Старажытныя шахцёры на Росі
Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1996
13 Ф о р м о з о в A. А. Клады каменных оруднй на террнторнн ССР // Archeologicke rozhledy. Praga, 1958. Roc. 10. S. 5.
3. Зак. 1125
33
кага памеру i ўтвараліся, напэўна, для захавання ўласцівай крэменю вільготнасці і вынікаючай з гэтага болып высокай пластычнасці пры расколванні, расшчапленні. Скарбы крамянёвых вырабаў выяўлены на помніках Охват на Заходняй Дзвіне, Янава на Дняпры, Лоша, Журавель на Сажы і Краснасельскі7 у Панямонні.
Большасць даследчыкаў звязвае скарбы з абменам, аднак некаторыя польскія даследчыкі (Ю. Кастшэўскі, Э. Маеўскі) прызнаюць іх рытуальнымі. Б. Бальцар адзначае, што ў майстэрнях культуры лейкападобных кубкаў у Польшчы знойдзены вырабы, знятыя з вытворчасці ,4: нуклеусы, ядрышчы, нарыхтоўкі сякер і няправільныя пласціны, г. зн. формы, паходзячыя з першых дзвюх фаз крамянёвай вытворчасці. Марфалагічны аналіз^ гэтых вырабаў паказаў заніжаную прыдатнасць да далейшай апрацоўкі — ядрышчы маленькія, нуклеусы надта спрацаваныя і аморфныя паўфабрыкаты. Яны маглі быць рэзервам сыравіны, складзеным з няўдалых вырабаў, якія не выкарыстоўваліся і не прызначаліся для абмену. Затое ў паселішчах і паза іх межамі ў скарбах гэтай культуры знаходзяць высакаякасныя пласціны і прылады, вырабленыя з цэлых доўгіх пласцін. Вялікі працэнт прыладаў працы сведчыць пра тое, што скарбы хаваліся самімі спажыўцамі, якія ўлічвалі высокую каштоўнасць схаваных вырабаў. Інвентар скарбаў паказвае на тое, якія вырабы былі прадметам абмену і мелі важкае значэнне ў гаспадарцы.
Усе разнастайныя майстэрні, названыя вышэй, выконвалі сваё асноўнае прызначэнне: выраблялі крамянёвую прадукцыю. Па вырабляемай прадукцыі майстэрні падзяляюцца на спецыялізаваныя і ўніверсальныя. У спецыялізаваных майстэрнях выраблялі якінебудзь пэўны тып прылаДаЎ (нуклеусы, сякеры, скрабкі і інш.). Ва ўніверсальных майстэрнях выраблялі розныя тыпы прыладаў, у тым ліку нуклеусы, пласціны і скрабкі.
Найбольш выразнымі прыкладамі спецыялізаваных майстэрань з’яўляюцца майстэрні каля пас. Краснасельскі. Вельмі вялікая колькасць шахтаў, сканцэнтраваных на адносна невялікай плошчы, строга распрацаваная сістэма іх канструкцыі і надзвычайная стандартызацыя прадукцыі, якую выраблялі ў майстэрнях пры шахтах, прымушаюць прыйсці да высновы аб існуючай у той час спецыялізацыі гарнякоў. У асноўным тут вырабляліся сякеры, але значную колькасць вырабаў складаюць спецыяльна вырабленыя адбойнікі і нуклеусы.
На поўдзень ад лінзы 2 (зараз гэты кар’ер запоўнены блакітнай вадой, на яго заходнім беразе размешчаны запаведнік з шахтамі) на невысокай пясчанай градзе адкрыта майстэрня № 2. Помнік выяўлены і даследаваны Н М. Гурынай. Глыбіня культурнага пласта, які на ўсім працягу быў насычаны крэменем, не перавышала 0,4 м. Велізарная колькасць крэменю сканцэнтравана і на сумежным участку. Увогуле прылады і адшчэпы лакалізаваліся на вельмі абмежаванай тэрыторыі, не перавышаючай 100 м2, але, улічваючы, што помнік разбураны ў працэсе сучаснай здабычы крэйды, агульная плошча майстэрні можа быць ацэнена ў 300—350 м2. Нягледзячы на тое што з паўднёвага боку да лінзы з шахтамі прымыкала значнае па памерах поле, нідзе на яго паверхні за межамі пляцоўкі, занятай майстэрняй № 2, не сустрэта аналагічных знаходак. На гэтай прасторы ў велізарнай колькасці выяўлены кавалкі крэменю, збітыя з канкрэцый, аголены пласт шахцёрскага часовага пасёлка і майстэрні, якія
14 Саі94 В Кг2етіеЛ swigciechowski w kulturze pucharow lejkowatych. Wroclaw, 1975.
34
ўтрымлівалі вялікую колькасць нарыхтовак і завершаных прыладаў працы. Аднак сярод іх няма ніводнай тыповай для дадзенага помніка формы. Таксама яны не сустракаюцца і ў матэрыялах бліжэйшых стаянак.
Акрамя надзвычайнай насычанасці культурнага пласта знаходкамі звяртае на сябе ўвагу загладжанасць паверхні асноўнай іх часткі, якая адрозніваецца ад акатанасці, атрыманай у выніку перамяшчэння іх вадой. Колькасць знаходак, акатаных патокам вады, значна меншая. Загладжанасць жа паверхні з’явілася, напэўна, у выніку працяглага знаходжання на дзённай паверхні пад уздзеяннем атмасферных ападкаў і ветру.
Пры ацэнцы матэрыялу гэтага помніка неабходна ўлічваць тры галоўныя фактары. Для прыладаў тут выкарыстаны матэрыял, які раней быў расшчэплены. Пры гэтым п.ершаснае расшчапленне адбылося задоўга да таго, як чалавек прыступіў да вырабу прыладаў працы ў майстэрні.
Другім фактарам з’яўляецца выкарыстанне для вытворчасці прыладаў выключна сколаў з канкрэцый, здабытых на суседніх горных выпрацоўках і ў свой час адкінутых майстрам.
Трэцім не менш важным фактарам з’яўляецца прызначэнне прыладаў, відавочна, вырабленых для нейкіх спецыфічных работ, якія пры гэтым выкарыстоўваліся кароткі час.
Усё гэта выразна адлюстроўвае інвентар помніка. Найбольш яскравымі рысамі з’яўляюцца вялікая колькасць матэрыялу, яго серыйнасць, адносная функцыянальная стандартызацыя і разам з тым атыпічнасць.
Прылады працы выраблены з шэрага крэменю, колер вар’іруе ад цёмнашэрага, амаль чорнага да светлашэрага ў залежнасці ад таго, ад якой часткі канкрэцыі была адколата нарыхтоўка. Для прыладаў выкарыстоўваліся масіўныя сколы самых разнастайных абрысаў і памераў, збітыя з крамянёвых канкрэцый, і толькі ў выключных выпадках — масіўныя плоскія адшчэпы. Значны працэнт складаюць буйныя часткі са збітымі выступамі, самі выступы або расколатыя па доўгай восі канкрэцыі. Зрэдку сустракаюцца амаль цэлыя экземпляры, абітыя большменш неахайнымі сколамі.
Характэрнай асаблівасцю ўсіх прыладаў служыць надзвычай стромкая рэтуш, плоская рэтуш цалкам адсутнічае. Часцей за ўсё рэтушаваны рабочы край размешчаны пад вуглом 90° у адносінах да ўдарнай пляцоўкі, у выніку чаго ён мае таўшчыню да двух сантыметраў і болей. Вельмі шматлікія часткова апрацаваныя экземпляры. Гэтыя рысы, дапоўненыя адзначанай вышэй загладжанасцю паверхні прыладаў, ствараюць уражанне аморфнасці і выпадковасці формаў і выклікаюць думку аб прыродным паходжанні апрацоўкі. I толькі тое, што адны і тыя ж тыпы прыладаў сустракаюцца шматразова і прадстаўлены вялікімі серыямі, а таксама аднолькавасць тэхнічных прыёмаў нанясення рэтушы (часта супрацьлеглай) цалкам здымаюць гэтыя меркаванні. Вельмі шмат прыладаў, часам на значных участках, захоўваюць скарынку.
Асаблівае значэнне для адноснай храналогіі дадзенага помніка мае паціна. Адрозненні ў характары паціны, якая пакрывае розныя часткі прыладаў, настолькі яскрава выяўлены, што дазваляюць зрабіць зусім пэўны вывад.
Усе прылады, за выключэннем фасетак рэтушы, пакрыты скарынкай або вельмі шчыльнай, часам блакітнаватай, пераважна светлашэрай бліскучай пацінай. Некаторая пацінізацыя і загладжанасць прыкметны і на ўчастках, пакрытых скарынкай, што праяўляецца асабліва выразна пры супастаўленні іх са скарынкай канкрэцый, знойдзеных унутры шахтаў. Фасеткі ж рэтушы рабочага краю прыладаў не маюць паціны
35
(усе яны цёмнашэрага ці амаль чорнага колеру). Такое адрозненне ў характары паціны, уласцівае ўсім прыладам, сведчыць пра тое, што для іх вырабу ў майстэрні № 2 выкарыстоўваліся масіўныя сколы з расколатых задоўга да таго канкрэцый, якія былі здабыты ў шахтах і працяглы час заставаліся на паверхні, але паза межамі крэйдавага пласта.
Аб выкарыстанні менавіта гэтых сколаў з канкрэцый, здабытых у maxTax, сведчыць не толькі тоеснасць іх крэменю, але і форма сколаў, з якіх выраблены прылады майстэрні. Асабліва гэта прыкметна ў выкарыстанні канкрэцый з частковай апрацоўкай — са збітымі канцамі для атрымання ўдарнай пляцоўкі і некалькімі сколатымі пасля гэтага пласцінчатымі адшчэпамі. У майстэрні паверхня граняў такіх канкрэцый цалкам пацінізаваная і толькі невялікую частку іх пакрывае свежая рэтуш. Менавіта такі спосаб апрацоўкі канкрэцый тыповы для тэхнікі расшчаплення крэменю ў шахтах і звязаных з імі майстэрнях. Важкім доказам выкарыстання ў якасці матэрыялаў адходаў з шахтаў служыць вялікая колькасць ужытых для вырабу скрабкоў верхніх частак выступаў з канкрэцый.
Надзвычай выяўленай асаблівасцю ўсіх прыладаў працы, якая адрознівае іх ад прыладаў з шахтаў, з’яўляецца моцная змятасць рэтушы на рабочым канцы. Гэтая змятасць стварае ўражанне спрацаванасці, але, магчыма, яна ўтваралася ў выніку скарыстання рэтушора з вельмі цвёрдага матэрыялу.
Прыкметна выяўлена атыповасць прыладаў. Пакуль немагчыма назваць якінебудзь помнік з такім складам інвентару. Па функцыянальнай прыкмеце прылады працы даволі аднастайныя. Найбольш выразна, мяркуючы па форме, вылучаюцца скрабкі і скрэблы розных памераў,' але пераважна акруглыя; скрабкірэзчыкі; рэзчыкі; масіўныя часткі канкрэцый, якія служылі рэтушорамі або адбойнікамі. Апрача таго, сустрэта шмат простых сколаў, якія выконвалі выпадковыя функцыі'
ПРЫЛАДЫ ДЛЯ АПРАЦОЎКІ КРЭМЕНЮ
У каменным інвентары, які паходзіць з крэмнездабыўных шахтаў і крэмнеапрацоўчых майстэраньшахтаў на крэйдавай лінзе 4 «Калядзічы» (мал. 18—19), выяўлены артэфакты, вырабленыя з цэлых крамянёвых канкрэцый. Як правіла, адзш канец такіх канкрэцый абіты буйнымі сколамі з аднаго ці двух бакоў. Уся астатняя паверхня захоўвае натуральную скарынку. На супрацьлеглым канцы выразна бачны ўчасткі забітасці.
Даследчыкамі краснасельскіх шахтаў і шахтаўмайстэрань аналагічныя прылады не вылучаліся. Аналізуючы каменную індустрыю краснасельскіх шахцёраў, Н. М. Гурына выдзеліла іншую групу прыладаў, якія выкарыстоўваліся пры вырабе асноўнай прадукцыі — сякер. Да ліку прыладаў для вытворчасці прыладаў ёю аднесены адбойнікі, кавадлы, рэтушоры. На яе думку, іх не выраблялі спецыяльна, а прыстасоўвалі падыходзячыя нарыхтаваныя матэрыялы. Сярод адбойнікаў сустрэты васьмёркападобныя, шарападобныя, прычым без якойнебудзь папярэдняй апрацоўкі.
Далей Н. М. Гурына вылучае нешматлікую групу ядрышчаў, непрыдатных, на яе думку, паколькі яны выраблены з сыравіны нізкай якасці і інш. Гэтыя так званыя ядрышчы выклікалі ў даследчыцы здзіўленне
36
«...упорством мастера прн обработке явно негодных конкрецнй, которые, в конечном нтоге, он все же выброснл» .
3 думкай Н. М. Гурынай, якая сумнявалася ў прыналежнасці вышэнапісаных прыладаў да ядрышчаў, нельга не згадзіцца. Але ў даследчыцы выпала зпад увагі іншая прыкмета — забітасць неапрацаванага канца канкрэцыі, якая выразна бачна на адной з прыведзеных ілюстрацый Менавіта гэтая прыкмета, на нашу думку, дае ключ да разумення прызначэння некаторых псеўдаядрышчаў і абабітых канкрэцый.