• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытныя шахцёры на Росі  Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Старажытныя шахцёры на Росі

    Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1996
    107.05 МБ
    ў вастрыяхпласцінах зыходныя бакавыя краі апрацаваны плоскай і краявой рэтушшу са спінкі. Праколкісвердлы выраблены на рабрыстан пласціне і адшчэпе, іх вастрыі апрацаваны процілеглай рэтушшу (мал. 35:31,32). „ ,
    Мікрапласцінкі сустрэты дзвюх разнавіднасцен: з прытупленым оакавым краем і папярочным канцом і толькі з прытупленым бакавым краем (мал. 35: 12,13). „
    Трапецыі разнастайныя па сыравіне і спосабах апрацоўкі. Есць сіметрычныя трапецыі, на сячэннях пласцін, сіметрычныя з рэтушшу асновы і асіметрычныя з рэтушшу асновы (мал. 35:17—19, 23, 24).
    Пласціны з прытупленым краем прадстаўлены двума тыпамі: з двума прытупленымі бакавымі краямі і папярочным канцом і са скошаным крутой рэтушшу папярочным канцом (мал. 35: 25, 26).
    Скрэблы ў калекцыі маюць адно або два лёзы.
    Рубячыя прылады: сякера трапецападобная, падчэсаная сколамі з чатырох бакоў; падчатырохкутная з падчэсаным лязом; абломак абушка падтрыкутнай сякеры; утылізаваная з нуклеуса сякера, цеслападобная прылада і некалькі нарыхтовак авальнай, падтрыкутнай формы і з прамым лязом.
    Апрача таго, у калекцыі маюцца прылады, якія па тыпу рэтушы з большай доляй упэўненасці можна аднесці да бронзавага веку: пласціна трохгранная памерам 8,2X2,8 см, нерэгулярнай рэтушшу апрацаваны абодва краі. Такія пласціны называюць «нож з завастрэннем», «востраканечныя пласціны», «вастрыі».
    Чатыры скрабкі з рэтушшу, блізкай да струменьчатай, якая была нанесена на бакавыя краі адшчэпаўнарыхтовак, захоўваюць вялікія ўчасткі крэйдавай скарынкі (мал. 35:39). Два адшчэпы з участкамі аналагічнай рэтушы, адна пласцінка памерам 4,3X1% см чатырохгранная. Скрабковай рэтушшу (60°, вузкія высокія фасеткі) апрацавана левая палова верхняга канца пласціны з заходам на краі, па праваму краю з брушка дробнай рэтушшу вылучаны дзве выемкі. Такія вырабы называюць «скрабокскобля», «пласціна са скрабковай рэтушшу».
    Адна праколка на адшчэпе. Вастрыё выдзелена нерэгулярнай рэтушшу з двух бакоў — са спінкі і з брушка (мал. 35:32).
    Адзін буйны абломак шырокай пласціны 6X4 см з участкам скарынкі на якім нерэгулярнан плоскай рэтушшу апрацаваны левы край спінкі правы — з брушка.	’
    Шэсць адшчэпаў з рэтушаванымі выемкамі.
    Пяць адшчэпаў з участкамі дробнай рэтушы.
    тйіім.м,ЦЬ|ябуННЫХ а^шчэпаў з участкамі скарынкі і нерэгулярнай рэтушшу. адшчэпау і асколкаў з малымі ўчасткамі рэтушы.
    пеРшаснага расшчаплення прадстаўлена нуклеусамі
    H8721	“' J??!’ сколам' (’074), адшчэпамі (12 496), пласцінамі
    іртДак?аўУШ°РаМ' 3 ’ ЛусаЧкамі (7239)> адбойнікамі (6), усяго 22 429
    Сярэдняя даўжыня аднапляцовачных нуклеусаў 59 мм, шырыня 42 |аУш^ыня 29 MML індэкс падоўжанасці (адносіны даўжыні да шырыні) — 1,49, індэкс масіўнасці (адносіны шырыні да таўшчыні) — 1,53. У якасці сыравіны для аднапляцовачных нуклеусаў у палове выпадкаў выкарыстаны фрагменты канкрэцый, ў 1/3 выпадкаў — скол, а таксама кускі і адшчэпы. Палова ўдарных пляцовак гладкія, астатнія — двухгранныя, шматгранныя і зрэдку фасетаваныя, <карніз> (край ударнай пляцоукі) падпрацаваны толькі ў пяці экземпляраў. Вугал, з якога адбывалася сколванне, ад 75 да 90°, але часцей за ўсё 80—85°, шэсць аднапляцовачных нуклеусаў захавалі рабро ці яго частку, якое ’было падрыхтавана папярочным падчэсваннем для зняцця так званага zatgpca, у двух нуклеусаў маецца «кіль» — падчэсаны ніжні канец нуклеуса. 3 аднапляцовачных нуклеусаў сколвалі і адшчэпы, і змешаныя негатывы
    Двухпляцовачных нуклеусаў выяўлена менш (20,5%), іх сярэдняя даўжыня 68 мм, шырыня 38, таўшчыня 28 мм, індэкс падоўжанасці 1,97, масіўнасці — 1,38, г. зн. двухпляцовачныя нуклеусы больш стройныя чым аднапляцовачныя. У якасці сыравіны ў роўнай меры выкарыстаны’ фрагменты канкрэцый, кускі, сколы, адшчэпы. Ударныя пляцоўкі ў боль($2>5%) гладкія сколы, у астатніх нуклеусаў двух(16,6%), шматгранныя (12,5%) і фасетаваныя (18,6%). Арыентацыя пляцовак у 2/3 нуклеусаў скошаная, вугал сколвання вагаецца ад 50 да 100°, часцей 80—85° (75% нуклеусаў).
    Сярод сколаў з нуклеусаў шмат буйных сколаў, збітых з нуклеуса 1 захапіўшых яго ніжні канец («з захлістам»), два — ад двухпляцовачных нуклеусаў, астатнія — ад аднапляцовачных, 29 буйных і дробных сколаў нясуць на сабе амаль што ўсю паверхню сколвання. У калекцыі налічваецца 24 сколы ажыўлення пляцовак, два сколы, знятыя паралельнымі ўдарамі, сем вузкіх папярочных сколаў (зняцце папярочнае) — усяго 44 папярочныя сколы (21%).
    Падоўжных сколаў значна больш — 122 экземпляры (58,6%), з іх 48 сколаў, на якіх захавалася падоўжнае падчэсанае з аднаго боку рабро, шэсць сколаў, знятых паралельна, наступным ударам у падоўжным напрамку, 28 падоўжных сколаў з негатывамі і 20 абломкаў падоужных сколаў. Акрамя таго, знойдзены восем буйных вуглавых падоўжных сколаў з нуклеусаў і 12 вуглавых масіўных сколаў.
    Самы масіўны матэрыял — адшчэпы (з ударнымі бугаркамі) — лічвае 2096 экземпляраў (41,35%). Пласцін у 10 разоў менш —4,12%. Усяго 79 цэлых пласцін. Яны адколатыя з дапамогай пасрэдніка, г. зн маюць кропкавую пятку ці блізкую да яе і фасетаваны праксімальны канец, дзевяць з іх маюць адносна правільныя прызматычныя абрысы, 29 пласцін валодаюць больш масіўнай пяткай, у васьмі экземпляраў фа’ сетаваны канец, абрысы няправільныя; 31 фрагмент прадстаўляюць ме
    на
    58
    дыяльныя часткі пласцін, 10 мікрапласцінак і іх фрагменты. У 1989 г. пры раскопках і камеральнай апрацоўцы працягнуты рэмантажныя работы. Асаблівая ўвага надавалася скапленням. Здолелі падабраць адзін да другога 10 пар адшчэпаў, прычым адна пара ўяўляе сабой буйныя падоўжныя сколы з нуклеусаў, адзін — zat^piec, шэсць масіўных адшчэпаў з жаўтаватай крэйдавай скарынкай падклеены адзін да другога (мал. 36. 6). Складзена цэлая канкрэцыя з 16 фрагментаў. 3 канкрэцыі знята «шапка». з аднаго боку падпрацаваны «карніз» і знята некалькі адшчэпаў (адзін падклеены з участкам скарынкі). Акрамя таго, падклеены адзін да другога 12 фрагментаў крамянёвых вырабаў, але расколатых наўмысна. Папершае, неабходна адзначыць, што два фрагменты, падабраныя адзін да другога, знойдзены на розных квадратах, у розных скапленнях с84,
    з23 і с84, з29.
    Падругое, большая частка складанак выяўлена ў скапленні на квадратах с82—85, з33,35 (мал. 36:4,6; 39:3). Менавіта ў гэтым скапленні канцэнтраваліся нуклеусы. Акрамя таго, у 1990 г. на раскопе ў квадратах С78—79, з29 на глыбіні 0,25 м ад дзённай паверхні (пры выбарцы трэцяга пласта) выяўлена скапленне крэменяў. У скапленні выяўлены нуклеусы: 17 аднапляцовачных, 11 двухпляцовачных, пяць абломкау
    нуклеусаў.
    Акрамя таго, у скапленні знойдзены сколы першасныя (5; 1,7%), сколы афармлення пляцоўкі тыпу «таблетка» са скарынкай (4; 1,3%), сколы выдалення жаўлачнай скарынкі (15; 5,1%), сколы афармлення плоскасці сколвання (13; 4,4%), сколы выдалення рэбраў (20; 6,8%), сколы вуглаватыя (пры пераафармленні) (4; 1,4%), сколы падпраўкі пляцоукі папярочныя (7; 2,4%), сколынарыхтоўкі — адшчэпы (27; 9,2%), абломкі адшчэпаў (13; 4,4%), пласціны (10; 3,4%), абломкі (21,6 8%), дробныя адшчэпы (29; 9,9%), лусачкі (25; 8,5%), кавалкі (11; 3,7%), разцовыя сколы (6 1 7%), сколы падоўжныя, так званыя zatypce (4; 1,4%), сколы падоўжныя, так званыя dwupiyntniki (2; 0,7%), адшчэпы рэтушаваныя (6; 2,0%).
    Усяго ў скапленні знаходзілася 297 адзінак.
    Паколькі скапленне знаходзілася in situ, удаліся невялікія рэмантажныя работы. У скапленні падабраны нуклеусы з адшчэпам (мал. 36:4), два паслядоўна сколатыя падоўжныя сколы з папярочнай падчэскан, двойчы па парах па два адшчэпы, тры адшчэпы разам з участкамі скарынкі (адзін з іх — скол выдалення рабра).
    Гаспадарчыя ямы і агнішчы. У працэсе раскопак зафіксавана 13 плямаў агнішчаў, а таксама два скапленні абпаленых камянёў (мал. 32).
    Агнішча на квадраце с80, з29 зафіксавана ў выглядзе авала памерам 0,6X0,6 м, запаўненне — цёмнашэры пясок з вугалькамі, глыбіня ямкі 0,36 м.
    Па цэнтру квадрата с79, з29 выяўлена авальная пляма памерам 0 3X0,4 м, глыбіня вогнішчавай ямкі 0,39 м.
    На квадраце с78, з35 выяўлены дзве плямы агнішчаў памерамі 0,6X0,5 м і 0,4X0,48 м глыбінёй адпаведна 0,26 і 0,31 м, запаўненне —
    цёмнашэры пясок з вугалькамі.
    Невялікае агнішча з вуглямі і абпаленымі крэменямі ўскрыта ў квадраце с77, зЗб. Памеры агнішча 0,38X0,4 м, у глыбіню каля 0,3 м.
    Шмат вугалькоў і некалькі крэменяў знойдзены ў агнішчы, якое размяшчалася на квадраце с77, зЗЗ, глыбіня я,го 0,41 м, памеры моцна выцягнутага авала 1,2X0,7 м.
    На стыку квадратаў с77, 78, з23, 24 расчышчана акруглае ў плане агнішча дыяметрам 0,6 м і глыбінёй 0,3 м.
    59
    На квадраце c76, зЗЗ выяўлена ямка, відавочна, ад слупа, дыяметрам 0,4 м, глыбінёй 0,59 м, запаўненне — цёмнашэры пясок, вуголле, адшчэп.
    Неглыбокая ямка засталася ад расчысткі вогнішчавай плямы на квадраце с75, з34, глыбіня 0,24 м, памеры 0,8X0,46 м.
    У квадраце с75, з32 зафіксавана цёмная пляма падчатырохкутных абрысаў памерамі 0,84—0,64 м, глыбіня расчышчанай ямкі 0,12 м.
    На стыку квадратаў с75—76, з28—29 ускрыта ямка памерам 0,42X0,52 м, глыбінёй 0,24 м, запаўненне — цёмнашэры пясок, дробнае вуголле. Вакол шмат керамічнай масы — кавалкі глінянай абмазкі.
    На стыку квадратаў с73—74, зЗІ—32 выяўлена агнішча з добра захаванымі вуголлямі, крэменямі, кавалкамі глінянай абмазкі, запаўненне цёмнашэрага і чырванаватага колераў, сярод крэменяў — тры адшчэпы, чатыры асколкі і лусачка.
    У квадратах с73—74, з34 выяўлена невялікая авальная пляма з вугалямі памерам 0,3X0,5 м, у запаўненні якой быў цёмнашэры пясок, два крэмені, вуголле, глыбіня ямы агнішча 0,17 м.
    На квадратах с72—73, зЗЗ выяўлены перакоп памерам IX 1.35 м.
    Пляма ад агнішча з вугалькамі, кавалкамі глінянай абмазкі зафіксавана ў квадраце с73, з27. Памеры вогнішчавай ямкі 0,8X0,6 м, найбольшая глыбіня 0,92 м.
    Нарэшце, у запаўненні агнішча дыяметрам 0,6 м, глыбінёй 0,3 м на квадраце с74, з38 знойдзены чатыры фрагменты керамікі з расчосамі, чатыры адшчэпы, восем асколкаў, вуглі.
    Скапленне абпаленых (12) камянёў памерам да 0,1 м выяўлена на квадраце с77, зЗО—31.
    Другое кампактнае скапленне камянёў меншых памераў залягала на глыбіні 0,03—0,07 м у квадраце с76, зЗО.
    3 гаспадарчабытавых збудаванняў у раскопках зафіксавана скапленне абпаленых камянёў на квадратах с86—87, с26—27, пад імі расчышчана яма дыяметрам 0,6—0,8 м, глыбінёй 0,25 м, запаўненне — шэры пясок з вугалькамі.