Сталасць думкі, маладосць душы
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
Куродым, як хмара, вісіць над парканам. «Як хутка мяне разлучылі з каханым, Нявестай была, а зрабілі ўдавою...» Ды свішча бізун над тваёй галавою. Цябе бессаромна салдаты раздзелі I ўсе запісалі радзімкі на целе.
У вочы глядзелі і з нейкаю мэтай Запісвалі прозвішча, рост і прыкметы. Ты тройчы ўцякала ад смерці і згубы, Свістала завея ў жалобныя трубы, Як здані, стаялі касцёлы, фальваркі, I рвалі дзявочае цела аўчаркі.
Цябе на світанні вялі ў крэматорый, Апошняя хмарка плыла над табою... Ды раптам аднекуль чырвоныя зоры Ляцелі насустрач, як выбухі бою. Чырвоныя зоркі, знаёмыя твары, Ласкавыя вочы глядзелі з-пад каскі, Засмяглыя вусны шапталі: «Та-ва-рыш!» I падалі слёзы ад братняе ласкі.
Чамусьці сягоння ты ўспомніла гэта — У час лістападу, у бабіна лета.
...He ведаепі ты ці паверыць не хочаш, Што вернуцца зноў салаўіныя ночы, Што познім каханнем зардеюцца шчокі, Калі ты пачуеш знаёмыя крокі.
Каханне ніколі нідзе не знікае, Каханы каханую скрозь адшукае. Ты чуеш — вясной і асенняю ноччу Ляцяць самалёты і поезд грукоча, У дзверы твае нечакана, нясмела Пастукае любы, ледзь-ледзь пасівелы.
Ты скажаш, што песня яшчэ не прапета, Што сёння вясна, а не бабіна лета.
ХВІЛІНА МАЎЧАННЯ
Хвіліна маўчання. Хвіліна маўчання
I цішыня сцеражэ цішыню,
Толькі на ветры
Жывым хваляваннем
Б’ецца гарачае сэрца агню.
Вочы заплюшчы і памаўчы, Слухай
Святую хвіліну маўчання:
Спяць ленінградцы,
Спяць масквічы,
Сібіракі, украінцы, Мінчане.
Разам палеглі яны маладымі — Сейбіт і дойлід, каваль і паэт. Неба звалілася ў хмарах і ў дыме, Глеба асела, рассыпаўся свет. Сейбіту свежай запахла раллёю, Дойлід аслеп ад дзівоснай красы, Выкаваў сонца каваль над Зямлёю, Песня скацілася кропляй расы.
I цішыня, Цішыня, Цішыня, Кроўная спіць у абдымках радня. Маці, не плачце, Вашыя дзеці Вечна жывымі сузор’ямі свецяць.
Вецер пялёсткі над плошчаю кружыць, Косы завеяны чэрвеньскай сцюжай, Сцюжай далёкага чорнага года, Пылам паходаў
I соллю паходаў: Муж не вярнуўся, Сын не вярнуўся, Плачуць прысады па ўсёй Беларусі, Плачуць, чакаюць на ўскрайку дарог Непераможных сыноў перамог.
Людзі! Маўчыце толькі хвіліну! Людзі па стратах і святах радня, Думаць павінны, адказваць павінны За неба, Зямлю і за стронцый штодня.
Людзі! Маўчыце не болей хвіліны.
БРОНЯ
Памяці Броні Ліпскай і маіх землякоў, расстраляных фашыстамі ў Глуску каля Мыслачанскай гары.
Калісьці быў і я ў палоне Пяшчотнай прыгажуні Броні. Над Пціччу, на зялёным вале Свае пачуцці мы яшчэ хавалі. Маўчалі на пахіленай вярбе, I я часамі думаў сам сабе: «Наўрад ці давядзецца у жыцці Яшчэ такую слаўную знайсці». Хіліўся да ружовае шчакі, Кранаўся непрыкметна да рукі. Калі ўзнімалася у небе поўня, Мы адплывалі ў сіні змрок на чоўне, Плылі павольна на Высокі бераг, Дзе плёскаліся то шчупак, то жэрах. Вярталіся з бярэмам бэзу, I я лічыўся часам за гарэзу: Туліўся да ласкавай Броні I дакранаўся вуснамі да скроні. Яна ўглядалася ў азоранае неба I мне шаптала: «Лепш не трэба, Вунь нават месяц з нас смяецца I чуе, як няроўна сэрца б’ецца». Мы развітацца не маглі да дня, Плыла ў тумане наша чысціня.
...Калі нахлынулі крывавыя нягоды, Мне вочы Броні сніліся заўсёды, Яны патухлі ў вогненным віры На схіле Мыслачанскае гары.
I навылёт прабіла куля скроні Такой ласкавай і пяшчотнай Броні. Палеглі тысячы на жоўтым схіле, Узняўся белы камень на магіле. Схіляюся ў нямым маленні I станаўлюся моўчкі на калені, Глытаю слёзы горкія на сконе...
♦ He плач, не трэба»,— шэпча Броня.
* * *
Бачыць несправядлівасць і маўчаць — гэта значыць самому ўдзельнічаць у ёй.
ж.-Ж. Русо
Чаго мы не бачылі толькі, Які мы не зведалі смак?! Мінаюць гады, але болькі He гояцца ў сэрцы ніяк.
Да трэцяга можна калена Паклёпнічаць, біць, вынішчаць, Судзіць і караць несумленна I несумленна маўчаць.
Ад злосці і страху нямеюць Майстры непрыкметна ўкусіць, I толькі ў ахвяраў не ўмеюць Яны прабачэння прасіць.
ГАРАЦЬ ЛЯСЫ
Гараць лясы. Як помнік пасталі Ўчарнелыя яловыя ствалы, На попел спаленых канвалій Сцякаюць кроплі чыстае смалы.
Дыміцца мох, і курчыцца чарнічнік, Пажар карчуе леташнія пні.
Бярэзінка, нібы трывожны клічнік, Калоціцца цярпліва на агні.
Усё жывое гіне ўвачавідкі, Знікае незваротнае дарма, Няма злачынству аніякай скідкі, I толькі вінаватага няма.
Жывую прыгажосць на глум і здзек Бяздумна кінуў чалавек.
АГАСФЕР
Пад поглядам злавесна-хіжым, Далёкі ад зямных спакус, Ледзь-ледзь ступаў пад цяжкім крыжам На смерць асуджаны Ісус.
Ніколі ён не траціў веры
Hi пад крыжом, ні на крыжы I, глянуўшы на Агасфера, Ледзь прашаптаў: «Дапамажы».
Той, баючыся пакарання, He падышоў, не дапамог. За гэта ў вечнае выгнанне Паслаў яго ўсявышні Бог.
Шумяць адлівы і прылівы, Прайшлі стагоддзі, і цяпер Прадбачлівы і баязлівы Усё блукае Агасфер.
СЕРАФІМ
II вырвал грешный мой язык, Н празднословый, н лукавый.
А. Пушкін
Усё жыццё — адны памылкі, Адны пралікі і грахі, Зламаны крылы і закрылкі, Язык засмяглы і сухі.
Сурова ўрэшце пакараны За слова кожнае і сказ, Што ў зман уводзілі старанна Кагосьці мы, а нехта — нас.
Мана развейваецца дымам, Дэмагагічны прывід знік.
Пара сустрэцца з серафімам, Каб вырваў грэшны ён язык.
Што славіў змрочныя хімеры I ласкі для сябе прасіў, Дрыжаў ад страху і не верыў У тое, што другім хлусіў, Уводзіў небыліцы ў вушы Пра радасці ў ліхім жыцці, А хто калечыў нашы душы, Тых з ліхтарамі не знайсці...
О, шасцікрылы серафім, Дапамажы і нам, і ім.
МЕЛОДЫЯ
Пад гукі музыкі расцвітаюць кветкі.
Прыкмета
Заўжды гучыць мелодыя ў душы, Яе я слухаю, яе люблю я, Агеньчык толькі гэты не тушы, Што свеціць, грэе і хвалюе.
He заглушай ні крыкамі, ні крокам, Што і глухіх не здолеюць змарыць, Шалёным рыкам і чугунным рокам, He здатным ні спяваць, ні гаварыць.
Мелодыя вышэйшага даверу Мой акрыліла незайздросны лёс, Чакаючы блакітную Венеру, Мая душа імкнецца да нябёс.
Раскрыліся і лотаць, і купена Пад гукі Баха і Шапэна.
СТАРОНКА КАЗКІ
Дабро адольвае у казках зло. Маё жыццё — даўгія казкі. Чаго ў ім толькі не было? Былі завязкі і развязкі: Завязвалі тугім вузлом, Што не развяжаш і зубамі, А я ішоў, ішоў на злом, Нібы вярблюд з двума гарбамі,— Чужую ношку нёс і нёс Ці на пагрузкі, ці разгрузку, I лаяўся калматы пёс, He даючы нікому спуску. Ад страху часам я нямеў, А даць не мог нікому здачы, Бо нават голасу не меў, He меў ні шчасця, ні удачы. Завязвалі, развязвалі вузлы Хоць на кароткія палёгкі, А я не быў ніколі злы, Хоць і не быў ніколі крохкі. Матлялі з боку ў бок вятры, Душу скаваў набраклы верад. Я ведаў: «Вочы лепш пратры I толькі пазірай наперад».
Як толькі мой датлее каганец, Складу свае ўсе абавязкі, Бо набліжаецца канец Вясёлае і сумнай казкі.
НЕЗВАРОТНАЕ
Пяюць дзяўчаты...
Так пяюць, што плачу
Па змрочных і па ясных вечарах,
Па ўсім, што страціў, і па ўсім, што трачу,—
Па смольных хатах, студнях і дварах,
Па песнях на зажынках і дажынках,
Па звонкіх падгалосках у палёх,
Па торных у трыпутніку сцяжынках Якіх ніколі абмінуць не мог У некранутай чыстай прыгажосці, Забытай і скалечанай дарма, Цяпер не ходзім, не завём у госці, Бо страчана паэзія сама.
Пяюць дзяўчаты...
Так пяюць, што плачу 3 бяссілля, што нямнога значу, Што жытні дух, ружовы пыл дарог Я толькі ў сэрцы і ў душы збярог.
МОЙ ВЕРАСЕНЬ
У верасні ветрана ў полі, Шапоча сухая трава, Заходзіцца сэрца ад болю, Як жорны, гудзе галава.
Да лужыны з лужыны крочу, А ў небе — ні знічкі, ні зор, I сам сабе долю прарочу, Прымаю папрок і дакор.
Дажджлівае змрочнае заўтра
I гне, і гайдае мяне, Хоць веру, што гэтая квадра Калісьці, як прывід, міне.
Далёка агеньчык засвеціць, У змроку сцяжынку знайду. He я, дык унукі і дзеці Забудуць ліхую бяду.
Бацькі і пакутнікі-продкі Прайшлі за кругамі кругі: Быў досвітак дужа кароткі, А вечар бясконца даўгі.
Маўчыць вераснёвае поле, Забыўшыся пра даўніну, I веру, што горкую долю Да скону усё ж абміну.
Сухая трава адшумела, Лістота шляхі замяла, Здаецца, душа адбалела Ў чаканні дабра і цяпла.
ВЕРА
He скрою тревогн, не скрою Обнды в холодной золе, Всё больше друзей под землею, Всё меньше друзей яа Земле.
Міхаіл Дудзін
Адыходзяць мае аднагодкі,
Іх сляды замятае пурга, Пахвалы замаўкаюць і плёткі, 3 часам пройдзе і боль, і туга.
Ўсё звычайна, разумна, лагічна —
Ёсць пачатак, узлёт і канец.
Ледзь прыкметна мільгае лірычны Адзінокі і мой каганец.
Звянуць кветкі, жалобныя згадкі, Наш трывожны забудзецца час,— Узмужнелыя нашы нашчадкі Шчаслівейшымі будуць за нас.
СВЕЧКА
Ты пабудзь са мною, дарагая, Хай душа адкрыецца душы. He зважай, што свечка дагарае, I яе дачасна не тушы.
Памаўчым, паверым у надзею, Як у шчасце верылі спярша. He зважай, што сэрца халадзее. He застыла б чулая душа.
Мрояцца то росны луг, то рэчка, Над шляхамі белы пыл курыць. Ты пабудзь, пакуль не згасла свечка Каб старонку новую адкрыць.
САТЛЕЛЫЯ ЛІСТЫ
Твае лісты прапахлі лесам,
I пылам жытняе красы, I рошчыны крутым замесам, I кропляю скупой слязы.
А я паміж радкоў чытаю, Чаго не напісала ты, Бо я не той і ты не тая, I толькі — даўнія лісты
3 далёкай нашай маладосці,
3 тае вясны, з тае зімы, Калі ні крыўды і ні злосці He ведалі ніколі мы.
Пытальнікі, шматкроп’і, кропкі, Паперы колішняй памер, I почырк дробны і таропкі Мяне хвалююць і цяпер.
Лісты, сатлелыя на зломах, Сухі, збялелы васілёк
I слабы пах лясоў знаёмых Хвалююць і цяпер здалёк.
Гартаю ў апусцелай хаце 3 лістамі даўнія гады, I нельга дараваць, што страціў Твой адрас і твае сляды.
Куды, каму цяпер напішаш Даўно запознены адказ?
I недалёка тая ціша, Калі ніхто не ўспомніць нас.
САЛОДКАЕ ВІНО
Давай з табой на развітанне Дап’ём салодкае віно, Успомнім першае спатканне I ўсё, што канула даўно,
Як разам салаўінай ноччу Збівалі срэбную расу, Як я шаптаў, што не сурочу Тваю дзявочую красу.
Ты ўпершыню назвала: «Любы», Як толькі маладзік зайшоў, Твае асмужаныя губы Я, не шукаючы, знайшоў.
Так праляцела паўстагоддзя, Нібыта у нямым кіно.
Давай цяпер у поўнай згодзе Дап’ём салодкае віно.
НА АПОШНЯЙ ВЯРСЦЕ
Позні мой вечар, як ціхая восень,
Долу злятаюць лісты.
Гэта — пара і жніва, і дакосін Каля апошняй вярсты.
Сонца заходзіць, плыве павуціна, Ціха і пуста ў палях,