Сталасць думкі, маладосць душы
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
I ў нашага лёсу ў запасе не цэлыя стагоддзі, і мы за тое ў адказе, як нашы дні праходзяць.
Хай там узлёт ці падзенне, удача ці няўдача,— толькі ні дня без падзеі, без радасці і плача.
Толькі ні дня без падзеі!
ЖЫЛІ-БЫЛІ...
Жылі-былі...
Так пачынаюцца казкі.
Задоўга да нас людзі жылі-былі.
Справы рабілі, хацелі любові і ласкі, ірвалі краскі.
I адышлі, адплылі. Жылі-былі...
Словы гучаць эпітафіяй. Жылі-былі.
I адышлі, адплылі.
Толькі над намі лятаюць іх душы птахамі толькі сляды іх цямнеюць усё на зямлі. Жылі-былі...
Скончацца нашы краскі, справы і ласкі, скончыцца наш час.
Жылі-былі...
Так пачынаць будуць казкі.
I гэтыя казкі будуць ужо і пра нас.
ТРЫ ЦІШЫНІ
Аднекуль з касмічнай вышыні зыходзяць да нас тры цішыні. Першая — вечаровая.
Тая, што, як маг, ахутвае, зачароўвае — лёгкі ў мага ўзмах.
Тая, што на вейкі і вусны кладзе пячаць: «Хопіць з вас, чалавекі, хопіць дбаць!
Спаць, спаць!
Спяць куты і нішы, спяць каты і мышы, дзеці і птушкі спяць. Людзі, цішай, цішай! Люлі, хопіць дбаць!
Спаць, спаць! Чые там крокі скрыпяць?
Спаць, спаць!» Ёсць цішыня-паўночніца, начная цішыня.
Дум бяссонных памочніца, вярхоўны іх старшыня.
Застацца з той ціпіынёю, з ёю, сівой савой,— стаць сутнасцю сваёю, стаць самім сабой.
Застацца з ёю — гэта у той увайсці Сезам, дзе сам-насам з сусветам, з вечнасцю сам-насам. I ёсць цішыня світальная, ёсць яшчэ цішыня першага вітання, першага агня. Яна заводзіць гадзіннікі, і разам з імі яна пазвоньвае-падзіньквае, і — трубіць цішыня. Трубіць ціша світальная у свой сярэбраны рог, заве ў далі дальнія, да новых спраў і дарог. Трубіць ціша світальная, крыштальная, развітальная, і патанае яна у вадаспадзе дня.
ХЛОПЧЫК ГЛЯДЗІЦЬ
Унуку Янку
Хлопчык глядзіць...
Вачам сваім веру — не веру.
Адкуль ты прыйшоў у дом гэты, гэту кватэру?
Хлопчык глядзіць...
О Божа! О маці часная!
Нічога не знае ён.
Мяне ж ён, здаецца, знае?
Хлопчык глядзіць...
Глядзіць проста ў вочы.
Хлопчык глядзіць...
Як быццам спытаць нешта хоча.
Я ведаю — што.
Няма ў мяне толькі адказу.
Калі ж ён і ёсць — не вымавіш так вось адразу.
Хлопчык глядзіць...
Позіркам, поўным наіву.
Поўніцца сэрца маё трывогай шчымлівай, шчаслівай.
Хлопчык глядзіць...
Я ў позірку тым дзіцячым бачу пачатак сябе, сваё прадаўжэнне бачу...
ЗМІТРОК МАРОЗАЎ
Парог сумлення
* * *
Сэрца вёскі маёй — Студня з чыстай вадой, Ты дазволь мне з дарогі Табе пакланіцца, Каб з крыніцы жывой Жураўлінай рукой Зачарпнуць мёд зямны I са смакам напіцца. Мне спасцігнуць дазволь Твой нязведаны боль, Ты дазволь мне трывогай Тваёй прычасціцца. Сэрца вёскі маёй — Студня з чыстай вадой, Хай ніколі твая He знямее крыніца.
ПАРОГ СУМЛЕННЯ
У кожнага ён свой, парог сумленнЯі Яго пераступіць — сябе згубіць. «Ніколі, сын, не падай на калені, Бо на каленях век ты будзеш жыць»,—
Матулі вобраз выплыў на імгненне
I згас... А ў цішыні начной гучыць: «У кожнага ён свой, парог сумлення, Яго пераступіць — сябе згубіць».
* * *
3 баразны пачынаецца поле, 3 жаўруковай запеўкі — вясна... У мяне найшчаслівая доля I Радзіма навекі адна.
Уяўлю сябе спелым насеннем,
Што калоссем імкне ў сіняву, I, адчуўшы зямлі прыцягненне, Прашапчу трапяткое: «Жыву!»
* * *
Даўніной прычашчоны не раз, Як акрайцам духмянага хлеба, Берагу я матулі наказ:
— Паважаць, сыне, працу трэба! ...Паважаць, сыне, працу трэба — Гэтым дзень пачынаецца мой. Словы тыя — ўрадлівая глеба, Я ж — зярнятка малое у ёй.
* * *
Калі сцякае з небасхілу Па кронах дрэў святло зары I пад туманам шызакрылым Прыціхнуць жвавыя вятры, Калі стамлёны сейбіт з поля Вядзе дадому будня цень, Тады я думаю міжволі Пра свой прапахлы потам дзень. Адыдзе ён...
Ды на світанні Праз век, а мо праз сто вякоў Пасля пакутнага чакання Дзень гэты вернецца ізноў. I ты, нашчадак яснавокі, 3 ім адпалаеш на сяўбе... I раптам я, такі далёкі, Зраблюся блізкім для цябе.
* * *
У бясконцых пошуках роднай душы
Я ўвесь час натыкаюся
на скамянелыя постаці, Якія некалі называліся людзьмі.
Гэтак жа, як і я, яны любілі жыццё, Кахалі, верылі, спадзяваліся
I. .. спакваля камянелі.
He знаходзячы для сябе апірышча
У гэтым непагодлівым, трывожным жыцці. Здзіўляе тое, што кожная постаць He адчувае сваёй скамянеласці
I па-ранейшаму лічыць сябе жывой істотай.
ЧЫТАЮЧЫ ВЕЧНУЮ КНІГУ
«Не забі.
He ўкрадзі.
He змані...» —
Як маленне, шапчу ў цішыні.
Ажывае ў глыбінях душы Вешчы голас: «Жыццё беражы».
Покуль зла ў белым свеце стае, Памятай запаветы мае: «Не забі!..»
Катаў я пракляну!
«Не ўкрадзі!..»
Лепш сам лягу ў труну!
«Не мані!..»
Божа мой, барані!
Бо такія падманныя дні...
МОЙ ЛЁС
Зярнятка. Колас. Жытні хлеб...
Праз пакаленні...
Мой прадзед з голаду аслеп, Але насенне
У жмені сыну перадаў, Каб той пасеяў...
Дзядуля жыта сам не зжаў —
Вайны завея
Яго пад Гдыняй узяла...
Бабуля жала,
А бацьку плуг перадала
Свайго Міхала.
Пасеяў бацька...
Да нябёс
Мой дзень вясенні...
Зярнятка. Колас. Хлеб... і лёс — Праз пакаленні.
* * *
Карэц вады і луста хлеба Ды солі горкае драбок... Пад поўняй матчынага неба Я ціха баўлю вечарок.
Сад пахне яблычным туманам, Знямоглы ветрык лашчыць скронь, I свеціць мне лісток барвяны, Як развітальная далонь.
Матуля спіць пад іншым небам, Мне перадаўшы, як зарок, Карэц вады і лусту хлеба Ды солі горкае драбок.
* * *
Ноч сышла нячутнаю хадою На палі, мядовыя сады, Басаногі месяц за ракою Пасвіць гурт хмурынак маладых.
Спяць лугі і ціхія прысады, Вецер дрэмле, як залётны госць, I халодных зорак мірыяды Аздабляюць неба прыгажосць.
Ды няма чамусь заспакаення Ад спаткання з роднай стараной. Мне б упасці моўчкі на калені, Да зямлі прыціснуцца шчакой.
Мо тады спачну я ад трывогі
За куточак гэты, за людзей I за той вунь месяц басаногі, Што за статкам воблачкаў брыдзе.
* * *
Землякоў пазнаю па мове, Меладычнай, як песня жней, Дзе пяшчота у кожным слове Да глыбіняў душы кране,
Па напеве жанчын у свята: «...у чужым двары ваду бяру...» I па шчырасці рук шурпатых... Землякоў пазнаю па дабру.
* * *
Аляксандры, Марылі, Домны — Сінь вачэй і пяшчота рук.
Беларусі маёй мадонны, Мовай вольнаю гавару.
Цемрай ночы вам зрок калолі. He хапала вам днём святла, Ды ніколі ў жыццёвым полі Вы не сеялі зерне зла.
Падраслі непрыкметна ўнукі, Кожны ў хаце жаданы госць...
Я цалую бабулі рукі —
Пазірае мне ў твар маладосць.
РОДНАЕ
Хлебная, спеўная вёска Язбы, Шэпчуцца з вечарам цёплым дубы Поўня мядовая з бору ўстае, Ходзяць на дыбачках мары мае, Каб незнарок цішыню не спужаць,
Жаўранкі, буднем стамлёныя, спяць. Коней дзяцінства не чуць у лугах, Слёзы — расою буйной на вачах. Жытняя родная вёска Язбы — Ціша і жаль, верставыя стаўбы...
* * *
Лісцвянае полымя з гаю Паволі спадае на дол, 3 палёгкай зямля спачывае I ловіць лістоту ў прыпол. Салодкая восені стома Кладзецца і мне на душу. Што будзе са мной, невядома, Ды сну для сябе не прашу. Хай спяць валуны ля дарогі, Спавітыя мохам вякоў, Мяне ж яшчэ клічуць дарогі Да новых таемных высноў. А значыць, патрэбна спяшацца I крочыць наперад хутчэй, Туды, дзе вятры табуняцца Пад свіст ачышчальных завей.
* * *
Будзіць у людзях чалавечнасць He гучным словам — дабратой... Імкнуся ў час падставіць плечы Тым, хто падсечаны бядой, Бо ўдвух лягчэй праз дні і ночы Нягоды ўсе перамагчы...
Хто зведаў гора хоць аднойчы — Услых аб гэтым не крычыць...
* * *
Матчыным парэпаным рукам, Што мяне кармілі, апраналі, Жыту, перапёлчыным лугам, Што маё маленства калыхалі,— Пакланюся!
Бацькавай крыніцы, што вадой У спякоту песню наталіла, Той сцяжынцы вузкай палявой, Што мяне вяла праз небасхілы,— Пакланюся!
Добрым, шчырым людзям, без якіх Я б не зведаў чар зямнога раю, За цяпло, якое я спасціг, I за горыч, што яшчэ пазнаю,— Пакланюся!
* * *
У штодзённай пагоні
За прывідным багаццем,
У бясконцых пошуках часовых выгод
I капеечных забаў
Марнуецца самае дарагое — жыццё.
Як шкада, што амаль кожны з нас Пачынае разумець гэта
Занадта позна,
Калі ўжо ні казачнае багацце.
Hi сусветная слава
He могуць папярэдзіць непазбежнае.
9 СТ’ «ласць думкі, мвладосць душы
257
* * *
Люблю цябе, матчына мова, Да болю. Да слёз уваччу.
Ды толькі сумленнае слова Па праву свабодным лічу.
Яго не прадаць за даляры, За танны тавар не купіць, Яно, быццам Божая кара, Над здраднікам кожным гучыць.
Дарэмна зласлівец жадае Да слова ману прычапіць. Народ мой і гэта стрывае, I слова ярчэй заблішчыць!
* * *
Калі душа працята болем, Якога розум не спасціг, 3 апошніх сіл бягу на волю, Да траў і кветак лугавых, Да дрэў магутных і вячыстых Пад вечаровай сінявой, Ад іх размоў і песень чыстых Сам ачышчаюся душой.
I боль знікае нечакана, I разумею спакваля: Нішто не гоіць гэтак раны, Як мацярынская зямля.
* * *
Бярозавая светласць, Асінавая сінь, Рабінавая ветласць, Кляновая цяплынь, Ліпнёвая лагода... Шмат сонечнасці ў дрэў, Ля іх душа заўсёды Становіцца мудрэй.
* * *
Аддаю ўсяго сябе дарогам, Аддаю ўсяго сябе вятрам, Клопатам штодзённым і трывогам I жаночым ласкавым рукам, Тым, што у завею абагрэюць Кветку, птушанятка і дзіця, Тым, што ўсе няўдачы перамелюць У імя кахання і жыцця.
* * *
Той, хто светла кахае. He шукае выгод, У нябёсах крыляе Ён з душой з году ў год. Закаханасцю смешны, У пачуццях — паэт, Ён з дзіцячай усмешкай Углядаецца ў свет.
...Я і сам, як выгнаннік, Сярод тлуму і зла...
Хто не зведаў кахання, Той не бачыў святла.
* * *
He будзіце любых на світанні, Атуляюць сны іх, нібы дзеці. Слухайце пяшчотнае дыханне, Цішыню на ўсім бялюткім свеце Слухайце... He будзе ўжо вяртання Гэткаму дзівоснаму дасвеццю...
I, магчыма, выспее прызнанне, Што навекі любых абяссмерціць.
* * *
Басаногае сэрца спаткаў я ў дарозе, Адзінокае, як у пустыні агонь.
Я яго да грудзей прытуліў асцярожна> Ды яно не адчула пяшчоты маёй.
Я маліўся яму, я ў любові пакляўся Басаногаму сэрцу, што стала маім...
Ды яно на далонях маіх скамянела
I пад ногі мне ўпала праклёнам цяжкім
* * *
Палёт натхнёны пачуцця...
Як самы светлы сон жыцця — каханне. Пяшчота вуснаў і вачэй, Напал пачуццяў і страсцей — каханне. Ласкавы дотык любых рук, Цяпло спатканняў, золь разлук — каханн. I пекла рэўнасці, і рай...