• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытныя шахцёры на Росі  Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Старажытныя шахцёры на Росі

    Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1996
    107.05 МБ
    4 Л е о н о в a Н. Б. Закономерноств распределення кремневого матеряала на верхнепалеолятвческях стоянках я отраженве в нях спецяфякя палеолятяческях поселеняй Автооеф
    5
    6
    дяс. ... канд. нст. наук. М„ 1977. С. 16.	н
    Го^^я! Нг Н КРемнеД°бь,ва,°Шне шахты в БССР//Древностн Белоруссяв. Мн., с	Урнна Н Н Древнне кремнедобываюшяе шахты на терряторвн СССр’
    Кряжевская Л. Я. Неолят Южного Урала//МНА. М.; Л., 1968 Вып 141
    мастерскнГ^	Л Я ° “"Ф™» кремнеобрабатываюшвх
    Г у р н н a Н. Н. Кремнедобываюіцяе шахты в БССР. С. 81.
    Кряжевская Л. Я. Неолнт Южного Урала. С. 7—21.
    30
    адсутнічаюць, як правіла, жытлы і іншыя збудаванні. У 1969 г. М. Р. Касымаў і Л. Я. Крыжэўская прапанавалі больш падрабязную схему крэмнеапрацоўчых майстэрань '°.
    Вывучыўшы калекцыі крэмнеапрацоўчых майстэрань і літаратурныя даныя па іншых помніках, аўтару ўяўляюцца істотнымі наступныя крытэрыі вылучэння майстэрань і прыкметы іх класіфікацыі. 
    Першы і галоўны крытэрый — наяўнасць істотна пераважаючай колькасці прадметаў вытворчага комплексу (прылады вытворчасці, нарыхтоўкі і паўфабрыкаты і адходы вытворчасці) над гаспадарчабытавым. Заўважыўшы ў калекцыі такую перавагу, даследчык, як правіла, выяўляе працэнтныя суадносіны прадметаў вытворчага і гаспадарчабытавога комплексаў. Другі крытэрый — адносіны да месца здабычы сыравіны. Майстэрні, як правіла, знаходзяцца непасрэдна на месцы здабычы або паблізу ад месца здабычы сыравіны. Пэўную ролю пры вызначэнні тыпу помнікаў маюць такія фактары, як наяўнасць або адсутнасць керамікі, жытла або жыллёвых збудаванняў.
    3 улікам такіх крытэрыяў вылучаюцца наступныя тыпы помнікаў вытворчага характару.
    1.	Вытворчая майстэрня — археалагічны помнік, які размешчаны, як правіла, паблізу ці на месцы здабычы крэменю і ўтрымлівае пераважна прадметы вытворчага комплексу; яе наведваюць у большасці выпадкаў неаднаразова, але на кароткі час.
    2.	Майстэрняпасёлак часцей за ўсё размешчана каля месца здабычы крамянёвай сыравіны, але ўтрымлівае акрамя разнастайнага вытворчага комплексу і некаторыя элементы гаспадарчабытавога комплексу (рэшткі жытлаў, кераміку, невялікі працэнт прыладаў працы), дзе пасезонна жывуць працяглы час. У залежнасці ад месца здабычы і якасці сыравіны працэнтныя суадносіны адходаў вытворчасці, паўфабрыкатаў і прыладаў працы для розных геаграфічных раёнаў будуць рознымі, але ў межах да 2%.
    3.	Майстэрнястаянка — помнік з універсальнай апрацоўкай, г. зн. поўным цыклам вытворчасці ад першаснай апрацоўкі да гатовай прадукцыі. Працэнтнае ўтрыманне адходаў вытворчасці дасягае 90—92 (адпаведна прыладаў працы— 8—10). Яны размешчаны каля месца здабычы крамянёвай сыравіны, функцыяніруюць працяглы час, як правіла, без перапынкаў. На майстэрняхстаянках знаходзяць і жыллёвыя збудаванні і кераміку.
    Гэтыя тыпы майстэрань вылучаны па першай прыкмеце класіфікацыі майстэрань — маштабу працы, аб’ёму вытворчага працэсу і працягласці функцыяніравання майстэрні.
    Па другой прыкмеце — аперацыях.і вырабляемай прадукцыі — крэмнеапрацоўчыя майстэрні падзяляюцца на тры віды: па першаснай апрацоўцы сыравіны; па вырабу розных відаў прыладаў (другасная апрацоўка), у тым ліку і строга спецыялізаваныя майстэрні; па універсальнай апрацоўцы.
    Па адносінах да месца і спосабу здабычы падобныя помнікі дзеляцца на майстэрні пры шахтах і штольнях; каля адкрытых выхадаў і агаленняў; на россыпах крэменю.
    Вытворчымі майстэрнямі па першаснаму расшчапленню крэменю з’яўляюцца майстэрні Охват п. 2 у басейне Заходняй Дзвіны, каля в. Котра
    10	Касымов М. Р., Крнжевская Л. Я. О класснфнкацнм кремнеобрабатываюшмх мастерскнх. С. 268.
    31
    на правым беразе Нёмана, Боркава Гара на р. Дзітве, «Тры сасны» і шахтымайстэрні каля пас. Краснасельскі, якія, відавочна, з’яўляліся самым «чыстым» узорам вытворчых майстэрань.
    Шахтымайстэрні ў пас. Краснасельскі даследаваны Н. М. Гурынай ”, Сляды апрацоўкі крэменю прасочаны ў шахтах № 3, 4, 7, 9, 13, 17 і інш. На дне шахтаў выяўлены скапленні адшчэпаў, сколаў, лусачак, канкрэцый і збітых частак. Нярэдка ў мэтах апрацоўкі крэменю выкарыстоўваліся вусці старых шахтаў, сценкі якіх засцерагалі ад ветру. Асабліва гэта зручна, калі неабходна было скарыстоўваць кавадлы. У такіх паўзасыпаных шахтах, якія служылі майстэрнямі, прасочвалася «падлога» вельмі шчыльны, моцна ўтрамбаваны пласт крэйды, на паверхні якога ў шэрагу выпадкаў ляжалі камяні з масавым скапленнем адшчэпаў. «Падлога» размяшчалася на глыбіні, не перавышаючай 1,5—2 м.
    Шахтымайстэрні № 55, 56, 58, 59 сведчылі пра пераважаючую тут першасную апрацоўку здабытага крэменю. Майстэрня № 59 размешчана на глыбіні 1,4 м (дно шахты на глыбіні 3 м). На шчыльна ўтрамбаванай крэйдавай «падлозе» ляжалі буйныя камяні са слядамі знаходжання ў агні, дробныя вугалі, косткі касулі, вялікая колькасць сколаў з канкрэцый, абабітыя канкрэцыі і адшчэпы, нарыхтоўкі сякер, а таксама абламаная свідраваная сякера. Для майстэрні № 56 скарыстоўвалася паўзасыпаная, відаць, пошукавая шахта глыбінёй 2 м. На глыбіні 0,4 м ад паверхні залягала вялікая колькасць крамянёвых адшчэпаў і сколаў, атрыманых пры вырабе прыладаў. У майстэрні № 58 на глыбіні 0,13—0,3 м размяшчалася невялікае каменнае агнішча, якое было складзена з невялікіх камянёў са слядамі моцнага ўздзеяння агню. У сярэдняй частцы шахтымайстэрні на «падлозе» знаходзіўся буйны камень (50X50 см) — кварцытавая пліта, верхні блок якой пакрыты глыбокімі вышчарбінамі. У непасрэднай блізкасці ад яе знойдзена маса адшчэпаў, сколаў, абабітыя канкрэцыі, нарыхтоўкі сякер. Шахтамайстэрня № 55 выяўлена ў паўднёваўсходняй частцы пляцоўкі. На глыбіні 0,14—0,57 м у запаўненні сярэдняй часткі шахты размяшчаўся камень памерамі 0,7Х0,5 м з адной плоскай моцна абабітай паверхняй, а навокал яго — невялікая колькасць крамянёвых адшчэпаў і'сколаў з канкрэцый.
    Заканамернае размяшчэнне майстэрань у верхніх частках шахтаў, строгая лакалізацыя іх у. паўднёваўсходнім кутку пл’яцоўкі сведчаць пра тое, што дадзеныя шахты выкапаны аднымі з першых. Затым у працэсе закладкі новых шахтаў яны аказаліся часткова засыпанымі і выкарыстоўваліся ў якасці майстэрань. У сярэдняй частцы дна адной з шахтаў, выяўленых каля Карпаўцаў |2, прасочвалася акруглае паглыбленне дыяметрам 0,4 м. Тут у слоі крэйдавага друзу выяўлена скапленне крамянёвых сколаў, два буйныя плоскія камяні, цэлы і фрагментаваны адбойнікі. Скапленне назіралася да глыбіні 1,1 м.
    У непасрэднай блізкасці ад участкаў, якія былі заняты краснасельскімі шахтамі і звязанымі з імі майстэрнямі, за межамі крэйдавай лінзы 2 на пясчаным узгорку размяшчаўся пасёлак, дзе жылі шахцёры, відавочна, на працягу ўсяго сезона, пакуль ішла здабыча крэменю. На разаранай паверхні сабрана вялікая колькасць нарыхтовак прыладаў працы. Плошча, занятая пасёлкам, не менш за 500 м2. Такой велізарнай колькасці сколаў, адшчэпаў і разбітых канкрэцый, як каля шахтаў, тут не сустракаецца. Есць нарыхтоўкі сякер, цэлыя сякеры (некаторыя іншага тыпу, " Г у р н н a Н. Н. Древнне кремнедобываюіцне шахты на террнторнн СССР С 28 42 144— 145, 163.
    12	Там жа. С. 163.
    32
    чым у шахтах), скрабкі і нуклепадобныя нарыхтоўкі. Асаблівасцю, якая адрознівае іх ад матэрыялаў, знойдзеных у шахтахмайстэрнях, з’яўляецца адсутнасць белай шчыльнай паціны. Тут паціна лёгкая, бліскучая, блакітнашэрага колеру. Падобныя знаходкі прасочваюцца і на некаторай адлегласці на поўдзень ад крэйдавай лінзы. Мяркуючы па канфігурацыі мясцовасці, яны размяшчаліся на старажытным беразе р. Рось.
    На поўдзень ад пас. Краснасельскі знаходзіцца майстэрня «іры сасны». Сваю назву яна атрымала дзякуючы тром старым соснам, якія ўзвышаюцца над полем. Майстэрня размяшчалася паміжлінзай «Рэйста» і дарогай Ваўкавыск — Краснасельскі прыкладна за 1 км на ўсход ад р. Рось. Помнік адкрыты Н. М. Гурынай у 1958 г. У 1966 г. падчас разведкі тут сабраны два нуклеусы, 14 адшчэпаў, два абломкі пласцін. У 1978 г. аўтарам на раллі па абодвух баках ад грунтавой насыпной дарогі выяўлены шмат буйных і сярэдніх адшчэпаў, нуклеусы і доўгая правільная пласціна з рэтушаванымі краямі. У 1983 г. закладзены два раскопы плошчаю 30 і 80 м2 («Тры сасны»1 (ТС1) і «Тры сасны»2 (ТС2)). У калекцыі, якая сабрана на ТС1, налічваецца 2647 адзінак, сярод іх 16 нуклеусаў, 1453 адшчэпы, 130 пласцін, 750 лусачак. Ha ТС2 знойдзена 2500 крэменяў, у тым ліку пяць нуклеусаў, 1420 адшчэпаў, 69 пласцін, 798 лусачак. Атрымалася, што працэнт гатовых прыладаў працы на ТС2 вельмі нізкі — 1,77, а на ТС1 яшчэ меншы — 0,86. Апойінія паверхневыя зборы ў 1984 г. далі шмат нуклеусаў, адшчэпаў, асколкаў цёмнашэрага крэменю без паціны. Сярод прыладаў працы знойдзена нарыхтоўка сякеры на буйной масіўнай пласціне. Адзін бакавы край апрацаваны плоскай рэтушшу, другі — плоскай двухбаковай, папярочныя бакі — двухбаковай рэтушшу. Канцавы скрабок, які знойдзены тут жа, мае прамалінейнае скошанае направа лязо.
    На тэрыторыі Беларусі шмат помнікаў трэцяга тыпу, на якіх вялася апрацоўка крэменю,— гэта стаянкімайстэрні. Яны маюцца на Палессі (Камень 2, 6, 8), у Падняпроўі (Бароўка, Баркалабава, Дальняе Ляда), Пасожжы (Горкі, Крынічная) ,і Панямонні, у прыватнасці ў раёне пас. Краснасельскі. Акрамя трох названых тыпаў месцаў апрацоўкі крамянёвай сыравіны вылучаецца яшчэ працоўнае месца майстра, якое сустракаецца і на майстэрнях, і на стаянкахмайстэрнях, і на паселішчах, але як самастойная адзінка не існуе.
    Працоўнае месца майстра на паселішчы — гэта, як правіла, кампактнае скапленне крэменяў у адным абмежаваным месцы, часта ў паглыбленні. У скапленні прысутнічаюць нуклеусы, адшчэпы, асколкі, пласцінкі і, безумоўна, адбойнікі і рэтушоры. Сустракаюцца працоўныя месцы па першаснай апрацоўцы крэменю і па вырабу прыладаў. Больш распаўсюджаны на помніках першы від працоўных месцаў — па першаснаму расшчапленню. Такія працоўныя месцы выяўлены на шэрагу паселішчаў Панямоння, Пасожжа, Падняпроўя, Палесся. На чатырох помніках каля пас. Краснасельскі выяўлена 15 працоўных месцаў майстра з разнастайнай спецыялізацыяй — па вырабу пласціннарыхтовак, па першаснай апрацоўцы крэменю, універсальныя, г. зн. ад апрацоўкі канкрэцый да вырабу пласцін.
    Цікавай з’явай, якая мае адносіны да апрацоўкі крамянёвай сыравіны, з’яўляюцца скарбы крамянёвых вырабаў. Гэтыя скарбы» відаць, закапаныя старажытнымі майстрамі, якія апрацоўвалі крэмень як для патрэб сваёй абшчыны, так і для абмену '3. Размяшчаліся скарбы ў ямах невялі