• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытныя шахцёры на Росі  Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Старажытныя шахцёры на Росі

    Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1996
    107.05 МБ
    Сякеры і паўфабрыкаты з абломкаў нерэгулярнай падавальнай і падчатырохкутнай формы. Іх абух і лёзы не апрацаваны, бакі абабіты аднаі двухбаковай буйной рэтушшу. Напрамак папярэдніх сколаў на паверхнях перпендыкулярны доўгай восі (мал. 23:2,4). Даўжыня 9—15 см, шырыня 4—8, таўшчыня 2,5—6 см.
    4. Зак. 1125
    49
    Дзіды вырабы на доўгіх тонкіх нарыхтоўках з востразаточаным вастрыём, трыкутныя ў папярочным сячэнні. Яны маюць затуплены абух і бакі з крутой, сярэдняй і доўгай рэтушшу (мал. 24: 4,6).
    На падставе зробленай класіфікацыі вылучаны чатыры прыёмы апрацоўкі сякер, якія выкарыстоўваліся ў залежнасці ад формаў і якасці сыравіны, здабытай у шахтах:
    а)	выкарыстанне першаснага адшчэпа ў якасці нарыхтоўкі, абіўка яго са спінкі па ўсяму перыметру, выроўніванне паверхні брушка шляхам зняцця ўдарнага бугарка (мал. 24: 1, 2; 25: 4, 6).
    б)	выкарыстанне канкрэцый у якасці нарыхтоўкі, абіўка яе па ўсяму перыметру з дапамогай шэрагу пераходных ударных пляцовак, кожная < як,х Размешчана пад рознымі вугламі да падоўжнай восі прылады (мал. 23: 1—4; 24: 3; 25: 3); к
    в)	выкарыстанне канкрэцый у якасці нарыхтоўкі, абіўка яе з дапамогая адной ці дзвюх доўгіх пляцовак, паралельных падоўжнай восі нарыхтоўкі (мал. 23: 5; 25: 1, 2);
    г)	выкарыстанне канкрэцый у якасці нарыхтоўкі, фармаванне цела сякеры шляхам зняцця сколаў з адной ці дзвюх пляцовак накшталт прызматычнага нуклеуса (мал. 25: 5).
    Такім чынам, агульнай для ўсіх тыпаў сякер прыкметай з’яўляецца стандартызаванасць іх памераў: даўжыня' 9—13 см, шырыня 3—6, таўшчыня 1,5—3,5 см. Форма сякер мае сувязь з тыпам першапачатковай нарыхтоўкі. Сякеры з адшчэпаў маюць звычайна авальную ці трыкутную форму, сякеры з канкрэцый — падчатырохкутную. Увогуле назіраецца тэндэнцыя да стварэння трапецападобных у плане сякер з пашыраным адносна абуха лязом. Усё гэта дазваляе меркаваць, што старажытныя майстры не імкнуліся атрымаць вырабы строга зададзенай формы. Хутчэй можна гаварыць пра стандартызацыю не агульнай формы прыладаў, а пра іх асобныя кампаненты: бакі, вуглы завостранасці ляза, таўшчыню, працягласць рабочых частак.
    Паселішчы і могільнікі Сярэдняга Паросся____
    Акрамя крэмнездабыўных шахтаў і непасрэдна звязаных з імі крэмнеапрацоўчых майстэрань у сярэднім цячэнні Росі выяўлены шэраг месцаў пастаяннага жыхарства мясцовых людзей, а таксама іх пахаванні. Стаянкі размяшчаліся на прырэчных выступах абодвух карэнных берагоў ракі або на паплаўных павышэннях. Іх асноўная асаблівасць — наяўнасць шматлікіх сведчанняў апрацоўкі крэменю на саміх паселішчах.
    ПАСЕЛІШЧЫ КАМЕННАГА
    I БРОНЗАВАГА ВЯКОЎ
    Краснасельскі4 (ур. Піскаўшчына). Помнік размешчаны на левым беразе р. Рось праз 0,5 км на поўдзень ад пас. Краснасельскі.
    Рэльеф навакольнай мясцовасці — сярэднебуйнаўзгорысты, уласцівы Ваўкавыскаму канечнамарэннаму ўзвышшу. Уздоўж даліны р. Рось развіты камавыя масівы, адзінкавыя камавыя ўзвышшы вышынёй 10—20 м з крутымі схіламі. На ўсходнім краі адной з лінз крэйдавага радовішча «Роскае» выяўлены культурныя рэшткі. У межах гэтай лінзы 2, але праз 350 м на захад у 1963—1969 гг. Н. М. Гурынай даследаваліся старажытныя крэмнездабыўныя шахты. На канцы лінзы 2, што ўтварае мыс, у 1984 г. праводзіліся палявыя даследаванні.
    Усходні схіл мыса (нахіл 3,7°) у ніжняй і сярэдняй частках дасле
    51
    даваны шляхам збору пад’ёмных матэрыялаў. Культурны слой тут парушаны ворывам. На верхняй частцы схілу і на пляцоўцы мыса закладзены раскоп 2 памерам 17><13 м (мал. 26, 27).
    На паўднёвым схіле (нахіл 2,5°) закладзены раскоп 1 (16X4 м). Паўднёвы, больш пакаты схіл (нахіл 2,2°) даследаваны шурфамі. Такім чынам, даследаваная плошча паселішча складае прыкладна 0,3 га.
    У заходняй сцяне раскопу 1 зафіксавана стратыграфія: глеба дзярновападзолістая з ворным падзолістаілювіяльным гарызонтам цёмнашэрая, з каранямі, пераход у ніжэйляжачы гарызонт рэзка выяўлены, насычаная крамянёвай галькай і друзам, культурнымі рэшткамі, магутнасцю 0,15—0,35 м; пясок светлажоўты дробназярністы неслаісты з уключэннямі крамянёвай галькі, валуноў 1 друзу магутнасцю 0,06— 0,4 м; пясок буры ажалезнены буйназярністы з уключэннямі крамянёвай галькі, валуноў 1 друзу магутнасцю 0,5—0,2 м; крэйда з уключэннямі крамянёвай галькі і валуноў, бачная магутнасць 1 м.
    Стратыграфія ў паўднёвай 1 паўночнай частках раскопу адрозніваецца. Калі ў паўднёвай частцы глеба залягае непасрэдна на крэйдзе і пад ёй няма праслояў пяску, то ў паўночнай частцы — вышэй па схіле — магутнасць падглебавых пяскоў узрастае. У напрамку поўдзень—поўнач насычанасць глебы крамянёвай галькай і друзам памяншаецца і, наадварот, павялічваецца колькасць культурных рэшткаў.
    3 мэтай пошуку вусцяў шахтаў зроблена зачыстка паверхні крэйдавай тоўшчы. Высветлілася, што скапленні бурага пяску звязаны з прамоінамі j лейкамі на паверхні крэйды. Апошнія ўтвораны, мяркуючы па наяўнасці валуноў і друзу, магутнымі патокамі вады, бягучай уніз па схіле да ракі. Блізкасць да грунтавых водаў, інтэнсіўнасць дэлювіяльных працэсаў, напэўна, рабілі немагчымым закладку старажытнымі людзьмі крэмнездабыўных шахтаў на дадзеным участку, нягледзячы на тое што крэйда выходзіць на паверхню.
    Раскоп 2 закладзены на пляцоўцы мыса, часткова засмечаны адходамі вытворчасці мясцовага цэментавашыфернага завода, чым і тлумачыцца яго складаная канфігурацыя. Стратыграфія паўднёвай, паўночнай, усходняй і заходняй сценак аналагічная: глеба дзярновападзолістая, з ворным і падзолістаілювіяльным гарызонтамі, цёмнашэрая з уключэннямі культурных рэшткаў магутнасцю 0,15—0,4 м; пясок светлажоўты дробназярністы неслаісты, у верхняй частцы сустрэты культурныя рэшткі, пласт парушаны ў месцах старажытных ям, бачная магутнасць 0,4 м.
    Такім чынам, культурны пласт залягае ў цёмнашэрай дзярновападзолістай глебе, зрэдку выходзячы за яе межы ў ніжэйляжачы светлажоўты дробназярністы пясок. Сярэдняя магутнасць культурнага пласта складае 0,2—0,3 м, за выключэннем вогнішчавых паглыбленняў і ямы, дзе яна дасягае 1 м.
    Асноўнымі элементамі культурнага пласта паселішча з’яўляюцца крэмень расшчапаны (прылады, ядрышчы, пласціны, адшчэпы, абломкі); кераміка (фрагменты посуду); метал (фрагменты медных і жалезных вырабаў); косць (асколкі касцей, зубоў жывёл і чалавека); камень (валуны граніту і іншых парод); гліна (бясформенныя абпаленыя камякі); вугаль драўнінны.
    Галоўнымі колькасна пераважаючымі археалагічнымі крыніцамі з’яўляюцца расшчэпленыя крэмені (адшчэпы, ядрышчы, вырабы з другаснай апрацоўкай, адходы іх вытворчасці). Крамянёвыя вырабы, як пад’ёмныя, так і паходзячыя з пласта, выраблены з мясцовай краснасельскай сыравіны, якая ў вялікай колькасці сустракаецца на паверхні
    52
    глебы, асабліва там, дзе залягае блізка да паверхні крэйды. Крэмень цёмнашэры, шэры, светлашэры з крэйдавай скарынкай таўшчынёй да 1 мм у выглядзе канкрэцый рознай формы і памеру. На зломе бачны белыя і светлыя ўключэнні авальнай ці круглай формы да 1 см дыяметрам і вялікая светлая пляма — ядро канкрэцыі.
    Па ступені пацінізацыі, акатанасці краёў адрозніваюцца тры віды крэменяў: асколкі і абломкі з шчыльнай белай і блакітнай пацінай і абкатанымі краямі без яўных прыкмет наўмыснага расшчаплення; адшчэпьі, асколкі, абломкі са светлай пацінай і з вострымі рэжучымі краямі; адшчэпы, асколкі, абломкі, ядрышчы, прылады без паціны з вострымі рэжучымі краямі.
    Назіранні ў наваколлі пас. Краснасельскі паказалі, што крэмені першага віду часцей сустракаюцца на паверхні глебы, там, дзе яна стратыграфічна збліжана з крэйдай. Крамянёвыя вырабы іншага віду былі характэрны для шахтаў і майстэрань, непасрэдна з імі звязаных. Іакі малюнак утвараецца, калі расшчэплены крэмень залягае непасрэдна на паверхні крэйды або ў яго тоўшчы. Крамянёвыя вырабы трэцяга віду (як правіла, гэта артэфакты) сустракаюцца на месцах паселішчаў у тоўшчы глебы, г. зн. у культурным пласце.
    Ступень насычанасці крэменем культурнага пласта паселішча неаднолькавая. У раскопе 1 яна складае шэсць адзінак на 1 м , у раскопе 2 — 39 адзінак на 1 м2. У межах раскопу 2 крамянёвыя артэфакты ўтвараюць скапленні. , . .
    У першым скапленні вырабы не маюць паціны, дробньія ў параўнанні з асноўнай масай артэфактаў, залягаюць на 0,15 м ніжэй за падставу глебы ў светлажоўтым дробназярністым пяску. Аналагічныя скапленні ў літаратуры атрымалі назву «рабочае месца майстра», або «тачок». Два другія скапленні з масіўных адшчэпаў, абломкаў са светлай пацінай зафіксаваны ў глебе і ніжэй за яе, у шэрым пяску.
    Шчыльнасць крэменяў у культурным пласце памяншаецца на ўсход ад раскопу 1 у бок р. Рось, дзе на разараным участку памерам 350 м сабрана 535 адзінак крэменю, у тым ліку: сякеры (5), скрабкі (2), адшчэпы з рэтушшу (12), ядрышчы (38), краявыя сколы (6), пласціны (5), адшчэпы (227), асколкі (240).
    Калекцыя крамянёвых артэфактаў стаянкі налічвае 8498 адзінак. Тэхніка першаснага расколвання прадстаўлена ядрышчамі, краявымі сколамі, пласцінамі, адшчэпамі, абломкамі.
    Ядрышчы шматлікія і разнастайныя па ступені спрацаванасці (321 адзінка). Асноўная маса — ядрышчы прызматычнага прынцыпу расколвання. Гэта аднапляцовачныя (мал. 30:2; 31:6,8), двухпляцовачныя з узаемна паралельнымі і скошанымі (мал. 31:5,7) пляцоўкамі, клшападобныя ў плане, сплошчаныя (від зверху) ядрышчы тарцовага расколвання; поліэдрычныя або шматпляцовачныя, моцна спрацаваныя ядрышчы.
    Адходы вытворчасці фіксуюцца ў выглядзе краявых сколаў з ядрышчаў (137 адзінак), адшчэпаў (3499 адзінак), абломкаў і асколкаў (3382 адзінкі), пласцін (145 адзінак).
    Вырабы з другаснай апрацоўкай падзяляюцца на разцы, рубячыя прылады, скрабкі, вырабы з лусковай падчэскай канцоў (pieces ecaillees), адшчэпы і пласціны з краявой рэтушшу.
    Разцы падзяляюцца на тры тыпы: бакавыя (мал. 28:13 15), разцы на зломе (мал. 28:18,19,22), сярэдзінныя (мал. 28:16,17). Усе разцы масіўныя, разцовыя грані шырокія, негатывы разцовых сколаў бунныя.
    53
    0 ,^Pa®K‘ маюцца чатырох тыпаў: канцавыя з пукатым лязом (мал 28:1,5), канцавыя з рэтушшу бакавых краёў (мал. 28:6,8,10), з перахватам акруглыя (мал. 28:11).
    „ Рубячыя прылады разнастайныя, сярод іх вылучаюцца авальныя ў плане сякеры, лінзападобныя ў папярочным і падоўжным сячэннях, апрацаваныя плоскай суцэльнай двухбаковай рэтушшу па перыметру (мал. 29.1,2,4); трапецападобныя ў плане і лінзападобныя ў сячэнні J^	8); цёслы 3 асіметрычнымі жолабападобнымі лёзамі (мал.