• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытныя шахцёры на Росі  Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Старажытныя шахцёры на Росі

    Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1996
    107.05 МБ
    \ $' Ісаенка зрабіў спробу вылучыць асноўныя тыпы крамянёвых вырабау паудневан Беларусі, падзяліўшы іх на 10 класаў. Рубячыя прылады (клас 4) падзелены, паводле яго схемы, на восем катэгорый а тыя у сваю чаргу — на некалькі груп кожная. Тыпаўтваральнай для катэгорыі зяуляецца прыкмета формы ў плане (дыскападобная, авальная трапецападобная, прамакутная, трыкутная, дзідападобная, з перахв’атам,
    32 Гурнна Н. Н. Древнне кремнедобываюіцне шахты на террлторнн СССР. С. 165
    46
    міндалепадобная). Групаўтваральныя (у межах катэгорый) прыкметы самыя розныя: форма асобных частак, спосаб апрацоўкі краеу і плоскасцей, сіметрычнасць частак і інш. 33 Тыпалапчны прынцып у яго класіфікацыі вытрыманы не зусім паслядоўна, бо адна з катэгорьін вылучаецца нават на аснове тэхналагічнага крытэрыю (шліфаванне).
    Класіфікацыя Д. Я. Цялегіна ўключае тры таксанамічныя ступені від вырабаў (катэгорыя), тып, падтып. Катэгорыі складзены на падставе функцыянальнага прызначэння вырабаў, тыпьі і падтыпы на падставе другаснай апрацоўкі. І^атэгорыя сякер, цёслаў, кліноў падзелена на дзевяць тыпаў, адзін з якіх у сваю чаргу мае два падтыпы. Пры Раз™яДзе выяўляецца, што падставы для падзелу тыпау тут розныя — форма ў плане, форма рабочага ляза, спосаб апрацоўкі рабочага ляза або усея прылады ў цэлым. Разам з тым межы тыпаў пры гэтым невыразныя, незразумела, напрыклад, чым адрозніваюцца цёслы ад сякер жалобчатых34. Больш паслядоўную сістэматызацыю прыладаў прапанавау У М. Вараб’ёў. Яе вартасць у тым, што падставы для падзелу паняццяу згрупаваны на тры таксанамічныя рангі: тыпалагічныя, функцыянальныя і тэхналагічныя. У якасці галоўных тыпаўтваральных прыкмет узяты форма ў плане і падоўжнае сячэнне, якія ўтвараюць на вышэншьім таксанамічным узроўні 16 тыпаў 35. На ніжэйшым таксанамічным узроуні вылучаюцца варыянты сякер па форме, на падставе формы ляза, вугла завастрэння ляза, сіметрычнасці профілю і інш. У разрад трэцяга таксанамічнага рангу ўключаны тэхналагічныя прьікметы, якія апісваюць нарыхтоўку, тэхніку апрацоўкі ляза. На думку аўтара, вывады і заключэнні культурнахраналагічнага характару могуць быць зробленьі на падставе аналізу на ўзроўні тыпаў і асаблівасцей тэхнікі апрацоўкі. Апошні вывад аўтара з’яўляецца спрэчным, бо трасалагічныя назіранні і даследаванні тэхналогіі вытворчасці каменных прыладаў у палеаліце і мезаліце дазваляюць сцвярджаць аб традыцыйнасці тэхналогіі і функцыі ў межах асобных рэгіёнаў.	о	„
    Да разраду тэхналагічных класіфікацын сякер адносіцца класіфікацыя Н М Гурынай, якая грунтуецца на прыёмах вырабу сякер, адлюстраваных у іх вонкавых марфалагічных прыкметах. Этапы апрацоукі сякер выяўлены на падставе параўнання гатовых узораў з пауфабрьікатамі У якасці ўзору ўзята сякера, знойдзеная на правым беразе р. Ьось у 2 км на поўнач ад шахтаў лінзы 2а «Краснае Сяло». У першую групу сякер Н. М. Гурына ўключыла блізкія да эталона прылады, якія маюць устойлівыя памеры, авальнае папярочнае сячэнне, некалькі пашыранае ў адносінах да абуха лязо. У другую групу ўвайшлі нарыхтоукі сякер з участкамі скарынкі на тыльных і рабочых частках, блізкія па памерах да сякер першай групы.	. .	.
    Да трэцяй групы аднесены нарыхтоўкі сякер, блізкія па форме да прызматычных нуклеусаў, да чацвёртай — нарыхтоўкі сякер на буйных адшчэпах або сколах, напаўавальныя ў папярочным сячэнні, да пятан нарыхтоўкі сякер на буйных сколах, адна з бакавых граняў якіх не апрацавана, яны маюць у папярочным сячэнні выгляд рэзка выцягнутага
    33Нсаенко В. Ф. Основные тнпы кремневых оруднй южной Белорусснн//Орудня каменного века. Кнев, 1978. С. 78—80.
    34ТелегннД Я. К методнке составленяя твпологостатнстнческой таблнцы кремневых нзделнй мезонеолнтнческой эпохя//Орудяя каменного века. Кнев, 1978.	№
    35 В о р о б ь е в В. М. Некоторые вопросы нзучення мезолнтяческнх рубяшнх оруднн // Советская археологня. 1979. № 3. С. 42.
    47
    пауавала ' Даследчык вызначыў асноўныя этапы вырабу сякер: сколванне вьіступаючых частак канкрэцый, афармленне бакавых граняў сякер і” ляза . Строга тэхналагічнай гэтую класіфікацыю назваць нельга бо у паняцце «тэхналогія» павінны ўваходзіць і спосабы нанясення сколаў, форма сколаў, іх памеры, якія дазваляюць распазнаць прыёмы ўдарнага’ і адціскальнага рэтушавання, тып рэтушораў і інш. Недастаткова, на погляд аутарау, у ен выяўлены самі этапы і прыёмы апрацоўкі сякеп тыпаметрычныя прыкметы.
    Класіфікацыя аўтара грунтуецца на тэхналаіічных прыёмах вырабу сякер, паколькі абсалютная большасць аб’ектаў класіфікацыі — паўфабрыкаты сякер, а не гатовыя вырабы, якія сустракаюцца часцей за ўсё на паселішчах і могілЛіках. Прыёмы разглядаюцца як сукупнасць тэхналапчных аперацый, неабходных у працэсе апрацоўкі сыравіны з мэтай атрымання сякер. Вылучаюцца некалькі ўзроўняў прыкмет: петраграфічныя, тыпаметрычныя, тэхналагічныя, мадальныя і марфалагічныя.
    Петраграфічныя прыкметы ў самым агульным выглядзе вызначыў Г. М. Каўнурка, але пакуль няясна, ці ёсць сувязь паміж уласцівасцямі сыравіны і прыёмамі апрацоўкі. Да тыпаметрычных прыкмет належаць паказчыкі масіўнасці (Ім) як адносіны шырыні да таўшчыні сякеры, паказчыкі падоўжанасці (Іп) як адносіны даўжыні да шырыні. Атрыманыя даныя адлюстраваны ў выглядзе гістаграм, дзе па восі X адзначана колькасць класаў, па восі У — колькасць назіранняў (мал. 20: 4, 5, 7). Па паказчыках падоўжанасці вылучаюцца тры групы прадметаў: кароткія (1,2—2,2), падоўжаныя (2,3—2,8), доўгія (2,9). Па паказчыку масіўнасці вылучаюцца таксама тры групы (мал. 20: 7): тонкія (2,7—3,3), тоўстыя (2,1—2,6), масіўныя (1—2).
    Марфалогія нарыхтоўкі (наяўнасць ударнага бугарка, ракавістасці злому, пяткі, скарынкі на паверхні) паказвае, што сякеры і іх паўфабрыкаты зроблены з кароткіх тонкіх адшчэпаў са счэсанымі ўдарнымі бугаркамі, з участкамі скарынкі на спінцы; з пляскатых галек або буйных сколаў з участкамі скарынкі на паверхні і бакавых гранях, якія адносяцца да групы падоўжаных і тоўстых; з масіўных падоўжаных і кароткіх канкрэцый.
    Пры аналізе тэхналагічных прыкмет трэба адзначыць асноўныя часткі сякер. бакі (або грані, паралельныя доўгай восі), абух (пятка, праксімальны канец), лязо (праксімальны канец, супрацьлеглы абуху’). У выпадках, калі абух і лязо не адрозніваюцца, выраб завецца двухлязовым.
    Істотнымі прыкметамі для разумення тэхналогіі і функцыянальнага прызначэння прыладаў з’яўляюцца вуглы заточкі ляза і бакавых краёў. Вымярэнні вуглоў завастрэння лёзаў праводзіліся на двух участках, пры гэтым бралася сярэдняе значэнне. У выніку атрымалася (мал. 22:5), што вырабы падзяляюцца на дзве групы: з востразаточанымі (менш 65°) і тупазаточанымі лёзамі (больш 65°). Эксперыменты па сячэнню дрэў, якія праводзіліся A. Е. Мацюхіным, паказалі, што найбольш эфектыўнымі для^гэтай мэты з яўляюцца сякучыя прылады з вуглом завастрэння 50—55° . He менш істотныя і вуглы завастрэння акамадацыйных частак сякер — бакоў, на падставе вымярэнняў якіх сякеры падзелены на тры групы: 1) вырабы з востразаточанымі бакамі (менш 70°); 2) з тупазаточанымі бакамі (70—88°); 3) са стромкімі бакамі (больш за 88°).
    36	Г у р н н a Н. Н. Древнне кремнедобываюшне шахты. С. 77—79
    37	Там жа. С. 76.
    Матюхнн A. Е. Орудня раннего палеолнта // Технологня пронзводства в эпоху палеолнта. Л„ 1983. С. 168—169.
    48
    Прыкметы мадальнай структуры адлюстроўваюць тэхнічныя прыёмы нанясення рэтушы, сярод якіх прымаюцца пад увагу памеры фасетак рэтушы і вугал нахілу фасетак рэтушы. Вымярэнні сярэдніх памераў фасетак рэтушы (мал. 20:4) паказваюць, што яны вагаюцца ў межах 0,3—3,6 см, прычым вылучаюцца тры яе тыпы: рэтуш дробная (0,3— 1,6 см), сярэдняя (1,7—2,4 см), буйная (больш за 2,4 см). У залежнасці ад нахілу фасетак рэтуш падзяляецца на паўкрутую (менш 65 ), крутую (66—80°) і стромкую (больш за 80°).
    На ўзроўні марфалагічнай структуры (вышэйшы таксанамічны ранг класіфікацыі) вызначаюцца прыёмы вырабу сякер як сінтэз прыкмет папярэдніх рангаў. На гэтым узроўні прадметы групуюцца ў некалькі тэхнікамарфалагічных класаў.
    Сякеры і паўфабрыкаты з адшчэпаў. Сякеры з кароткіх тонкіх адшчэпаў (часам першасных) з востразаточанымі і пукатымі ў плане лёзамі, апрацаваныя дробнай, радзей сярэдняй ці пакатай рэтушшу, з затупленан або натуральнай пяткай. Бакі апрацаваны буйной і стромкай рэтушшу. Негатывы папярэдніх сколаў на паверхні канвергентныя. Паверхня брушка апрацавана на асобных участках буйной плоскай рэтушшу. Форма папярочнага сячэння — напаўавал (мал. 24:1). Даўжыня 9 12 см, шырыня 4—7, таўшчыня 2—3,2 см.
    Сякеры і паўфабрыкаты з кароткіх тоўстых адшчэпаў трыкутнай формы з востразаточанымі, авальнымі ў плане лёзамі, апрацаваныя з аднаго ці двух бакоў дробнай і сярэдняй пакатай рэтушшу па перыметру. Бакі іх тупазаточаныя, падоўжнае і папярочнае сячэнні падтрыкутныя (мал. 24:2; 25:4). Негатывы папярэдніх сколаў на паверхнях канвергентныя. Даўжыня 9—12 см, шырыня 3,5—7, таўшчыня 1,3 3,5 см.
    Сякеры з канкрэцый. Сякеры і паўфабрыкаты са сплошчаных падоўжаных канкрэцый трапецападобнай формы, апрацаваныя дробнай і сярэдняй рэтушшу з двух бакоў па перыметру. Іх лёзы востразаточаныя ці тупазаточаныя, пашыраныя адносна абуха. Бакі ўяўляюць сабой падоўжаныя ўдарныя пляцоўкі, працягласць якіх дасягае 1/3 даўжыні прылады. У папярочным сячэнні яны маюць форму падоўжанага напаўавала. Негатывы папярэдніх сколаў на паверхнях перпендыкулярныя доўгай восі прылады (мал. 23:5; 25:1,2). Даўжыня 9—16 см, шырыня 4—7, таўшчыня 2,5—3,6 см.
    Сякеры і паўфабрыкаты з тоўстых акруглых у плане канкрэцый з дробнай і сярэдняй рэтушшу па перыметру з двух бакоў. Бакі і лёзы іх тупазаточаныя ці стромкія, абухі нагадваюць пляцоўкі прызматычных нуклеусаў. Папярочнае сячэнне звычайна напаўавальнае, негатывы папярэдніх сколаў на паверхнях узаемна паралельныя і перпендыкулярныя доўгай восі прылады (мал. 25:5). Даўжыня 8—13 см, шырыня 4—7,5, таўшчыня 2,1—3,7 см.
    Сякеры і паўфабрыкаты з масіўных канкрэцый няправільнай падавальнай і падчатырохкутнай у плане формы з востра і тупазаточанымі лёзамі, апрацаваныя дробнай і сярэдняй двухбаковай рэтушшу па перыметру. Іх папярочнае сячэнне лінзападобнае, негатывы папярэдніх сколаў на паверхнях канвергентныя (мал. 23: 1,3). Даўжыня 9—13,5 см, шырыня 4—7,5, таўшчыня 5—8 см.