• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сталасць думкі, маладосць душы

    Сталасць думкі, маладосць душы


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 350с.
    Мінск 2000
    68.47 МБ
    За вокнамі шумяць у садзе слівы, I месяц стаў над стрэхамі сяла. А раніцаю ясна сонца свеціць, Сланечнікі даспелі на градзе, I ціха шэпчуць за парканам дзеці: «Вунь новая настаўніца ідзе». Настаўніца! А ці даўно самую Вяла у школу маці за руку? Яна і сёння па табе сумуе
    У ціхім прыдняпроўскім гарадку,
    Яна штодня лістоў тваіх чакае I журыцца: «Ну як яна адна?» Але цябе, як маці, сустракае Ласкавая лясная старана, Шумлівыя бары, рачныя кручы I белыя лілеі на вадзе.
    I хлапчукі бягуць табе насустрач
    I кожны раз гавораць: «Добры дзень!» Ты узышла на ганак новай школы, Ты гэтым дзецям блізкая, свая I ўжо сябе не лічыш навасёлам, Бо тут твой дом і тут твая сям’я. Тут будуць слёзы, тут і шчасце будзе I — першыя маршчынкі на ілбе. А ўжо і сёння называюць людзі Народнаю настаўніцай цябе.
    СЕЙБІТ
    Плыве, як човен, вузкая труна Над полем, над даспелымі жытамі — Дзяды, кабеты і малыя дзеці Хаваюць сейбіта, аратага, касца.
    Хаваюць без аркестраў і вянкоў, Без ганаровай варты і прамоўцаў, Без ардэноў, без некралогаў, I толькі ў полі гнуцца каласы.
    Ён пяцьдзесят разоў пасеяў жыта
    I пяцьдзесят разоў абмалаціў, Ён пяцьдзесят гадоў карміў уволю Людзей, якіх ні разу не сустрэў.
    Ніхто яму не дзякаваў ніколі. He віншаваў за шумнаю бяседай Таго, што малаціў, араў і сеяў I аддаваў усё, што мог аддаць.
    Хаваюць сейбіта.
    Маўчаць дзяды і дзеці,
    Нясуць у жменьках вялыя рамонкі, А над палямі не заходзіць сонца, Якое ён заўсёды сустракаў.
    Стаяць прысады ў ганаровай варце, А ластаўкі лятаюць нізка-нізка
    Над пыльным шляхам, над высокім жытам, I журацца пры студнях жураўлі.
    Ён першы раз патурбаваў вяскоўцаў, I ўпершыню ўзнялі яго высока Мужчыны над жытнёвымі палямі, А недзе песня жніўная звініць.
    ПОЛЕ, ПОЛЕ
    Звініць начная цішыня, Да коласа хінецца колас, I, зажурыўшыся, да дня Заплача перапёлка ўголас.
    Красуе жыта. Над палямі дым Плыве, празрысты і зеленаваты, А хутка поле стане залатым, Нахіляць колас цяжкія зярняты.
    У кожным — сонца, кропелькі расы,
    Салёныя крупінкі поту, Ад іх цяжэюць каласы Ад красавання да ўмалоту.
    Іду па сцежцы праз жыты,
    I акрыялы, і шчаслівы,
    Што ад сяла за паўвярсты Запахне маладое мліва,
    А неўзабаве пад астылым небам Сустрэне ранне цёплым хлебам.
    ДОМА
    У кляновую замець, у сіні прастор Зноў паклікала восень на матчына поле, Дзе палае ракіты празрысты касцёр I чужая бяда адзываецца болем.
    Хоць уласнай тугі не пазбыцца ніяк: Развітанні...
    адны развітанні.
    Абшарпаны вятрамі апошні вятрак 3 перабітымі крыламі змоўк на кургане
    I пустымі вачніцамі ўдалеч глядзіць, Дзе прыціхлі даўно сілікатныя вёскі, Быццам некаму хоча і ён дагадзіць, Каб даслухаць яшчэ журавоў адгалоскі.
    Вось і сцежка праз поле бяжыць і бяжыць, Пратаптаная, пэўна, дзядамі калісьці, I каліна на колішняй колкай мяжы Асыпае на пожню барвовае лісце.
    Я губамі лаўлю гаркаваты лісток
    I прыгадваю ўсё, што пакінуў і страціў,— Суравую аснову, кужэльны уток
    I вячэрнюю песню самотнае маці.
    Каля нашае студні сланечнік сухі, Пакляваны халодным дажджом і вятрамі, I буслянку на вільчыку шэрай страхі, I начлежную ноч над крутымі вірамі.
    Гэта роднае ўсё і даўно не маё,— Незнаёмыя дзеці, чужыя жанчыны, Маляваныя хаты, і засень гаёў, I шурпаты лісток адзічэлай ляшчыны.
    Тут усё забуяла ў асенняй красе: Пасвятлела наўкол, расцвіло, налілося. Мне насустрач малая дзяўчынка нясе I працягвае цяжкі вяночак з калосся.
    Я бяру і паціху з гарачай шчакі, Хоць і яснае неба, сціраю дажджынку,
    А за полем гудуць і гудуць бальшакі, I кляновая замець спраўляе дажынкі.
    Тут мой дом, хоць ад дому і следу няма. Забываюцца толькі пустыя кватэры.
    Зносіць вецер сухія лісты,
    і зіма
    Неўзабаве пастукае ў нашыя дзверы.
    СПАГАДА
    Баліць душа за кожнага калеку: Сляпога праз ручай перавяду, Бязногага сустрэну чалавека I кланяцца гатовы на хаду.
    Ідуць на мулкіх мыліцах салдаты Далёкай і нядаўняе вайны, А я пакутую, нібыта вінаваты, Што за мяне пакутуюць яны.
    Ім, мабыць, сніцца кожнаму начамі Спеў салаўіны, і пунсовы мак, I дзеўчына з вільготнымі вачамі, Што толькі з ім танцуе кракавяк...
    Як выбух, голас камандзіра,
    I гром, і бляск каля чужой ракі... Таму хачу, каб дзве мае рукі Заўсёды працавалі за чатыры.
    КРУГАЗВАРОТ
    Ад першай да апошняй зоркі
    Дзень прамільгнуў і пакаціўся ў змрок.
    Сунічны водар з малачаем горкім Ідуць са мною як знарок.
    Нас абняло азоранае неба, Такое, як вякі назад.
    3 тае пары па волі Феба Становіцца бязладдзем лад. Прарокі кажуць: «Так знікаюць душы, На адзіноце перамогшы страх, Дзе б лёс ні стрэў, На моры і на сушы
    Узыдуць і яны на Млечны Шлях». Прыходзяць і адходзяць род за родам — Прарокі, геніі, вар’яты, дзівакі.
    I так Зямля сваім кругазваротам Адлічвае хвіліны і вякі.
    Стаю адзін пад зорна-цёмным небам, Малюся або каюся ў цішы, Каб стаць не зоркай, а скарынкай хлеба Для адзінокай праведнай душы.
    ТАБЕ ЗАЙЗДРОСЦІЦЬ
    СОНЦА
    Тані
    Твайму юнацтву пазайздросціць сонца, А радасцей хапае на дваіх, Табе ужо не трэба абаронцы, Ты абароніш і сябе і іх.
    Ад зайздрасці і крывадушнай злосці, Ад чэрствасці, спакусы і хлусні Па праву непадкупнай маладосці Ты і сябе і блізкіх барані.
    I не прасі ні ласкі, ні апекі. Hi дапамогі чулае радні.
    Ты ж напрасткі пераплываеш рэкі, Гартуешся на сцюжы і агні.
    I не шукай удачы выпадковай, Што крышыцца і гнецца у руках Стаптанаю іржаваю падковай, Пакінутай на пыльных бальшаках.
    Лаві губамі пругкі вецер мая I абдымі асмужаны прастор, Твая ж рука гарачая трымае Сцяблінку, што дацягнецца да зор. Ты перайначыш колеры і формы, Ты выратуеш кволых, ледзь жывых, У навальніцы, у завеі, штормы I горы схіляцца да ног тваіх. Ты сілу сэрца, розуму і цела Сваёй зямлі хоць сёння б аддала. Табе у вочы сонца паглядзела, Зажмурыўшыся ад твайго святла.
    БЛАКІТНАЯ ЗІМА
    Прыйдзі непрыкметна сцяжынкай нямою У сінім святле да знаёмых дзвярэй.
    Цябе я чакаю блакітнай зімою, Прыйдзі і настылае сэрца сагрэй.
    Я трачу надзею, а ты нечакана, Калі ні цяпла, ні спакою няма, Зайшла, зачыніла фіранкі старанна, Каб сэрцы дваім не студзіла зіма.
    У змроку падыдзеш нячутнай ступою
    I цёплыя рукі раскінеш шырэй,
    Мы ў казачным свеце пабудзем з табою, Ты толькі настылае сэрца сагрэй.
    Я ўсе разгадаю твае таямніцы, А ты пазіраеш дабрэй і дабрэй. Я буду табе на каленях маліцца, Ты толькі настылае сэрца сагрэй.
    КУПАЛЛЕ
    Славу Купалу пяём, пяём...
    3 народнай песні
    На Купалле зорна-зорна, На Купалле росна-росна, На Купалле хлопцу горна, А дзяўчыне млосна-млосна.
    Дагараць кастры над рэчкай, За вадою, за туманам Паплывуць за свечкай свечка I вянкі Яніны з Янам.
    Можа, сыдуцца вяночкі, Загайдаюцца на хвалі? Ой, кароценькія ночкі, Ой, трывожнае Купалле.
    Ціха дзеўчына спявала: «Хоць кароценькая ночка, Азавіся мне, Купала, Каб сысціся удваёчку, Каб пабегчы па пракосах Непрыкметнымі, як здані, Каб ніхто слядочкаў босых He разгледзеў на світанні.
    Перапёлкі за дубровай, У нявыпрастаным жыце Варажбою і замовай Нашы сэрцайкі звяжыце».
    Доўгі век ім накувалі Дзве зязюлі ў жытнім полі: Hi Купаўка, ні Купала He разыдуцца ніколі.
    КУПАЛАЎЗАПАВЕТ
    Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб тэй мове, Якой азваўся беларус?
    Я. Купала
    Схіляюся да долу нізка-нізка, Душою прыпадаю да зямлі, Дзе некалі Купалаву калыску Гайдалі і буслы, і жураўлі.
    I салаўі спявалі напрадвесні, Звінелі на цымбалах капяжы, I жніўная зажураная песня Кранала струны кожнае душы.
    Спавітаму у кужаль немаўляці Знаёмы і ад зморы ледзь жывы Ласкавы голас маладое маці Расказваў казку пра курган сівы...
    Змянялі лета восені і зімы, Завеі замяталі след у след, Шляхамі заняволенай радзімы Пайшоў прарок з жалейкаю у свет.
    Спазнаў ён і знявагу, і нягоду
    I матчыныя песні прыгадаў
    I ў спадчыну пакутніку-народу Ўсё, што бурліла ў сэрцы, перадаў.
    Святло Купалавай навукі
    Праз церні забаронаў і пагроз Нясуць у свет няскораныя ўнукі, Каб Беларусь спазнала лепшы лёс.
    МУЗА
    Яна прыходзіла таемна, то дзяўчынкай. To нёманскай русалкай у пакой, Звінела жаўруком, то чарацінкай, Да скроні дакраналася рукой,
    Нябачанаю, тонкай і гарачай,
    Кранала струны чулае душы, Прарочыла натхненне і удачы, Ласкава паўтараючы: «Пішы».
    Прыходзіла ў халодны мур, за краты, I там свайго абранніка знайшла, У змрок прынесла нечакана свята 3 іскрынкамі натхнення і святла
    I пахам рошчыны у роднай хаце Пад крыкі развітальных журавоў, 3 журботнай песняй і слязінкай маці Самотных вераснёвых вечароў.
    Нябачаная Муза сон сагнала
    I прашаптала у начной цішы: «Жыццё ўсяго адно, і часу мала, Таму спяшайся і пішы, пішы».
    На досвітку сініцай пазваніла У вузкае астрожнае акно.
    «Мой родны кут, як ты мне мілы...» Было ужо напісана даўно.
    Радок нізаўся да радка трывала, Прыходзіла ўсё роднае здаля, Рука пяро упэўнена трымала I напісала: «новая зямля».
    У ДОМЕ ПЕСНЯРА
    Тут на начах такая цішыня, Чуваць, як маладзік адлічвае хвіліны. На схіле лета і на сконе дня Свой дом нястомны гаспадар пакінуў.
    Плыве з нябёсаў сіняе святло, Праз вокны зоркі за спакоем сочаць.
    Усё жывое ў свеце ажыло,
    I за парканам тры дубы шапочуць.
    Маснічыны ад шэпту зарыпяць, У навісі дубоў пульсуюць сокі, Адвечныя вандроўнікі не спяць. He замаўкаюць іх ніколі крокі.
    Дачасна дом пакінуў гаспадар, А голас не замоўк ні на хвіліну: 3 душы ў душу нясе ён вечны жар, Каб зберагчы і ўратаваць краіну —
    Адзіны дарагі і родны кут, Тым даражэйшы, што ніколі Ён, апрача знявагі і пакут. He бачыў ні дабра, ні вольнай волі.
    Пайшоў у свет нястомны гаспадар.
    Яго пакуты і гады не змораць Ад сэрца сэрцу несці жар Нязгаслых слоў, што з душамі гавораць.
    Іх нёс і панясе, як боскі дар, Дум і пачуццяў нашых уладар.
    ВЕЧНЫ ВУЧАНЬ
    Пераступіўшы ўзрост Купалы, Я ўбачыў больш і зведаў болып I вось нясу да п’едэстала Бяссмертнікаў калючы боль.
    I зноў па памяці чытаю: «Ад прадзедаў спакон вякоў...» I тчэцца пража залатая Жывых і трапяткіх радкоў.
    Як першы раз яны палоняць
    I зноў вядуць у даль дарог.
    Хоць і ў мяне даўно на скроні Неспадзявана іней лёг.
    Я пад сузор’ямі Купалы Хадзіў услед за гусляром,
    I ў сон трывожны прылятала Жар-птушка з вогненным крылом.
    3 тае пары няма спакою
    I шчасця лёгкага ў жыцці: Як ні шукаю — пад рукою Пяра жар-птушкі не знайсці.