• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сталасць думкі, маладосць душы

    Сталасць думкі, маладосць душы


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 350с.
    Мінск 2000
    68.47 МБ
    Ад такой напасці грознай Я ўцякаў, як толькі мог, Дзе былі пры хатах гнёзды. He ступаў я на парог.
    Ды, аднак, прыйшла марока, Нейк завёўшыся з гульнёй, Я пацэліў ненарокам У гняздзечка пад страхой.
    Ведаў я: ні ў чым не вінен, Але ж смешак перанёс За абліты ластавіннем Мой, крыху задзёрты, нос.
    Ды не так прыкмеце дробнай Людзі верылі з сяла, Як любоў да птушкі добрай Тыя гнёзды берагла.
    ЯБЛЫНЯ
    На яблыні ружовы цвет — Галіна пры галіне.
    I дрэўца, нібыта букет, Бяры, нясі дзяўчыне.
    Яна ў гушчарыне лясной Была відна з дарогі, Яе, нагледзеўшы вясной, Забраў садоўнік строгі.
    А потым, выбраўшы пару, Прыйшоў у агародчык
    I прышчапіў ёй пад кару Цудоўных пару вочак.
    Яна тады на белы свет Зусім інакш зірнула
    I зноў, прыбраўшыся у цвет, Вясну інакш адчула.
    Стаіць, падобна да тае Дзяўчынкі невялічкай, Што ножкі босыя свае Абула ў чаравічкі.
    Пайшоў па голлі свежы сок, Калючкі пагубляла, Пабелкі чысты хвартушок На стане завязала.
    Хоць рада сонечнаму дню. He зварухне галіны — Там завязаўся ўпершыню Вялікі яблык вінны.
    ДЗЯЎЧЫНА
    Паправіла ражкі Зялёнае хусціны. Змарылася-такі — Дзесятая гадзіна.
    Вільготны цёплы змрок Аблічча абвявае, А вось і аганёк Вячэрняга трамвая.
    Цяпер яна спачне.
    Дастала вершаў кніжку. На лаўцы пры акне He трэба лепш зацішку.
    Пад роўны туркат кол Мінае шлях кароткі... Прыкрыла твар рукой — Як дрэмлецца салодка!
    Якое дзіва тут,
    Што змружацца павекі: Ад рання інстытут, Пасля — бібліятэкі.
    Прыехала? Дарма!
    Задрэмлецца ж знянацку... Ды ўсіх яшчэ няма Сябровак інтэрнацкіх.
    У іх адны гады, Здружыліся, зжыліся...
    I гэткі ж малады
    Шуміць ёй скверык лісцем.
    Яшчэ дыхнула раз, Ступіўшы на прыганак. Напэўна, заўтра ў нас Пагодны будзе ранак.
    Прачнуцца ў халадку, Надзець на пераменку
    Адзіную пакуль Парадную сукенку.
    Ісці з рукой рука, 3 самой вясною ў пары Па сонечных баках Маёвых тратуараў.
    Як добра ўсё, што ёсць,— Канспекты і залікі...
    А дзень, а маладосць, А цэлы свет вялікі!
    ПАЦАЛУНАК
    Раскажу, што пабачыў
    Сваімі вачыма:
    Закахаліся раптам Хлапец і дзяўчына.
    He ўлічыўшы,
    Што з крытыкай дрэнна жыву я He ўтрымаў я героя — Няхай пацалуе!
    I хоць рад быў юнак, Я не рад пацалунку: Мне да смерці яго Ўжо не спішуць з рахунку.
    Будуць пальцамі поркаць, Праз лупу ўглядацца: — Васемнаццаць гадоў — I паспеў закахацца!
    Трактарыстам не стаўшы, Салдатам не быўшы, Прафсаюзнага стажу Яшчэ не набыўшы...
    Дарагія мае!
    Вы ж успомніце самі:
    He плыло хіба
    Зорнае неба над вамі
    I не вабіла
    Жытняя даль каласамі, He гукала вясна
    У прастор салаўямі?
    I няўжо вы ніколі Сваімі рукамі
    Вашай мілай сяброўцы Рукі не сціскалі. He чакалі
    Над хваляй,
    Лістоў не пісалі!
    Дарагія мае, Вы падумайце самі!
    He за выслугу год Нам каханне даецца, Яно проста прыходзіць, Як сэрца заб’ецца, I здаецца —
    Сады зацвітаюць зімою, Калі поруч ступае Дзяўчына з табою.
    А часамі
    Душа засмыліць, як у прыску: Ты яе пакахаў, А яна — ані блізка!
    Нехта іншы
    У любай тваёй на прыкмеце...
    I пажоўклым здаецца Зялёнае вецце.
    Я сваім закаханым, Сустрэўшы на нівах. He чыніў перашкоды — Кахайце шчасліва!
    Я глядзеў, як гулялі, На рэчцы сядзелі...
    Пажаніць іх, ці што, У апошнім раздзеле? He!
    Хай самі мяркуюць, Паспеем з вяселлем.
    Вельмі ж лёгка у творах Мы жэнім ды жэнім.
    А каханне прайшло — He ўтрымаеш у жмені!
    Пачынаем разводзіць, Жыццё разбіваем...
    Хай каханне само Лепей пары складае.
    Мы наладжваем шлюбы He меней як знатныя: Брыгадзіры абое, Абое выдатныя.
    Маладая як след
    Да грудзей не прыгорнецца А глядзіш, Выклікае хлапца На спаборніцтва.
    А няўжо не здалося тут Неба ёй сіньшае, А няўжо не знайшлося тут Слова пра іншае!
    Эх, жыгнуць бы дубцамі Са свежага веніка, He героя, вядома, Вядома, пісьменніка!
    Тут нічога не здумана
    I не прымыслена, Гэта многімі пісана, Пісана, Пісана!
    He сагрэта жыццём, Пачуццём не запалена.
    Але многімі хвалена, Хвалена, Хвалена!
    Тут хвалі ні хвалі,
    А ніхто не прабачыць нам, Што мы дрэнна сказалі Пра тое, што бачылі.
    Бо жывецца не гэтак, Як баецца ў казцы, I не скача герой Па крытычнай указцы.
    Ён і сее, і жне,
    I заўзята будуецца, I смуткуе па-людску, I моцна цалуецца.
    Дык забудзем,
    Што нашы галовы сівеюць I што нашы сяброўкі, На жаль, не страйнеюць.
    Будзем слухаць,
    Як б’ецца жыццё маладое, Пра каханне напішам, Пра шчасце даўгое.
    I калі я
    Пра ўсё раскажу па сумленню, Дык за што мне, Ў каго мне
    Прасіць прабачэння?!
    ЗАПРАШЭННЕ HA ВОЗЕРА НАРАЧ
    Хто быў на Байдарах, хадзіў па Эльбрусе Рукой дакранаўся алтайскіх снягоў,— Збярьіцеся ў гэты куток Беларусі, Я шлях вам паказваць заўсёды гатоў.
    Я бачыў не раз, як буруны ўставалі I з мора спяшаліся ў порт караблі, Мне месяц сцяжыну прасвечваў на хвалі I ў снежні сухумскія ружы цвілі.
    У гэтай красе б’ецца сэрца маё!
    Таму вось і клічу сяброў і суседзяў: Пагосцім у Мінску, на Нарач паедзем, Усмак паблукаем і ўсмак папяём!
    Давайце агледзім наш добры прастор, Каналы ў Палессі, наднёманскі поплаў, У люстра зірнём палачанскіх азёр, Паслухаем песні над пожняю цёплай.
    Няхай сабе тут не зрабілася гор I высахла мора старое да кроплі, Але калі громам расколе абшар, Збяруцца цяжкія ліловыя хмары,— Упоравень з морам тады, не на жарт, Да зор ускалышацца возера Нарач.
    I вырвецца з бору паўсотні вятроў, Забомкаюць сосны, лясныя званіцы, I белая кнігаўка, як альбатрос, На шпаркім крыле пранясе навальніцу.
    Памкнуцца ўзляцець ад зямлі ветракі, Наўзавад жыта пабягуць ад нягоды, Зажмурацца, глянуўшы з берага ў воды, I рынуцца з круч стрымгалоў васількі.
    А пойдуць удаль грукатаць перуны, Расправяцца ветразі, высахнуць снасці,— Адзін за адным павяслуюць чаўны, Закінуць у хвалі рыбацкае шчасце.
    Спакойна іх возера будзе гайдаць, I стане такое яно, адшумеўшы, Што іншаму здасца — і ў лыжцы вада Наўрад ці бывае калі спакайнейшай.
    Празрыстае — можна каменне злічыць, Блакітнае — неба ў ім палавіна.
    Багатае — рыба лускою блішчыць, Магутнае — слава ад бацькі да сына.
    3 касою ішлі на паноў бунтары, Калі ж заявіўся нядаўні наш вораг,— Пры беразе ўспыхнулі мсціўцаў кастры, Шугнула свінцом партызанскае мора.
    А сёння тут важыцца мірны улоў.
    Няхай бы і ўсюды! He — горка і крыўдна — На жоўтыя твары заморскіх лаўцоў Імглою апаў папялок рэактыўны.
    Нядоўга пакруціцца д’ябальскі чад!
    Наш колас цяжэе і горан іскруе. Стаяць рыбакі з нарачанскіх брыгад, Сваё працавітае мора вартуюць.
    Сябры мы намоцна, работы не зганіш, Адстойвалі разам наўкола аблонь.
    Ад’едуся часам — не чую расстання, А возера ўсплясне і сцісне далонь.
    Адчуй гэта ўсё, і ты скажаш, таварыш, Святлейшага лёсу і ты б не хацеў,— Хадзіў бы на тоні па возеры Нарач, I золак страчаў, і душою мужнеў.
    НАРАЧАНСКІЯ НАКІДЫ
    1
    Сады з румянкай белаю, Палеткі з нівай спелаю сінечу п’юць нагбом.
    I столькі ў хмарах чысціні, I столькі ў марах вышыні, што мы з табой — пяём.
    2
    Шляхі мае вандроўныя, Турботай лета поўныя!
    Зірнеш — не налюбуешся, Заснеш — у сне дзівуешся, патрапіў самараз:
    На белы грыб — па верасе, На рыбіну — па беразе, а потым на папас!
    3
    За вёскаю, за Купаю, Дзе тоўкся чорт са ступаю у даўнія гады, Дажджы, як коні, тупалі I рвалі пад Лынтупамі паводкі павады.
    Лілося перагонамі, Святлела над адхонамі, сціхала пакрысе,
    I ўсё далей за хатамі Грымела перакатамі — змагліся хмары ўсе!
    I раніца — ў адведзіны — Аж слепіць сінявой,— Дарма, што дождж праседзела У сукні пад сасной.
    Якраз як ты са мной!
    4
    Ізноў па сінім верасе Ідзём у хвойны дзень, I верасень намерыўся Сарваць табе прамень. Адзін, хоць самы тоненькі, Абручык залаты.
    Ад ветру, ад дуроніка Для кос тваіх густых.
    I хораша, і молада Ішлося ў той глушы, I сонечнае золата Смяялася ў душы.
    * * *
    Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад... Пастаю, адыду і вярнуся назад.
    Ціха, яблык, не падай.
    He будзі маю радасць,
    Давідна не будзі,
    Пасядзі
    На галіне —
    Хай паспіцца дзяўчыне.
    А крыніца паціху булькоча ў кустах
    Аб зялёных вачах і аб мілых руках,
    Што красуня лясная
    Пра мяне ўспамінае...
    Дык, ручай, не шапчы,
    Зацурчы
    Па даліне,—
    Час прачнуцца дзяўчыне!
    I мы самі, як хвалі крынічнай пары, Цераз луг, цераз свет паплывём на зары. Ужо нашы прасторы
    Там, дзе месяц і зоры.
    Хутка ноч праміне,
    У акне
    Стала сіне,—
    Час выходзіць дзяўчыне!
    * * *
    Яшчэ цяпла папачакай, А ўжо кідаюць пералёткі Свой вырай, свой птушыны рай, Што быў людскім, казалі продкі.
    Калі нас выгналі за грэх, Адтуль і птаства ўсё з імпэту Шугнула следам, ледзь не збег I сам — з нуды — стваральнік свету.
    I вось — ляцяць! 3 усіх дарог. Насустрач згубам у вандроўцы, Пад сіні ліст, на спелы мох Звіваць гняздо, спяваць сяброўцы.
    Ляцяць у край згрызот людскіх — Хай выбачае вырай вечны За той жыцця кароткі міг, За грэх салодкі, чалавечы.
    * * *
    Галлё шуміць...
    Як дзень, так ноч За вокнамі хістаецца, 3 вятрамі сварыцца яно, I з лістам ліст спрачаецца.
    I я ўлагоджваю вятры, Міру лісты апошнія, Палю асеннія кастры I зоры наддарожныя.
    А можа, згледзеўшы здалёк, Душа душы паклоніцца, Падхопіць зыркі вугалёк Mae лясной бяссонніцы.
    КРЫТЫКУ, ЯКІ ДАКАРАЎ ЗА АРХАІЗМЫ
    Старое слова! Ах ты, Якая ж тут бяда?
    А продак мой пра нафту
    Казаў: гарывада.
    Стаймуйцеся з імпэтам, Шаноўны ягамосць!
    Галоўнае не ў гэтым, А ў тым, што нафта ёсць.
    * * *
    Каб жа, маці, не была Я ў цябе дзяўчынаю, Я б шумела ўскрай сяла Гонкаю хваінаю.
    Гнала б сцюжу да тае Горкае разлучніцы, Ды ступлю, і растае Бель зімы пякучая.
    Углядалася б я ўдаль, Як асвер над студняю, Але ж кроў, а не вада Тахкае, не студзіцца.
    Я за мілым наўздагон Бегла б шпаркай рэчкаю, Празвінела б праз агонь He арлом, дык рэшкаю.
    Я не сцюжа, не віхор
    I не воран з глюгаю,— Дзеўка стала з летніх гор Любая — нялюбаю.
    Вось і клічу град і гром,— Чорнай хмарай пала б я... Папялей, зямля, суздром Пад нямілай параю.
    А завея след у след Слепіць вочы сечкаю: — Пасвяці ты ў белы свет Самай тоўстай свечкаю.
    Тут хоць сонцам пасвяці: — Адступі, вірутніца!
    He хачу яго пасці, Можа, сам прыкруціцца.
    * * *
    Толькі вока заплюшчу — Лячу за віхурай 3 Белавежскае пушчы У восеньскі Тураў.
    На дарожных развілках Сівеюць паданні Аб народных асілках, Народных паўстаннях.
    Дрэмле ціхае месца, Буяюць ажыны, Мы тут вогнішча з сэрцаў Сваіх разлажылі.