Сталасць думкі, маладосць душы
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
Сусвет вялікі, казачны, бяздонны.
Ды на зямлі жыве мая Мадонна.
I я кахаю, веру і жыву.
14
I я кахаю, веру і жыву.
I не раблю з быцця свайго сакрэту... Ды час напяў стагоддзя цеціву, Замест стралы ляжыць на ёй ракета.
Няхай у пашчу зорнаму ільву Ляціць яна і згіне там без следу!.. Чуваць дакоры продкаў праз жарству: «Няўжо забылі нашы запаветы?»
Энергія любові ўсіх людзей
Бяду ад родных гнёздаў адвядзе
I не дазволіць д’яблу апаганіць
Тваю душу відовішчам жуды.
Пакуль ты ёсць — пяюць мае сады.
Усюды свеціць мне тваё каханне.
Усюды свеціць мне тваё каханне Недасягальнай зоркай з вышыні, Сустрэча наша як наканаванне, Яму і памалюся ў цішыні.
Твой голас, быццам ветрыку спяванне, Далоні-крылы дзіўнай дабрыні...
Свет патанае ў п’янстве і падмане. Любоў мая, ад зла абарані!
He дай мне Бог узняцца над табою! Акрылены пяшчотаю жывою, Душой, як птах, ірвуся ў сіняву.
Тваім цяплом уся зямля сагрэта. Пакуль пад сонцам верціцца планета,— I я кахаю, веру і жыву.
* * *
Нясу свой крыж да ціхага пагоста, Дзе родзічы стамлёныя ляжаць, Дзе ўсё прыстойна, чыста, светла, проста I ні аб чым не трэба шкадаваць.
Нясу свой крыж цяплом зямным сагрэты, Штогод жыцця звужаючы кругі...
Усё радзей наперадзе прасветы, I ўсё часцей завеі і снягі.
* * *
Над палямі цэлы тыдзень тчэцца Аблажная, нудная імжа, Каласы, што радавалі сэрца, На зямлі, счарнелыя, ляжаць.
He суняць цяпер тугі бясконцай, Бо ў палеглай, мокрай збажыне Тысячы жывых маленькіх сонцаў Назаўжды патухлі для мяне.
На зямлю сыходзіць шызы вечар, I хаця да ніткі я прамок, Прад табою, поле, зноў укленчу, Абагрэю кволы каласок.
* * *
Што я ўнукам пакіну, Як пайду на клады?.. Цень засохлай вярбіны, Плач нітратнай вады. Колас, стронцыем хворы, Немату, забыццё...
Недасяжныя зоры Без надзей на жыццё. Што я ўнукам пакіну? I навошта жыву?..
Хутка з ценем вярбіны Перальюся ў траву.
* * *
Хлебнае зернетка,
Што ляжыць на маёй далоні, Тоіць у сабе генетычную памяць Пра не адну тысячу ўраджаяў, Дзякуючы якім
яно з’явілася на свет.
Ува мне таксама закладзены Генетычны код
Маіх шматлікіх папярэднікаў.
Ды толькі я
У адрозненне ад хлебнага зернетка He памятаю нават свайго прадзеда.
* * *
Жыццё не раз мяне ламала, Перш чым выснову змог адкрыць: Быць беларусам — гэтак мала, Каб за народ свой гаварыць.
Люблю палёў світальных цішу.
Ды калі грымне землятрус, Я і на пласе не прыніжу Святога слова — Беларус.
* * *
Характарам і лёсам вуглаваты. He выбіраў раўнюткіх я дарог. Напэўна, шмат каму я вінаваты: He ў час паспеў, не ўгледзеў, не збярог.
Няхай гады на схіл жыцця прастуюць Любоў і веру ў сэрцы я збярог.
Каму я вінаваты — мо даруюць...
Хто вінаваты мне — даруе Бог.
* * *
Вачэй пралескавая сінь, Дзе па каханні тужыць восень, I слоў пяшчотная цяплынь — Усё ў душу пералілося.
Відаць, я доўга буду жыць Святлом тваёй зямной істоты, Пакуль душа не адбаліць На суднай пласе адзіноты.
* * *
Я быў адзін. Зусім адзін. Адзін, як човен без вясла. Навокал шмат было жанчын, Ды ты адна за мной пайшла.
Шчаслівых будняў і начэй
Я не лічыў...
Было, была...
Як жыць мне без тваіх вачэй? Навошта ты за мной пайшла?
Хачу хоць некалькі хвілін Пагрэцца ля твайго цяпла...
Я зноў адзін. Зусім адзін. Маё каханне ты ўзяла.
* * *
Глыбокай ноччу, калі ўсе людзі спяць, Да мяне прыходзіць загадкавая жанчына, Спавітая магічным святлом далёкіх зорак. Яна глядзіць на мяне тваімі вялікімі, прыгожымі вачыма.
Яна цалуе мой твар тваімі пунсовымі, спякотнымі вуснамі.
Яна размаўляе са мной тваім звонкім, салаўіным голасам.
Яна абдымае мяне тваімі пяшчотнымі, жураўлінымі рукамі.
Каб ты толькі ведала, як мне хораша і светла з той жанчынай!
Ды кожны раз, калі я прашу яе застацца, Стаць маёй на ўсё жыццё, назаўсёды, Яна моўчкі ўсміхаецца і з надыходам
світання некуды знікае. Я ж зноў застаюся сам-насам са сваёй адзінотай. I думаю-думаю пра цябе, мая каханая.
Мне здаецца, што гэта твая бяссонная душа У вобразе той загадкавай, зорнай жанчыны Штоночы наведвае мяне, Каб сагрэць і супакоіць маю стамлёную душу Пасля мітуслівага і нервовага будня.
I мне зноў хочацца жыць і кахаць, Бо нішто на свеце так не лучыць людзей, Як роднасць душ.
* * *
Раскалыхвае восеньскі вецер Адзінокі лісток на галлі...
Кожны мае свой тэрмін на свеце, Прызначэнне сваё на зямлі.
Разумею, не будзе вяртання
Дням, што ў Лету імкліва сплылі...
Як хачу я дабра і кахання!.. Цеплыні, як лісток на галлі.
Чую ў небе мінорныя гукі.
Дзе, калі абарвецца мой крок?.. Хай тады твае чыстыя рукі Гэты сумны падхопяць лісток.
Ты спаві яго цёплым дыханнем, Аднаго не пакінь у журбе...
Мо пра весняе наша каханне Ён хоць зрэдку напомніць табе.
* * *
Дворнік-вецер пустую алею Падмятае завейнай мятлой... О, як я безнадзейна хварэю Гэтай дзіўнай хваробай зямной!
Светлы боль, што каханнем завецца, Мне да скону ў душы не суняць, Шмат наўкол прыгажунь, толькі сэрца He жадае нікога кахаць.
Бачу я на вачах тваіх слёзы, Чую голас твой дзіўны зямны: ♦ Нас з табой заручылі нябёсы, I разлучаць нас толькі яны».
* * *
Я дзіўны свет намаляваў Жывой фантазіяй паэта, Табе яго падараваў, Але ў адказ сказала мне ты:
«Я не люблю тваіх бяроз 3 іх невыноснаю журбою, Жывеш ты ў свеце райскіх кроз, Мне ж даспадобы ўсё зямное». Цябе не буду я трымаць.
Зрабіць не шмат мне засталося: Святлом душы дамаляваць Жыцця бярозавую восень.
* *
Жаночыя вочы — Пяшчота і ласка, Бяссонныя ночы, Як дзіўная казка.
Жаночыя вочы, Як зорачкі ўранні:
*
Зірнеш і захочаш Святла і кахання.
Жаночыя вочы — Крынічкі натхнення, Нап’ешся — да схочу Ды дзе спаталенне?
* * *
Я з Вамі бавіў час за кавай, Лілася гутарка ў цііпы, I ад святла вачэй ласкавых Цяплей рабілася душы.
Гудзеў народ на шэрай плошчы, Буяла восень за акном, Я ж бачыў толькі Вашы вочы 3 таемным сумам і святлом.
I мне хацелася міжволі Вас асцярожна прытуліць, Каб прычасціцца Вашым болем, Надзеяй сэрца акрыліць.
* * *
Класічная зіма — па дахі снег.
Я закахаўся ў твой дзіцячы смех, Я закахаўся ў звонкі голас твой, Што грэе сэрца дзіўнай чысцінёй.
Я закахаўся ў вочы, што і ў сне He адпускаюць ад сябе мяне.
Кахаю сэрцам я тваю душу I лепшай долі ў Бога не прашу.
* * *
Дождж за вокнамі, дождж, Як забыты чароўны матыў. Палюбі мяне, дождж, Як цябе я заўсёды любіў. Наталі мяне, дождж, Пахам кветак і лекавых траў, Правядзі мяне, дождж, Да сцяжынак, дзе з любай блукаў. Атулі мяне, дождж, Хлебным духам дажынкавых ніў, Дзе каханне сваё
Я ў далёкім юнацтве згубіў.
* * *
Жанчына слухала санеты... Вачыма, светлымі ад слёз, Яна глядзела на паэта, Які чытаў жаночы лёс.
Ён кляўся некаму ў каханні, Што, як світальны сон, сплыло...
Радкоў спякотнае дыханне Душу самотную пякло.
Жанчына слухала санеты I не жадала слёз хаваць. Яна паверыла паэту, Ёй зноў хацелася кахаць.
АПОШНЯЕКАХАННЕ
Маладая, прыгожая, гнуткая, Міласэрнасцю боскай спавітая, Халадамі жыцця не кранутая, Для кахання і шчасця адкрытая.
Трапяткая, у ласцы пяшчотная, Ты чакаеш мяне пад рабінаю. Я хачу, каб часінай маркотнаю Ты была са мной побач, адзіная.
Пакладу табе рукі на плечы я, Зазірну ў твае вочы глыбінныя, На планеце з табой мы не вечныя, Ты — каханне маё лебядзінае.
Я баюся згубіць цябе, родная.
Ды калі нашы мары не збудуцца, За цябе памалюся, пяшчотная, За імгненні, што век не забудуцца.
* * *
Мне здавалася, жыць без цябе немагчыма. Думаў, нашага шчасця не скончыцца сон... Углядаўся я ў зоркі тваімі вачыма, Слухаў неба з тваёю душой ва ўнісон.
Лістапад на дварэ. Беспрытульная восень Ахінула крылом верасовым палі...
Аднаму мне вядома, па кім так галосяць, Адлятаючы ў вырай, твае жураўлі.
* * *
Сталасці парог пераступаю 3 радасцю, трывогай і тугой, Пакланюся сонечнаму гаю, Каласок пагладжу даланёй,
Птушанятка выпешчу малое I лісток з галінкі не сарву... Я люблю аддана ўсё жывое I таму на свеце сам жыву.
* * *
Пад месяца крылом Нам дыхаць і спяваць... Скажы, якім святлом Цябе намаляваць?
У тлумнай мітусні Мінае дзень за днём, Ды фарбы цеплыні Сагрэты пачуццём.
Скажы, якім святлом Цябе намаляваць?..
Радком — адным мазком Твой вобраз перадаць.
* * *
Шчасце — катэгорыя невызначальная.
Яно ў самім чаканні ці ў здзяйсненні чаканага?
А можа, гэта бясконцае імкненне да недасяжнага?
У чым яно?..
Штораніцы бачыць сонца, сінечу неба,
Удыхаць водар лугавых красак —
гэта і ёсць шчасце.
* * *
Нарог сталёвы мой не затупіўся, Хаця ішоў не полем — цаліной. Гарачы дзень ад працы прытаміўся I выцер пот вятрыстаю рукой. Гляджу я на ўзараную дзялянку — Камення груды, парны травастой.
I не адно руплівае світанне, Заручанае з роднаю зямлёй. Я разумею: трэба многа працы, Каб чарназёму слой схаваў пясок I на сцяблінцы тонкай змог узняцца Да сонца першы спелы каласок.
* * *
Спыніся, вечнасці імгненне, Закрэслі тое, чым я жыў... Я прадчуваю абнаўленне Зямной прыроды і душы.
Былых пачуццяў попел — вершы — Я ўжо даўно не варушу,
He для таго, каб люд пацешыць, Суд над самім сабой вяршу.
Хачу пачаць свой шлях нанова, Свет зорны зведаць прагну я, Як немаўля ў чаканні слова, Душа пакутуе мая.
* * *
Якое халоднае лета — Дажджы дзень і ноч шамацяць, Ды вочы запозненых кветак Мне ў сэрца з даверам глядзяць.
I сам я жадаю пагрэцца
Сярод непагоднага дня Каля закаханага сэрца, Дзе свеціць жыцця дабрыня.
* * *
Прашу: не стаўце крыж на мне, Мая душа яшчэ жывая...
I я пра Вас адну спяваю. Прашу: не стаўце крыж на мне!
Мінула, бы ў світальным сне, Даўно апошняе спатканне...
Пакуль жыве ў душы каханне, Прашу: не стаўце крыж на мне!
Мо пашкадуеце не раз
Аб тым, што мелі і згубілі... Без пачуцця як Вы любілі?! Як я кахаў аддана Вас!..
* * *
Я перажыў сваё каханне, Душа па ім больш не баліць, Хоць да апошняга дыхання Я не змагу яго забыць.
Я не змагу забыць твой голас, Пяшчоту рук тваіх і слоў, I твар то сумны, то вясёлы,
I пах пшанічных валасоў.
I вуснаў весняе дыханне, I вочы з восеньскай журбой... Я перажыў сваё каханне, Але душа жыве табой.
* * *
Чалавек прыходзіць у жыццё
Для незамутненай праўды і зямной прыгажосці.
Святло і цемра,
дабро і зло,
ПраЎДа і мана,
каханне і нянавісць...
Як душы абысці цемру,
зло,
ману, нянавісць,