• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытныя шахцёры на Росі  Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Старажытныя шахцёры на Росі

    Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1996
    107.05 МБ
    Яшчэ адно скапленне больш буйных камянёўвалуноў адзначана на квадратах с82—84, з23—24.
    Кераміка. Пры раскопках выяўлена 500 фрагментаў керамікі (мал. 33). Размеркаванне іх нераўнамернае — насычанасць паўночнай паловы раскопаў меншая — 1,8 фрагмента на квадрат, затое ў паўднёвай палове ўзрастае да 6,5 фрагмента ў сярэднім на квадрат.
    Сярод фрагментаў керамікі вылучаны некалькі груп (вызначаў A. М. Мядзведзеў):
    1)	63 фрагменты з расчосамі на абедзвюх паверхнях з гліны з дамешкам жарствы светлакарычневага колеру (падчас чырвонабуры) адносяцца да эпохі бронзы, абедзве паверхні пакрыты грубымі няроўнымі расчосамі (так званая штрыхаваная кераміка), фрагменты гэтага віду лакалізуюцца ў паўднёвазаходняй частцы раскопаў, знойдзены два фрагменты прыдоннай часткі сценак пасудзін;
    2)	пяць фрагментаў аналагічныя вышэй апісаным, але без арнаменту, адзін з іх таксама аднесены да прыдоннай часткі;
    3)	чатыры фрагменты з арнаментам: у выглядзе адбіткаў косапастаўленай вострай палачкі, косых адбіткаў адступаючага накольчатага штампа, пракрэсленых глыбокіх канавак.
    Да ранняга жалезнага веку можна аднесці 10 фрагментаў ляпной гладкасценнай керамікі і адзін штрыхаваны. Значная частка фрагментаў
    60
    сценак пасудзін адносіцца да IX ст. да тыпу Лукі Ранкавецкан . ярод іх два фрагменты маюць хвалісты арнамент, адзін фрагмент (прыдонная частка) густа пасыпаны дробнай жарствой, 45 венчыкаў злегку адагнутыя: тры косазрэзаныя звонку, два крыху патончаныя і сплошчаныя, адзін акруглы ў сячэнні. Усе фрагменты прымеркаваны да паудневан часткі раскопу, але выразнай лакалізацыі няма.
    Астатнія фрагменты малыя і нявызначаныя. Як адзначалася, на квадратах с73—76, 327—29 знойдзена каля 100 кавалкау глінянан абмазкі, асобныя фрагменты ўтрымліваюць адбіткі драўніны. Відавочна, гэта быў развал агнішча жалезнага веку.
    Размяшчэнне помніка паблізу ад крэмнездабыўных шахтау, вьісокі працэнт адходаў вытворчасці, іх склад дазваляюць аднесці помнік Краснасельскі5 да тыпу стаянакмайстэрань і па вывучаных прыладах працы датаваць даволі шырока — ад эпохі фінальнага палеаліту (культура Лінгбі) да бронзавага веку. „
    Краснасельскі6. Стаянка КС6 размешчана на правым беразе р. Рось за 0,2 км на ўсход ад рэчышча, і за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад пас. Краснасельскі. Культурныя рэшткі залягалі пад сучаснан глебан у жоутабурым пяску на глыбіні 0,250,5 м ад дзённай паверхні. У раскопе плошчай 56 м2 крэмені канцэнтраваліся ў выглядзе трох скапленняуплямау да 2 м у папярочніку, у якіх налічвалася ад 80 да 1167 крэменяу. 1 эта так званае працоўнае месца майстра, якое захавалася in situ, што пацвярджаецца дзвюма «складанкамі», сабранымі з рассеяных паблізу асколкаў. Сыравінай для прыладаў працы служыў мясцовы крэмень светла і цёмнашэрага колеру без паціны, які паходзіць з крэндавых адорвеняў у наваколлі пас. Краснасельскі. Варта заўважыць, што шырока выкарыстоўваліся як маразабойныя асколкі крэменю, так і моцна акатаныя, падабраныя на паверхні абломкі. „ .
    Асноўная маса крамянёвых прыладаў працы — адходы апрацоукі жаўлакоў крэменю, адходы вырабу і утылізацыі нуклеусаў. Яны нясуць важную інфармацыю аб тэхналогіі апрацоўкі крэменю, паказваюць своеасаблівасць традыцый крэмнеапрацоўчых промыслаў мясцовага насельніцтва '. Сколы першасныя (153) атрыманы пры адсячэнні выступау канкрэцый. Сколы афармлення пляцоўкі (91) утвораны у час падрыхтоўкі ўдарнай пляцоўкі нуклеуса пасля таго, як быў збіты першасны скол. Сколы выдалення жаўлачнай скарынкі (491) знятьі пры абчэсванні адшчэпні (плоскасці сколвання) нуклеуса ад жаўлачнай скарынкі з пляцоўкі, якая падрыхтоўвалася раней. Сколы афармлення адшчэпні (1 ) атрыманы пасля падрыхтоўкі пляцоўкі і адшчэпні, з якой часткова выдалена жаўлачная скарынка. Яны адлюстроўваюць працэс вырауновання адшчэпні і здымаліся ў глыб цела нуклеуса. Маюцца сколы выдалення ўдарнай пляцоўкі, выдалення жаўлачнай скарынкі, стварэння аптымальнага рабочага вугла. Для таго каб атрымаць правільную пласціну або адшчэп неабходна было выдаліць выступаючыя падоўжныя рэбры на паверхні нуклеуса. Сколы вуглаватыя (84) ствараліся ў выпадках афармлення новых пляцовак і пераарыентацыі адшчэпні. Яны маюць падтрыкутную форму і выгнуты профіль. Сколы падпраўкі пляцоую папярочныя (94) даўжынёй 2—6 см, шырынёй 1,3—3,8 см, таўшчынен 0,2— 0,6 см выкарыстоўваліся ў якасці нарыхтовак да прыладаў працы. Сярод
    * Лука Райкавецкая — назва эталоннага помніка гэтага часу на Украіне.
    1	Кудряшов В. Е„ Лвпнвцкая О. Л. Отходы перввчной обработкн кремня как нсточнвк познанвя прошлого//Могнлевшнна. Могвлев, 1991. С. 18—20.
    61
    сколаўнарыхтовак 1220 экземпляраў былі адшчэпы, якія па сваіх асноўных прыкметах адпавядаюць крытэрыю «добрай» нарыхтоўкі. Іх даўжыня 2—6 см, шырыня 1,3—3,8, таўшчыня 0,2—0,6 см. У калекцыі пераважаюць вялікія адшчэпы даўжынёй 2—4 см, але прылады працы выраблены на больш бунных нарыхтоўках. Пласціны (272) з правільна аграненай спінкан, з паралельнымі бакамі і прамым профілем большасцю фпагментаваны. Іх даўжыня 1,7—4,8 см, шырыня 0,6—0,9, таўшчыня 0 2— 0,4 см. Калекцыя ўтрымлівае вялікую колькасць даволі буйных абломкаў і асколкаў крэменю (2000 экземпляраў).
    Па прынцыпу атрымання сколаўнарыхтовак нуклеусы стаянкі Краснасельскі6 падзяляюцца на дзве вялікія групы: нуклеусы прызматычныя і нуклеусы тарцовыя. Сутнасць іх адрознення ў тым, што на прызматычных нуклеусах незалежна ад колькасці пляцовак нарыхтоўкі здымаліся пры некаторым павароце нуклеуса вакол доўгай восі. Плоскасць расколвання пры гэтым у цэлым адпавядала паверхні прызмы, край ударнай пляцоўкі, гледзячы на яго зверху,— часткі перыметра шматкутніка. 3 кожнай ударнай пляцоўкі тарцовага нуклеуса (незалежна ад колькасці пляцовак) нарыхтоўкі здымаліся пераважна з адной плоскасці. Нуклеус пры яго апрацоўцы не паварочваўся. Край ударнай пляцоўкі зверху ўтварае больш ці менш прамую лінію. У якасці плоскасці сколвання выкарыстана вузкая тарцовая бакавая грань нарыхтоўкі.
    Нуклеусы тарцовыя (38 экземпляраў). Выраблены з цэлых пляскатых канкрэцый крэменю, адросткаў канкрэцый, натуральных абломкаў, маразабойных сколаў. Па колькасці пляцовак рэзка пераважаюць аднапляцовачныя (33 экземпляры). Большая частка з іх мае гладкую пляцоўку, атрыманую адным сколам. Гры прадметы маюць двухгранную і чатыры__ фасетаваную ўдарную пляцоўку. Пляцоўкі размешчаны на папярочных канцах нарыхтовак перпендыкулярна ці амаль перпендыкулярна доўгай восі. Контур краю пляцоўкі з боку плоскасці сколвання прамалінейны або двухгранны. Контур папярочнага сячэння падоўжанатрыкутны, чатырохкутны, усечанаавальны. Плоскасці сколвання размешчаны на адной ці дзвюх бакавых вузкіх гранях. Двухпляцовачныя нуклеусы аднафрантальныя, зняцце нарыхтовак з іх ажыццяўлялася ў сустрэчным напрамку. Мяркуючы па негатывах сколаў, тарцовыя ядрышчы прызначаліся для пласцін. Форма ў плане пры арыентацыі нуклеуса правым бокам да фронту падтрыкутная (у аднапляцовачных) і чатырохкутная (у двухпляцовачных). Форма падоўжнага сячэння (від збоку), як правіла, нерэгулярная, але ёсць вырабы падтрыкутнай, трапецападобнай усечанаавальнай формаў (мал. 39).
    Важнай асаблівасцю нуклеусаў тарцовага сколвання з’яўляецца іх дадатковая апрацоўка. 3 дапамогай двухбаковых сколаў у падоўжным напрамку быў абабіты кіль у пяці прадметаў, а ў папярочным напрамку ў іх абабіты і грэбень. Даўжыня 4,5—9,6 см, шырыня 2,4—3,5, таўшчыня 1,9—6,5 см. Рабочы вугал 70—85°.
    Прызматычныя нуклеусы (117 экз.). У якасці нарыхтовак ужываліся канкрэцыі і іх адросткі, зрэдку натуральныя абломкі. Па колькасці пляцовак вылучаюцца аднапляцовачныя (47 экз.) і двухпляцовачныя (70 экз.) нуклеусы.
    Аднапляцовачныя нуклеусы. Па тыпу пляцовак адрозніваюцца нуклеусы з гладкай пляцоўкай (56 экз.), двухграннай (5 экз.) і фасетаванай (У экз.). Усе аднапляцовачныя нуклеусы маюць блізкую да перпендыкулярнан у аднрсінах да доўгай восі арыентацыю пляцоўкі ў плане. Форма папярочнага сячэння разнастайная, паколькі тыльны бок нуклеусаў не
    62
    апрацаваны і захоўвае натуральную паверхню скарынкі. Плоскасць сколвання ў 63 нуклеусаў арыентавана франтальна, шасці прадметаў — білатэральна. Рэльеф паверхні плоскасці сколвання, як правіла, пукаты, а ў некалькіх выпадках пляскаты. Апошні нуклеус атрымаўся ў выніку «зрасходавання» цела нуклеуса ў працэсе зняцця нарыхтовак. Формы ў плане падчатырохкутныя, усечанаавальныя ці падтрыкутныя.
    У якасці дадатковай апрацоўкі корпуса нуклеуса варта адзначыць толькі падпраўку краю ўдарнай пляцоўкі. Даўжыня 4,5—9 см, шырыня 2,5—6, таўшчыня 1,3—4,5 см, рабочы вугал 65—85°.
    Прызматычныя двухпляцовачныя нуклеусы. (70 экз.). У якасці нарыхтовак для іх паслужылі канкрэцыі крэменю, натуральныя асколкі (9 экз.), маразабойныя сколы (3 экз.). Пляцоўкі гладкія, двухгранныя, фасетаваныя ці камбінаваныя (мал. 39:1,9). Адносна доўгай восі нуклеуса пляцоўкі 13 з іх арыентаваны папярочна, пляцоўкі іншых схілены ўбок. Форма папярочнага сячэння шматкутная ці дугавугольная. Плоскасці сколвання арыентаваны франтальна (аднафрантальныя нуклеусы з сустрэчным сколваннем), біфрантальна, артаганальна ці сумежна.
    Колькасна пераважаюць нуклеусы з франтальнай плоскасцю сколвання. Рэльеф паверхні нуклеусаў пераважна пукаты, радзей пляскаты (7 экз.). Профіль падчатырохкутны, у выглядзе трапецыі і паралелаграма. Дадатковая апрацоўка лакалізуецца на краі ўдарнай пляцоўкі. Даўжыня 3,5—8,8 см, шырыня 1,5—6,5, таўшчыня 1,6—5,1 см, рабочы вугал 55—85°.
    Пірамідальныя нуклеусы (8 экз.). Яны адрозніваюцца ад прызматычных толькі пірамідальнай формай цела. Зняцце сколаўнарыхтовак з іх ажыццяўлялася па перыметру пляцоўкі (не менш 2/3 даўжыні перыметра). Форма пляцоўкі блізкая да шматграннай ці авальнай. Контур падоўжнага сячэння ў плане падтрыкутны, пляцоўка гладкая (мал. 39:3).
    Поліэдрычныя нуклеусы (6 экз.). Маюць тры і больш ударных пляцовак, гладкіх ці шматгранных, якія размешчаны пад рознымі вугламі адносна кожнай з іх. Сколванне нарыхтовак ажыццяўляецца ў розных плоскасцях па чарзе. Форма ў плане і профілі шматкутная (мал. 39:4).
    Да найважнейшых культурнавызначальных паказчыкаў стаянак адносяцца наканечнікі .стрэлаў (4). Іх асаблівасцю з’яўляецца наяўнасць толькі на спінцы стромкай рэтушы, якой апрацаваны вузкія вострыя чаранкі са зрэзанымі ўдарнымі выпуклінамі. Сярод іх вылучаюцца некалькі падтыпаў, што вядомы на стаянках арэнсбургскай культуры: просты чаранковы, у якога стромкай рэтушшу апрацаваныя толькі бакі чаранка (мал. 37:2) ; чаранковы са скошаным стромкай рэтушшу вастрыём пяра (мал.37:3); чаранковы з рэтушшу ўсяго краю пяра (мал. 37:4); асіметрычны з цалкам рэтушаваным адным краем і бакавой выемкай на другім (мал. 37:1) — наканечнік грэнскага тыпу. Скрабкі (20)—найбольш шматлікія сярод прыладаў працы, яны характарызуюцца пакарочанымі прапорцыямі. Скрабкі канцавыя зроблены на адшчэпах (13), пласцінах (3), першасны.х сколах (3). Лёзы паловы з іх асіметрычныя адносна до^гай восі, скошаныя направа. Скрабок бакавы на адшчэпе мае лязо на йаку. Даўжыня скрабкоў 2—4,8 см, шырыня 1,2—3,2, таўшчыня 0,4— 0,9 см. Разцы (13) вылучаюцца масіўнасцю і разнастайнасцю нарыхтовак. Іадькі два з іх зроблены на адшчэпах, астатнія — на выпадковых па форіме сколах афармлення і падпраўкі нуклеусаў. Сярод іх адрозніваюцца разцы на вугле зламанай нарыхтоўкі (5), простыя і двайныя, папярочнарэтушныя (2) простыя і двайныя, двухгранныя з сярэдзіннай і вуглавой ластавай ляза (2), трансверсальныя (папярочныя), лёзы якіх