• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытныя шахцёры на Росі  Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Старажытныя шахцёры на Росі

    Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1996
    107.05 МБ
    У паўночнаўсходнім куце ямы размяшчаліся развалы дзвюх пасудзін. У час рытуалу пахавання яны ставіліся цэлымі, але па меры гніення трупаў жывёлін раструшчваліся аб косткі, прыціснутыя зямлёй. На поўдзень ад развалу над косткамі ляжаў невялікі валун дыяметрам 0,2 м, магчыма, ссунуты сюды з краю ямы бульдозерам.
    Развал першай пасудзіны знаходзіўся ў самым куце, каля чэрапа быка. Гэта быў гаршчок з плоскім дном і невялікімі закраінамі. Выпуклае брушка праз выразна акрэсленыя плечыкі пераходзіла крутым выгінам у кароткі вертыкальны, месцамі нават злёгку зведзены венчык (мал. 55:3). Брыж венчыка мае даволі плоскі зрэз. Паверхні сценак гаршка шэрарудыя, месцамі рудыя. У глінянае цеста ва ўмеранай колькасці дамешвалася жарства. Верхняя палова гаршка мела слабавыяўленыя сляды падгарызантальнай заштрыхоўкі. На ніжняй палове заштрыхоўка вертыкальная. Прыкладна на сярэдзіне корпуса заштрыхоўкі часткова перасякаліся. Каля самага дна сценкі зноў маюіць падгарызантальныя сляды загладжвання — заштрыхоўку. Пасудзіна ўверсе, асабліва на венчыку, месцамі заглянцавана, магчыма, рукамі пры працяглым карыстанні. Мусіць, гэта сведчыць, што яна не выраблялася наўмысна для пахавальнага аб’раду, а ўзята са звыклага хатняга начыння. Аналагічную заштрыхоўку, толькі беспарадкавую і некалькі глыбейшую маюць дно і ўнутраныя павер’хні сценак пасудзіны. Арнамент на гэтым гліняным вырабе мінімальны — на палове перыметра плечыкаў маецца пасак вертыкальных
    17Шеглова В. В., Чернявскнй М. М. Фауна нз могнльннка культуры шаровндных амфор у пос. Красносельскнй Волковысского района.
    77
    пазногцевых адбіткаў. Памеры гаршка: дыяметр горла — 25 см, дна — 18, брушка 34,5, вышыня пасудзіны — 31, таўшчыня сценкі па боушку — 0,5, каля дна — 0,6 см.
    Развал другой пасудзіны знаходзіўся адразу ж на захад ад першай. 1 эта гаршчок з плоскім дном з закраінамі, шырокім горлам і выпуклым брушкам. Вертыкальны і кароткі венчык плаўна пераходзіў у брушка (мал. 55. 2). Яго край закруглены. Дамешкі ў цесце сценак, а таксама характар апрацоўкі паверхняў і іх колер былі, як і ў папярэдняга гаршка. На месцы пераходу венчыка ў брушка маецца гарызантальны пояс умяцін падушачкай пальца з каротка абрэзаным пазногцем. На некаторых умяцінах захаваліся адбіткі папілярных ліній скуры. Памеры вырабу: дьіяметр горла 18 см, дна— 11, брушка — 25, вышыня пасудзіны — 27,5 см.
    Трэці гаршчок, моцна патрэсканы, даволі неахайнай формы, знойдзены ў заходняй частцы магілы. Ен меў плоскае без закраін дно, шырокае горла і выпуклае брушка з найбольшым дыяметрам у верхняй частцы. Брушка пераходзіла ў кароткі вертыкальны венчык са злёгку патончаным брыжом (мал. 55: 5). Дрэнна загладжаныя бугрыстыя сценкі, шэрыя, месцамі нават шэрарудыя, мелі заштрыхоўку і жарсцвяныя дамешкі, як і ў іншых пахаваннях. Гаршчок не меў арнаменту. Яго памеры: дыяметр горла — 18 см, дна — 13, брушка — 25, вышыня — 23, сярэдняя таўшчыня сценкі — 0,6, каля дна — 0,7 см.
    Каля паўднёвага краю пахавання знойдзены развал чацвёртай пасудзіны (мал. 55: 4). Гаршчок адносна малы і менш за іншыя прафіляваны. Ен меў плоскае дно з выразнымі закраінамі і невялікім паддонам і крыху адагнуты злёгку патоўшчаны край венчыка. Сценкі з дамешкамі жарствы шэрарудыя, паверхні іх загладжаны не зусім ахайна, месцамі захавалі заштрыхоўку. Памеры вырабу: дыяметр горла — 12 см, дна — 8, брушка — 13,7, вышыня — каля 15 см.
    Уся кераміка могільніка, за выключэннем амфары, не вылучаецца высокай якасцю, але дзве апошнія пасудзіны асабліва крохкія.
    У грудной клетцы аднаго з быкоў, што ляжаў каля паўднёвага краю ямы, знойдзены два верацёнападобныя масіўныя касцяныя вастрыі з запаліраванай паверхняй і злёгку выяўленымі насадамі (мал. 54; 55: 6, 7). Хутчэй за ўсё гэта наканечнікі стрэлаў, якімі забіта жывёліна. Кавалачак бурштыну, знойдзены ў цэнтральнай частцы пахавання, моцна каразіраваны.
    Два драбкі вохры з заходняй часткі пахавання маюць чырванаваты колер. У паўночнаўсходнім куце ямы ляжала крамянёвая невыразная сякерка з лінзападобным папярочным сячэннем, апрацаваная з краёў даволі неахайнымі сколамі. У запаўненні магілы сустрэта некалькі дробных расшчэпленых крэменяў.
    На заходнім краі могільніка меліся невыразныя сляды амаль поўнасцю знішчанай чацвёртай магільнай ямы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. У рэштках яе запаўнення знойдзена некалькі моцна патрушчаных абломкаў костак.
    Матэрыял, атрыманы пры раскопках гэтага могільніка, настолькі непадобны да ўсяго знойдзенага раней на археалагічных помніках не толькі Панямоння, але ўсёй Беларусі, што трэба было шукаць яму аналогіі на суседніх тэрыторыях, і асабліва у Польшчы, сярод старажытнасцей культуры шарападобных амфар.
    Польскія даследчыкі, якія на сваёй тэрыторыі культуру шарападобных амфар вывучылі дасканала, вылучаюць шэраг яе асноўных вызначальных
    78
    адзнак: 1) жарсцвяныя дамешкі ў гліняным цесце сценак посуду; 2) наяўнасць двух і чатырохвухіх шарападобных амфар са сплошчаным або круглым дном, чатырохвухіх шыракагорлых пераважна арнаментаваных амфар і падобных гаршкоў; арнаментаваных місак, ваз і кубкаў; буйных пасудзін з завужаным горлам; 3) арнаментацыя пасудзін пераважна гарызантальнымі паскамі або паясамі са звіслых трыкутнікаў, фестонаў, з ромбаў і інш., утворанымі адбіткамі лінейнага штампа, шнура, пальцаў, а таксама насечкамі; 4) шліфаваныя чатырохгранныя крамянёвыя сякеры і долаты; 5) бурштынавыя аздобы; 6) фігурныя касцяныя пласцінкі; 7) касцяныя долаты і верацёнападобныя наканечнікі вастрыі; 8) пахаванні людзей у каменных скрынях або ў магілах з каменнай абстаўкай ці выбрукоўкай; 9) пахаванні кароў і быкоў
    Нельга спадзявацца, што на матэрыялах з Краснасельскага могільніка сустрэнуцца ўсе гэтыя адзнакі. Але тыя, што маюцца ў наяўнасці, вельмі тыповыя менавіта для культуры шарападобных амфар.
    Большасць магіл пашкоджана або знішчана амаль поўнасцю. Таму невядома, як яны выглядалі на дзённай паверхні і ў якой ступені ў іх канструкцыі прысутнічалі камяні. Хутчэй за ўсё пахаванні каля пас. Краснасельскі зроблены не ў каменных скрынях, інакш бы хоць месцамі захаваліся гарызантальныя падсцілаючыя пліты. Пры гэтым на дне ўсходняй і паўднёвай ям сустрэты рэшткі невялікіх валуноў і каменных плітак. Меўся валун і ў запаўненні паўночнай ямы. Усё гэта сведчыць, што камень прысутнічаў у рытуале.
    На суседніх з Гродзеншчынай Падляшшы і Мазовіі сустракаюцца пахаванні, абстаўленыя асобнымі невялікімі камянямі |9. Выбрукоўкі або каменнае аблямаванне выяўлена на такіх жа помніках паўночнай часткі ВіслаБугскага міжрэчча 20.
    Выцягнутыя прастакутныя формы ям на Краснасельскім могільніку, іх арыентацыя ў кірунку прыкладна ўсход — захад маюць аналогіі на суседніх тэрыторыях 21. Характэрная для гэтай культуры і наяўнасць пахаванняў толькі адных жывёлін — паўночнае пахаванне, няпоўнае спальванне нябожчыка — усходняе пахаванне 22.
    Касцяныя верацёнападобныя наканечнікі — частыя знаходкі ў магілах шарападобнікаў. Неадзінкавыя выпадкі іх залягання сярод костак рытуальна забітых жывёлін 23.
    Знойдзены ў паўночным пахаванні бурштынавы выраб моцна каразіраваны і не захаваў форму. Бурштын вядомы ў пахаваннях суседніх тэрыторый Польшчы і асабліва бліжэй да бурштынаносных берагоў Балтыйскага мора 24. На поўдні арэала культуры шарападобных амфар, напрыклад на Валыні і Падоліі, аздобы з гэтай смалы вядомыя значна радзей 25.
    18 W і s 1 a n s k і Т. Kultura amfor kulistych w Polsce poinocnozachodniej. Wr.; Wwa; Kr„ 1966. S. 14, 15; Prahistoria ziem Polskich. T. 2. Neolit. Wr.; Wwa; Kr.; Gd„ 1979. S. 264—277, 288.
    19 K e m p i s t y E. Kultura amfor kulistych na Mazowszu i Podlasiu // Materialy starozytne i wczesnosredniowieczne. L., 1971. S. 7—34.
    20 Nosek S. Materialy do badan nad historic starozytnq i wczesnosredniowieczne mi^dzyrzecza Wisly i Bugu // Annales Universitatis Mariae CurieSkladowska. Vol. YI. Sectio F. L., 1951. S. 70.
    21 Pradzieje ziem Polskich. Wwa; L., 1989. T. 1. S. 259—261.
    22 W i s 1 a n s k i T. Kultura amfor kulistych w Polsce poinocnozachodniej. S. 56—75.
    23 Prahistoria ziem Polskich. S. 283, 286.
    24 W i s 1 a n s k i T. Kultura amfor kulistych w Polsce poinocnozachodniej. S. 44, 45.
    25Свешннков H. K. Культура шаровндных амфор. M., 1983. С. 16, 17.
    79
    Пасудзіны з паўночнага пахавання Краснасельскага могільніка даволі блізкія да тыпу VIII ВІ — гаршкі з выразнымі шыйкамі, выдзеленага для керамікі шарападобнікаў Т. Віслянскім 26. Пры гэтым вялікі аздоблены пазногцем гаршчок і падобны ж неарнаментаваны найбольш блізкія знаходкам каля Бжэсця Куяўскага27. Падобная, але меншая пасудзіна, вызначаная С. Носэкам як «чара», знойдзена ў пахаванні каля Клемянтовіц Пулаўскага павета ў міжрэччы Буга і Віслы28.
    Краснасельская амфара найбольш блізкая тыпу 11 А129, хоць некалькі і розніцца большым горлам. Яна падобная на пасудзіну з пахавання каля Старога Бжэсця Влоцлаўскага павета і з Жэшынак Магілёўскага павета 30. У падобных амфар вушкі звычайна даволі невялікія, а адтуліны круглыя ці авальныя. Экземпляр, выяўлены аўтарам, мае малыя вушкі са шчылінападобнымі адтулінамі — рыса, рэдкая ў арэале культуры шарападобнікаў. «
    Тыповымі для гэтай культуры з’яўляюцца і арнаменты, якімі была аздоблена краснасельская кераміка,— гарызантальныя паскі адбіткаў лінейнага штампа, пальцаў і пазногцяў, шнура 31.
    Пра характар жывёлагадоўлі носьбітаў культуры шарападобных амфар з Сярэдняга Паросся могуць сведчыць найбольш даследаваныя касцявыя рэшткі з паўночнага пахавання32. Тут расчышчаны цэлыя шкілеты трынаццаці хатніх жывёлін, якія залягалі па ўсяму перыметру, а таксама запаўнялі цэнтральную частку ямы.
    Большасць астэалагічнага матэрыялу з пахавання належыць хатняму быку (карове) — больш 1000 костак ад дзевяці жывёлін. Маюцца косткі шкілетаў маладой свінні і дзвюх маладых асобін дробнай рагатай жывёлы (казы ці авечкі). У верхняй частцы запаўнення захавалася частка нагі каня. Сярод буйной рагатай жывёлы дзве мелі ўзрост да паўтара года, пра што сведчаць непрырослыя эпіфізы плечавых костак. Хутчэй за ўсё ў магіле пахаваны тры вялікія быкі і шэсць кароў. Знаходкі рагоў сведчаць, што жывёлы адносіліся да камолых.