Сталасць думкі, маладосць душы

Сталасць думкі, маладосць душы

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 350с.
Мінск 2000
68.47 МБ
Па небе сонца коціцца ранетам, I пахне хлебам поўдзень мой зямны, Пакіну ўнукам шчырым не ракеты — Сялянскі плуг і бохан аржаны.
Мо хтосьці гэтай спадчыны зрачэцца? Кіпцюрыць неспакой драпежны сэрца, Ірве душу, нібы ахвяру дог...
У кожнага свой лёс, свая пуціна, Шуміць ля хаты бацькавай рабіна. He затупіўся вернасці нарог.
* * *
Палёў разлегласць — вокам не акінуць, Задумлівая сцішанасць лясоў.
Народжаны ў цудоўную часіну, Я да людзей нясу сваю любоў.
I калі лёс мяне далёка кіне
Ад цёплых ніў, ад роднага двара, Мне васілёк напомніць аб Айчыне, Прачулы верш Купалы-песняра.
* * *
Люблю глядзець, калі паволі Світанак спее над ляском I абуджае наваколле Вясёлым жаўранка званком.
Люблю над цёплай баразною Схіляцца ў роздуме зямным I спавядацца перад ёю, Як перад прашчурам сваім.
Люблю я жыта мудры одум, Дзе, як шкаляр, заўжды стаю, Бо, спасцігаючы прыроду, Сябе былога пазнаю.
I мне ў такія вось імгненні Заўсёды бачыцца далей:
I роднасць розных пакаленняў, I раз’яднанасць душ людзей.
БРАТУ АЛЕСЮ
О, як цану губляюць словы... А ты ім верыш, меншы брат?.. Вадой жывой мне стала мова, Вадою мёртвай — звон цытат.
Я валуноў не абмінаю, Падобна коўзкаму вужу,— Вадою мёртвай боль здымаю, Жывой — ізноў яго буджу. Шчаслівы тым, што меў і маю, Што больш патрэбна для жыцця?.. Вада не мёртвая — жывая Мяне падыме з небыцця.
САЛАЎІНАЕ ПЕКЛА
За дротам — хворыя гаі. Сады і хаты апусцелі. Чарнобыльскія салаўі Звіняць, нібыта звар’яцелі. Мо гэта рэквіем па тых, Што адляцелі назаўсёды?.. А мо аплакванне жывых, Смяротна хворае прыроды?
* * *
Самотная яблыня на бацькавым котлішчы Улетку размаўляе з вятрамі і малочнымі ліўнямі, Успамінае маладосць.
Узімку трымціць пад сібернымі завеямі, 3 нецярпеннем чакаючы вясны.
Чым наталіць заўсёднае жаданне Прытуліцца да яблыні дзяцінства? Распавесці ёй аб перажытым, Напоўніць душу чысцінёй і прыгажосцю сусвету.
* * *
Знямелі птушыныя спевы, Вятры азалела гудуць, Апошняе золата дрэвы Данінай жыццю аддаюць.
Ляцяць на азіміну гусі, Каб зноўку вярнуцца сюды, Так многа святла ў Беларусі, Ды ў сэрцы не меней нуды.
Шкада, што азяблыя дрэвы Дарэмна губляюць лісцё, Бо золата кволых не грэе, А дужым кароціць жыццё.
I ўсё ж я прыму перамены, Што робіць прырода са мной, Нібыта сцяблінкі, як вены, Напоўніў уласнай крывёй.
* * *
3 ласінага следу нап’юся, Да роднай сасны прытулюся, Паслухаю бор векавы.
Мядовыя слёзы жывіцы, Карэнне, трава і грыбніцы На вернасць сцвярджаюць правы. Мая баравая краіна, Прымі свайго блуднага сына, Як роўнага, тут прапішы Да соснаў сваіх вечаровых, Да сцежак грыбных, верасовых, Дзе ў полі снуюць мурашы... I наледзь адтае ў душы!
* * *
Напішыце мне ліст з маладосці Васільковым чарнілам нябёс, I забытае, даўняе штосьці Мне душу развярэдзіць да слёз. Успамінаў гарачыя хвалі Панясуць мяне ў тую вясну, Дзе мяне аднаго Вы кахалі I кахаў толькі Вас я адну. He хапае без Вас мне чагосьці. Сэрцу зябка і сумна да слёз... Напішыце мне ліст з маладосці Васільковым чарнілам нябёс.
* * *
Тры словы я табе сказаў, Што ў сэрцы выспеліў пакутна...
Як разняволена-раскута Тры словы я табе сказаў!
Усю душу я ў іх уклаў, Усё, што меў, і ўсё, што маю...
Тры словы я табе сказаў. Ты чуеш, я цябе кахаю!
* * *
Над лебядзіным возерам таполі Лісцём пажоўклым сцішана звіняць. Бывай, мая каханая, ніколі Цябе не буду больш я мілаваць. Асенняю пяшчотнай пазалотай Мая душа журботна адцвіце.
I лістапад пажухлаю лістотай Сцяжыны ў лета хутка замяце. Зноў наляцяць шалёныя завеі, Спаўе нябёсы снежная імгла... Бывай, мая нязведаная фея, Як хораша, што побач ты была.
* * *
Самая чароўная жанчына, Дваццаць год таму я Вас кахаў... Вашымі цудоўнымі вачыма Той вясной на свет я пазіраў.
Самая чароўная жанчына, Колькі зім і вёснаў адплыло?.. Маладосць і сталасць за плячыма, А расстання быццам не было.
Зноў сваімі светлымі вачыма Вы ў цішы гаворыце са мной. Самая чароўная жанчына, Дваццаць Вам, як даўняй той вясной.
* * *
Зноў я світанак новы сустракаю, Хвалюе сэрца песня салаўя, Ды я б не зведаў чар зямнога раю, Калі б не ты, каханая мая.
I гэты дзень, напэўна б, не з’явіўся Святлом жыцця...
I, невідушчы, я
Сярод людзей у цемры заблудзіўся б, Калі б не ты, каханая мая.
Чым, адкажы, мяне прываражыла, Дзе таямніца дзіўная твая?..
Маё жыццё, напэўна б, сэнс згубіла, Калі б не ты, каханая мая.
ты
Вянок санетаў
1
Усюды свеціць мне тваё каханне, Хвалюе дзіўнай музыкай душу, Чуллівых струн чароўнага гучання He парушае будняў тлумных шум.
Трывожней часу нашага дыханне, Ды літасці ў яго не папрашу.
Паміж табой і мной нявер’я грані, Нібы сцяну каменную, скрышу.
Ты ўся, як першародная крыніца,— Жадаю піць, ды не магу напіцца. Пакутую, як грэшнік на агні.
Часцей надзея сэрца пакідае
I на мяне самотна пазірае Недасягальнай зоркай з вышыні.
2
Недасягальнай зоркай з вышыні Твая душа прыцягвае заўсёды, He раз яна мае абвесціць дні Дагэтуль неспазнанаю лагодай.
Цябе мой продак некалі сасніў, I ты ўзышла з падзолу радаводу... П’ю цеплыню з ласкавай далані I неўпрыкмет хмялею, як ад мёду.
Чакаў цябе я сотні вёснаў-зім. Каханая, скажы, сакрэт у чым, Як растлумачыць мне тваё вяртанне?..
Усё на свеце мае свой чарод. Невыпадковым быў і твой прыход, Сустрэча наша як наканаванне.
Сустрэча наша як наканаванне, У радасці, у шчасці і ў журбе Усе мае пакутныя шуканні Цяпер належаць, любая, табе.
Прыходзіш да мяне ты на змярканні, Як тая фея, з зоркай на ілбе, I шэпчуць вусны палкія прызнанні, Мядовай цнотай вабяць да сябе.
I я ў святле салодкім патанаю. Магчыма, ты, жанчына незямная, Прымчалася на вогненным кані?
Жыць без цябе на свеце немагчыма, Дзе б я ні быў — твой твар перад вачыма Яму і памалюся ў цішыні.
4
Яму і памалюся ў цішыні, Пачуццю, што злучыла нас навекі. Адзіная, прашу, не адштурхні На дабраце настоеныя лекі.
Збірае зло цяжкія камяні, I пагражае нам духоўны рэкет, Ды ад тваёй жаноцкай цеплыні Сярод зімы прачнуцца могуць рэкі.
Цябе згубіць баюся незнарок.
♦ He пакідай!..» — шапчу, нібы зарок.
Я не стрываю доўгага расстання.
Мо спалынею сам ад гаркаты, Але мяне пакліча з нематы Твой голас, быццам ветрыку спяванне.
Твой голас, быццам ветрыку спяванне, Мне не дае ў знямозе супачыць, Нібыта чарадзейнае паданне, Ён ува мне і дзень і ноч гучыць.
Імкнуся сэрцам выказаць дазвання Усё, што так хвалюе і баліць, Добраахвотны раб твой і абраннік, Цябе ад зла хачу абараніць.
Ды ты мяне нібы не заўважаеш. Няўжо кагосьці іншага жадаеш Славянскай прыгажосцю паланіць?
Мяне сумненні прыкрыя даймаюць, Ды іх, нібыта хмаркі, разганяюць Далоні-крылы дзіўнай дабрыні.
6
Далоні-крылы дзіўнай дабрыні Ты апускарш ціха мне на плечы. Пасля трывог і тлумнай мітусні Мы сустракаем разам летні вечар.
Дубоў перапляліся карані.
I мы да іх прыходзім, як на веча... На небе першых зорачак агні Нам свецяць, як вясельнай ноччу свечы.
Трывожуся за час, за гэты век, Дзе ад спакус марнее чалавек — Капеечных забаў хвілінны даннік,
Ды і каханне стала рамяством. Маўчыць дабро, аблытанае злом. Свет патанае ў п’янстве і падмане.
Свет патанае ў п’янстве і падмане. Трывожуся часцей за маладых.
Вунь дзецюкі ад крамы, быццам здані, Гурмой брыдуць панура ў нікуды.
А з імі Ева! Вочы як у лані!
Ды твар, як цэгла, попельна-руды, Без цеплыні, без ласкі, без жадання, Без таямніцы — згасла назаўжды.
А мо не трэба «зелле» вінаваціць?
Яна ж, відаць,— жанчына, жонка, маці?.. О Божухна, яе не адштурхні!
Дапамажы падняцца ёй з каленяў!.. Малюся — не знаходжу спаталення. Любоў мая, ад зла абарані!
8
Любоў мая, ад зла абарані Жанчыну, што мяне яшчэ кахае, Яе святлом жывым ускалыхні, Як летні ветрык ніву калыхае.
Ты толькі струны шчасця закрані,— I сэрца любай звонка заспявае...
Таўкуцца ля яе, як авадні, Мужчыны... Кожны нешта абяцае!
Я ж не прадам за срэбра пачуццё, Каб тлумны быт змяняць на забыццё. Тваё каханне, любая, са мною.
Яно — агонь, што ў цемрадзі гарыць, Якога злым вятрам не патушыць.
He дай мне Бог узняцца над табою.
He дай мне Бог узняцца над табою, Няўвагаю прынізіць хоць на час... Пад нашай вечароваю вярбою Святкуем дзень спаткання кожны раз.
Пытаеш ты з прытоенай журбою: «Каханы мой, няўжо не будзе нас?..» Жыву тваёй таемнай варажбою, Цярністы шлях абраўшы на Парнас.
Да музы ты раўнуеш без прычыны. Яна ж, як легкадумная жанчына, Амаль што не наведвае мяне.
А ты са мной улетку і зімою. Малюю воблік родны, як у сне, Акрылены пяшчотаю жывою.
10
Акрылены пяшчотаю жывою, Каханне, як святыню, берагу... Здаецца, зноў сцяжынкай палявою Я на спатканне першае бягу.
Звініць вястун-жаўрук над галавою
I навявае лёгкую тугу.
Здаешся ты маёй і не маёю...
Жыць без цябе на свеце не магу.
Усё далей вясновыя ўспаміны Пра тыя незваротныя хвіліны. Букет валошак сонечных нарву,
Табе іх прынясу, маё натхненне, Хоць разарваўшы путы прыцягнення, Душой, як птах, ірвуся ў сіняву.
Душой, як птах, ірвуся ў сіняву, Твая ж любоў мяне не адпускае... Мы дакасілі даўнюю траву, Ды новая так хутка падрастае.
Вунь пад акном, пузаты, як кавун, Стаіць хлапчук і голасна гукае: «Алеся, выйдзі! Хопіць спаць! Ау!..» Дачка крадком над кніжкай уздыхае.
Ахопленая першым пачуццём, Амаль што не знаёмая з жыццём, Яна нібы цнатлівая Джульета.
Ты разам з ёй пакутуеш цяпер.
Як я, Рамэо юнаму павер!
Тваім цяплом уся зямля сагрэта.
12
Тваім цяплом уся зямля сагрэта:
Лугі, палеткі, рэкі і лясы...
Ці помніш сад? Крамяныя ранеты У кроплях дачарнобыльскай расы.
Ніколі не забыць мне тое лета
I салаўёў (апошніх!) галасы, Нашэпты траў, і пах мядовы кветак, I шоргат шустрай бацькавай касы.
Здае наш век імкліва паўнамоцтвы.
Ці спраўдзяцца біблейскія прароцтвы? Няўжо не абароніць нас любоў?..
Хай дзеці аб’яднанага сусвету He ўбачаць жахаў прывідных грыбоў, Пакуль пад сонцам верціцца планета.
Пакуль пад сонцам верціцца планета. He згасне і вачэй тваіх святло, 3 вышынь сваіх таемнаю каметай Ты падала мне зыркае крыло.
I мы ляцім, плывём над белым светам Пакінуўшы вярбовае сяло...
He, гэта не фантазія паэта...
Здаецца, з намі гэта ўжо было.
To не палёт маёй бяссоннай мары.
Мо нашы продкі зорныя — Ікары?
Ці разгадаем іх шляхоў канву?