• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сталасць думкі, маладосць душы

    Сталасць думкі, маладосць душы


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 350с.
    Мінск 2000
    68.47 МБ
    I я ў самоце ўспамінаю Юнацкі май у нашым краі, Калі так дыхалася лёгка, А бачылася так далёка!
    Няўжо ж яно, жыццё, мінула, Няўлоўнай зданню прамільгнула I мы з таварышам стаім Над сумным курганом тваім?
    Расстацца рана давялося...
    I ў марах аб святлейшым лёсе Жыць на зямлі адна прычына: «О, Беларусь, мая шыпшына!»
    * * *
    Цямнее.
    Крок за крокам Смутнее шум дуброў: Сягоння Налібокі Праводзяць журавоў.
    Я іх не дакараю — Дарога, шмат турбот, Я ім рукой махаю, Прашуся сам на ўзлёт.
    Астаўся? Перабудзем Як-небудзь, пакрысе,
    Мы ўжо старыя людзі — На скварцы, на аўсе.
    Канае дзень балесна — Hi два, ні паўтраця, Абы зіму правесці, А птушкі — прыляцяць.
    I днее...
    Пад аблокі
    Чутнее шум дуброў.
    Вясёлка ў Налібокі Зазвала журавоў.
    НАТАТКІ КОЛІШНЯГА ДЭПУТАТА
    1
    Адседзеў я ці мала год
    У круглай светлай залі.
    Ад палкіх слоў растаў бы лёд, Якія там казалі.
    I веяў мар салодкі мак:
    Ну, выйдзем, зрэшты, ў людзі, А што не так, дык зробім так, Праб’ём, не замарудзім.
    Над жытнім полем, як на звод, Хістаўся колас посны, Я ж неўмалоты за ўмалот Прымаў — аднагалосна.
    Пасля, каб не выносіць звад, Ізноў жа — адназгодна! — За ўзлёт прымаў я заняпад На ніве мовы роднай.
    I ўпотай думкаю грашыў: Дарвацца б да трыбуны, Уміг зляціць з жывой душы Прыкрасаў груз чыгунны.
    Засвеціць праўда з чорных рыз I век ужо не змеркне, Але на мой дэмакратызм Зірнулі скосу зверху.
    I не ўдалося дзіваку Патрэсці слоўным бубнам. Я слова ўзяў у хмызняку На лістабоі буйным.
    Чаму я рад, па чым сляза — Стаўляў пытанні рубам, А ўсё, чаго не даказаў, Шпакі разнеслі ў дзюбах.
    2
    Стаяць у чарзе дэпутаты Па ўсё, што ляжыць на вазе, Па кніжкі, пласцінкі, цукаты Стаяць дэпутаты ў чарзе.
    А дзеці іх дома цікуюць, Прыпаўшы да пыльных акон, Што таты дзяржавай кіруюць, Што мамы прымаюць закон.
    Даруйце, сяўцы і ткачыхі, Усе, перад кім я ў даўгу.
    I я, уздыхнуўшы паціху, Апошні займаю чаргу.
    * * *
    Мой дружа, скаргамі ты збрыдзеў На горкі лёс, на цесны бот. Было раджацца ў Антарктыдзе, Гавораць, там няма турбот.
    He спраўдзіш, жалься ці не жалься, Яшчэ ніхто там не раджаўся.
    * * *
    Усім часам радня, Народжан не на дзень я, Але цярплю штодня Другое нараджэнне.
    Пакуль ты сны гартаў, Свет на паўлокця вырас, I сёння светлым стаў Туманны ўчора вырас.
    Аб гэтым і жыву 3 непагасальнай верай.
    Угнуўшы галаву. He зазірнеш наперад.
    * * *
    Цесна і душна па нетрах таіцца...
    Кропля,
    Адчуўшы ў сабе акіян,
    Грунт пратачыла, забіла крыніцай, I засмяяўся ручай між палян.
    Дык паспяшай за люстранаю ніткай — Блізка ад рук і пакуль што — твая.
    Чуеш, як цёпла плюскоча на плыткім, Як пачынае спяваць акіян.
    Светлыя рэкі ў прадоннае мора Срэбра нясуць, выгінаючы стан, Буры ўзлятаюць, збіраюцца штормы — Дыхае ў твар малады акіян.
    Можа, за свет карабель пакіруеш, Голас крыніц правядзе праз туман, Вось і адчуеш ты кроплю малую, Што абудзіла ў табе акіян.
    * * *
    Перад разяўленай пашчай вайны, Людзі, адчуйце сяброўскі мой локаць. He абвяшчайце вялікай віны, Калі не даў дзе ў дарозе палёгкі.
    I не кажыце, нібыта забыў
    Тых, што мне грукалі ў дзверы начныя Што над сябрамі курганаў гарбы Сыпалі моўчкі. Яны — нежывыя.
    * * *
    Мой друг! Ці бачыў дзе ты Такога малайца:
    Намесніка ў паэта ЦІ, скажам, у шаўца?
    А ў пральні або ў швальні — Які ні возьмеш кут, Усюды, дзе начальнік,— Намеснік тут як тут!
    Нібыта без яго мы He вылепім збанка. He атынкуем дома. He ўквасім малака?
    He трэба, ды не зволіш!
    I ўмельцаў кіраваць Бывае многа болей За ўмельцаў працаваць.
    Дык вось, падумаць трэба, Дзе горай мець прарыў: У выпяканні хлеба Ці хлебных дырэктыў!
    ВЫПАДАК НА ФРОНЦЕ
    Залп захлынуўся ў залпе Абкружаны медсанбат. Доктар кідае скальпель Хапае свой аўтамат..
    А на стале — салдат
    — Ты пачакай, салдаце, Зараз канец баёў.
    Маці? Пабачыш маці. Любоў? Прыхінеш любоў.
    — Ды ты папраў хоць шыну Дай мне падацца ў рух...
    Хвіліна.
    А праз хвіліну
    Бой прынялі сам-друг.
    А потым чай пілі ўдвух.
    * * *
    Спуджаныя вясной, Нікнуць снягі з пагоркаў, Шэранькіх туманоў Зыбаецца пераборка.
    Слова падперазаў
    Шляхам —
    вясна ж як быццам! Толькі б усё сказаць, 3 праўдай не рассварыцца, Каб і мая тваёй Стала ў любой нягодзе.
    Хлеб, перш чым стаць сабой, Цяжка ў дзяжы падходзіць.
    НЯДАЎНЯЕ ПАДАННЕ
    Пад шэрым змрокам — Час быў такі! — Макі з-пад вокан Беглі ў макі.
    Сыны айчыны — Ніхто не слаб — Мы з павучыных Вырвемся лап.
    Мы вернем волю Пад родны дах, Чырвоны колер, Гары ў грудзях!
    Запаў у сэрца
    Той вугалёк He аднаверцу, Хлопцу здалёк.
    Хоць наймалодшы — He голен вус — Смелы быў хлопчык Той не француз.
    Зняў вартавога, Разрэзаў дрот. Трубіць трывога, Аж рвецца рот.
    Шаптаў у скрусе Ад цяжкіх ран: «Я — з Беларусі... Янка...
    Іван».
    I той краіны, Дзе паміраў, Ён родным сынам Навечна стаў.
    Ды не прыснула Часаў вясло. Было-мінула, А не прайшло.
    Хоць на магіле: «Янка...
    Іван»,—
    Памяць не гіне, Жыў партызан.
    I агнявыя Макаў збанкі Ямў былыя Нясуць макі.
    * * *
    Зайцы напрышывалі гузікаў На пух даліны снегавой.
    Свет аглядаю, не абвузіўшы На свет, які жыве са мной.
    Для прадзіва ці то ад крадзіва
    Два вокі ў хмары б’юць наўсторч: Падоўжваць дзень мне сонца дадзена А месяц — падкарочваць ноч.
    3 чаго яны? 3 агню ці з вадкасці, Што ў іх — ці золата, ці медзь?
    Хай знаўцы важаць тыя якасці, А я вазьму, што трэба мець.
    Ці ім нядужыцца, бо кружацца — Чортведама! — ў высачыні, А час часом, бывае, мружацца, He дасылаюць прамяні.
    Тады я сам надвор’е яснае Пад белы звон калакалуш Раблю, гляджу вачыма ўласнымі У сховы долаў, сховы душ.
    Дарма, што блытаецца заячы След у даліне снегавой, Буджу свой свет, не наракаючы На свет, прыдуманы не мной.
    * * *
    Увечар пальцы лягуць На сцішаныя клавішы.
    Адвага не знявага, А як ты жыў не граючы?
    Душа жыве шуканнямі
    I працаю, знаходзячы Здабытае вякамі
    У маладзейшым родзічы.
    ВЫСТАІМ
    Ізноў падаражала...
    Але найгорш баліць: Чарга перадрыжала — Стаіць каля бальніц.
    Яна хвастом замлелым Загнулася ў двары: Так ведаць закарцела — Што скажуць дактары.
    He, праз другое гора
    Чарга ў мароз паўзе: Прынесці нешта хворым, Здабытае ў чарзе.
    Бальніца можа вобмаль Паставіць на стале: Паветра зжор Чарнобыль, Няўмекі глумяць хлеб.
    Дарадцы за мяжою, 3 высакародных мэт, Памогуць нам дажоўваць I суверэнітэт.
    Калі ўсе чэргі выстаім, Дык, можа, праўда, выстаім.
    ПАЧАТАК ЧАЛАВЕКА
    Дзе паўвека, дзе ўвесь свой век, Быццам жар у глухой загнетцы, У чалавеку спіць чалавек, Ён пачнецца, калі прачнецца.
    He гукайце яму — ўставай! — He ўшчувайце, чаму спазняецца, He турбуйце яго, няхай Пачынаецца, прачынаецца.
    Хоць шуфлюе аўсы ў засек, На падмуркі ўзрывае гнейсы, Але спіць яшчэ чалавек — Ён прачнецца, калі пачнецца.
    Можа міма прайсці балід, А вось бразне вядзерцам вочап — Ён прахопіцца і наўзрыд Будзе плакаць ці зарагоча.
    Хлыне дзень да яго вачэй, I жыццё здасца добрым святам, Прыме ў сэрца бары, дзяцей — Гэтак прыйдзе яго пачатак.
    А задыхае смерць за метр, Ён падымецца, без прыжмуру
    За хвіліну агледзіць свет
    I, ўздыхнуўшы,— на амбразуру.
    He ўскладайце тады вянцоў, He спявайце хвалы па часе.
    Гэта — доля жывых байцоў: Ён не скончыўся, ён пачаўся.
    НАДЫХОД СЛОВА
    1
    У чалавечых тлумах
    Чуюся аднаверцам: Сэрцу хочацца думаць, Думаць хочацца сэрцам.
    Згукі лаўлю і зрухі
    Чуйна, як на паверцы: Сэрцу хочацца слухаць, Слухаць хочацца сэрцам.
    Золак людской удачы Поўніць вачэй азерцы: Сэрцу хочацца бачыць, Бачыць хочацца сэрцам.
    2
    Сцежка ідзе, не збочыць, Шляхам у век прарвецца: Сэрца ўражае вочы, Вочы глядзяць у сэрца.
    Хтосьці пашэпча ціха —
    Рэха мне адгукнецца: Сэрца кранецца слыху, Слых пазвініць у сэрца.
    Жыць не па звыклай мерцы —
    Лёгка шукаць ратунку: Думка бунтуе сэрца, Сэрца раджае думку.
    ПУШКІНУ
    Раптам лісце засвіціцца, Зацвіце у красках луг: Уваходзіць у святліцу Даўні друг і лепшы друг.
    3 тою песняй, як сініца За марамі дзесь жыла, Як уранні да крыніцы Па ваду дзяўчына йшла.
    I, жывы, вясёлы, блізкі, Цісне ён табе руку, Спадарожнік ад калыскі Да надтруннага пяску.
    У грудзях кіпіць свабода, Бачыць мару ён сваю: Аб’ядналіся народы
    У вялікую сям’ю.
    I нясе пашану кожны, Імя шырыцца наўкруг: Пушкін!
    Слаўны спадарожнік, Першы друг і лепшы друг.
    Ці ж даўно ў мяхах вайсковых 3 перачэрсцвелым пайком Мы насілі твае словы
    I пад кананадны гром
    Іх, як клятву, паўтаралі Мы — сыны адной зямлі, Разам смерць перамагалі
    I ў бяссмерце перайшлі.
    ЭКЗАМЕН
    Даўно мінуўся гэты час, Юнацтва клопат даўні. ...Прасторны тэхнікумскі клас, I за сталом — настаўнік.
    Уважна з-пад брывей густых Глядзеў, падсочваў крышку, Каб мы не спісвалі ў другіх. He заглядалі ў кніжку.
    А ўсё ж здавалася, вось-вось
    Ён ціха пажартуе:
    — Я, хлопцы, бачу вас наскрозь, Ды што рабіць — дарую.
    Тады мы ўспомнілі партрэт
    Са сцен вясковай школы: Насупраць нас сядзеў паэт — Жывы, сапраўдны Колас!
    Hi пра пагляд, ні пра падказ Мы думаць болып не смелі I свой нязграбны пераказ Пісалі, як умелі.
    Цераз гады, праз вір падзей Усплыў перад вачамі Юнацкі ўсхваляваны дзень, Уступны мой экзамен.
    Стаю на вуліцы, відзён Высокі дом паэта, I заклікае ў госці ён Прыхільна і прыветна.
    Шумяць хваіны ў халадку, Сінее адвячорак.
    He раз падумаю, пакуль Ступлю на панадворак.
    А што скажу? А з чым прыйшоў? Ці варт паказваць вершы?
    Нібы мяне чакае зноў Экзамен самы першы.
    Мы заўжды шлях кіруем свой
    I строім песні голас На тую песню, ад якой 3 зярняці вырас Колас.
    сон
    Я падымаўся на гару, I дрэвы талакою — Чаму, ладу не дабяру — Услед ішлі за мною.
    Я клаў зарубкі на кару, Каб знаць, адкуль якое.
    Каб ведаць, дзе іх пасадзіць Зноў у лясной гасподзе. Яны павінны свет будзіць, Жывіць красу ў народзе, Яны ж не людзі, каб хадзіць Па бітым шкле стагоддзі.
    Спынюся, спыняцца яны, Зірнём за акаёмы:
    Налева — грозяць перуны, Направа — страшаць стромы, I за імглою не відны Шляхі на дол, дадому.
    Хоць ні ступіць, ні добра стаць Нагімі каранямі, Стаіць сяброў зялёных раць — Расткамі крышыць камень!
    і пачынае заклікаць У засень салаўямі.
    Як ні стаўлялі мой народ На босае карэнне,
    Як ні араў мяне нарог Нялюдскага знішчэння — Я аджываў, як назнарок, У новым пакаленні.
    I зноў, і зноў у свой прастор Яно ўрастала з болем: Касіў віхор, складаў тапор, А падымала голле!