Старажытныя шахцёры на Росі
Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1996
У паўднёвай яме пахаваны не менш як два быкі, а таксама свіння. У рэшце магіл вызначальных костак жывёлін не знойдзена.
Быкі з Краснасельскага могільніка па памерах шкілетных костак не адрозніваліся ад быкоў са стаянак позняга неаліту — ранняй бронзы Крывіна і Асавец2 паўночнай Беларусі33, пахавальных помнікаў Пікуткава, Добрэ, Калонія Дэнбіцэ ў Польшчы 34.
Сярэдні рост па карку краснасельскай буйной рагатай жывёлы складае для быкоў 113,8 см, для кароў 111 см. Прыкладна такі ж рост і свойскага «тарфянікавага» быка Швейцарыі— 118 см, быкоў з пахаванняў культуры шарападобных амфар Польшчы 35.
W і s 1 a n s k і Т. Kultura amfor kulistych w Polsce polnocnozachodniej. S. 34.
27 W i s 1 a n s k i T. Kultura amfor kulistych w Polsce polnocnozachodniej. S. 207—212.
28 N o s e k S. Materialy do badah nad historic starozythq i wczesnosredniowieczna miedzyrzecza Wisly i Bugu. Tab. XY1: 3.
29 W i s 1 a n s k i T. Kultura amfor kulistych w Polsce polnocnozachodniej. S. 28.
30 Там жа (мал. 19: 5; 68: 9).
31 Там жа. С. 24, 25.
32ІЦеглова В. В., Чернявскнй М. М. Фауна нз могнльннка культуры шаровндных амфор у пос. Красносельского Волковысского района. С. 627—629.
33Бнбнкова В. Н. Фауна нз энеолнтнческнх поселеннй северовосточной Белорусснн // Прнродная обстановка н фауна прошлого. Вып. 6. Кнев, 1972.
34 Swiezynski К. Szczgtki kostne z grobow zwierz^cych kultury amfor kulistych na Kujawach//W i s 1 a n s k i T. Kultura amfor kulistych w Polsce polnocnozachodniej.
35 Там жа.
80
Матэрыял з Краснасельскага могільніка сведчыць, што мясцовыя шарападобнікі былі знаёмыя з даволі развітой жывёлагадоўляй. У іх статках была буйная і дробная рагатая жывёла, свінні і коні. Мяркуючы па адносна невялікіх памерах, ступень асвойвання буйной рагатав жывёлы была ўжо значная.
На тэрыторыі Цэнтральнай Еўропы культура шарападобных амфар выдзелена ў канцы XIX ст., а назву сваю атрымала па характэрнаму посуду. Працай цэлага шэрагу даследчыкаў вызначаны яе межы, удакладнены тыповыя рысы, вылучаны варыянты, удакладняецца храналогія этапаў эвалюцыі 36. Так, зараз вядома, што насельніцтва культуры шарападобных амфар у час найбольшага росквіту займала вялізныя прасторы ад Эльбы на захадзе да Дняпра і Нёмана на ўсходзе, ад узбярэжжа Балтыйскага мора на поўначы і да Чэхіі і Усходняй Румыніі на поўдні. Пры гэтым у яе развіцці вылучаецца некалькі храналагічных этапаў або фаз, а ў старажытнасцях — тры культурныя групы — заходняя, сярэдняя (польская) і ўсходняя. Сфармаваўшыся яшчэ ў 4м тысячагоддзі да н. э. дзесьці на прыбалтыйскай нізіне між Віслай і Одэрам, культура шарападобных амфар, запаўняючы зону змешаных хвойнашыракалістых лясоў і пашыраючыся на захад і паўднёвы ўсход, праіснавала ўсё наступнае тысячагоддзе .
Найбольш тыповымі для культуры з’яўляюцца курганныя або плоскія могільнікі з сумеснымі або паасобнымі пахаваннямі людзей і свойскіх жывёл. Паселішчаў шарападобнікаў вядома мала, культурныя напластаванні на іх невыразныя, а знаходкі малалікія. Найбольш цікавы і прадстаўнічы матэрыял выяўлены на могільніках.
Носьбіты культуры шарападобных амфар былі, мяркуючы па будове чэрапа, яскрава выражанымі еўрапеоідамі. Аснову іх гаспадаркі складалі развітыя жывёлагадоўля і земляробства з высечкай і выпальваннем лесу.
Акрамя таго, яны валодалі майстэрствам з дапамоган глыбокіх шахтавых выпрацовак здабываць крэмень. Для шарападобнікаў характэрна складаная сістэма рэлігійных вераванняў, у тым ліку пахавальная магія.
Такім чынам, аналіз матэрыялаў з Краснасельскага могільніка паказвае яго несумненную прыналежнасць да помнікаў культуры шарападобных амфар, дакладней — да яе мазавецкападляшскай групы 38.
Помнікі культуры шарападобных амфар вядомы ў іншых мясцінах заходняй Беларусі.
У тым жа 1971 г. каля в. Малыя Едкавічы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці ў ходзе работ выяўлены рэшткі яшчэ аднаго могільніка шарападобнікаў. Супрацоўнікам Гродзенскага гісторыкаархеалагічнага музея ўдалося даследаваць край аднаго пахавання, сабраць у кар’еры некаторы пад’ёмны матэрыял 39.
Пахаванне заглыблялася аддзённай паверхні на 1 м і першапачаткова, мабыць, знаходзілася ў каменнай скрыні, асновай якой быў гарызантальны плоскі камень, бакавінамі — камяні, пастаўленыя вертыкальна. Ад нябожчыка захаваўся толькі чэрап, тут жа знойдзены сківіца дзіка ці
36 Wislanski Т. Kultura amfor kulistych w Polsce polnocnozachodniej; Nosek S. Materialy do badan nad historic starozytng i wczesnosredniowieczn^ mi^dzyrzecza Wisly i Bugu; K e m p i s t y E. Kultura amfor kulistych na Mazowszu i Podlasiu; Свешнвков 14. K. Культура шаровндных амфор.
37Свешнвков Н. К. Культура шаровндных амфор. С. 19.
“Wislanski Т. Kultura amfor kulistych w Polsce polnocnozachodniej. S. 88.
39Кавальская K. T, Чарняўскі M. M. Старажытнае пахаванне//ПГКБ. 1988. № 4.
6. Зак. 1125
81
свінні, касцяное долата, чатырохграннае шліфаванае крамянёвае долата і абломкі посуду — пераважна амфар, а таксама адна цэлая амфара.
Самае паўночнае на Беларусі месцазнаходжанне матэрыялаў культуры шарападобных амфар вядома каля в. Ліхачы Гродзенскага раёна непадалёку ад літоўскай мяжы. Адсюль у зборы Гродзенскага абласнога гісторыкаархеалагічнага музея трапілі фрагменты керамікі, арнаментаваныя вузкім лінейным штампам, а таксама частка амфары.
Да старажытнасцей культуры шарападобных амфар, напэўна, можна залічыць і знаходку трох сякер каля в. Падгорыны Баранавіцкага раёна. Яны зроблены з высакаякаснага светлашэрага крэменю, мелі чатырохкутнае папярочнае сячэнне і былі па ўсёй паверхні апрацаваны акуратнымі сколамі. 3 імі ж было і вузкае чатырохграннае долата з зашліфоўкай. Верагодна, шарападобнікам належала і сякера з паласатага «апатаўска^га» крэменю, знойдзеная каля в. Кубельшчына Бераставіцкага раёна . Магчыма, да гэтай жа культуры адносіцца і развал амфары з вушкамі і шнуравым арнаментам зпад в. Уладычыцы Камянецкага раёна 4 .
Паўночнаўсходнім помнікам культуры шараподобных амфар, аддаленым ад яе асноўнага арэала, з’яўляецца могільнік пад Смаленскам 42. У сувязі з гэтым, верагодна, зараз можна адносіць да старажытнасцей шарападобнікаў і пахаванне ў каменнай скрыні на Лагойшчыне 43.
Выразных паселішчаў носьбітаў культуры шарападобных амфар у Беларусі пакуль не знойдзена. Аднак на познанеалітычных стаянках узбярэжжа Росі, і ў прыватнасці ў наваколлі пас. Краснасельскі, у невялікай колькасці сустракаюцца абломкі слаба арнаментаванага посуду, які можна аднесці да старажытнасцей гэтай культуры.
На Гродзеншчыну, мяркуючы па наяўнасці шнуравых аздабленняў на кераміцы, групы носьбітаў культуры шарападобных амфар трапілі на закаце сваёй экспансіі — у другой палове 3га тысячагоддзя да н. э.
„ Культура шарападобных амфар на Беларусі не мае генетычных сувязей з мясцовым неалітам, прадстаўленым на Панямонні нёманскай культурай. Шарападобнікі прыйшлі на Панямонне з Цэнтральнай Еўропы, пасяляючыся адносна невялікімі групамі сярод абарыгенаў — пераважна паляўнічарыбалоўнага насельніцтва. Мабыць, находнікаў асабліва прыцягвалі багатыя крэйдавым крэменем мясцовасці, як наваколле сучаснага пас. Краснасельскі. Тут яны маглі, здаўна валодаючы навыкамі горназдабыўнай справы, пачаць распрацоўку крамянёвай сыравіны. Находнікі і абарыгены, маючы розны характар дамінуючых формаў гаспадарання, маглі суіснаваць мірна, узаемна ўплываючы. Носьбіты мясцовай неалітычнай культуры маглі запазычыць ад шарападобнікаў больш высокаразвітую жывёлагадоўлю, магчыма, і земляробства з шырокай расчысткай лясных масіваў, уменне здабываць у шахтах крэмень.
Адным з вынікаў даволі працяглага знаходжання шарападобнікаў на захадзе Беларусі і іх уплываў стала фармаванне пазнейшага, дабраборскага этапу нёманскай неалітычнай культуры.
40 I с а е н к а У. Ф., Чэшка В. У. Старажытныя прылады працы//ПГКБ 1975 № 1.
Кухаренко Ю. В. Первобытные памятннкн Полесья. М., 1962. С. 15; Поболь
42 Л. Д. Белорусскяе древностн в музеях Польшн. С. 8. (мал. 5: 1).
Ш м і д т Е. А. Могяльннк культурн кулястях амфор поблнзу Смоленьска у веохів’ях Дніпра // Археологія. 1992. № 2.
43 Жнвопнсная Россяя. СПб., 1882. Т. 3.
82
ПАХАВАННЕ ШАХЦЁРА
Летам 1962 г. у час распрацоўкі крэйды на лінзе 2 у крэмнездабыўнай шахце знойдзены касцяк чалавека з пахавальным інвентаром 44. Шахта была разбурана экскаватарам, таму размяшчэнне касцяка і рэчаў можна ўявіць толькі са слоў рабочых — сведкаў падзеі.
Касцяк знаходзіўся на дне шахты ў невялікім пашырэнні вертыкальнага калодзежа на глыбіні прыкладна 3—5 м (звесткі пра глыбіню прыблізныя). Ен ляжаў паўсагнуты на правым баку, арыентаваны галавой на поўдзень. Пазіцыі рук рабочыя не памятаюць. Разам з нябожчыкам ляжала касцяная іголка, каля ног з заходняга боку стаяў гаршчок.
Гаршчок ляпны, шэры, унізе крыху закураны, мае плоскае дно, плаўна выступаючае брушка і звужаную шыйку. Пад краем адагнутага венчыка пасудзіна апяразана арнаментам, які складаецца з трох радоў нахіленых кароткіх нарэзкаў — наразной ялінкі (мал. 56:1). Вышыня гаршка 11 см, дыяметр дна 6, таўшчыня сценкі на шыйцы 0,5 см, унізе сценкі крыху таўсцейшыя. Паверхні ўвогуле гладкія, толькі месцамі прыкметна лёгкая падштрыхтоўка загладжвання. У цесце невялікія дамешкі буйназярністага пяску. Іголка выраблена са сценкі трубчастай косткй Яе даўжыня 13,2 см, таўшчыня 0,8 см (мал. 52:2). Вушка знаходзілася ў востран колючай частцы. Такое размяшчэнне вушка сведчыць, што іголка магла прымяняцца для сшывання тоўстых скур.
Над касцяком знаходзілася запаўненне з крэйдавага дрўзу, звычайнае для шахтавых выпрацовак. У дадзеным выпадку мае месца наўмыснае пахаванне памерлага шахцёра, а не ахвяра няшчаснага выпадку. Шкілет знаходзіўся насупраць вусця шахты, дзе абвалу не магло быць. 3 нябожчыкам быў інвентар. У прыватнасці, гаршчок, тыповы для пахаванняў. „ .
Блізкія аналогіі пасудзіны, знойдзенай у пахаванні, маюцца ў іірыоалтыцы: Рутэніекі ў Латвіі45, на Куршскай касе 46 і ў Эстоніі47. Аднак маюцца і некаторыя адрозненні гэтага гаршка ад прыбалтыйскіх. Ен больш прафіляваны і мае арнамент пад самым брыжом. Лічыцца, што такі посуд у Прыбалтыцы з’явіўся на мяжы 3—2га тысячагоддзяў да н. э. і належаў культуры шнуравой керамікі. Пахаванне ж з Краснасельскага хутчэй за ўсё адносіцца да жуцаўскай культуры шнуравой керамікі.