• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытныя шахцёры на Росі  Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Старажытныя шахцёры на Росі

    Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1996
    107.05 МБ
    Вывучэнне касцяка з шахтавага пахавання паказала 48, што нябожчык памёр ва ўзросце 35—40 гадоў і меў даволі аскетычнае аблічча (мал. 56:3). Памеры чэрапа сведчаць, што па антрапалагічных даных краснасельскі шахцёр займаў прамежкавае становішча паміж тыпам прыбалтыйскага рэгіёна з буйнымі памерамі чэрапа (мясцовая культура шнуравой керамікі) і больш дробнагаловым тыпам паўночнаўсходняй Украіны, які характэрны для носьбітаў мясцовай культуры шарападобных амфар
    44 Ч а р н я ў с к і М. М. Старажытныя шахты па здабычы крэменю//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1963. № 3.
    45 Моора X. А. Памятннкн позднего неолнта н ранней эпохн металла в Прнбалтнке// КСННМК. 1952. XLVIII. С. 7.
    46 Там жа.	.
    47 Я Н н т с Л. Ю. Поздненеолнтнческне могнльнякн в Эстонскон CLP//К.СВЙМК.
    1952. XL1I. С, 55.	, „
    48 Чаквін 1., Кушнір А„ Салівон I, Чарняускі М. Ранні бронзавы// ПГКБ. 1988. № 2. С. 20, 21.
    49 Кондукторова Т. С. Антропологнческнй тнп люден культур шнуровон керамнкн Укранны // Вопросы антропологня. 1978. Вып. 59. С. 18, 19.
    83
    Пры гэтым ён бліжэй да антрапалагічнага тыпу культуры шнуравой керамікі правабярэжжа Ўкраіны. Жыхар з берагоў Росі меў сярэднія падоўжны і высотны памеры чэрапа і малы папярочны памер. Твар быў сярэднешырокі і сярэдневысокі, злёгку сплошчаны ў верхняй частцы пры значным выступанні насавых костак. Пры гэтым нос быў сярэднешырокі, арбіты вачніц вузкія. Прыкметна, што сківіца крыху выступала з прыкусам. Гэта надавала мужчыне своеасаблівы выраз твару. Па памерах чэрапа нябожчык крыху адрозніваецца ад адпаведных сярэдніх даных сучаснага насельніцтва Гродзеншчыны, аднак на індывідуальным узроўні падобных асоб можна сустрэць тут і сёння.
    Заключэнне
    Першапачатковае засяленне заходняй Беларусі ў самым канцы ледавіковай эпохі адбывалася ўздоўж берагоў Нёмана і Прыпяці і іх буйнейшых прытокаў — Шчары і Ясельды. Аднак, рухаючыся за міграцыямі паўночных аленяў, тагачасныя людзі лёгка маглі пераадольваць яшчэ слаба залесеныя водападзелы і трапляць на меншыя рэкі, такія, як Рось. Асваенне гэтых вадаёмаў адбывалася таксама ад іх вусцяў у напрамку вярхоўяў. Мяркуючы па знойдзеных матэрыялах, яшчэ ў фінальнапалеалітычны час (12—10 тысячагоддзяў назад) Сярэдняе Пароссе было заселена носьбітамі лінгбійскай і арэнсбургскай культур, якія прывандравалі сюды, відаць, з Павіслення. У наваколлі пас. Краснасельскі маецца не менш трох помнікаў са знаходкамі гэтых культур. Важна адзначыць, што характэрныя для находнікаў лістападобныя чаранковыя наканечнікі суправаджаюцца вялікай колькасцю нуклеусаў і расшчэпленых крэменяў — адходаў крэмнеапрацоўкі. Гэта сведчыць, што першыя насельнікі тутэйшых мясцін не маглі не звярнуць увагі на велізарныя мясцовыя запасы крамянёвай сыравіны. Несумненна, што крэмень збірауся на дзённай паверхні, аднак не выключана выкарыстанне, нейкіх неглыбокіх ямападобных або траншэйных распрацовак. Вышэй адзначалася, што верхнія ўчасткі крэйдавых адорвеняў каля Краснасельскага і Карпаўцаў месцамі маюць сляды перакопу.
    Услед за першапраходцаміарэнсбургцамі ў Панямонне трапляюць плямёны свідэрскай культуры. Яны з’яўляюцца тут дамінуючым элементам праз увесь фінальны палеаліт, а іх нашчадкі займалі гэтую тэрыторыю ў ранні перыяд наступнай мезалітычнай эпохі. Непасрэдна ў Сярэднім Пароссі свідэрцы прадстаўлены невыразна, аднак іх паселішчы са шматлікім крамянёвым інвентаром вядомыя на недалёкім Немане, Шчары і Ясельдзе. У познім мезаліце бассейн Росі займала насельніцтва яніславіцкай культуры з характэрным мікралітычным інвентаром. Стаянка гэтага часу выяўлена каля в. Лічыцы.
    Неаліт Росі прадстаўлены помнікамі нёманскай культуры. Аднак, як і ў папярэдні час, насельніцтва тут было нешматлікім. Прынамсі, пакуль што не знойдзена стаянак з выразнымі культурнымі напластаваннямі і прадстаўнічымі калекцыямі крамянёвых вырабаў і керамікі. У познім неаліце на Сярэдняе Пароссе пранікаюць носьбіты культуры шарападобных амфар, якія з’яўляліся мігрантамі з польскага Падляшша. Знаходжанне шарападобнікаў тут было доўгачасовым. Пра гэта сведчыць могільнік на лінзе 2 каля Краснасельскага. Фрагменты керамікі культуры сустракаюцца і на суседніх стаянках. Носьбіты мясцован. неманскам культуры, мабыць, вымушаны былі пацясніцца і ўступіць частку <<жыццёвай прасторы» мабільным цэнтральнаеўрапейскім находнікам. Характар узаемадзеяння аўтахтонаў і мігрантаў зза малалікасці матэрыялу не зусім зразумелы. Даныя ж з іншых раёнаў заходнян Беларусі сведчаць,
    85
    што шарападобнікі прыкметна прычыніліся да фармавання пазнейшага дабраборскага этапу нёманскай культуры.
    ірапіўшы на захад Беларусі, шарападобнікі прынеслі з сабой уменне здабываць крэмень шахтавым спосабам, што да гэтага было невядома старажытнаму неалітычнаму насельніцтву Беларусі. На прыналежнасць часткі краснасельскіх шахтаў і майстэрань да старажытнасцей культуры шарападобных амфар можа ўказваць наяўнасць могільніка гэтай культурьі далёка ад берага ракі (прыкладна да 3 км) на заходняй аканечнасці крэйдавай лінзы, побач с самімі крамянёвымі выпрацоўкамі. Характэрна, што ў іншых мясцінах Беларусі, куды не пранікалі шарападобнікі, не выяўлена горных выпрацовак. іакім чынам, менавіта са з’яўленнем на Росі носьбітаў культуры шарападобных амфар трэба звязваць пачатак распрацоўкі мясцовых крэмняносных радовішчаў шахтавым спосабам. Пры гэтым трэба ўлічваць, што нейкія прыёмы неглыбокай здабычы крэменю маглі існаваць і ў папярэдні час.
    На лінзе 2 на паўднёвы захад ад Краснасельскага найбольш інтэнсіўна крэмнездабыча разгарнулася ў бронзавым веку. Пра гэта сведчыць серыя дакладных дат вугалю, сабранага ў шахтах. Да раннебронзавага часу адносіцца пахаванне шахцёра ў выпрацоўцы на цэнтральным участку лінзы 2. Культуру шнуравой керамікі ў сярэдзіне 2га тысячагоддзя да н. э. змяніла тшцінецкая культура. Яе носьбіты, якія актыўна займаліся земляробствам, праніклі на Рось з поўдня, з басейна Прыпяці. Характэрныя фрагменты тшцінецкіх пасудзін з патоўшчаным і скошаным вонкі брыжом спарадычна сустракаюцца на шэрагу першабытных паселішчаў Паросся. Аднак вынікае, што тут працягвалі існаваць і нейкія групы аўтахтоннага насельніцтва. У канцы бронзавага веку ў басейне ракі жыхары пачынаюць карыстацца пласкадонным посудам з заштрыхаванымі паверхнямі. Характэрна, што менавіта ў сярэдне і познабронзавы час, мяркуючы па радыекарбонных датаваннях, найбольш распрацоўваўся крэмень на лінзе 2. Аднак трэба ўлічваць, што так датаваны шахты пера. важна з цэнтральнай часткі лінзы. На іншых участках, а таксама на адорвенях, якія знішчаны кар’ерам у даваенны час, маглі быць выпрацоўкі іншых храналагічных перыядаў — познанеалітычныя або раннебронзавыя, а таксама скапленні шахтаў канца бронзавага веку.
    Росквіт крэмнездабыўнай справы шахтавым способам у цэнтральнаеўрапейскіх краінах прыпадае на познанеалітычны час. Як вынікае, Краснасельскі рэгіён запазніўся ў сваім развіцці. Аднак гэта знаходзіць тлумачэнне. У Цэнтральнай Еўропе раней пачала развівацца вытворная гаспадарка, і асабліва земляробства. У бронзавым веку крэмнездабыча там пайшла на спад, бо каменныя вырабы былі ў асноўным выцеснены меднымі і бронзавымі. Беларусь жа была аддаленая ад старажытнейшых металургічных цэнтраў, медзь і бронза сюды паступалі ў нязначнай колькасці, таму і ў 2м тысячагоддзі да н. э. у мясцовай матэрыяльнай культуры амаль непадзельна панавау крэмень. Голькі з другой чвэрці 1га тысячагоддзя да н. э., г. зн. з пачатку жалезнага веку, крэмень на Беларусі быў выцеснены металам — жалезам. У гэты ж час спынілася горназдабыўная справа на Сярэднім Пароссі.
    Крэмнездабыўныя шахты былі зыходнай і асноўнай часткай Краснасельскага вытворчага комплексу. Другой часткай з’яўляліся размешчаныя на тэрыторыі выпрацовак і ў наваколлі майстэрні па перапрацоўцы здабытай сыравіны. Большасць майстэрань на шахтах спецыялізавалася ў серыннай вытворчасці нарыхтовак сякер рознай ступені завершанасці. На майстэрнях воддаль шахтаў, а таксама на стаянкахмайстэрнях акра
    86
    мя сякер вырабляліся зачаткавыя высакаякасныя нуклеусы, прыгодныя для атрьімання адшчэпных і пласцінчатых нарыхтовак. У месцах крэмнеапрацоўкі сустракаюцца ў невялікай колькасш і закончаныя вырабы — сякеры, скрабкі, некаторыя іншыя тыпы прыладаў, спрацаваныя нуклеусы. Гэта сведчыць, што частка матэрыялу выкарыстоўвалася для патрэ тутэйшага насельніцтва. Большасць жа вырабаў, асабліва нарыхтоукі сякер і нуклеусаў, прызначалася для абменнага распаўсюджвання на суседнія блізкія і далёкія тэрыторыі. Прадуманасць будовы шахтау, адпрацаванасць прыёмаў горнапраходкі і здабычы крамяневых канкрэцьій, дасканаласць формаў і тыпаў рагавога шахцёрскага інструментарыя, высокая стандартызацыя прыёмаў апрацоўкі крэменю сведчаць пра значную спецыялізацыю тутэйшых гарнякоў і крэмнеапрацоушчыкаў, іх прафесіянальнае майстэрства.
    Хутчэй за ўсё на Краснасельскім комплексе працавала пераважна мясцовае насельніцтва, якое пакаленнямі займалася звыклан для ся е справай, удасканальваючы ўмельства, перадаючы вытворчыя таямніцы нашчадкам. Пры гэтым не выключана з’яўленне тут і экспедыцын кремнездабытчыкаў з суседніх рэгіёнаў.
    Краснасельскі комплекс — унікальны помнік,
    сведчанне высокага
    ўзроўню культуры нашых продкаў, іх адпаведнай сацыяльнан і вытворчан арганізаванасці. Ужо ў тыя далёкія часы наш продак мог пранікаць не толькі ў таямніцы каменю, але і ў зямныя глыбіні.
    У 1964 г. урад Беларусі прыняў пастанову наступнага зместу: «Улічваючы вялікае навуковае значэнне старажытных крэмнездабыўных шахтаў, выяўленых на тэрыторыі кар’ера ў Красным Сяле Ваўкавьіскага раёна Гродзенскай вобласці, Савет Міністраў Беларускан НАСіАНАЎЛЯЕ' 1. Аб’явіць участак кар’ера— астанец, які знаходзіцца ў Красным Сяле Гродзенскай вобласці, дзяржаўным запаведнікам.
    2	. Уключыць дзяржаўны запаведнік у спісы помнікаў, што знаходзяцца
    пад ахован дзяржавы.
    3	Абавязаць выканкам Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатау працоўных правесці ўсе работы па захаванні дзяржаўнага запаведніка і устанавіць за ім назіранне».
    Краснасельскія шахты, якія знаходзяцца на ўсходняв аканечнасці лінзы 2 і захаваліся ад знішчэння кар’ерам, заслугоўваюць не толькі аховы, але і музеефікацыі. Узвёўшы лёгкі будынак над участкам з нанбольш выразнымі шахтамі, можна расчысціць некаторыя для іх экспанавання, змясціць для агляду шматлікія матэрыялы, здабытыя археолагамі на Росі.