Старажытныя шахцёры на Росі
Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1996
63
аформлены з дапамогай папярочнага разцовага скола (4). Праколкі (2) з кароткімі джальцамі, якія ледзь вылучаюцца дробнай стромкай рэтушшу, выраблены на адшчэпах. Невыразнай серыяй прадстаўлены вырабы з усечанымі рэтушшу канцамі (3) на сколах афармлення нуклеуса.
Бліжэйшыя аналогіі помніку КС6 знаходзяцца ў інвентары арэнсбургскіх стаянак Вільнюс і Глінас6 у басейне Нёмана 2, КраснаселлеЕ ў правабярэжжы Прыпяці3, але наканечнікі арэнсбургскага тыпу вядомы са стаянак Верхняга Падняпроўя (Бароўка, Каромка, Грэнск, Хвойна і інш.), якія далучаюцца да грэнскай культуры (12—8 тыс. гадоў таму назад), насельніцтва якой пранікла на поўнач Беларусі з поўдня, па Дняпры і яго прытоках 4.
Краснасельскі7. На працягу трох палявых сезонаў 1986—1988 гг. праведзены раскопкі на адным з помнікаў, звязаных з краснасельскім крэменем,— Краснасельскі7 (КС7). Выяўлены КС7 падчас разведак 1986 г. В. Я Кудрашовым.
Помнік размешчаны на астанцы другой надпаплаўной тэрасы правага берага р. Рось на ўсход ад чыгуначнага палатна паміж в. Мачуліна і Краснасельскім заводам кармавой вапны (паміж паселішчамі КС5 і КС6). Адлегласць ад чыгуначнага слупка з надпісам 9—10 да нулявога рэпера 75 і 150 м на поўнач да семафора каля кіламетровага слупа № 886. Памеры астанца 220ХЮ5 м, вышыня заходняга крутога схілу 2,6 м, паўднёвы і паўночны схілы пакатыя, усходні схіл непрыкметна пераходзіць у разаранае поле. На поўдзень ад астанца невялікі лясок, на поўнач — участак старажытнага забалочанага поплава, на паўночны ўсход — невялікі мыс (мал. 40).
3 мэтай знаёмства з планіграфіяй і стратыграфіяй помніка да разбіўкі раскопу закладзены шурфы, якія потым увайшлі ў сетку раскопу. Шурф № 1 разбіты на месцы, дзе знойдзены крамянёвыя прылады. Яго памеры 1X4 м, арыентацыя поўнач—поўдзень. Стратыграфія шурфа наступная: глеба дзярновападзолістая, ніжні кантакт невыразны, магутнасцю 0,18— 0,24 м, пясок палевы з лінзамі артзандаў дробназярністы магутнасцю 0,46—0,5 м, супесь з галькай і ўключэннямі буйназярністага пяску магутнасцю 0,21 м; пясок буйназярністы руславай фацыі з галькай магутнасцю 0,02—0,03 м. Агульная глыбіня шурфа .1,48 м. Каб вызначыць памеры паселішча, разбілі яшчэ тры шурфы: на паўночны ўсход, на поўдзень і на паўднёвы ўсход ад шурфа № 1.
Паўднёваўсходні шурф памерамі 2XL глыбінёй 1,0 м з арыентацыяй захад—усход знаходак не даў. У паўднёвым шурфе такіх памераў з арыентацыяй поўнач—усход знойдзены тры адшчэпы, а ў паўночнаўсходнім — сколы ажыўлення, пласціна, лусачкі, адшчэпы, фрагменты грубай таўстасценнай керамікі, венца і дробныя фрагменты танкасценнай керамікі, невялікая пласціна са скошаным краем, апрацаваным дробнай рэтушшу, і невялічкай выемкай.
Яшчэ адзін шурф закладзены на мысе, які прымыкае з паўночнага, ўсходу да астанца. Знаходак, апрацаваных чалавекам, не было, алё знойдзена шмат крамянёвых абломкаў, крамянёвая галька. Такім ^інам, шурфаванне паказала, што ў старажытнасці была заселена йаўночная частка астанца. Менавіта тут і праводзіліся раскопкі помніка.
2 РнмантенеР. К Палеолнт н мезолнт Лнтвы. Внльнюс, 1971. С. 21. 27 /
3 Залязняк Л. П. Охотннкн на северного оленя Украннского Полесья эпсхн фннального палеолнта. Кнев, 1989. С. 16—17. /
4 К о п ы т н н В. Ф. Каменный век на террнторнн Белорусснн. Мн., 1990. /
64
У цэлым на помніку ўскрыта плошча 544 м2. Раскопы разбіваліся шчыльна адзін да другога (мал. 40, 41). Першы закладзены з уключэннем у сваю сетку шурфа № 1 як найбольш багатага знаходкамі. Наступныя раскопы прывязваліся да ўсходняй і заходняй сценак папярэдняга. Складаная канфігурацыя раскопаў абумоўлена наяўнасцю калючых кустоў, соснаў і рэзкім памяншэннем колькасці знаходак у паўднёвых квадратах.
Сыравінай для вырабу прыладаў на стаянцы служыў мясцовы крэмень ад светла да цёмнашэрага колеру з уключэннямі светлага колеру разнастайнай формы і памераў. Крамянёвыя артэфакты не акатаныя, іх апрацаваныя паверхні, як правіла, не пацінаваныя, рэжучыя краі вострыя.
Крамянёвая калекцыя КС7 налічвае звыш 4200 адзінак, у тым ліку 152 вырабы з другаснай апрацоўкай (3,6%). Сярод прыладаў прысутнічаюць: наканечнік чаранковы сіметрычны памерамі 3,8X15X0,4 см, чаранок вылучаны з двух краёў, на спінцы пласціны буйной рэтушшу (мал. 42:1); наканечнік лістападобны (2,3X1,5X0,2 см) з апрацаванымі дробнай рэтушшу са спінкі лязом і асновай; наканечнік стралы на рабрыстай пласціне з падчэскай на брушку правага краю; мікрапласцінка з прытупленым рэтушшу краем (2,4X0,5X0,15 см), рэтуш дробная, паўстромкая, заходзіць на ніжні канец, вяршынька якога зламаная (мал. 42:2); тры сячэнні ад пласцін з тонкай рэтушшу на краях укладышы (мал. 42:3,4); скрабкі (15), у якасці нарыхтовак выкарыстаны адшчэпы і пласцінчатыя адшчэпы, рабочыя краі пукатыя і прамыя, ёсць акруглыя, у тым ліку на першасным адшчэпе (мал. 42:9—13). Таўшчыня скрабкоў ад 0,2 да 1 см, даўжыня 2—4,7, шырыня 2,1—3,3 см. Адзін скрабокрэзчык выкананы на вузкай першаснай пласціне, рабочы край апрацаваны дробнай паўкрутой рэтушшу, якая заходзіць на бакавыя краі. Разцы (11) падзяляюцца на бакавыя, вуглавыя, нуклепадобныя і сярэдзінныя (мал. 42:14—19, 21). Бакавыя разцы выраблены на пласцінах, сярэдзінны — на першасным адшчэпе. Памеры ад 1,1Х1,5да 4X4,5 см. Разцовых сколаў знойдзена 4. Скобелі (23) з адной (мал. 42:6), дзвюма і болей выемкамі на кавалках, масіўных сколах і на адшчэпах. Выемкі аформлены як стромкай дробнай рэтушшу, так і грубай. Скрэблы (7). адно — на вялікім першасным адшчэпе з рэтушшу па ўсяму перыметру, другое — на пласціне з паўстромкай рэтушшу на верхнім канцы, чатыры вастрыіпраколкі на пласцінах (1,6X0,6 м) і на адшчэпах (2,2X2,6 см) з дробнай рэтушшу (мал. 42:5, 7, 8). Пракрутка выраблена на пласцінчатым адшчэпе, джальца аформлена стромкай рэтушшу са спінкі і дробнай прывастраючай — на супрацьлеглым краі з брушка. Нажы (3) на першасных адшчэпах, адзін апрацаваны пукатай рэтушшу буйнымі фасеткамі, другі — «валынскага тыпу» — струменьчатай рэтушшу па абодвух краях, у трэцяга — дробная прывастраючая рэтуш, якая заходзіць на пукаты ніжні канец; рубячыя прылады (3); адна цэлая нарыхтоўка рубячай прылады, абломак крамянёвай і шліфаванай сякер эпохі бронзы.
Акрамя таго, знойдзены 65 адшчэпаў, сем сколаў і 11 пласцін з участкамі рэтушы і рэтушаванымі выемкамі (прычым па дзве пары адшчэпаў, якія прыкладваюцца адзін да другога, рэтуш'нанесена на ніжнія адшчэпы). У калекцыі сустракаюцца нявызначаныя абломкі рэтушаваных вырабаў.
Тэхналогія першаснага расшчаплення адлюстравана ў нуклеусах. За тры палявыя сезоны знойдзена больш за 30 цэлых нуклеусаў, пяць рэутылізаваных, восем абломкаў і дзевяць сколаў ажыўлення нуклеусаў.
65
5. Зак. 1125
Нуклеусы прадстаўлены ў наступных тыпах: аднапляцовачныя ядрышчы ад адшчэпаў з пукатай аднафрантальнай паверхняю сколвання; аднапляцовачныя ад адшчэпаў і пласцінчатых адшчэпаў, частка з іх выканана на фрагментах канкрэцый, мае ўчасткі скарынкі; на адных сколванне рабілася па пукатай франтальнай паверхні, на іншых — па прамой, прычым з апошніх тры тарцовыя, да трох аднапляцовачных нуклеусаў падабраны па трычатыры адшчэпы (мал. 43: 1,4); нуклеусы двухпляцовачныя маюць па дзве супрацьлеглыя касыя пляцоўкі, сколванне аднаі двухфрантальнае, негатывы — пласцінчатыя адшчэпы, адзінкавыя нуклеусы з перпендыкулярнымі, але зменнымі пляцоўкамі, негатывы — пласцінчатыя адшчэпы, тры з іх падклеены.
Каб мець магчымасць параўноўваць паміж сабой розныя помнікі, уключаючы і такі элемент, як параметры нуклеусаў, апошнія з КС7 былі вымераны, падлічаны іх каэфіцыенты масіўнасці, падоўжанасці, сярэдні памер рабочага вугла.
Параметры нуклеусаў КС7
Даўжыня сярэдняя, мм Шырыня сярэдняя, мм Таўшчыня сярэдняя, мм Даўжыня/шырыня Шырыня/таўшчыня Вугал (град.)
каэфіцыент падоўжанасці каэфіцыент масіўнасці
Аднапляцовачныя 58.0 41.9 29.0 1.56 1.54 76
Двухпляцовачныя 57.1 58.3 36.6 1.02 1.81 71/81
Акрамя таго, знойдзены адзін аморфны нуклеус. Першапачаткова з канкрэцыі сколата вяршыня, сколванне вялося на пукатай франтальнай паверхні. Потым пляцоўка падпраўлена і знята яшчэ некалькі адшчэпаў. Пачарговае рознанакіраванае сколванне вялося з ніжняга канца, звілістыя рабочыя краі моцна збітыя, відавочна, ядрышча выкарыстоўвалі ў якасці рэтушораадбойніка. Моцная забітасць маецца і на левым бакавым рабры нуклеуса. Яго памеры 8X7X5 см.
Чатыры нуклеусы утылізаваныя. Адзін выраблены на невялічкай палачкападобнай канкрэцыі, яго рабочы край утвораны сколатымі плоскасцямі пад вострым вуглом, часткова апрацаваны скрабковай рэтушшу і выламаны — магчыма выкарыстанне вырабу ў якасці рэтушора.
Другі — на такой жа канкрэцыі, але крыху большых памераў (8,5Х Х5Х2 см), яго франтальная плоскасць амаль што поўнасцю знята грубым папярочным сколваннем. На контрфронце ніжні канец завостраны зняццем падоўжаных пласцінчатых адшчэпаў, астатняя частка ўяўляла сабой скарынку. Лязо, якое ўтваралася, угнутае, відаць, ядрышча выкарыстоўвалася ў якасці цяслы.
Трэці нуклеус прызматычны аднапляцовачны, франтальная паверхня яго пукатая ад пласцінчатых адшчэпаў, ударная пляцоўка падпраўлена, на контрфронце — скарынка. Верхні канец моцна падчэсаны і пераўтвораны ў скрабок з «шыпам», памеры вырабу 7,1Х5ХЗ,6см.
Каб паўней аднавіць тэхналагічны працэс першаснага расшчаплення, на помніку ўжыты метады рэмантажу і тыпалагічны. Гэтаму спрыяла выяўленне на квадратах в72, ю16 вялікага скаплення крэменяў. Крэмені залягалі на глыбіні 30—70 см ад дзённай паверхні. Заўважана, што пры выманні большасць крэменяў святлела і пакрывалася блакітнабелай або светлашэрай пацінай. На адным квадраце ў скапленні выяўлена
66
573 адзінкі крэменю, у тым ліку 13 нуклеусаў, дзевяць сколаў ажыўлення, 60 пласцін, 352 адшчэпы, 93 кавалкі і асколкі і 42 лусачкі.
Хаця запаўненне ў скапленні звонку не адрозніваецца ад суседніх квадратаў, але відавочна, што размяшчаўся крэмень кампактна ў ямцы дыяметрам 0,7 м, глыбінёй 0,49 м.
Пры рэмантажы скаплення 144 крэмені падабраны адзін да другога і падклеены. Два нуклеусы і 32 адшчэпы сабраны ў адзіную ізаморфную канкрэцыю памерам 13X7X6 см (мал. 43:2), якая мела тры выступы. Пад тонкай жаўлачнай скарынкай крэмень меў цёмнашэры колер, бліжэй да цэнтра станавіўся святлейшым, але з цёмнымі характэрнымі кропкавымі і рознай формы дробнымі ўкрапленнямі плямачак. Пасля зняцця першага выступу зняты сколы падрыхтоўкі і вялося паралельнае сколванне масіўных пласцінчатых адшчэпаў. Потым, відавочна, адбыўся раскол канкрэцый, на ядрышчы маюцца негатывы. Грубае расшчапленне праводзілася і пасля зняцця другога выступу. 3 утворанай пляцоўкі другога ядрышча здымаліся па паўперыметру пласцінчатыя адшчэпы.