• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытныя шахцёры на Росі  Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Старажытныя шахцёры на Росі

    Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1996
    107.05 МБ
    25
    Другое расчляненне рога рабілася пад чацвёртым адросткам, калі рог паходзіў ад старой асобіны, або непасрэдна пад кронай ’рагоў маладзеншых асобін. Такім чынам, з кожнага аленевага рога атрымліваліся дзве або тры кіркі.
    Рукаяткі такіх кірак на канцах былі некалькі прыкруглены яшчэ першапачатковым надсяканнем па перыметру. Часам канцы каб не траумаваць або нават не параніць руку, дадаткова загладжваліся нажом або разцом. Афармленню верхняга канца стрыжня прылады што звычанна нязначна выступаў над адросткам, асаблівай увагі не ўдзялялася. Іут заставалася непадпраўленым месца расчлянення рога або проста злом.
    На рабочым вастрыі кірак звычайна зразалася бугрыстая паверхня рога, каб на яе не наліпала крэйда. Часта яно загладжвалася да паловы даужыні адростка. Вастрыі ад ужывання запаліроўваліся, а пры кантакце з цвёрдымі часткамі пароды ўзнікалі драпіны, часам яны крышыліся ад удару аб крэмень.
    Спачатку, відаць, кірку выкарыстоўвалі, ужываючы натуральную вастрыніо рагавога адростка. Калі ж яна затуплялася, адростак падвострывауся косым зразаннем з боку ўнутранага выгіну. Атрымлівалася рабочае вастрые ў выглядзе вузкай кіркі, часам конусападобнай або сякерападобная формы. Амаль заўсёды рабочае лязо фармавалася асіметрычным, скошаным да краявой, найбольш моцнай часткі пога (мал. 14). н
    Самі рукаяткі кірак звычайна не загладжваліся, але ўчасткі за якія шахцеры трымалі прылады, з часам запаліроўваліся. I чым даўжэя ужывалі інструмент, тым запаліраванасць больш прыкметная. У некаторых выпадках такія ўчасткі насякаліся/ відавочна, для таго каб не слізгала рука.
    3 самой кроны рога атрымлівалі некалькі іншы тып кірак. У ёй адсякаліся ўсе адросткі, акрамя двух буйнейшых, якія завастраліся 1 папераменна маглі служыць рукаяткамі або рабочымі вастрыямі (мал. 14:2). г
    У некаторых выпадках у якасці асабліва масіўных кірак ужываліся цэлыя аленевыя рогі. к J
    Кіркаміцрацавалі з узмахам, таму іх ужывалі пры капанні шахтных калодзежауствалоў або ў большых падбоях. У вузкіх месцах прымянялі інструменты колючага тыпу — капачы. Імі ж, відаць, у асноўным 1 даставаліся крамянёвыя канкрэцыі.
    Капачы пераважна рабіліся з адсечаных рагавых адросткаў, абсечаныя і абламаныя пяткі якіх загладжваліся з дапамогай нажа або сякеры, каб не пашкодзіць руку капаючага (мал. 15:4,6). Знойдзены і адмысловыя прылады, пятку якіх утварае фрагмент рагавога ствала (мал. 15:13). Нярэдка капачамі былі адсечаныя кроны (мал. 14:5). Рабочан часткай іх мог б^іць на змену любы з	 
    і некаторыя менш тыповыя
    адросткаў. Вядомы кавалкаў аленевых
    формы капачоў з
    рагоў.
    Капачы каля падставы і на пятцы загладжаны і рукамі шахцёраў, рабочыя іх
    нават запаліраваны вастрыі апрацоўваліся і падпраўляліся
    гэтак жа, як і кірак.
    3 адшчэпленых ад рагоў пласцін атрымліваліся сякерападобныя вузкія вастрыі з моцна выступаючым закругленым лязом (мал. 16:46). Часам нарыхтоўкамі такіх прыладаў служылі расчлянёныя ўздоўж пазцом і расшчэпленыя па губчатай сарцавіне рагавыя адросткі. Гэтыя
    26
    вастрыі хутчэй за ўсё ўстаўляліся ў драўляныя рукаяткі. Н.М. Гурына лічыць, што імі маглі працаваць і проста трымаючы ў руцэ .
    Пэўную групу рагавых шахцёрскіх інструментаў складаюць юркі з прасвідраванымі для рукаятак адтулінамі (мал. 16). 1х выраб быу значна складанейшым, чым звыклых інструментаў з кавалкау рога, да таго ж яны былі не больш эфектыўнымі, акрамя таго, маглі ламацца па свідравіне. Таму такіх свідраваных кірак было мала. Пакуль што іх знойдзена толькі чатыры. Гэта былі вырабы з фрагментау аленевых рагоў з часткай ствала і адросткам. Адтуліна высвідроувалася у таусцейшай, ствольнай, частцы. Маецца адна свідраваная кірка з ласінага рога (мал. 16:1).
    Пры раскопках у шахтах знойдзена лапатка з косазрэзанай крамянёвым нажом рабочай часткай. Прылада была моцна запаліраваная і, відаць, служыла лапатай для выграбання крэйдавага друзу . Надобныя прылады з ласіных рагоў з апрацаванымі і спрацаванымі краямі сустракаюцца і на тарфянікавых стаянках паўночнай Беларусі.
    He зусім зразумелае прызначэнне даўбешкападобных вырабаў з масіўных кавалкаў рагавых ствалоў са слядамі работы нажо.м, разцом і сякерай па паверхні, а таксама з забітасцю на некаторых участках. Магчыма, некаторымі з такіх інструментаў заганяліся капачы ў крэйда
    вую пароду.
    Акрамя рагавых шахцёрскіх інструментаў вядомы розныя каменныя капальныя інструменты. Наўрад ці яны вырабляліся наўмысна. Хутчэн за ўсё выкарыстоўваліся адпаведныя абломкі і адшчэпы, а то і самі канкрэцыі Для выграбання з выпрацовак друзу ўжываліся вялікія рыдлёўкападобныя адшчэпы, на краях якіх захаваліся сляды спрацаванасці. Востраканечныя масіўныя абломкі ўжываліся як капачы. Кіркамі служылі плоскія, Гпадобныя адшчэпы і абломкі. Канкрэцыі адпаведнай выцягнутай формы маглі служыць даўбешкамі, якімі заганяліся ў пароду капачы. У некаторых шахтах выяўлены рэшткі дошчачакрыдлёвак.
    Сустракаюцца ў выпрацоўках, часам нават і ў запаўненні шахтаў закончаныя крамянёвыя абколатыя і падрэтушаваныя сякеры, сякеры крамянёвыя прышліфаваныя і зашліфаваныя па ўсен паверхні, а таксама некалькі каменных сякер з прасвідраванымі адтулінамі. Верагодна, што гэтыя рэчы таксама прымяняліся ў горназдабыўнан справе. Імі, напрыклад рассякаліся аленевыя рогі, калі майстравалі гарняцкія інструменты, або’апрацоўвалася дрэва, з якога рабілі розныя лесвіцы, мацавальныя ўпоры, драўляныя рыдлёўкі, павеці і жыллё для шахцераў.
    Трэба адзначыць, што большасць знойдзеных у выпрацоўках шахцёрскіх інструментаў пашкоджана або зламана. Наячасцен крышыліся або ламаліся адросткі — вастрыі. Такія псаваныя прылады былі непатрэбныя чалавеку і пакідаліся ў шахце або кідаліся у яе разам з друзам. Старажытным шахцёрам у іх нялегкан працы^ служылі касцяныя іголкі і праколкі. Іголка, знойдзеная Н. М. Гурынан у аднон з выпрацовак, масіўная і плаўна выгнутая, з добра завостраным канцом і прарэзанай адтулінай у вушку '8. Другая іголка (мал. 56:2) знондзена
    16	Г у р н н a Н. Н. Древнне кремнедобываюшне шахты на террнторнн СССР. С. 55.
    17	Там жа. С. 62.
    18	Там жа. С. 63.
    27
    ў пахаванні шахцёра 1'. Вялікія памеры гэтых знаходак, асабліва вушка ў вастрыі другога экземпляра, паказваюць, што яны выкарыстоўваліся для сшывання скур. У шахтах знойдзены і праколкі з грыфельных касцен лася што служылі для гэтых жа мэтаў. Знаходкі іголак і праколак для работы па скуры сведчаць, што хутчэй за ўсё крэйдавы друз і здабыты крэмень выцягваліся з шахтаў у скураных. мяшках. Для іх рамонту на месцы ў выпрацоўках і служылі іголкі і праколкі. Таксама маглі ужывацца і нейкія кашы з дубцоў або кары
    20 рРНЯЎс„і М М. Старажытныя шахты па здабычы крэменю. С. 69.
    1 У р н н a Н. Н. Древнне кремнедобываюшне шахты на террнторнн СССР. С. 63
    Anpauoyka крэменю_
    КРЭМНЕАПРАЦОЎЧЫЯ МАЙСТЭРНІ
    Публікацыі, у якіх упаміналіся майстэрні па апрацоўцы крэменю, з’явіліся яшчэ ў канцы XIX — пачатку XX ст. Аднак пытанні вызначэння і класіфікацыі крэмнеапрацоўчых майстэрань пачалі разглядаць пазней.
    У 1952 г. М. В. Ваяводскі ўвёў тэрмін «пронзводственный центр», маючы на ўвазе «непосредственное место однократной нлн во всяком случае недолговременной выделкн оруднй, плоідадь которого колеблется от частн квадратного метра до 1—2 м2» '. Пазней у працах украінскіх археолагаў былн вылучаны два паняцці: «точок» 2 і «пронзводственный центр» 3. «Точок» — гэта індывідуальнае працоўнае месца, у якім знаходзяць некалькі буйных камянёў, якія выконвалі ролю падставак і ўдарных нрыладаў, рэшткі паўапрацаваных вырабаў з крэменю, косці і інш. Па плошчы «точок» часта займае менш за 1 м2. Вытворчы цэнтр — месца апрацоўкі крэменю, косці і іншых матэрыялаў, даволі
    'Воеводскяй М. В. Палеолнтяческая стоянка Рабочнй Ров (Чулатово) // Ученые запяскя Московского уннверснтета М., 1952. Вып. 158. С. 107.
    2Пндоплячко Н. Г. Позднепалеолнтнческяе жнлнша нз костей мамонта на Украяне Кяев, 1969. С. 127—128.
    3 Шовкопляс Н. Г. Мезннская стоянка. Кяев, 1965. С. 35, 72, 117.
    29
    буйны аб’ект, плошча якога можа быць болей за 10 м2, а знаходак утрымлівае звыш 10 тыс. Аднак бываюць і невялікія вытворчыя цэнтры плошчаю 2—3 м , на якіх налічваецца толькі некалькі соцень рэчаў. Н. Б. Лявонава, параўноўваючы віды скапленняў, падзяліла іх на вытворчыя цэнтры і скапленні, звязаныя з вырабам і выкарыстаннем прыладаў. Для першых характэрны вялікі працэнт адходаў вытворчасці (90 і вышэй) 1 вельмі малы працэнт прыладаў (менш за І), для другіх, наадварот працэнтпрыладауадносна высокі (ад4да 15),а працэнт адходаў вытвор’ часці значна меншы4. j н
    Вытворчыя цэнтры Н. Лявонава падзяляе на тры тыпы: вытворчыя цэнтры па першаснаму расшчапленню, дзе звычайна вельмі шмат першасных адшчэпаў і сустракаюцца зачаткавыя нуклеусы; вытворчыя цэнтры якія звязаны з апрацоўкай нуклеусаў, маюць адносна высокі іх працэнт’ вытворчыя цэнтры без бачнай спецыялізацыі — склад матэрыялу на іх звычанна вельмі разнастайны. Скапленні, якія звязаны з вырабам і выкарыстаннем прыладаў працы, у сваю чаргу дзеляцца на дзве разнавіднасці: спецыялізаваныя, г. зн. тыя скапленні, дзе пераважае якінебудзь пэуны тып прыладаў; неспецыялізаваныя, г. зн. такія, у склад якіх уваходзяць розныя прылады, часта нуклеусы, пласціны і інш. Напэўна уся група вытворчых цэнтраў адлюстроўвае наяўнасць і аб’ём работ па апрацоуцы крэменю на стаянцы, а скапленні, якія звязаны з вырабам і выкарыстаннем прыладаў працы, характарызуюць розныя віды гаспадарчай дзейнасці на стаянцы і бытавыя пранэсы.
    , Значны Ўклад У вывучэнне майстэрань унеслі Н. М. Гурына 5 (1966 н97м ’гЛ' Я Крыжэўская 6 (1968) і М. Р. Касымаў7 (1969). У 1966 г’ Н. М. Гурына прапанавала наступную схему класіфікацыі месцаў вытворчасці прыладаў працы: 1) вытворчыя майстэрні на месцы масавай здабычы сыравіны; 2) майстэрніпасёлкі, пераважна сезонныя, якія ўзніклі падчас здабычы сыравіны; 3) хатнія майстэрні — працоўныя месцы па вырабу прыладаў на паселішчы 8. У 1976 г. схема была ўдакладнена: а) вытворчыя майстэрні кароткачасовыя, але ў большасці выпадкаў наведваемыя неаднаразова; б) сезонныя майстэрніпасёлкі, наведваемыя адносна працяглы час.
    Л. Я. Крыжэўская вылучыла наступныя тыпы майстэрань: 1) майстэрністаянкі з двума комплексамі: а) вытворчым, які ўтрымлівае апроч адходау пауфабрыкаты (сякеры, пласціны), нуклеусы і прылады вытворчасці, б) гаспадарчабытавым, які ўключае наканечнікі стрэлаў, дзідаў і іншыя прылады працы; 2) уласна майстэрні прадстаўлены абсалютнай большасцю адходаў вытворчасці, звычайна каля выхадаў сыравіны, і адлюстроўваюць першую фазу вытворчасці — першаснае расшчаплен’не, наведванне кароткачасовае 9. Яна адзначыла яшчэ тып майстэрань так ’званых завяршаючых працэсаў апрацоўкі, дзе знойдзены толькі дробныя адходы і няма прыкмет паселішча. Акрамя таго, на помніках першага тыпу