Старажытныя шахцёры на Росі
Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1996
Такім чынам, з работ папярэдніх даследчыкаў бачна, што абабітыя канкрэцыі, якія цікавяць нас, вызначаліся як ядрышчы альбо не вылучаліся зусім. У якасці адбойнікаў прызнаваліся толькі неапрацаваныя канкрэцыі крэменю або галькі са слядамі ўдараў і спрацаванасці ў выглядзе . вышчарбін. Меркавалася таксама, што некаторыя з адбойнікаў маглі выкарыстоўвацца ў якасці молатаў для ўдару па дзяржальну іншых прыладаў. Выходзіць, раней чым прыступіць да класіфікацыі абабітых галек, неабходна выпрацаваць агульныя крытэрыі іх адрознення ад нуклеусаў, з аднаго боку, і ад нарыхтовак сякер на пачатковай стадыі з другога.
У структуры каменнага інвентару краснасельскіх шахтаў, параўнальна збедненых па складу прыладаў, тым не менш няма месца для нуклеусаў. Аднак частка вырабаў мае марфалагічнае падабенства з нуклеусамі прызматычнага і поліэдрычнага тыпаў. Гэта толькі знешняе падабенства.
Папершае, не прадстаўлены ў дастатковай колькасці сколы падпраўкі нуклеусаў, непазбежныя, як паказваюць эксперыменты па расшчапленню крэменю, пры іх утылізацыі.
Падругое, няма адшчэпаўнарыхтовак, атрыманых са спецыяльна падрыхтаваных ядрышчаў. Сякеры на адшчэпах, якія маюцца ў наінай калекцыі, атрыманы шляхам расколвання канкрэцый па падоўжнай восі. Яны не захоўваюць на пятках слядоў падрыхтоўкі пляцовак нуклеуса і перавышаюць памерамі так званыя ядрышчы.
Нарыхтоўкі сякер на стадыі грубай аббіўкі, якія атрыманы прыемам аббіўкі канкрэцыі з падрыхтаванай пляцоўкі маюць вытрыманыя прапорцыі (па паказчыках падоўжанасці і масіўнасці), пэўную форму падоўжнага сячэння, накіраванасць восей негатываў сколаў на корпусе і інш. Гэтыя прыкметы істотна адрозніваюць нарыхтоўкі сякер і вывучаемыя абабітыя канкрэцыі.
Такім чынам, гэтыя вырабы нельга інтэрпрэтаваць ні як нуклеусы, ні як нарыхтоўкі сякер. Больш прымальнай прадстаўляецца ідэнтыфікацыя іх з прыладамі для вытворчасці прыладаў працы, г. зн. з адбойнікамі.
Адбойнікі ж як катэгорыя каменных прыладаў не атрымалі дэталёвага асвятлення ў спецыяльнай літаратуры. Прычынай гэтага, відаць, з яўляецца іх нешматлікасць у археалагічных калекцыях або аднастайнасць іх формаў, відавочная на першы погляд, і таму «няздатнасць» служыць культурнавызначальнымі ці храналагічнымі паказчыкамі.
Застаецца справядлівым выказванне С. А. Сямёнава, які сцвярджае, што «в деле нзучення каменной техннкн нмеются пробелы, особенно
15 Гурнна Н. Н. Древнне кремнедобываюшне шахты на террнторнн СССР. С. 80—81.
16 Там жа. С. 71 (ряс. 37:2).
17 Кудряшов В. Е. Технологня нзготовлення рубяшях оруднй (по матеряалам красносельскнх кремнедобываюшнх шахт) // Хозяйство н культура доклассовых н раннеклассовых обтеств. М., 1986. С. 83—84.
37
ня^^^ннн К ннстРУментам’ с помошью которых велась обработка крем
Важная роля^ адбойнікаў відавочна як у працэсе вырабу прыладаў на стадыях разбіўкі крэменю, які падняты ў прыродным выглядзе, счэсвання жаўлачнай скарынкі, сколвання нарыхтоўкі, так і ў працэсе антрапагенезу. Менавіта каменным і касцяным адбойнікам як спецыяльна ўтвораным прадметам для вырабу артэфактаў надаецца рашаючая роля ўстанаўленні свядоман чалавечай працы. На думку С. В. Смірнова, пра працу ў поўным сэнсе слова можна гаварыць толькі тады, калі з’явіліся не толькі археалагічна фіксуемыя склаўшыяся прылады працы, але і спецыяльна утвораныя «орудня пронзводства для нзготовлення оруднй пронзводства». . Неапрацаваныя прыродныя прадметы (камянікавадлы, галькіадбойнікі), а таксама бясформенныя абломкі каменю і трубчатыя косці штучнага паходжання не могуць ацэньвацца ў якасці спецыяльна вырабленых прыладаў для вырабу прыладаў І9.
Аднак складанасць заключаецца ў тым, што паняцце «спецыяльна ўтвораныя прадметы для вырабу артэфактаў» часта не ўдаецца канкрэтызаваць. Напрыклад, шырокавядомыя факты выкарыстоўвання ў якасці адбойнікаў апрацаваных нуклеусаў 20 не азначаюць, што гэта спецыяльна вырабленыя адбойнікі.
Даследчыкамі — эксперыментатарамі тэхналогіі вытворчасці ў эпоху палеалпу назапашаны пэўны вопыт, аналіз якога дае магчымасці ўлічыць пры класіфікацыі адбойнікаў найбольш істотныя прыкметы.
В' А Гарадцоў, які праводзіў эксперыменты па расшчапленню крэменю, упэўніўся ў неабходнасці руплівага падбору адбойніка. Лепшымі ен лічыў доўгія адбойнікі (больш за 0,2 м) выгнутай формы з дзюбападобным канцом, якія рэдка сустракаюцца ў прыродзе 21. Па гэтай прычыне ен вырабляў іх з прыдатных галек крэменю. Аналагічныя па форме рэчы, але вырабленыя з косці В. А. Гарадцову ўдалося знайсці толькі у этнаграфічных калекцыях. Шарападобныя «адбойнікі», якія сустракаліся ў археалагічных калекцыях, ён вызначыў як кідальныя шары або як «ударнікі» для выпрацоўкі крамянёвых прыладаў з «пасрэднікамі». В. А. Гарадцоў адзначыў, што істотным фактарам пры выбары адбойніка з’яўляецца яго вага.
С. А. Сямёнаў у сваёй фундаментальнай працы па першаснай тэхніцы 22 вылучыў асноўныя прыкметы, характэрныя для ўсіх каменных адбойнікаў, якія адрозніваюць іх ад іншых прыладаў. Гэта сляды зношвання у выглядзе забітасці на паверхні, участкі з глыбокімі выбоінамі, расколінамі зорчатай структуры 23.
Пашыраючы свае даследаванні і ўдасканальваючы эксперыментальны метад, С. А. Сямёнаў вызначыў ролю асобных марфалагічных прыкмет каменных адбоннікаў з пункту гледжання іх механічнай эфектыўнасці.
Ен устанавіў, у прыватнасці, што на розных стадыях апрацоўкі крэме
18 С е м е н о в С. А. Каменные ретушеры позднего палеолнта // Матерналы н нсследовання по археологнн СССР. М., 1953. Вып. 39. С. 446.
Смнрнов С. В. Становленне основ обшественного пронзводства. Матернально
2о техннческян аспект проблемы. Кнев, 1983. С. 13.
° ArV "° А Первобытная техннка // Матерналы я нсследованяя по археологнн
2і СССР. М.; Л„ 1957. Вып. 4. С. 758.
Городцов В. A. К нсторнн развнтня техннкя первобытных каменных оруднй//
22 Советская этнографяя. М.; Л„ 1935. № 2. С. 73.
ЯААе ^0 в С' А Первобытная техннка//Матерналы в нсследовання по археологнн СССР. С. 55.
23 Там жа.
38
ню патрабуюцца адбойнікі рознай формы. Для першаснай аббіўкі эфектыўныя пальцападобныя формы, але не шарападобныя і яйкападобныя зза неакрэсленасці рабочай часткі апошніх. Надзвычай важкімі пры апрацоўцы крэменю ўласцівасцямі адбойнікаў, на яго думку, з яўляюцца агульная форма, вага, форма рабочай часткі, памеры, аб ём. Яго эксперыменты паказалі залежнасць памераў сколатых нарыхтовак ад вап адбонніка і нуклеуса, вызначаных марфалагічных прыкмет адшчэпаў ад рэчыва, з якога зроблены адбойнікі "4.
у сваіх апошніх працах С. А. Сяменау падкрэсліу сувязь вап, памераў формы, матэрыялаў адбойнікаў і аперацын, якія выконваліся імі_ .
В. Я. Шчалінскі вывучаў тэхналогію першаснай і другаснан апрацоукі каменю ў эпоху мусцье метадам эксперымента, надаваў асаблівую увагу апісанню адбойнікаў. Ен мяркуе, што агульная форма адбоннікау можа адрознівацца, але яна павінна забяспечыць зручнасць і надзеннасць захопу адбойніка рукой з мэтай нанясення ім моцных і дакладных ударау. нрьі гэтым працоўная частка адбойнікаў павінна быць пукатан і без выступау якія зніжаюць моц і дакладнасць сколваючага ўдару. В. Я Шчалшскі зрабіў градацыі каменных адбойнікаў па памерах і вазе: цяжкія і бунныя вагой 300—700 г і даўжынёй 10—15 см для сколвання масіуных адшчэпау, сярэднія вагой 300—350 г і даўжынёй 8—10 см, легкія і дробныя вагон 20—50 г даўжынёй 3—5 см. Дробныя і лёгкія адбойшкі, па яго назіраннях, былі неабходныя на стадыі расшчаплення нуклеусаў а СЯРЭ^'Я ' кія — на стадыі зняцця сколаў з нуклеуса . Нанбольш эфектыунымі з’явіліся адбойнікі з галек (вязкіх парод каменю, паколькі яны змякчалі ўдар і мелі параўнальна высокую зносастойкасць). „ . .
’ Аналіз вынікаў даследаванняў эксперыментатарау каменнан тэхнікі дае падставы лічыць, што вылучаныя імі істотныя прыкметы адбоннікау павінны ўлічвацца ў класіфікацыі, якая прапаноўваецца аутарамі ніжэн.
Матэрыялы для гэтай класіфікацыі атрыманы ў 1978 г. В. П. Чамезам і захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АНБ. У склад калекцыі ўваходзяць як матэрыялы з раскопак, так і зборы з паверхні. Верагодна, усе яны звязаны з лінзай 4 (паўднёвай) крэйдавага радовішча «Калядзічы». He ўлічваліся прадметы з яўнымі прыкметамі механічных пашкоджанняу у выглядзе негатываў сколаў, абломкі, а таксама недакументаваныя знаходкі.
Матэрыялы ў колькасці 93 экземпляраўпрадстаулены канкрэцынным краснасельскім крэменем. Яны маюць жаўлачную скарынку і пакрыты шчыльнай светлай або светлаблакітнай пацінай. Агульнай для усіх вырабаў прыкметай з’яўляецца наяўнасць на адным з канцоў ці на бакавон паверхні ўчасткаў зорчатай структуры. Прычым аналізаваліся толькі тыя з іх, рабочая частка якіх лакалізавана на неапрацаванай паверхні выгнутай’ у плане формы з мэтай выключыць шматфункцыянальныя інструменты (нуклеусыадбойнікі і інш.). „ . „ , „ й
Асноўнымі структурнымі элементамі адбойнікаў з яўляюцца рабочая частка і акамадацыйная, або дзяржальная. Апошняя супрацьпастаўлена рабочай частцы па падоўжнай і папярочнай восі канкрэцыі. Дзяржальна аформлена метадам аббіўкі, іншымі словамі, грубай падпраўкі, зробленан
24 Семенов С. А. Развнтне технякн в каменном веке. Л., 1968. С. 35—39. “'Семенов С. А. Каменные ретушеры позднего палеолнта//Матерналы н нсследовання по археологнн СССР. М., 1953. Вып. 39. С. 55.
“Шелннскнй В Е. Свойства кремневого сырья н техннка нзготовлення оруднн мустьерской эпохн // Первобытный человек, его матеряальная культура. М., 19/4. С. 82—83.
39
з дапамоган зняцця шырокіх кароткіх масіўных сколаў альбо шляхам адсячэння выступаў і адросткаў з паверхні крамянёвых канкрэцый
Іірастора прыкмет сфармавана прыкметамі тыпаметрычнай мадальнан, марфалагічнан структур.
У класіфікацыі ўжыты статыстычныя метады апрацоўкі даных групоука па адносінах да парогавых лікавых значэнняў, выкарыстанне тыповых лікавых значэнняў для характарыстыкі некаторых «сярэдніх» дан“х (п) Метрычныя даныя згрупаваны па метаду 11. іонн і Ньюбі , сутнасць якога заключаецца ў тым, што інтэрвалы груп вызначаюцца з улікам размаху вывучаемай прыкметы і дапушчэння што колькасць гэтых груп не павінна перавышаць велічыні 5XloeN дзе N — колькасць назіранняў. 5
Прыкметы тыпаметрычнай структуры ўключаюць вымярэнні максімальнан даужыні, шырыні, таўшчыні, вагі, працягласці рабочых участкау. Надлічаны адпаведныя індэксы падоўжанасці (I у) як адносіны даужыні да шырыні, індэксы масіўнасці (I м) як адносіны шырыні да таушчыні , індэксы працягласці рабочых участкаў (I п). Гістаграма размеркавання частотнасцей (I у) адлюстроўвае адносную аднароднасць ад оннікаў па гэтаму паказчыку (мал. 20:2). У абсалютных вымярэннях размах даужыні адбойнікаў вагаецца ў межах 5,8—13,2 см, размах шырын' V ’' см Сярэдняе арыфметычнае індэкса падоўжанасці х=1,48 зяуляецца тыповым для ўсёй сукупнасці. Гістаграма размеркавання частотнасцен індэкса масіўнасці сведчыць пра аднароднасць даных, г. зн. пра нармальнае размеркаванне (мал. 20:3). Абсалютныя значэнні таўшчыні прадметаў вагаюцца ў межах 2,1—8,5 см пры сярэднім значэнні х=1,35, тыповым для дадзенай сукупнасці.