Старажытныя шахцёры на Росі
Міхась Чарняўскі, Віктар Кудрашоў, Вольга Ліпніцкая
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1996
Цікавыя высновы можна зрабіць, назіраючы за характарам запаўнення выпрацоўкі. У самым нізе знаходзіўся крэйдавы друз без прыкметных пясчаных дамешак. Бачна, што сюды скідвалася адпрацаваная парода з верхніх падбояў або выграбаўся друз зпадбояў каля дна. Праз 2,5 м ад дна ў запаўненні прыкметны прапласткі гумусаванага пяску, якія даволі рэзка паніжаюцца ў паўднёвым кірунку. Вышэй маецца запаўненне з друзу крэйды без пяску. Ніжэй паўночнай прыступкі таксама з’яўляецца гумусаваны пясок, які пластом да 0,5 м утварае западзіну па цэнтру калодзежа. Вышэй да самай паверхні крэйдавага адорвеня ў падставе распрацаванага экскаватарамі гарызонту зноў залягаў крэйдавы друз. Такая складаная стратыграфія запаўнення выпрацоўкі атрымалася хутчэй за ўсё пры ссыпанні ў яе здабытай пароды з суседніх невялікіх шахтаў. Такіх суседніх выпрацовак павінна было быць не менш як дзве, мяркуючы па двух участках у запаўненні з гумусу, які атрымліваўся пры праходжанні верхняй часткі шахтавага калодзежа ў глебе.
Складаную будову мела шахта № 8, расчышчаная В. П. Чамезам на ўсход ад папярэдняй выпрацоўкі. Яе вусце разам з вусцямі суседніх шахтаў выяўлена на крэйдавай зачышчанай паверхні. Шахта мела калодзеж глыбінёй 2,8 м з вертыкальнымі сценкамі. Дыяметры вусця 1,2X1J м. Ад калодзежа адыходзілі чатыры падбоі. Яны кіраваліся па ходу моцна скошаных тут з паўднёвага ўсходу на паўночны захад пластоў крамянёвых канкрэцый. Паўночны і ўсходні падбоі былі невялікія — 0,4 і 0,5 м. Пры гэтым першы знаходзіўся на глыбіні каля 1,6 м, другі — 1,5 м. На заходняй сценцы на глыбіні 0,5 м пачынаўся падбой, які ператвараўся па ходу выпрацоўкі ў камеру памерамі 0,9X2,0 м. Камера загіналася ў паўночным кірунку і злучалася з суседняй выпрацоўкай адтулінай дыяметрам каля 0,1 м. Паўднёвы падбой таксама пашыраўся ў камеру складанай формы памерам 1,6X2,4 м. Камера злу
19
чалася адтулінай дыяметрам 0,2 м з шахтай, размешчанай на захад (мал. 8:2). Трэба адзначыць, што пры значнай гарызантальнай прасторы камеры былі нізкія — 0,6—0,9 м. Значыць, шахцёр мог працаваць у іх лежачы або скурчыўшыся.
Даследаваннямі М. М. Чарняўскага і В. П. Чамезы ў паўночнай частцы крэйдавай лінзы, дзе яна істотна пашыраецца, таксама выяўлены ўчастак з мноствам даволі невыразных акруглых вусцевых плямаў дыяметрамі ў сярэднім 1,5—2 м. Аднак расчыстка іх не дала верагодных вынікаў. Аказалася, што тут верхняя частка крэйдавага адорвеня на глыбіню да 1,5 м уяўляе сабой крэйдавы друз, месцамі насычаны расшчэпленымі крэменямі. Можна меркаваць, што тут першапачаткова крэмень маглі здабываць траншэйным метадам, пераглядаючы пароду спрэс. Пазней пачалі капаць шахты, заглыбляючыся ніжэй за перакоп. Такім чынам, было цяжка сярод перакопаў прасачыць сценкі шахтавых калодзежаў. Акрамя таго, у такой парушанай пародзе было небяспечна праводзіць раскопкі ўглыб — парода абрушвалася.
Раскопкі 1979 г. Л. Г. Панічавай і В. П. Чамезы ва ўсходняй частцы гэтай жа лінзы папоўнілі звесткі пра крэмнездабыўныя шахты. Акрамя пацвярджэння факта, што частка паўзасыпаных аб’ектаў выкарыстоўвалася як крамянёвыя майстэрні (усяго ўскрыта 32 выпрацоўкі), „ важнымі ўяўляюцца знаходка і расчыстка выпрацовак — траншэй '. Яны арыентаваліся ў асноўным з усходу на захад і мелі розную даўжыню — ад авальнавыцягнутых калодзежаў у 3—4 м да 10—12 м. Даўжэйшыя траншэі звычайна мелі 2—3 калодзежападобныя паглыбленні шырынёй да 3 м, глыбінёй 2,0—2,5 м. Такія выпрацоўкі выглядаюць як спалучаныя ў адну лінію шахты (мал. 10; 11). Падобнае назіралася і Н. М. Гурынай на лінзе 2 каля Краснасельскага 8.
Траншэепадобная форма некаторых выпрацовак вымагалася характарам залягання крамянёвай сыравіны, якая месцамі ўтварала моцна скошаныя ў глыбіню пароды пласты або ланцужкі канкрэцый. Асабліва наглядна такое выявілася на адным участку сценкі кар’ера лінзы каля Карпаўцаў. Такую ж скошаную канфігурацыю маюць выяўленыя тут профілі шахтаў (мал. 5).
Н. М. Гурынай у 1967 г. на паўночнай лінзе на ўсход ад в. Карпаўцы, якая рыхтавалася пад кар’ерныя работы, выяўлены два вялікія скапленні шахтаў. Тут раскопачныя работы вяліся ў 1967, 1969 і 1970 гг. Заходняе скапленне налічвала каля 140 выпрацовак, паўднёвае — каля 40. Частка вусцяў адносілася да пошукавых ям рознай глыбіні. Усяго даследчыкам расчышчана 15 шахтаў. Да пачатку работ верх крэйдавага адорвеня быў распрацаваны для гаспадарчых патрэб, таму іх глыбіню ад дзённай паверхні выявіць нельга. Найглыбейшая захаваная выпрацоўка дасягала 3 м 9. Шахты паўднёвага скаплення знаходзіліся на ўчастку, моцна насычаным крэменем. Таму выпрацоўкі размяшчаліся густа, мелі шмат падбояў даўжынёй да 2 м і нярэдка злучаліся між сабой адтулінамівокнамі або штрэкамі. Гэта сведчыць, што ўчастак старажытнымі шахцёрамі распрацоўваўся максімальна, наколькі дазваляла тэхніка бяспекі. На лепш захаваных сценках калодзежаў,
'Паннчева Л. Г. Нсследованне неолнтнческнх кремнедобываюшнх шахт а повцы//АО 1979 г. М., 1980. С. 367.
Гурнна Н. Н. Древнне кремнедобываюіцне шахты на террнторнн СССР.
9 Там жа. С. 18, 163, 164.
падбояў
у д. КарС. 41, 42.
20
і штрэкаў добра прыкметны сляды працы гарняцкім кайломкіркан. Ямы вертыкальныя. Запаўненне выпрацовак звыклае для падобных аб ектаў Паросся — крэйдавы друз, пэўная колькасць колатага крэменю, часам дамешкі пяску, зрэдку вугалю. У некаторых запаўненнях былі пустоты ад згнілага дрэва. о
На заходнім участку раскапана шахтамайстэрня. Шахта, што мела глыбіню больш за 2 м, пасля завяршэння работ паўзасыпана. У верхнян яе частцы, якая ўяўляла западзіну глыбіней да 1,1 м і дыяметрам болып за 1,5 м, знаходзілася індывідуальнае месцамайстэрня крэмнеапрацоўшчыка. Выяўлены нагрувашчанне расшчэпленых крэменяу, два буйныя плоскія камяні «кавадлы», цэлы адбойнік і абломак другога. Тут знаходзіліся шахцёрскія інструменты — буйныя аленевыя роп з моцна загладжанымі канцамі адросткаў.
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
КРЭМНЕЗДАБЫЎНЫХ ШАХТАЎ У НАВАКОЛЛІ пас. КРАСНАСЕЛЬСКІ
Даследаванне дзесяткаў шахтаў каля Краснасельскага і Карпаўцаў выявіла, што выпрацоўкі часцей сустракаюцца ў тых месцах, дзе размешчаны частыя і насычаныя матэрыялам праслоі і ланцужкі крэменю або яго аморфныя скапленні і дзе ён залягае недалека ад дзённай паверхні. На вывучанай Н. М. Гурынай лінзе каля Краснасельскага і на паўночнай лінзе каля Карпаўцаў шахты канцэнтраваліся асобнымі вялікімі групамі, у кожнай з якіх налічвалася не менш сотні выпрацовак'°. „
Пасля зняцця пясчанажвіровага або пясчанага покрыва над крэйдавым адорвенем і зачысткі яго паверхні выразна прасочваліся плямы вусцяў шахтаў. Яны былі акруглыя або зрэдку авальныя, мелі цёмныя гумусаваныя краі і больш светлую сярэдзіну з крэндавага друзу Часам на месцы шахтаў назіраліся западзіны.
Будова шахтаў вызначалася характарам залягання крэменю (мал. 3; 5_11). Калі праслоі або ланцужкі канкрэцый залягалі гарызантальна або з адносна невялікім нахілам ці россыпам, верхняя частка выпрацовак мела выгляд вертыкальнага калодзежа дыяметрам 1,5—1,Ь м, рэдка больш за 2 м. Калі ж праслоі сыравіны былі моцна скошаныя або залягалі нават вертыкальна, што ўвогуле сустракалася нячаста, выпрацоўкі ў плане мелі выцягнутую форму, размяшчаліся паралельнымі ланцужкамі і нярэдка злучаліся вузкімі штрэкамі або шчылінападобнымі пралазамі па ходу залягання крэменю. У першым выпадку аснову выпрацоўкі складаў круглы калодзеж з вертыкальнымі сценкамі, ад якіх у розныя бакі адыходзілі падбоі або штрэкі або калодзеж пераходзіў у мехападобнае пашырэнне ў месцах крамяневага россыпу, у другім — цэнтральную частку шахты займала траншэепадобнае паглыбленне, якое працягвалі па ходу сыравіны штрэкі. „
У кожным скапленні маюцца выпрацоўкі без падбояу і штрэкау. Яны неглыбокія, хоць асобныя пранікаюць у крэйдавую пароду на некалькі метраў Усё гэта пошукавыя шахты, якімі горназдабытчыкі імкнуліся дасягнуць багатага на сыравіну пласта або аконтурыць радовішча, вызначыць яго перспектыўнасць.
У мясцінах, насычаных крэменем, шахты размяшчаліся цесна адна
10 Г у р н н a Н. Н. Древнне кремнедобываюшне шахты на террнторнн СССР. С. 12—18.
21
побач з другой, мелі шмат падбояў, злучаліся штрэкамі — радовішча стараліся эксплуатаваць максімальна.
Месцамі было прыкметна, асабліва на сценках кар’ераў, што верхнія участкі шахтавых калодзежаў праходзілі скрозь крэйдавы друз які утрымлівау дамешкі пяску, біты крэмень, часам выяўляў нерэгулярную слаістасць. Удалося прасачыць выразную мяжу ў некаторых месцах паміж пластом друзу і ніжэйляжачай некранутай крэйдавай пародан. Вельмі верагодна, што тут засталіся рэшткі распрацовак радовішча у выглядзе перакопаў траншэямі або ямамі. Такія выразныя траншэі выяулены на паўднёвай лінзе каля Карпаўцаў.
Шахта паглыблялася да крэмняноснага ўчастка. Затым горназдабытчык пачынаў выбіраць канкрэцыі, паглыбляючыся гарняцкімі інструментамі ў сценкі па ходу праслою або скапленняў канкрэцый. акім чынам, узнікалі падбоі, якія арыентаваліся па перыметру калодзежа. Часам падбоі злучаліся адтулінамі з суседнімі выпрацоўкамі Калі апошнія бьілі дзеючымі, адтуліны пашыраліся ў пралазы і падбоі ператвараліся у штрэкі. Даўжыня падбояў у выключным выпадку перавышала 2 м; эта дыктавалася як тэхнікай бяспекі, так і мэтазгоднасцю Мяккая *Рэнда пры высыханні трэскалася і магла заваліць шахцёра. Акрамя го, было нязручна капаць у нізкіх гарызантальных выпрацоўках
ВЫграбаць 3 ІХ перагледжаную пароду, аддаленыя ад верты’ кальнага шахтавага калодзежа ўчасткі неабходна было нават асвятліць
Прав!ла’ лягчэй было не распаўсюджвацца ў выпрацоўках залішне ушыркі, а закласці побач новыя шахты. Н 7
Для, бяспекі паміж гарызантальнымі выпрацоўкамі пакідаліся нечапаныя участкі — мацавальныя выступы. Ведаючы размяшчэнне крамянё““ екапленаяў , праряояў, старажытны здабытчык часам пагХяў™ ‘ шж?Тага залежу сыравіны, дзе выпрацоўваўся ніжні ярус
R BI Я RVQ Vіа ў падставе маюць пошу
кавыя вузкія паглыбленні дыяметрам да 0,8 м. Глыбіня шахтаў рэдка перавышае 5 м. Столь у падбоях і штрэках мае скляпеністую форму
. ЯрУСЫ гарызантальных выпрацовак эксплуатаваліся ў чарговасці нізу уверх, г. зн. спачатку выбіраўся ніжэйшы пласт крэменю затым Тхню^Д^ "РЭЙДаВЫ ?РУЗ УЖ° Не "адь>маўся на дзённую па н жняга У Д УН'3’ запаУняючы падставу калодзежа і выпрацоўкі