турботы пачынаць.
Ані кім — кагенька, ані чым — чагенька He чутно ні вераб’я, ні певуна.
Можа, пад нядзельку позна спаць палеглі, Ціха і ў суседзяў на двары.
Дзе ж ты, дзядзька Лаўрык, дзе ж вы, цётка Тэкля?
Было ўсюды поўна вас аб той пары.
Дзверы незамкнуты. Выйшлі ненадоўга: Можа, дзе бяруць баравікі, Ці каровы пасвіць выпала радоўка, Ці ў царкву на споведзь клікнулі грахі?
Пэўна, заблудзіў я, не туды прыехаў,— Мне павінен ціўкнуць голас хоць адзін... 3 вокнаў хат гарбатых вецер гоніць рэха Пад крыжы.
За вёску.
3 палыну ў палын.
* * *
I не сказаць, прыгожая — Два возеры пад хусткаю. Аднекуль з-пад Валожына Дзяўчына беларуская.
Чаму ж дасюль мне марышся, Даўнейшая таварышка?
Спявала нешта сумнае, 3 вачэй кудысьці знікшае, He пра мяне ты думала — Пра некага, пра іншага.
Ці з ім калі сустрэліся, Ці хоць паразумеліся?
СКАРБЫ
Ад рук, якія мяне насілі, Свет паказваючы малому, Я прыядноўваўся светлай сіле — Летняму грому, роднаму дому.
Ліст на бярозе, пахучы, клейкі, Па-над страхою бусліны клёкат, Песню жнейкі і спеў жалейкі Я сэрцам бачу і чую вокам.
Нашу ў сабе, я прыняў навекі I ў матчына слова нітую строга. He ганьце, новыя чалавекі, Усё, што чуеце ад старога...
ВЕЧНАЕ СЭРЦАМ
Як ён душы ні збыткаваў, Яе ўсё прыбывала.
А колькі ж сэрца ён раздаў На сэрцы нам, Купала!
I мы пяём, адна бяда, Што з губ не спеў, а пара.
Хай памагаюць мне багі! Аддам жыццё, з паходам Сплачу свае і ўсіх даўгі, Каб зноў ступіў на берагі, Дзе дыхаў ён з народам.
Хай песняры з усіх краёў Трымаюць свята звычай — Сягаць яго нязгасных слоў, Каб людзі ўсе да нас, дамоў, Ішлі агню пазычыць.
* * *
Калі ў паход зайграў сігнал, Без песень, без віна Рассекла вусны ў нас вайна I рукі развяла.
Байцы ідуць і — не пяюць! Я стаў, зусім няўзнак, I ролю ўспомніўшы тваю, Цябе ў жыцці пазнаў.
Тых словаў, што ляцелі з губ, Адкрыўся сэнс крадком: «Вучоны кот на ланцугу Абходзіць дуб наўкол».
Цяпер няма туды пуцін, Дый лёсу не мінеш, Табе ж з падмосткаў не сысці Каб адвітаць мяне.
А што, калі вясновы дождж Між нас паставіць шчыт, Ты пойдзеш лугам, басанож, А я зірну ў блакіт.
I ў росным кіпні, ў мураве Засну, ужо навек, А васілёк табе сарве Нягоршы чалавек.
* * *
3 ясных часін юнацтва I да сівых гасцін Многа з кім развітацца Змусіў лёс у жыцці.
Можа, з другой хадою, Маюць другі зарок,
Але яны са мною Дыхаюць...
Крок у крок Ходзяць...
Яны маною
He агнюсілі зрок.
Спорным дажджом дамоўка Мые дзень спакваля,— Гэта мая сяброўка Хмараю прыплыла.
Там вунь — для сэрцаў слабых Покліч ідзе між дрэў.
Гэта ў гаі мой сябар Ясенем зашумеў.
Дзе ж у надвор’і хіжым Знойдзеш такі хаўрус, Каб над магілай крыжам He вырас бы беларус.
РЭПЛІКА ФІЛОСАФУ
He дзівіся, што шлях укрываецца дзёрнам I на ранах душы нарастаюць струпы, Аніколі ў свой дом не зайсці нам паўторна, Аніколі другі раз у свет не ступіць.
А чаму тады крок, старадаўні філосаф, Я мачаю у кроў і з зямлі, і з нябёсаў?
ПЕРАЕМНАСЦЬ
Як дзяды трымалі спрэчку? Цэп на цэп і меч на меч. Век кароткі чалавечы, Хто слабейшы — не пярэч!
Ад тае ліхой спрадвечнасці Выбухаюць супярэчнасці: To за воды, то за рынак Людзі цэляць даць па брылах.
I цаляюць, ды бяда, Што ліецца не вада.
УЗДЫХНУЎШЫ
А пачалося з думкі глумнай: Людзей разумных шумны рой, Кніг наглытаўшыся разумных, Паверне свет на іншы крой.
Як не зляцець слаўцу грубому! Ад гэтых пустабайскіх мэт Штодня шырэлі забабоны, Маўляў, будуем новы свет.
Хто працаваў, хто агінаўся,
Усім адбой, усім прывал,
Той свет, на жаль, не збудаваўся, Хоць хораша сябе назваў.
* * *
Возера — цудоўнае!
Блісне, усё роўна як... Ды хіба ж галоўнае — Як і што Паблісквае.
Возера мне блізкае:
Крокаў сто —
I бераг.
Сіні верас.
He хадзіў бы лепей Гэта хараство Вочы слепіць.
* * *
Як цёпла носіць у гадах, Як гэта сэрца помніць! Нібыта ранак, першы той, Аблашчаны тваёй рукой, Што зараз — толькі прыгадай — Зачырванеецца вада, Абуджаная промнем.
* * *
3 тою злоснай вайной
Я расстаўся амаль незачэплены, Толькі з марай адной
Засадзіць папялішчы прышчэпамі.
На разлог
Прыйдзе друг:
На дваіх — пара ног,
Столькі ж рук.
А пачнём, нешта ж будзе, Памагайце нам, людзі!
ЧАСУ
Нязломна верачы ў свой чын, Паўсвету абабег, He дбаў, не думаў ні аб чым, А толькі аб табе.
Табою жыў, табою быў, Масты да сэрцаў слаў, Ты ж стаў дубка, і закружыў, I выкінуў з сядла.
Усяк бывае на вяку, Мой часе малады!
Я ўстаў, мяне на ўсім скаку Ты не стаптаў тады.
СЕНТЭНЦЫЯ
Да такое высновы самому пара дайсці, А не — слухай старэйшых, умельцаў хады. Ад жуды і бяды — паўдарогі да радасці, А з дарогі па радасці — крок да бяды.
* * *
п. к.
Гукнуў за морам наш хлапчына: «О, Беларусь, мая шыпшына!» Каб ведаў свет, што гэта слоўка Тваё, Уладзімер Дубоўка.
Сівабароды летапісец!
Ты шмат пражыў, а не нажыўся, 3 крыніц да схочу не напіўся, 3 радзімай не нагаварыўся.