Сталасць думкі, маладосць душы
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
* * *
Барвовая лістота
Пад старым бацькавым клёнам
Тоіць у сабе бадзёрыя маналогі летніх ліўняў,
Вясёлыя песні вятроў, Галасы блізкіх і незваротна далёкіх ад мяне людзей.
Зграбаючы ў грудкі гэты бясцэнны скарб восені,
Я палю яго з апошняй надзеяй:
Мо пах дыму, што навявае мне ўспаміны дзяцінства, Хоць троху сагрэе маю азяблую сталасць.
* * *
Загадкі кольцаў гадавых Я прачытаў на пні сасновым, Як перавесці ў гукі, словы Загадкі кольцаў гадавых?
He для маёй збяднелай мовы Прырода выдыхнула іх...
Загадкі кольцаў гадавых Я прачытаў на пні сасновым.
* * *
Жыве толькі дзень матылёк, Затое жыццю ён так рады!.. Без хцівасці, злосці і здрады Жыве толькі дзень матылёк.
Разводы, разлады, распады... He йдзе на карысць нам урок: Жыве толькі дзень матылёк, Затое жыццю ён так рады!
СПОВЕДЗЬ
БЛУДНАГА СЫНА
Сярпок, згарбелы, пад страхой, Плужок, абмыты потам таты...
Шукаў я шчасця за мяжой, За сотні вёрст ад роднай хаты.
Зямля чужая дзень пры дні Мяне, як сына, частавала, Ды нейкай даўняй цеплыні Душы хранічна не ставала.
Вітрыны тлумных гарадоў
Сваім багаццем асляплялі, А я начамі сніў буслоў, Рабіны, што мяне чакалі.
Вярнуўся я ў куточак свой, Ніхто не выйшаў з роднай хаты.. Сярпок, згарбелы, пад страхой, Плужок, абмыты потам таты.
* * *
He трэба абязбольваць мне душу Ліслівай пахвальбой, няшчырай ласкай, Зацягваць не дазволю ліпкай раскай Жывую праўду, што ў сабе нашу. Час, як суддзя, у вочы мне глядзіць, I я штодня адказ прад ім трымаю, Пакуль душа чужы боль успрымае. He абязбольваць буду, а гаіць.
* * *
Я прад людзьмі ні ў чым не вінаваты, Але сядзіць у сэрцы і ў касцях Мільён разоў пракляты-распракляты, Мой самы люты ў свеце вораг — страх. Ён ува мне, як спадчынная доля,— 3 часоў паганства
і ад тых багоў... Ірвецца страх з нутра майго на волю, Ды толькі я не выпушчу яго, Яшчэ мяне пацягне ён на плаху Ці на крыжы душу маю распне...
I, можа, я памру...
Памру ад страху... Хай толькі страх закончыцца на мне!
* * *
Нашу ў сабе я свет і антысвет, Дабро і зло, крык слова і зняменне, Мой прашчур у пятнаццатым калене Маёй крывёй выслухвае Сусвет. Там, сярод зор, напэўна, ёсць мая,
Адзіная адвеку зорка долі, Яна маё сілкуе біяполе, I не сабе, а ёй належу я. Таму і не гадаю на жыццё, Я смерць усёй істотай не прымаю, Бо продкаў дух штодзённа адчуваю Цераз траву, карэнне і лісцё.
* * *
Ходзіць летні вечар паплавамі, Спавівае рэчкі берагі
Шызымі, як воўна, туманамі, Аглядае свежыя стагі.
На душы прасветлена і золка, Пад бярозай матчынай стаю... Недзе ў полі тужыць перапёлка, Маладосць гукаючы маю.
* * *
Адбалела душа
Па вясне, што з паводкай сплыла.
Адбалела душа
Па табе, што са мною была.
Адбалела душа,
Адцвіла маладой сівізной.
Адбалела душа...
Толькі ты засталася са мной.
* * *
Згасае ноч. Пачатак дня Салоўкі хорам бласлаўляюць. Такая ў сэрцы цішыня — Чуваць, як зоркі размаўляюць.
Як добра, любая мая,
Што мы з табою зноўку разам, Што ёсць на свеце ты і я...
I не старэць каханню з часам!
* * *
He зберагаюць нас багі
Ад мітусні жыцця штодзённай... Я адмалю свае грахі
На доўгай катарзе бяссоннай.
Узважу тое, чым я жыў,
На шалях мудрага сумлення, Усё, што страціў і здабыў, Цану шчаслівага імгнення.
I ты, адзіная мая,
Калі нас не разлучыць доля, Адчуеш: зноў кахаю я, Як не кахаў яшчэ ніколі.
* * *
Сіні-сіні сон асін, Белы-белы сум бяроз. Ты адна, і я адзін, I не трэба слоў і слёз. Помніш, як я цалаваў, Як твае разгадваў сны.
Ты кахала, я кахаў У абдоймах збажыны. Жураўлёў журлівы клін Ласку лета ўдаль панёс... Сіні-сіні сон асін, Белы-белы сум бяроз.
* * *
«Прыгажосць нікога не ўратуе»,— Гаварыў разважлівы паэт...
Мару песню скласці я такую, Што ад зла ачысціць хворы свет.
Ды яна мне ў рукі не даецца, Адабрала сон мой і спакой...
Зло ж гуляе побач, зло смяецца Над нязбыўнай мараю маёй.
САНЕТ
Ласкавасць рук. Святло жывых вачэй. Юнацкі іпал расхрыстанага сэрца.
Дрыготкасць вуснаў палкіх і плячэй...
Мке ад цябе нікуды не падзецца.
I я, недасыпаючы начэй, Лаўлю твае пачуцці. Мне здаецца, Аб іх спявае ўранні салавей, Крынічка ва ўнісон табе смяецца.
Адзіная на ўсё маё жыццё, Хай не пагасне ў сэрцы пачуццё, Акрыленае верай, што ад Бога.
Наканавана мне цябе кахаць.
Але ў радках бязмоўных перадаць Я не змагу святла твайго зямнога.
* * *
Хутка восень. Бярозы лістотай пяюць
Нам журлівую песню разлукі, Каб ты ведала, як я хачу прыгарнуць Да шчакі твае белыя рукі.
Я хачу да тваіх прытуліцца грудзей
I заплакаць ад шчасця і болю...
Каб ты ведала, колькі жыццёвых завей Нам яшчэ давядзецца адолець.
Я гляджу ў твае вочы — і бачу сябе, Пацалункамі іх апякаю...
Каб ты ведала, як я кахаю цябе, Каб ты ведала, як я кахаю...
* * *
Там, дзе губляюцца словы, Праз немату забыцця Выблісне раптам вясновы, Звонкі прамень пачуцця.
I патаемныя сховы Сэрца, спавітага сном, Ён асвятляе нанова Дзіўным кахання святлом.
ПРЫЗНАННЕ
Вянок санетаў
1
Жыццё пражыць — не поле перайсці. Тым больш калі не ведаеш дарогі.
Замест таго каб камень абысці, Нярэдка аб яго калечыш ногі.
Зняверышся і звянеш у ныцці I не ўзарэш як след сваёй аблогі. Памрэш, пасля жалобнае куцці Цябе не памяне патомак строгі.
А можа, сумняваюся дарма?
Прамых шляхоў да ісціны няма, Галоўнае — заўсёды трызніць ёю.
Пакуль да мэты крочу спакваля, Мяне сілкуе родная зямля 3 адвечнай таямніцаю жывою.
2
3 адвечнай таямніцаю жывою
Мацней зямная повязь з кожным днём..
Я размаўляю з вешчаю травою
I разумею першы майскі гром.
Спавіты вечаровай цішынёю, Сабе здаюся кволенькім сцяблом. Аб вечным шэпча жыта маладое. He спапяліць яго сляпым агнём.
Ды пагражаюць свету герастраты.
Няўжо зноў сейбіт зробіцца салдатам I кулі будуць поле малаціць?..
Зямля старыя раны загаіла.
Ды ёсць за Віслай дзедава магіла, Якую змалку марыў я знайсці.
Якую змалку марыў я знайсці Дарогу шчасця?.. Іх на свеце многа!. Вяртаюся, нібыта ў забыцці, Да ціхага бацькоўскага парога.
За мною вецер наўздагон ляціць, Ды не дагнаць нам хлопчыка малога, ПІто мячык сонца ўдалеч пакаціў I знік ва ўлонні поля залатога.
Бягу за ім, галёкаю... Відаць, Сцяжын дзяцінства тут не адшукаць. Навошта цешыць марай незямною
Свае немаладыя ўжо гады?.. Нібы паводка весняе вады, Зноў разлілося жыта прада мною.
4
Зноў разлілося жыта прада мною, Хінецца хваляй цёплаю да рук, Хачу пабыць сам-насам з цішынёю Пасля вандровак дальніх і разлук.
Якім радком і музыкай якою
Мне выказаць, аб чым пяе жаўрук?. Нішто тут не пазначана маною I мае сэнс адметны кожны гук.
Чаму ж мы хараства не заўважаем?
Што продкі назапасілі — губляем. Пазбаўлены пачуцці нашы крыл...
Ды трэба зберагчы, нібыта долю, Людскім дабром засеянае поле. Пад ім — з падзолу беднага насціл.
Пад ім — з падзолу беднага насціл.
I чужаніц трапляюць часам косці... А колькі ў полі курганоў-магіл?
Спачылі там няпрошаныя госці.
Дзе на кавалкі неба рваў траціл, Шапочуць каласы вятрыску штосьці... Ляжыць зямля ад Брэста да Курыл У невыказнай боскай прыгажосці.
Ды блудны сын цураецца яе. Няўжо яму свабоды не стае, Што незямной аплачана цаною?
He для мяне прадажніка таўро, He прамяняю я на серабро Пясочак з горкім потам і крывёю.
6
Пясочак з горкім потам і крывёю На далані, нібыта жар, смыліць... He зарасце мой шлях травой глухою, Пакуль душа не стоміцца свяціць.
Ідзём па ім, каханая, з табою, Ніякай нас бядзе не разлучыць, Хоць часам невыказнаю журбою Твой ціхі голас ува мне гучыць.
Няўжо, як дождж, сыду ў падзол і гліну I памяці нашчадкам не пакіну. He паўтаруся болей у жыцці?..
Я спірытызму чары не прымаю, Свае пачуцці сэрцам вывяраю... Ды прашчуры не спяць у небыцці.
Ды прашчуры не спяць у небыцці, Яны маё мацуюць біяполе.
I перад імі аб жыцці-быцці Заўсёды спавядаюся міжволі.
Жадаючы да сутнасці дайсці, Імкнуся дух свой бедны разняволіць. За кожны крок даводзіцца плаціць Бяссоннымі трывогамі і болем.
Канец тысячагоддзя. Час які Напоўніць сэнсам гэтыя радкі?
Хто наталіцца песняю маёю?..
У цемры далеч будучых вякоў. Паслухаю разважлівых дзядоў, Іх думы ўскаласілі збажыною.
8
Іх думы ўскаласілі збажыною, Яе не знішчыць чорны сухавей!.. Мне б прычасціцца гэтай чысцінёю, Перш чым пайсці праз непагадзь далей.
Мо памудрэю продкаў сівізною? Хай маладосці мары ўсё радзей, Дарога лёсу лініяй скразною Лягла праз поле ранішніх надзей.
Няўжо яны не збудуцца ніколі?
I мой наступнік смагу не спатоліць, Пачуўшы разняволены радок...
3 душы ў душу, з мазольных рук у рукі Насенне перадам і тыя гукі,
Што нашаптаў мне жытні каласок,
Што нашаптаў мне жытні каласок?.. Хачу пазнаць мінуўшчыны сакрэты. Наструнены на вечнасць слых і зрок, Ды не звіняць бязмоўныя санеты.
Зусім заперці сэрца на замок
I прычакаць сапраўднага паэта?..
Усё цяжэй даецца кожны крок,
I з кожным днём даўжэйшы шлях да мэты.
А можа, быў падманным выбар мой? Іду сабе дарогаю не той, Згубіўшы роднай сцежкі паясок.
Смыліць людскімі бедамі душа.
Дзе ў полі палыновая мяжа — He скажа варажбіт або прарок.
10
He скажа варажбіт або прарок, Якое ранне заўтра нас чакае. Жанчына ў зыбцы дзіцятка люляе 3 адвечным пажаданнем: «Спі, сынок».
Свіціцца той, нібыта веташок, На мове гукаў з маці размаўляе...
Ды наляцелі хмары зноў здалёк, Кіслотны лівень поле залівае.
Навошта ж ты прыйшоў у гэты век, Слабы, безабаронны чалавек?..
Праз цяжкае Чарнобыля дыханне
Я чую часу іншага хаду.
Што прынясе ён: шчасце ці бяду?..
He для мяне містычныя гаданні.
He для мяне містычныя гаданні, Сам не сляпы і веру ў добры час, Ды паўстаюць з магіл, нібыта здані, Павадыры мінулыя між нас.
Здаецца, мы забылі іх дазвання, Але яны не могуць жыць без мас I прагнуць зноў крывавага змагання, Павадыра не помнячы наказ.
Няўжо жыццё на тое нам даецца, Каб спапяліць у дробных спрэчках сэрца I ціха ў невядомасці спачыць?
Хоць не хапае ўсім нам згоды, ладу, Мяне трымае моцна поле праўды.
Цяжэе ноша долі на плячы.
12
Цяжэе ноша долі на плячы.
Няма ад тлумных клопатаў адхлання, Ды не прашу прывалу... I ўначы Іду насустрач сонечнаму ранню.
Хоць свой відушчы посах надтачыў, Аб камяні не раз я сэрца раніў.
Шчэ не адны стаптаць мне кірзачы, Перш чым спасцігну сутнасць існавання.