• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сталасць думкі, маладосць душы

    Сталасць думкі, маладосць душы


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 350с.
    Мінск 2000
    68.47 МБ
    Пакуль жыву — не пакідай, каханне!
    БЕРАГІНЯ
    Трыпціх
    Л***
    1
    Я б шмат хацеў табе сказаць Пра нечаканае каханне, Ды не магу ніяк суняць У чуйным сэрцы хвалявання.
    Відаць, патрэбна памаўчаць, Бо словы сэнс заўжды губляюць Калі пачуццяў не суняць I вочы ў вочы размаўляюць.
    2
    Стрымаць пачуцці немагчыма, Жыву, нібы ў чароўным сне, Калі дзіцячымі вачыма Ты пазіраеш на мяне.
    У іх пяшчота, і здзіўленне,
    I таямнічасць пачуцця, I лёгкі смутак, і натхненне, I квецень весняя жыцця.
    Здаецца, што за тыя вочы Я б мог жыццё сваё аддаць, Каб толькі іх завейнай ноччу, Як Божы крыж, пацалаваць.
    3
    Твар прасветлена-млечны, Белы лён валасоў...
    Я шукаў цябе вечна
    I нарэшце знайшоў.
    Апякла, як маланка, Мне душу незнарок,
    Я цябе не каханкай, А каханай нарок.
    Прыгажуня, багіня, Беларусі дзіця...
    Ты — мая Берагіня Аж да скону жыцця.
    * * *
    Вечар. Ціхая дарога.
    Колькі ў сэрцы згадак-дум! To салодкая трывога, To, як ветру подых, сум. Лугавых абсягаў млечнасць, Спавядальны жыта сон... Дзе імгненне? Дзе тут вечнасць? Воля дзе? А дзе — палон?
    * * *
    Сасновы бор гудзе, нібы арган, Ад каранёў да крон зеленакосых, Тут заспявае нават безгалосы, Аднойчы ўчуўшы музыку палян. I з пачуццём удзячнасці зямной Я з кожным дрэвам роднасць адчуваю, Нібы ў падзол усё глыбей ўрастаю, А да нябёс цягнуся галавой.
    * * *
    Расчаруй, вясна, таполю Ад завейных сноў, Адпусці яе на волю Да густых вятроў.
    Хай яна лістотай спелай Грае нада мной,
    I што ў сэрцы набалела, Забярэ з сабой.
    Каб забыў я ўсе турботы, Што гнятуць мяне, I пад музыку лістоты Сам забыўся ў сне.
    * * *
    Хаты. Жытняя палоска.
    А далей — шаша, шаша...
    Паміж горадам і вёскай Разрываецца душа.
    Кліча бацькаў клён самотны Гарадскі гаркавы дым...
    Нібы жораў пералётны, Б’юся я між дзвюх радзім.
    Калі ж вырай жураўліны
    Забярэ мяне з сабой, Сэрца гораду пакіну, А душу — зямлі сваёй.
    * * *
    Даць сасмяглай кветцы вады, Галоднай птушцы — зерня,	*
    Зняволенаму зверу — волі, Гаротнаму— спагаду і цяпло свайго сэрца... У гэтым тваё прызначэнне — Чалавек.
    * * *
    Я кінуў жменю слоў жывых У сэрца, зраненае болем, Але яно адвергла іх...
    I я засеяў зернем поле.
    * * *
    Мне Богам дадзена Радзіма.
    I адабраць яе ў мяне
    Пад страхам смерці немагчыма Тым, хто жыруе на мане.
    Мне Богам дадзена Радзіма.
    I я заручаны душой 3 яе азёрнымі вачыма, 3 яе жытнёвай цішынёй.
    Мне Богам дадзена Радзіма...
    Зноў, як замову, паўтару: «Мне без яе жыць немагчыма, Без Беларусі я памру».
    * * *
    Галосяць у дажджлівым небе гусі, Старонку пакідаючы маю...
    I зноў душа баліць па Беларусі, Я гэты боль ужо не загаю.
    Ды і навошта? Трэба да драбніцы Аддаць людзям апошняе цяпло, Каб цераз век на белы свет з’явіцца Душой, што выпраменьвае святло.
    * * *
    «Скажы, зямля, чаму бяднееш?» —
    ♦	Таму, што зерне злое сееш.
    I хлеб гарчэе з году ў год Ад спрэчак, боек і нягод».
    ♦	Скажы, зямля, у чым збавенне?» — «У працы вольнай і стварэнні,
    У той любові, без якой
    Змарнее колас, голас твой!»
    ВАЛУНЫ
    3 вянка санетаў
    1
    Маўчаць на ўзмежку поля валуны.
    Зноў на паклон да іх з-пад небакраю Вятрыска гоніць хвалі збажыны, Сцябліны долу ўладна прыгінае.
    Ці налятаюць хмараў табуны, Патоп біблейскі ніву залівае...
    I радасна рагочуць груганы, Калі трава калоссе спавівае.
    I я, нібы язычнік малады, Малюся небу цёмнаму тады, Ды кожны з нас прад ім безабаронны..
    Як непаўторны клінапіс вякоў, На камянях чытаю знакі слоў. Яны — як патаемныя пісьмёны.
    2
    Яны — як патаемныя пісьмёны,
    Дзе спрасаваны эры і вякі, Іх прыкацілі з далечы замглёнай Калісьці ў родны край ледавікі.
    Як іклы выкапнёвага дракона, Выворвае нарог патайнікі, Ды засяваю поле не праклёнам — Зярнятамі з мазольнае рукі.
    Але чаму мой клопат хлебароба He кожнаму сягоння даспадобы?
    He адчуваю суднае віны
    У тым, што валуновыя высновы Запаланілі свет стары і новы, Няволяць праўду мудрай даўніны.
    * * *
    He бярыце грыбоў — радыяцыя!
    He касіце лугоў — радыяцыя!
    He збірайце суніц — радыяцыя!
    I не піце з крыніц — радыяцыя!
    He частуйце гасцей — радыяцыя!
    He раджайце дзяцей — радыяцыя!
    Род?..
    Радзіма?..
    Народ?..
    Нацыя?..
    Як даць рады табе, радыяцыя?
    * * *
    Я прыйшоў! Прачніцеся, зямляне, Чуеце мой голас малады?
    Так улетку звонкае світанне Абуджае сонныя сады.
    Я прыйшоў! Як ветрык на пракосы, Быццам дождж на шызую раллю, Каб сказаць палеткам і нябёсам — Як жыццё зямное я люблю.
    Я прыйшоў! Даведак мне не трэба: Хто я і які мой будзе шлях...
    Пашпарт мой — жытнёвы бохан хлеба Што нясу на стомленых руках.
    * * *
    Праліўся дожджык на світанні Над краем сцішаным, лясным. Я не шукаю апраўданняў Сваім паводзінам зямным.
    Даўно забыў я пра выгоды,
    Даўно спакою не прашу.
    I строгім крытыкам прырода Маю высвечвае душу.
    Яна і судзіць і карае Судом абачлівым сваім I, калі трэба — апраўдае, Хоць я не ведаю аб тым. Хачу аддаць сябе дазвання Жыццю, якое так люблю, Як гэты дождж, што на світанні Прывеціў юную зямлю.
    * * *
    Каханне не купляецца.
    Яго немагчыма спакусіць
    Hi кветкамі, ні прыгожымі словамі.
    Той, хто гэтак мяркуе,
    Будзе вымушаны застацца ў адзіноце. Цана сапраўднаму каханню — Толькі каханне.
    * * *
    Для кахання старасці няма, Бо калі сапраўднае каханне,— На вясну падобная зіма, А душа жыве святлом спаткання.
    I гады, пражытыя дарма, Набываюць дзіўнае гучанне, Калі ты мне скажаш з хваляваннем: «У кахання старасці няма!»
    * * *
    Залатая пяшчота лісця
    3 ціхіх клёнаў цячэ на траву. He спяшаю ў палон забыцця — Рады я, што на свеце жыву,
    Што не гнуся пад ношай жыцця I палёгкі сабе не прашу...
    Залатою пяшчотай лісця Для каханай санеты пішу.
    * * *
    Калі цябе няма побач, мне сумна. Тады нават самы сонечны дзень Здаецца шэрым і слотным.
    I наадварот, калі ты са мной, Самы шэры і слотны дзень Заўсёды напаўняецца рамонкавым святлом Тваёй невычэрпнай жаночай пяшчоты. Па-за межамі майго разумення Таямніца твайго існавання:
    Калі ты побач са мной Ці калі цябе няма?
    ТОСТ
    Я падымаю келіх свой За лад, парушаны табой, За пацалункаў гаркату, За слоў халодных немату, За бессань тысячы начэй I за падманны бляск вачэй... Я падымаю келіх свой, Што ты мая, ды не са мной.
    ПРЫ СВЯТЛЕ НАРАЧАНСКІХ БЯРОЗ
    3 цыкла вершаў
    * * *
    Твае маленькія пяшчотныя далоні Нагадваюць мне бяздонную крыніцу 3 чарадзейнай вадой.
    Цалуючы іх, я спаталяю душэўную смагу I загойваю шматлікія раны, Што раз-пораз адкрываюцца На маім збалелым сэрцы.
    Дзіўна, што ты, мая любая, Нават не здагадваешся Аб гаючых чарах сваіх далоняў.
    * * *
    Мне заўсёды сяброў не ставала. Шмат цяпла я ў дарозе згубіў. Чалавеку ж патрэбна так мала — Каб яго хоць хто-небудзь любіў.
    Ды лаўлю зноў сябе я на слове: Мо таму так самоціцца мне, Што жадаў самай вернай любові Ад людзей, што любілі мяне?
    *
    * *
    Калі размаўляюць вочы, Заўсёды нямеюць словы. I часам адзіны позірк Каштуе паэмы цэлай.
    Таму са сваёй каханай Заўжды гавару вачамі, А попел жывых пачуццяў Нямой аддаю паперы.
    * * *
    Кахай мяне, як я цябе кахаю, Гады жыцця імкліва праляцяць, I прад дзвярыма пекла альбо раю Мы будзем гэту ноч успамінаць.
    Кахай! Яшчэ далёка да світання, Кахай, пакуль пачуцці нас нясуць Па лебядзінай завадзі кахання...
    I гэту ноч ніколі не забудзь.
    * * *
    Світанак вятрысты і слотны, Заблытаўся дождж у лісці...
    3 нас кожны па-свойму самотны У гэтым няпростым жыцці.
    Сваю разумеючы тленнасць. He клянчу спагады ў нябёс...
    Пражыць і памерці сумленна — He кожнаму дадзены лёс.
    * * *
    Срэбракрылыя далі, Соснаў стоены шум, Нарачанскія хвалі Ўскалыхнулі душу.
    Чую голас Максіма, Песні маці маёй...
    Дзіўны вобраз Радзімы Паўстае прада мной.
    Да яе я хінуся Трапяткім каласком, 3 ёй аднойчы зліюся Сэрцам, кожным радком.
    * * *
    Спакутваны да болю, Выснову я адкрыў: Хто не кахаў ніколі, Той на зямлі не жыў.
    * * *
    Любая, мне сумна. Сыпле дождж асенні, Што нясе ён з неба — шчасце ці бяду?..
    Моўчкі прад табою стану на калені
    I ў твае далоні сэрца пакладу.
    Мо часінай слотнай і мяне не стане, Мо не будзем разам будучай вясной,— Хай цябе сагрэе чарамі кахання Сэрца, што кахае і жыве табой.
    * * *
    Пальцы твае — нібы клавішы чароўнага аргана, На якім я граю мелодыю нашага кахання.
    Вочы твае — дзве бяссонныя зоркі, Якія не даюць мне збіцца з жыццёвага тропу
    Нават самай цёмнай ноччу.
    Вусны твае спаталяюць смагу маёй здарожанай душы
    У самы спякотны дзень.
    Вось толькі загадкі-таямніцы твайго чароўнага сэрца
    Мне, відаць, не спазнаць да самага скону.
    * * *
    На зорным аргане зайграла світанне, Бывай, мая юная фея, бывай, За слодыч кахання, за горыч расстання Няпрошаных слёз ад мяне не хавай.
    Што будзе — не знаю. Ды толькі жадаю, Каб ты не астыла з гадамі душой, Цябе абдымаю і слёз не хаваю
    Ад шчасця кахання, што зведаў з табой.
    * * *
    Гавары са мной, гавары, Калі дождж і снег на двары, Калі точыць мне сэрца боль,— Размаўляць хачу я з табой Аб завейных днях, аб вясне... He хавай вачэй ад мяне. Аб табе мае думкі-сны. Гавары, калі мы адны.
    Ад трывог душу разняволь, Ты — любоў мая і мой боль.
    * * *
    Ад рук тваіх святло зямное, Ад валасоў і ад вачэй...
    Пакуль ты, родная, са мною, I мне на свеце жыць лягчэй.
    Калі ж я слухаю твой голас. To ажываю сам душой, Як у спякоту жытні колас Пад епелай ранішняй расой.
    * * *
    Вятры. Бясконцыя дажджы. Вада абсяг запаланіла.
    He чую музыкі ў душы, Што ты вясною абудзіла.
    He будзем восень папракаць, Што нам з табою не пяецца... Вятры з дажджамі адшумяць, Каханне ў сэрцах застанецца.
    * * *
    Калі няма ў тваёй душы Святла...
    I боль яе даймае,
    Калі ў душы тваёй дажджы, А сэрца сцюжа спавівае,— He плач па тым, што адышло, Што больш не вернецца ніколі, Трывай — і новае святло Ўзыдзе з тваіх пакут і болю.
    * * *
    Я такіх жанчын яшчэ не бачыў, Ты — пяшчота, ласка, цеплыня. Па табе сумую я і плачу, Пра цябе я думаю штодня. Тонкая, як вербная галінка, Ты трымціш на восеньскай імжы... Упадзе з вачэй тваіх слязінка — У маёй засвеціцца душы.
    Мо таму ўсім сэрцам я ўспрымаю Светлы боль душы тваёй святой, Мо таму так шчыра я кахаю, Быццам больш не ўбачуся з табой.
    * * *
    Кожны пражыты дзень Сплывае ў бязмежнасць. Душа не жадае змірыцца 3 незваротнасцю перажытага. Памяць, як музыка, Жывіць пустоты душы —
    I жыццё пераходзіць у новы дзень.