• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытныя шахцёры на Росі  Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Старажытныя шахцёры на Росі

    Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1996
    107.05 МБ
    Вынікі ўзважвання адбойнікаў з дакладнасцю ±25 г (мал. 20:8) даюць двухвяршыннае размеркаванне, што дазваляе вылучыць сярод тх дзве групы. Мяжа паміж імі мае значэнне 424 г.
    Параўноўваючы атрыманыя даныя з тымі, што прыводзяцца В. Я. Шчалінскім, лёгка заўважыць, што адны адпавядаюць другім. У калекцыі вСЦа ^4!’34"14^ «Цяжкія» і «буйныя» адбойнікі згодна класіфікацыі Ь. Я. Шчалінскага, але адсутнічаюць «дробныя» і «лёгкія». Такім чынам, можна лічыць «сярэднімі» ўсе адбойнікі вагой 100—425 г.
    Працягласць рабочых участкаў адбойнікаў — гэта плошча (у см2) участкаў забітасці. Верагодна, яна залежала ад працягласці работы інструментам, а велічыня яе паказчыкаў была тым большай, чым больш удараў вытрымаў адбойнік. Гістаграма размеркавання частотнасцей індэкса працягласці (мал. 20:1) дае двухвяршыннае размеркаванне, што дазваляе вылучыць групу адбойнікаў з паказчыкам 0,4—8,52 cm2 і rpvnv з паказчыкам 10,84 — 16,35 см2. Чым растлумачыць, што адны адбойнікі выкарыстоўваліся больш працяглы час, чым іншыя?
    Прыкметы мадальнай структуры апісваюць прыёмы афармлення акамадацыннай часткі адбойнікаў. Асноўнымі крытэрыямі для адрознівання прыемау афармлення дзяржальных частак з’яўляюцца размяшчэнне сколау адносна плоскасцей нарыхтоўкі (аднабаковая, двухбаковая) • арыентацыя восей негатываў сколаў адносна восі сіметрыі нарыхтоўкі (падоужная, папярочная, канвергентная); лакалізацыя негатываў сколаў
    27 фйЯНМ ПІ977 ЬС°138 П' МеТ0ДЬІ геогРаФ“ческях ясследованнй: Экономнческая геогра
    28 гЛР 1 а с f J La tyPologie analytique et structurale: base rationnelle d’etude des industries lithiques etosseuses //Banques de tonnees archeologiques. Paris, 1974.
    40
    адносна бакоў (сколы на бакавых і папярочных баках); від ударных пляцовак для сколвання (гладкія, фасетаваныя, натуральныя).
    Вызначаны сем элементарных прыёмаў афармлення рабочых частак, або дзяржальнаў, адбойнікаў:
    1)	дзяржальны, сфармаваныя прыёмам аднабаковага зняцця падоужных сколаў з выкарыстаннем гладкай ударнай пляцоўкі на папярочным канцы нарыхтоўкі (мал. 21:1);
    2)	дзяржальны, сфармаваныя прыёмам аднабаковага зняцця падоужных сколаў з натуральнай пляцоўкі на дыстальным канцы (мал. 21.2),
    3)	дзяржальны, сфармаваныя прыемам аднабаковага зняцця папярочных сколаў з натуральнай пляцоўкі на адным з бакоу (мал. 21.3),
    4)	дзяржальны, сфармаваныя прыёмам двухбаковага зняцця падоужных сколаў з фасетаванай пляцоўкі на папярочным канцы (мал. 21:4),
    5)	дзяржальны, сфармаваныя прыёмам двухбаковага зняцця папярочных сколаў з фасетаванай пляцоўкі на адным з бакоу (мал. 21.6),
    6)	дзяржальны, сфармаваныя прыёмам двухбаковага зняцця падоўжных, папярочных, канвергентных сколаў па перыметру нарыхтоукі ^V) дзяржальны, сфармаваныя прыёмам адсячэння выпуклых адросткаў канкрэцыі (мал. 21:7).
    Прыкметы марфалагічнай структуры апісваюць агульную форму прадмета яго тып увогуле як спалучэнне прыкмет тыпаметрычнан, мадальнан, марфалагічнай структур. Форма адбойнікаў падзяляецца яа воеёмградацый, большменш блізкіх да рэгулярных геаметрычных фігур. Сярод іх вылучаюцца адбойнікі пальцападобнай, поліэдрычнан, падчатырохкутнай, падтрыкутнай, авальнай, складанаавальнай, лісцепадобнан і сегментападобнай у плане формаў „ .
    Паводле шырока распаўсюджанаму ўяўленню аб тыпе як устонлівым спалучэнні прыкметаў, вылучаны сем тыпаў адбойнікаў.
    1)	адбойнікі пальцападобныя, сярэднія і цяжкія — 38 экземплярау (мал. 18:1,2; 19:1,3), дзяржальны якіх зроблены прыемамі 7, b, 1;
    2)	адбойнікі складанаавальныя, сярэднія і цяжкія 11 экземплярау (мал. 18), у якасці дзяржальна выкарыстаны натуральныя адросткі канкрэцый, скарочаныя папярочным сколам, іншая частка адбоянікау гэтага тыпу мае спецыяльна сфармаванае дзяржальна, якое нагадвае ручку малатка (мал. 19:5,6);
    3)	адбойнікі авальныя (яйкападобныя) — 10 экземплярау (мал. 18:11), 19:7), зробленыя шляхам адсячэння выступаючых частак крамяневых канкрэцый, прыёмам зняцця падоўжных і папярочных аднабаковых сколау, сярод іх сустракаюцца як сярэднія, так і цяжкія прадметы,
    4)	адбойнікі падтрыкутныя, сярэднія і цяжюя — 8 экземплярау (мал. 18:6; 19:4), апрацаваныя прыёмам аббіўкі дыстальнага канца з гладкай і фасетаванай пляцоўкі; „ , „
    5)	адбойнікі поліэдрычныя, сярэднія і цяжкія — 7 экземплярау (мал. 18:7,9) з дзяржальнам, сфармаваным прыёмам аббіукі з гладкан ці фасетаванай пляцоўкі; . «
    6)	адбойнікі падчатырохкутнай формы, сярэднія — 6 экземплярау (мал 183 19'11) блізкія па форме да прызмы, з дзяржальнам, абітым падоўжнымі і папярочнымі сколамі з гладкіх і фасетаваных пляцовак;
    7)	адбойнікі сегментападобныя, сярэднія — 7 экземплярау (мал. 18 Найбольшустойлівыміз’яўляюцца адбойнікі лістападобнага ці сегментападобнага тыпаў, паколькі кожны з іх апрацаваны толькі адным прые
    41
    мам. Класіфікацыя паказвае, што «працуючымі» з’яўляюцца прыкметы мадальнай і марфалагічнай структур, тады як тыпаметрычныя і вагавыя прыкметы, наадварот, не з’яўляюцца класаўтваральнымі. Аднастайнасць адбойнікаў па памерах і вазе тлумачыцца, верагодна, функцыянальнай асаблівасцю шахтаўмайстэрань як археалагічнага помніка. Для выканання тэхнічных аперацый па вытворчасці нарыхтовак сякер старажытным манстрам не трэба было мець вялікай разнастайнасці адбойнікаў па памерах і вазе.
    Іншы малюнак назіраецца на паселішчы Краснасельскі5 побач з лінзан 1 ,7Т ВЬІЯЎлены разнастайныя па вазе, форме, прыёмах апрацоўкі адбойнжі, якія выкарыстоўваліся як для першаснай, так і для другаснай апрацоўкі крэменю. Гэта шарападобныя адбойнікі з кварцу натуральныя, пальцападобныя з двухбаковай аббіўкай, яйкападобныя натуральныя і інш. Яны з’яўляюцца бліжэйшымі аналогіямі адбойнікаў, знойдзеных у шахтахмайстэрнях, і падкрэсліваюць функцыянальнае адрозненне гэтых помнікаў.
    ТЭХНАЛОГІЯ ПЕРШАСНАЙ АПРАЦОЎКІ КРЭМЕНЮ
    Працэс вырабу прыладаў працы з крэменю ўключаў дзве стадыі апрацоўкі: першасную — для атрымання нуклеуса і нарыхтоўкі і другасную — для вырабу прыладаў працы. Тыпалогія прыладаў і канцэпцыя «кіруючых тыпаў» дазваляюць археолагам расчляніць помнікі ў культурных і храналагічных адносінах. Асаблівасць стаянак у раёне пас. Краснасельскі іх непасрэдная блізкасць да крыніц крамянёвай сыравіны, што адбілася на складзе артэфактаў. іакім чынам, тут рэзка пераважаюць прадукты першаснага расшчаплёння крэменю і нізкая доля гатовых прыладаў, параўнальна нешматлікія керамічныя вырабы. Комплексы ўтрымліваюць рознакультурныя вырабы і розначасовыя элементы эпох мезаліту — ранняга жалезнага веку. Дастаткова вядомыя пахаванні, шахтымайстэрні, крэмнездабыўныя шахты, але слаба вывучаны ўласна стаянкі старажытных шахцёраў. Устаноўлена, што шахтымайстэрні, якія размяшчаюцца ў межах крэйдавых лінзаў 2 «Роскае» і 4 «Калядзічы», гэта спецыялізаваныя майстэрні па вырабу крамянёвых сякер, апісаны канкрэтныя спосабы іх вырабу "', своеасабліва апрацаваныя адбойнікі. Але гэта адзін бок вытворчай дзейнасці, хатнегаспадарчая, засяроджаная на базавых стаянках, дзейнасць да нядаўняга часу заставалася невядомай. Нягледзячы на тое што ў наваколлі шахтаўмайстэрань ужо раскапана некалькі стаянак, у іх інвентары няма сякер, аналагічных тым, што знойдзены ў шахтах, г. зн. традыцыйная стратэгія культурнай ідэнтыфікацыі археалагічных помнікаў, якая грунтуецца на аналізе і супастаўленні «кіруючых формаў» (напрыклад, наканечнікаў стрэлаў для эпохі мезаліту), у дадзеным выпадку не рэалізуецца. Таму ў якасці асноўных крытэрыяў для культурнахраналагічнага члянення помнікаў аўтарамі пакладзены прадукты першаснага афармлення і расшчаплення нуклеусаў, формы нуклеусаў і прадукты іх пераафармлення, прылады для вытворчасці прыладаў, неаформленыя прылады — тое, што часта называюць адходамі вытворчасці.
    Асноўнай крыніцай для рэканструкцыі тэхнікі першаснага расшчаплення паслужылі часткова адноўленыя метадам аплікацыі нуклеусы і кан
    29 К у Д р я ш о в В. Е. Технологяя нзготовленяя рубяаднх оруднй (по матеряалам красносельскнх кремнедобываюаднх шахт) // Хозяйство н культура доклассовых я раннеклассовых обшеств. М„ 1986. С. 83—84.
    42
    крэцыі крэменю. Яны дазваляюць устанавіць паслядоўнасць расшчаплення і адпаведныя тыпы сколаў, сувязь канкрэтных формаў нуклеусаў з формай зыходнай сыравіны.
    Другім відам крыніц з’яўляюцца эксперыментальныя даныя і сфармуляваныя на іх падставе механічныя прынцыпы першаснай ударнай апрацоўкі ізатропных парод. Гэта падрыхтоўка паверхні пляцоўкі ў кропцы прыкладання ўдару, вугал краю пляцоўкі адносна вертыкальнай восі нуклеуса, падоўжны профіль нуклеуса з боку сколвання, яго папярочнае сячэнне30. Практыкай эксперыментаў устаноўлена, што ўвесь працэс вырабу сколаўнарыхтовак для прыладаў працы і падрыхтоўкі нуклеусаў уключае наступныя аперацыі: адбор крамянёвых жаўлакоў; сколванне з жаўлака «шапкі» для ўтварэння ўдарнай пляцоўкі; выдаленне жаўлачнай скарынкі; зняцце «махроў» на пляцоўцы .
    3 пункту гледжання працэсу вырабу каменных прыладаў уся іх маса 'тіадраздзяляецца на прадукты першаснага расшчаплення, прадукты падрыхтоўкі і прадукты расшчаплення. Сколынарыхтоўкі, прызначаныя для вырабу прыладаў (адшчэпы, пласціны, мікрапласцінкі), адносяцца да прадуктаў расшчаплення. У айчыннай археалагічнай літаратуры няшмат прыкладаў дастаткова поўнага аналізу прадуктаў апрацоўкі крамяневай сыравіны, што робіць цяжкім ці немагчымым параўнанне матэрыялаў з Беларусі з іншымі.	„ . , „
    Істотнымі прыкметамі «добрага» сколанарыхтоўкі з яўляюцца прамалінейнасць профілю, адносная тонкасць падоўжнага сячэння, аграненасць спінкі, наяўнасць спецыяльна падрыхтаванай пляцоўкі, яе малыя памеры адносна памераў папярочнага сячэння. Усе сколы, якія не адпавядаюць гэтым крытэрыям, аднесены да сколаў падрыхтоўкі. У адрозненне ад сколаўнарыхтовак, атрыманых з падрыхтаванага нуклеуса, сколы афармлення характарызуюць аперацыі адсячэння адросткаў канкрэцый, сколвання «шапкі», выдалення жаўлачнай скарынкі, зняцця «махры», выдалення няроўнасцей і рэбраў на плоскасці сколвання.
    Пятка. Па спосабу афармлення пяткі распазнаюцца: 1) натуральная (неапрацаваная) або прадстаўленая скарынкай; 2) гладкая, атрыманая адзіным сколам; 3) двухгранная і шматгранная, атрыманая серыяй сколаў. У залежнасці ад памераў пяткі нуклеуса адносна памераў яго папярочнага сячэння вылучаюцца шырокія і вузкія (кропкавыя). Контур пяткі з боку спінкі бывае фестончатым ці пукатым.