• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытныя шахцёры на Росі  Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Старажытныя шахцёры на Росі

    Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1996
    107.05 МБ
    Рэшта керамікі з раскопу складаецца з неарнаментаваных абломкаў, з якіх чатыры, несумненна, належалі тшцінецкаму посуду. Маецца таксама 25 фрагментаў сценак рознай таўшчыні з умеранымі дамешкамі жарствы з больш або менш выразнай заштрыхоўкай.
    Такім чынам, ляпная кераміка на стаянцы ў пераважнай большасці датуецца бронзавым векам. Венчык жа з тонкімі адбіткамі лінейнага штампа можа быць познанеалітычным, ад пасудзіны культуры шарападобных амфар. Для культурнахраналагічнай характарыстыкі помніка важна і тое, што на ім зусім адсутнічае кераміка ранняга і сярэдняга (развітога) неаліту.
    Улічваючы малалікасць керамічнага матэрыялу, можна меркаваць, што з ім звязана толькі невялікая частка крамянёвага інвентару — некаторыя скрабкі, рэжучыя і рубячыя прылады, абломак мяркуемага трыкутнага наканечніка, пласцінкі са струменьчатай і стромкай рэтушшу на краях, частка нуклеусаў. Большасць жа крамянёвых знаходак трэба датаваць дакерамічным часам. Гэта адносіцца да «мікраразцоў», ланцэтападобных вастрый, дробных вырабаў мікралітычнага выгляду з «мікраразцоў», трапецый, большасці скрабкоў на пласцінках, асабліва без бакавой падрэтушоўкі, да сякер з падоўжнымі сколамі на лёзах. Раннім з’яўляецца і шэраг стажкаватых, пірамідальных, адна і двухпляцовачных прызматычных, а таксама пліткавых нуклеусаў.
    Характар апрацоўкі і, форма большасці крамянёвых вырабаў, наяўнасць трапецый сведчаць, што яны адносяцца да познамезалітычнага часу. Цэлы шэраг іх мае аналогіі ў матэрыялах яніславіцкай культуры
    ® Prahistoria ziem Polskich. Т. 2. Neolit. Wr.; Wwa; Kr.; Gd., 1979. S. 365, 370, 371.
    ’Rimantiene R. Sventoji. Pamariy kulturos gyvenvietes. Vilnius, 1980. P. 57—68.
    74
    Польшчы 10, Літвы ", паўночназаходняй Беларусі 12. Гэта «мікраразцы», вастрыіланцэты з рэтушаваным скосам, вастрыі яніславіцкага тыпу, кароткія сіметрычныя трапецыі, разнастайныя скрабкі на адшчэпах. Пры гэтым у Лічыцах2 адсутнічае яшчэ адзін тыповы элемент яніславіцкай культуры — высокія трыкутнікі. Аднак, папершае, яны могуць быць сустрэты тут пры далейшых раскопках, падругоз, маюцца іншыя помнікі гэтай культуры, дзе трыкутнікі не знойдзены |3. Такім чынам, асноўная частка крамянёвага інвентару на стаянцы Лічыцы2 мае рысы яніславіцкай культуры. Наяўнасць двухпляцовачных нуклеусаў з рысамі выраджэння можа паказваць і на захаванне тут нейкай нязначнай постсвідэрскай традыцыі. На знаходкі каля Лічыц разца свідэрскага тыпу ў свой час указваў В. Антаневіч '4. Праз увесь ранне і сярэдненеалітычны час месца раскопу было незаселеным. Толькі ў другой палове 3га тысячагоддзя да н. э. з пранікненнем на Рось носьбітаў культуры шарападобных амфар тут зноў паяўляецца чалавек. Гэты ўчастак абжываўся таксама ў раннебронзавую эпоху носьбітамі адной з культур шнуравой керамікі (канец 3га тысячагоддзя—другая чвэрць 2га тысячагоддзя да н. э.). Затым тут было паселішча сярэднябронзавай тшцінецкай культуры (каля сярэдзіны 2га тысячагоддзя да н. э.). He замірала на гэтым краі тэрасы жыццё, хоць і малаактыўнае, у познабронзавы час, а таксама ў эпоху ранняга жалеза. Існавала тут вёска і ў сярэднявеччы. Затым, калі Лічыцы перамясціліся на поўнач, на месца цяперашняга паселішча, тут пэўны час хавалі памерлых. Магчыма, могільнік існаваў да пабудовы насупраць вёскі на левым беразе Росі уніяцкай драўлянай царквы, вакол якой узнік новы могільнік.
    МОГІЛЬНІК КУЛЬТУРЫ ШАРАПАДОБНЫХ АМФАР
    Летам 1971 г. М. У. Вераціла непадалёку ад пас. Краснасельскі выявіў рэшткі старажытнага могільніка. Тым жа летам помнік быў даследаваны М. М. Чарняўскім 15.
    Могільнік знаходзіўся праз 2 км на захад ад паўднёвай ускраіны пасёлка, на заходняй аканечнасці — астанцы крэйдавай лінзы 2. У папярэднія гады амаль уся лінза выбрана кар’ернымі работамі. На астанцы знята бульдозерам пясчанажвіровае покрыва, таўшчыня якога тут, па словах відавочцаў, не перавышала некалькіх дзесяткаў сантыметраў.
    '“Kozlowski J. К., Kozlowski S. К. Epoka kamienia na ziemiach Polskich. Wwa, . 1977. S. 232—236.
    "Рнмантене P. K. Палеолнт я мезолнт Лнтвы. Внльнюс, 1971. С. 118—121.
    12 Гурнна Н. Н. Новые данные о каменном веке северозападной Белорусснн // МІ4А. 1965. № 131. С. 156—161, 163—166; Кольцов Л.В. Фннальный палеолнт н мезолнт южной н восточной Прнбалтякя. М., 1977. С. 183, 187.
    13 К о л ь ц о в Л. В. Фннальный палеолнт н мезолят южной н восточной Прнбалтнкн. С. 192.
    14 Антоневнч В. Древнейшне остаткн человека в северовосточной Польше н Лнтве // Труды II Международного конгресса ассоцнацнн по нзученню четвертнчного пернода Европы. М.; Л., 1934. Вып. 5. С. 35.
    15 ЧарняўскіМ. Могільнік на Росі//ПГКБ. 1972. № 4; Ч е р н я в с к н й М. М. Новые находкя культуры шаровндных амфор в западной Белоруссян // Тезн пленарннх і секційннх доповідей. Одеса, 1972; Cerniavski М. The Neolithic in northvestern Byelorussia // Neolit i pocz$tki epoki brgzu na Ziemi Celminskiej. Toruii, 1987.; Чарняўскі M. Могільнік культуры шарападобных амфар на Гродзеншчыне // 3 глыбі вякоў. Гісторыкакультуралагічны зборнік. Мн., 1992; Чарняўскі М. Знаходкі культуры шарападобных амфар на Гродзеншчыне. Матэрыялы навуковапрактычнай канферэнцыі. Гродна, 1992.
    75
    На месцы знойдзеных М. У. Верацілам патрушчаных машынамі костак і чарапкоў посуду была спрэс зачышчана крэйдавая паверхня на плошчы 152 м2. Перакрыжаванымі частымі палосамі зачышчалася і суседняя тэрыторыя (каля 500 м2). Тут, аднак, знаходак не выяўлена.
    На суцэльна зачышчаным участку, які злёгку паніжаўся ў паўднёвазаходнім кірунку, адкрыты і даследаваны тры пахаванні і сляды чацвёртага. Пры гэтым толькі адно паўночнае пахаванне практычна не пашкоджана нажом бульдозера. Два другія знішчаны, ад чацвёртага засталіся нязначныя сляды (мал. 53).
    Усе пахавальныя ямы ў першапачатковым выглядзе пранікалі праз надлінзавы покрыў і заглыбляліся ў крэйдавую пароду на 5—40 см. Іх форма ў плане была выцягнутая прастакутная, хоць куты ў большасці і прыкруглены, а краі ям не зусім роўныя.
    Яма пахавання № 1 (паўднёвага) арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, мела даўжыню 3,1 м, шырыню 1,3 м, захаваная глыбіня ў'крэйдавым мацерыку — да 0,2 м. Большасць змесціва пахавання была ссунута бульдозерам у адвал пры землякопных работах. Тое, што засталося, моцна пашкоджана. Прыкладна ў цэнтры ямы з некаторым змяшчэннем на паўночны захад знойдзены патрушчаныя рэшткі амфары. У паўднёвым куце захаваліся невялікія неапрацаваныя камяні дыяметрам 0,15—0,25 м. Па ўсёй плошчы магільнай ямы знойдзены абломкі костак жывёлін. Большасць іх была скранута з месца. Удалося вызначыць, што касцявы матэрыял належаў буйному і дробнаму быкам і свінні 16.
    Па знойдзеных фрагментах адноўлены амаль увесь профіль амфары з паўднёвага пахавання. Яна ўяўляе сабой пасудзіну з гладкімі паверхнямі шэраватарудых добра абпаленых сценак з умеранымі дамешкамі жарствы. Унутраныя паверхні іх некалькі цямнейшыя. Амфара мела плоскае дно, акруглавыпуклае брушка, якое плаўным выгінам пераходзіла ў кароткі вертыкальны венчык. У месцы выгіну прымацавана, мяркуючы па захаванай частцы, не менш пяці вушак са шчыліннымі адтулінамі. Арнамент утваралі здвоеныя, месцамі і строеныя хвалістыя шнуравыя адбіткі, што апярэзвалі пасудзіну на ўзроўні вушак і крыху вышэй іх (мал. 55: 1). Дыяметр амфары па брушку каля 35 см.
    Праз 4 м на паўночны ўсход ад паўднёвага пахавання выяўлена пахаванне № 2 (усходняе), знішчанае амаль поўнасцю. Яма арыентавалася з большага з усходу на захад, мела даўжыню 4,3 м, шырыню да 2 м і глыбіню ў крэйдзе каля паўночнага краю 0,1 м. Паўднёвая частка пахавання амаль не захавалася, таму яго мяжа тут прасочваецца з цяжкасцю. Дно ямы было пашкоджана менш. У такіх умовах выяўлены нязначныя рэшткі пахавання: каля дзесятка патрушчаных фрагментаў посуду, крамянёвы адшчэп, стрыжаньвьісвідравіна ад каменнай сякеры, абломкі чалавечых костак са слядамі абпалу. У паўночназаходнім куце пахавання сустрэты рэшткі выбрукоўкі з невялікіх асколкаў валуноў і каменных плітак дыяметрам ад 0,1 да 0,25 м, часткова патрушчаных бульдозерам. Напачатку выбрукоўка, мабыць, была большай.
    Фрагменты посуду ўсходняга пахавання маюць шэраруды колер. Абпал іх сярэдні, у цесце сценак прыкметныя дамешкі розназярністай жарствы. На паверхні амаль усіх чарапкоў маецца пераважна падгарызантальная слабавыразная тонкая штрыхоўка. Мяркуючы па нека
    16 Ш, е г л о в а В. В., Чернявскнй М. М. Фауна нз могнльннка культуры шаровндных амфор у пос. Красносельскнй Волковысского района//Доклады АН БССР. 1976. Т. 20. № 7 (вызначэнне костак зроблена В. В. Шчагловай).
    76
    торых фрагментах, увесь гліняны матэрыял паходзіў ад дзвюх пасудзін, вельмі сціпла арнаментаваных у верхняй частцы. Аздабленне складалася з гарызантальных паскаў вертыкальна пастаўленых адбіткаў лінейнага штампа — тарца лапаткі (мал. 55: 8, 9). Адбіткі двух відаў: даволі шырокія і доўгія з закругленымі вугламі і дном; значна больш тонкія і ка? роткія прастакутнай формы.
    Адшчэп трапіўся ва ўсходняй частцы ямы. Ен пацінізаваны да малоч нага колеру, мае скарынку на ўдарнай пляцоўцы і падрэтушоўку са спінкі. Высвідравіна ляжала ў паўднёвазаходнім куце магілы. У наваколлі пасёлка шмат помнікаў каменнага і бронзавага вякоў. Аднак яны размешчаны, як правіла, бліжэй да р. Рось або непадалёку ад крэмнездабыўных шахтаў. Таму ў дадзеным выпадку можна дапусціць, што крэмень, як і высвідравіна, з’яўляецца часткай пахаванага Інвентару.
    Праз 3 м на поўнач ад папярэдняга аб’екта знаходзілася пахаванне № 3 (паўночнае). Яно размяшчалася ў прастакутнай яме даўжыней 4,0 м, шырынёй 1,9—2,0 м, глыбінёй у крэйдзе 0,4 м і арыентаванай, як і яма № 2. Запаўненне захавалася амаль поўнасцю, знішчана толькі верхняя частка, якая, верагодна, не мела знаходак, некалькі пашкоджаны і нанбольш выступаючыя чарапы жывёлін (мал. 53, 54).
    У яме знойдзены, згодна вызначэнню В. В. Шчагловай , поуныя шкілеты дзевяці быкоў, дзвюх дробных рагатых жывёлін (авечкі, казы), косткі свінні і каня, тут жа былі чатыры пасудзіны, два касцяныя наканечнікі, кавалак бурштыну, некалькі расшчэпленых крэменяў і дробныя кавалачкі вохры. Запаўненне ямы, як і папярэдніх, складалася з крэндавага друзу з невялікай дамешкай пяску, але ва ўсходняй частцы над косткамі мелася буйная лінза папялістага пяску, у якім было шмат дробных ракавінак без слядоў апрацоўкі. Хутчэй за ўсё гэты пясок у магільнае запаўненне ўсыпаны наўмысна.