• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сталасць думкі, маладосць душы

    Сталасць думкі, маладосць душы


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 350с.
    Мінск 2000
    68.47 МБ
    Ды лепш, відаць, прысесці на валун, Падслухаць вешчы спеў гуслярскіх струн... У мітусні, як знічкі, мы згасаем.
    Нясе нас, быццам трэскі, часу плынь. Пасеянае зжаць не паспяваем...
    Бяжыць з-пад ног дарога ўдалячынь.
    Бяжыць з-пад ног дарога ўдалячынь, Няма ў мяне начлежнае прапіскі.
    Куды збалелым позіркам ні кінь — Усюды падняліся абеліскі.
    Мілуе іх валошкавая сінь
    Нябёсаў, дзе ўладарылі агніскі...
    Гукнеш «Хатынь», а чуецца «Катынь» I не рыпяць у хатах больш калыскі.
    Няўжо дарэмна дзед мой голаў склаў? Калі ў чужой старонцы паміраў, Ён верыў: перамогі час настане...
    Вайну прайгралі мы пасля вайны. Ці ўберагуць зямлю бацькоў сыны, Дзе новы дзень бярэцца на світанне?
    14
    Дзе новы дзень бярэцца на світанне,— Сыходзіць з неба дзіўная любоў...
    Спяшаюся да жыта на спатканне Пад перазовы жніўных кавалькоў.
    Хоць кожная сустрэча, як вяртанне Да спадчынных вытокаў, да высноў, Мне гэтак цяжка выказаць прызнанне, Бо не стае патрэбных, шчырых слоў.
    А можа, і не трэба прыбядняцца?
    Я ж не цураўся век мазольнай працы, Знаходзіў зерне ісціны ў асці.
    Пад сонцам пёкся, ветрам прадзімаўся На першапутку часта спатыкаўся...
    Жыццё пражыць — не поле перайсці.
    Жыццё пражыць — не поле перайсці! 3 адвечнай таямніцаю жывою, Якую змалку марыў я знайсці, Зноў разлілося жыта прада мною.
    Пад ім — з падзолу беднага насціл, Пясочак з горкім потам і крывёю... Ды прашчуры не спяць у небыцці, Іх думы ўскаласілі збажыною.
    Што нашаптаў мне жытні каласок? — He скажа варажбіт або прарок.
    He для мяне містычныя гаданні.
    Цяжэе ноша долі на плячы.
    Бяжыць з-пад ног дарога ўдалячынь, Дзе новы дзень бярэцца на світанне.
    10 Огал&сць думкі, маладосць душы
    АПАКАЛШСІС ДУШЫ
    3 вянка вянкоў санетаў
    3 ВЯНКА ПЕРШАГА
    1
    Вянок санетаў — летапіс дарог, Занатаваны ў строгія каноны...
    У кожнага паэта свой аблог, Дзе ён шчыруе, мараю натхнёны.
    I я Пегаса з раніцы запрог, Пазбаўлены духоўнага прыгону, Заворваю сляпога зла быльнёг — У гэтым соль жыццёвага закону.
    Няўжо змарнее клопат мой дарма? «I ў Бога вечнай ісціны няма!» — Мяне Люцыфер хіжы дапякае.
    У кожнага Алімп свой і Парнас. Ды хочацца спазнаць інакшы час, У ім — Петраркі ліра трапяткая.
    2
    У ім — Петраркі ліра трапяткая, Шэкспіра муза велічна гучыць...
    Прыроды геній бурыць і стварае, Між ім і мной жывая тчэцца ніць.
    Шуміць ля хаты ліпа векавая, Жадае сэрца з ёй пагаманіць...
    Упала ў жыта знічка з небакраю,— Хто будзе ў цемры мне цяпер свяціць?
    А можа, я трывожуся дарэмна?
    Багата ў нашым небе зор таемных. Якая ж упадзе на мой парог?
    Як сувязны між даўнім і наступным, Ці выкажу радком сваім раскутым Мільён надзей, памкненняў і трывог?
    Мільён надзей, памкненняў і трывог — Іх умясціць у сэрцы немагчыма!..
    I ўсё ж Купала выказаць іх змог, Яны ў «Вянку» пакутніка Максіма.
    А я часцей маўчу, як нейкі ёг.
    Сляпы, хоць і з відушчымі вачыма... Але аб вечным шэпча мне мурог, I вырастаюць крылы за плячыма!
    Паэт ці мо рамеснік да пары?
    Тым больш што светам правяць ліхвяры Чытач жа ў чэргах ногі абівае...
    He згіне мова-маці ў забыцці.
    I мне не дасць зняверыцца ў жыцці Тваё святло, старонка дарагая!
    4
    Тваё святло, старонка дарагая, У пералівах спеўнай збажыны, Яно мяне ад зла аберагае I ачышчае сэрца ад маны.
    Калыска долі — вёсачка лясная, Мне бачацца рамонкавыя сны...
    Але гудуць які ўжо год над краем Чарнобыля набатныя званы.
    Апакаліпсіс розуму і веры?
    Жывыя думкі чэзнуць на паперы, Нібы калодзеж праўды перасох...
    He давяраю хітрым пустазвонам.
    Жыві, народ мой, вольным, нескароным Хай зберажэ цябе магутны Бог!
    3 ВЯНКА ПЯТАГА
    8
    Калісьці сам зраблюся я травою: Трыпутнікам, асочкай, лебядой...
    Касі, унук, рупліваю касою
    I не цурайся памяці маёй.
    Твой дзед ішоў дарогаю крутою, Ды не зракаўся ён зямлі святой I слова самабытнае, літое Збярог у першароднасці сваёй.
    Нашчадак мой, крыклівая эстрада Спявае новым ідалам рулады.
    Працягваю далонь насустрач дню.
    Ён дасць натхненне мне, пітво і ежу. Пакуль сабе самому не належу, Рамесніцтва баюся, як агню.
    9
    Рамесніцтва баюся, як агню.
    Ды як шэдэўр адрозніць ад падробкі? Майстроў сумленных больш за ўсё цаню За дабрату, за шчырай праўды ўрокі.
    Бывае, ноччу Пысіна прысню: 3 былога, задуменны, яснавокі, Працягвае, як бацька, даланю, Такі мне блізкі і такі далёкі.
    Яму я шмат чаго сказаць хацеў, Чакаў таго імгнення... He паспеў... Пайшоў паэт, ды песні засталіся!
    Мінулы дзень ужо не даганю.
    Начныя гукі ў музыку зліліся. Паслухаю нябёсаў цішыню.
    Паслухаю нябёсаў цішыню — Душой да таямніцы дакрануся, Мне ўсе сузор’і дораць цеплыню, Да іх я ноччу думкамі імкнуся.
    Туды, у незямную вышыню, Аднойчы, быццам Фенікс, падымуся, Адчую зор магічных дабрыню I ў дзіўны свет расінкай уліюся.
    Ды рай бывае толькі на зямлі, Вяртаюся да чорнае раллі, Дзе хлебныя ствараюцца сюжэты.
    Як выказаць пачуцці мне свае? Сцяблінка штосьці ветрыку пяе — Мо ў ёй гучыць паэзія сусвету?
    11
    Мо ў ёй гучыць паэзія сусвету, У песні той, што чуецца здаля? Яна жыве ў пчаліным звоне кветак I ў галактычнай музыцы чмяля.
    Яна не церпіць пазалоты клетак, Крыляе вольнай птушкай у палях... Ды хто не чуў салоннага эстэта, Які надзьмуў ад сытасці валляк?
    Без каранёў, без племені і роду, Ён дакляруе ўласнаму народу: «Жыць без турбот на свеце весялей!»
    I хлеб, і песня — з жытняга насення. Настане час — і сыдзе азарэнне 3 няведамых сузор’яў да людзей.
    3 няведамых сузор’яў да людзей Чамусьці прылятаюць марсіяне, Міжволі сам трывожуся часцей: «Мо там ідзе вайна за выжыванне?»
    Няўжо гняце іх нейкі ліхадзей, Аброкшы ўсіх няўгодных на выгнанне?.. У чарадзе трагічных дзён-падзей
    Шукаю сэнс зямнога існавання.
    Яго пазнаць — пакута для душы. Жывуць жа вунь без розуму смаўжы, А чалавек ад дум, як лунь, сівее.
    Ад зла ратуй, зямля, сваіх дзяцей! Да іх праз навальніцы і завеі Ляцяць сігналы будучых надзей.
    3 ВЯНКА СЁМАГА
    11
    Ёсць у мяне куточак запаветны.
    Прыношу кветкі бацьку на грудок, Здаецца, што з глыбіняў пракаветных Пытае ён: «Ну як жывеш, сынок?»
    I на душы так хораша і светла.
    Кажу: «Злажылі сена мы ў стажок... Прынёс табе мядовыя ранеткі,
    Ты іх любіў...» Туманяць слёзы зрок.
    Калі мужчыны ў вёсках паміраюць, Удовы плачуць, хаты абрастаюць Сівым імхом, нішчымнее ралля.
    Свяці, не гасні, зорка Мілавіца, Табе не дасць зняверыцца, згубіцца Святая праўда — бацькава зямля.
    Святая праўда — бацькава зямля, Твае старонкі плугам я гартаю... Той, хто крычыць: «Чужая! Нічыя!»,— Твайго цяпла, відаць, не адчувае.
    Тут мне сцяблінка кожная — свая, Гасцінна спелым коласам ківае...
    Маёвай ноччу цёхкат салаўя У звонкім сэрцы слова абуджае.
    Расце, дужэе песенны матыў, Як птушак спеў у ранішніх гаях. Люблю паслухаць роздум жытніх ніў,
    Дзе спее бохан сонца спакваля... Пакуль душой і целам не астыў, Жыві, лясная вёсачка мая!
    3 ВЯНКА ЧАТЫРНАЦЦАТАГА
    7
    I я пасеяў жытняе насенне, Што збажыной падымецца з раллі,— У гэтым сэнс зямнога абнаўлення, Той волі, што мы ў муках здабылі.
    Нас не сагнуць, не кінуць на калені Магнаты рынку, цемры каралі...
    Пасля гадоў духоўнага зацьмення Мы да вытокаў згубленых прыйшлі.
    Імёны ім: Любоў, Свабода, Вера. Жывое слова свеціць на паперы Для самага апошняга сляпца...
    Старонкі будня ў памяці гартаю, Сяйву багатай руні пажадаю, Гляджу ў палі з развагай мудраца.
    Гляджу ў палі з развагай мудраца.
    Ляжыць знямогла ніва векавая, Бадзёры звон асенняга званца Мяне ўспамінам веснім сагравае.
    I бачу зноў бялявага хлапца, Які за плугам бацькавым ступае, I жаўрука, які дае нырца
    У збажыну, што хвалямі гуляе.
    Пражытае не згінула дарма, Бо без яго наступнага няма, Куды ўвесь час я зазірнуць імкнуся.
    Каб таямніцы ісціны спазнаць, Патрэбна ў час пасеянае зжаць... Па кроплі ў глебу потам перальюся...
    9
    Па кроплі ў глебу потам перальюся... Мяне падыме жыта з небыцця, I я ў нашчадку юным адгукнуся Радком, сагрэтым промнем пачуцця.
    Багата песняроў на Белай Русі, He ўсім даецца талент адкрыцця.
    Аб чым клякоча раніцаю бусел?
    Як зразумець мне музыку лісця?
    Ды лучыць прага пераўвасаблення — Да нематы, да самаадрачэння...
    Ідэі правяць светам ці любоў?
    Век п’ю яе — ніяк не наталюся!
    Пад сухавейным подыхам гадоў Мо камяком сухой зямлі зраблюся?
    Мо камяком сухой зямлі зраблюся?
    He разгадае лепшы экстрасенс, Чым да людзей праз век ці два вярнуся... Усё ў прыродзе мае пэўны сэнс.
    У ім любоў, з якой душой зліюся, Хоць робіць нас каменнымі прагрэс... Па дзетках тужыць перапёлка ў лузе, I б’е па сэрцах даўкай хваляй стрэс.
    О чалавек, у сквапнасці бясконцай Ты можаш патушыць аднойчы сонца, Яго ад нас ужо хавае смог.
    Няўжо ў цямрэчы будзем жыць, як змеі? Магчыма, слова гэтак скамянее, Што грэбліва адкіне ўнук з-пад ног.
    3 ВЯНКА МАГІСТРАЛЬНАГА
    1
    Вянок санетаў — летапіс дарог, У ім — Петраркі ліра трапяткая, Мільён надзей, памкненняў і трывог, Тваё святло, старонка дарагая.
    «Хай зберажэ цябе магутны Бог!» — Душа адну малітву паўтарае...
    Заложнікі містычных перамог, Наяве мы спазналі пекла «раю».
    Аб’яўлена мінуламу вайна?!
    Прарокаў шмат, а ісціна адна, Як зорка недасяжная над светам.
    ЦІ ж не таму і доўжыцца жыццё?.. Ды ёсць у ім заўсёды адкрыццё — Жар-птушка — мара кожнага паэта.
    Жар-птушка — мара кожнага паэта: Па-свойму фарбы свету перадаць, Пазначыць веку светлага прыкметы,— Хоць іншым толькі чорнае відаць.
    Ляціць да нас агністая камета, Што будзе — не збіраюся гадаць... Адным радком, не тое што санетам, На часткі сэрца лёгка разарваць.
    На словах кожны прагне ачышчэння. Сярод людзей пануе адчужэнне, I ахінае нас духоўны смог.
    Павыпаўзалі з цёплых нор хімеры, Трымай мяне, пакутніцкая вера, Тваю пяшчоту я ў душы збярог.
    3
    Тваю пяшчоту я ў душы збярог, Маё да скону першае каханне... Салодкай мятай пахнуў хмельны стог, Салоўкі цалаваліся ў тумане.
    Штукарыў жоўты месяц, як той ёг, I цікаваў за намі на світанні...
    Адзіная, на чысты твой парог 3 усіх дарог лячу я на спатканне.
    Жыццё пражыць — не поле перайсці.
    Няўжо юнацтва кане ў забыцці? Мне не дае спакою думка гэта.
    Пачуцці спеліць сталасці пара. Душою прадчуваю час дабра, Хоць не пазнаў усіх зямных сакрэтаў.
    Хоць не пазнаў усіх зямных сакрэтаў, Я ведаю навуку баразны, Яе цяплом жыццё маё сагрэта Аж да сасновай скруіпнае труны.