Старонкі мураванай кнігі
Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
СТАРОНКІ МУРАВАНАЙ КНІГІ
А.А.ірусаў
СТАРОНКІ МУРАВАНАЙ КНІГІ
МАНУМЕНТАЛЬНАЯ АРХІТЭКТУРА ЭПОХІ ФЕАДАЛІЗМУ I КАПІТАЛІЗМУ
МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1990
ББК 85.113(2) Т 78
На террнторнн Белорусспн сохраннлось много памятннков каменного зодчества, которые являются нашнм нацпональным достояннем. В кнііге рассказывается об органнзацнн стронтельного дела в XI—XVIII вв„ об нзвестных архптекторах, стронтелях, выдаюіцнхся памятннках архнтектуры н нх іісследователях, о нх ролп в эстетнческом н патрнотнческом воспнтаннн. Кннгу завершает краткнй словарь архнтектурных термннов.
Рассчптана на всех, кто ннтересуется нсторней архнтектуры.
Навуковы рэдактар кандыдат мастацтвазнаўства В. В. Церашчатава
Р э ц э н з е н т ы:
доктар гістарычных навук Г. В. Штыхаў, кандыдат архітэктуры Т. В. Габрусь, кандыдат гістарычных навук A. I. Лакотка
Трусаў A. А.
Т 78 Старонкі мураванай кнігі: Манум. архітэктура эпо.хі феадалізму і капіталізму.— Мн.: Навука і тэхніка, 1990.— 191 с.: іл.
ISBN 5-343-00601-9.
Трусов 0. А. Страннцы каменной кннгн: Монум. архнтектура эпохн феодалнзма н капнталнзма.
ІІа тэрыторыі Беларусі захавалася шмат помнікаў мураванага дойлідства, якія з’яўляюцца нашым нацыянальным набыткам. У кнізе расказваецца аб арганізацыі будаўнічай справы ў XI—XVIII стст., аб вядомых архітэктарах, будаўніках, выдатных помніках архітэктуры і іх даследчыках, аб іх ролі ў эстэтычным і патрыятычным выхаванні. Кнігу завяршае кароткі слоўнік архітэктурных тэрмінаў.
Разлічана па ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй архітэктуры.
4902010000—054
Т 150—90
М316(03)—90
ББК 85.113(2)
ISBN 5-343-00601-9
© A. А. Трусаў, 1990
УВОДЗІНЫ
я
к вядома, архітэктура з’яўляецца адначасова галіной матэрыяльнай культуры і мастацкай творчасці. Лепшыя яе творы адлюстроўваюць асаблівасці і важнейшыя архітэктурна-мастацкія плыні і дасягненні сваёй эпохі.
Апошнім часам цікавасць жыхароў Беларусі да сваёй культуры, мовы, гісторыі значна ўзрасла. Свежы подых перабудовы расхінуў шматлікія заслоны на шляху навуковай і грамадскай думкі, зноў зрабіў надзённай неўміручую выснову: «Прыгажосць выратуе сусвет». Мы ^азірнуліся навокал і ўбачылі, што няшмат прыгожага засталося вакол нас і яно знікае вельмі хутка з-за нашага нядбайства і бескультур’я. Толькі за апошнія 50—30 гадоў былі разбураны такія шэдэўры беларускага дойлідства, як віцебская Благавешчанская царква XII ст., былы фарны касцёл Вітаўта XV—XVI стст. у Гродне, магілёўская ратуша XVII—XVIII стст., Бялыніцкі касцёл XVIII ст. з унікальнымі фрэскамі, гістарычная гарадская забудова Мінска, Мазыра, Віцебска, Магілёва. А колькі знішчана за гэты час кафляных печаў, каваных і літых балконных рашотак, драўляных разьбяных дзвярэй і ліштваў!
Калі ўявіць сабе вялікую тоўстую кнігу, на кожнай старонцы якой мы можам убачыць той ці іншы архітэктурны шэдэўр, то колькі такіх старонак мы не далічымся з-за шматлікіх войнаў і пажараў, безгустоўных рамонтаў і перабудоў, у выніку свядомага і несвядомага знішчэння бяздумнымі і абыякавымі людзьмі, што дбалі першнаперш пра сваю асабістую карысць. Таму і назва ■сведчыць, што мы можам паказаць чытачу асобныя старонкі такой кнігі, якія захаваліся да нашага часу ў выглядзе старых малюнкаў і фотаздымкаў. Толькі археолагі кожны год дабаўляюць у скарбонку нашай спадчыны
ўсё новыя і новыя старонкі, вяртаюць з нябыту тое, што даўно было знішчана.
Асноўную ўвагу мы звернем на мураваныя збудаванні пачынаючы з часоў Кіеўскай Русі да эпохі мадэрна, у якіх увасоблены неўміручы талент вядомых і невядомых дойлідаў і рамеснікаў, усяго беларускага народа. Увесь час побач з шэдэўрамі архітэктуры заставаліся і ўзнікалі будынкі, якія неслі рысы архаічнасці, адсталасці і недасканаласці архітэктуры. Гэта залежала ў першую чаргу альбо ад недастатковай матэрыяльнай базы і тэхнічных магчымасцей заказчыкаў, альбо ад невысокага прафесійнага майстэрства будаўнікоў і нізкай якасці будаўнічых матэрыялаў. Такая з’ява непазбежная пры масавым мураваным будаўніцтве і найбольш ярка праявілася ў другой палове XIX— пачатку XX ст., калі гістарычныя цэнтры гарадоў і мястэчак у Беларусі амаль цалкам былі забудаваны цаглянымі пабудовамі.
Апошнім часам з’явілася даволі значная колькасць альбомаў, буклетаў, брашур, манаграфій, падручнікаў, энцыклапедычных выданняў, дзе гаворка ідзе аб беларускім дойлідстве розных часоў і мастацкіх стыляў. Асабліва варта вылучыць пяцітомную Энцыклапедыю літаратуры і мастацтва Беларусі. Інфармацыя, пададзеная ёю адносна гісторыі архітэктуры Беларусі, найбольш новая і дакладная. (Пералік асноўных манапрафій і артыкулаў, якімі карыстаўся аўтар, чытач знойдзе ў канцы кнігі.)
На старонках нашай кнігі разглядаюцца найболыіг вядомыя помнікі беларускага дойлідства, якія прыцягваюць увагу шматлікіх турыстаў. Пры гэтым мы стараліся расказаць не толькі пра агульнавядомыя шэдэўры, але і пра малавядомыя дэталі тэхналогіі іх будаўніцтва. Некаторыя раздзелы кнігі: «Будаўнічая арцель», «Гісторыя кафлянай печы», «У старажытнай цагельні», «Візітныя карткі будынкаў»— напісаны на аснове новых фактаў, атрыманых у выніку даследаванняў аўтара. Гэта тэматыка пакуль што распрацавана недастаткова, і таму мы вылучылі яе ў асобныя раздзелы.
Нягледзячы на тое што на суд чытачоў выносіцца папулярны краязнаўчы варыянт гісторыі беларускай архітэктуры, ім не абысціся без спецыяльных архітэктурных тэрмінаў і таму ў спецыяльным слоўнічку ў канцы кнігі яны знойдуць іх тлумачэнне.
АРХІТЭКТУРА Ў ЖЫЦЦІ НАРОДАЎ
npigSjMg ершабытныя людзі працавалі і жылі ў прыродЙ ■ най прасторы пад адкрытым небам, у засені ■ ■ ■ дрэў, у прымітыўных буданах альбо ў пячорах.
3 часам яны навучыліся ўзводзіць будынкі, ствараць так званую архітэктурную прастору, якая не проста абмежавана сценамі і дахам, але і арганізавана, мае пэўную неабходную форму, з’яўляецца асяродкам стваральнай дзейнасці, маральнага і эстэтычнага развіцця асобы. Гэтую прастору людзі дзеля зручнасці абсталёўваюць рознымі рэчамі і такім чынам у дадатак да прыроднага асяроддзя ўзнікае штучнае, дзе чалавек жыве і можа працаваць.
Розныя тыпы будынкаў, узведзеныя для патрэб сацыяльнай дзейнасці людзей, з’яўляюцца асновай архітэктурнага асяроддзя. Акрамя архітэктуры ў комплекс
штучнага асяроддзя ўваходзяць усе астатнія неабходныя для існавання людзей рэчы: мэбля, посуд, прылады працы і інш.
Штучнае асяроддзе заўсёды павінна задавальняць і духоўныя патрэбы грамадства. Таму пры яго стварэнні чалавек кіруецца не толькі законамі мэтазгоднасці, але
і законамі мастацтва. Вылучаюць тры характэрныя асаблівасці архітэктуры: трываласць, карыснасць і прыгажосць. Функцыі архітэктурных пабудоў заключаюцца ў прызначэнні будынкаў, што істотна ўплывае на колькасць памяшканняў, іх размяшчэнне і памеры.
З’яўленне тых ці іншых тыпаў архітэктурных пабудоў заўсёды вызначалася палітычнай сістэмай краіны, яе грамадскім укладам, прыроднымі ўмовамі, рэлігійнай сістэмай і народнымі традыцыямі. Тут дарэчы прыгадаць словы Віктора Гюго: «3 самага пачатку стварэння свету і да канца XV ст. хрысціянскай эры дойлідства было вялікай кнігай чалавецтва, асноўнай формулай, што вызначала чалавека на ўсіх узроўнях яго развіцця» *. У перыяд феадалізму асноўнымі тыпамі манументальных збудаванняў былі замкі, манастыры, гарадскія і вясковыя храмы. Але час ідзе, і ўжо ў XIX ст. узводзяцца зусім іншыя будынкі (заводы, вакзалы, банкі), якія адпавядалі патрэбам капіталістычнага грамадства.
У сістэме розных жанраў выяўленчага мастацтва архітэктура — з’ява найбольш шматпланавая. Яна не толькі вынік будаўнічай дзейнасці і ўвасабленне тэхнічнай культуры. Гэта таксама і з’ява мастацкая, якую трэба разглядаць у адзінстве з ідэйнай асновай дойлідства, з яго тэхнічнымі і канструктыўнымі асаблівасцямі.
Мастацкая каштоўнасць архітэктурнага твора вызначаецца адпаведнасцю яго эстэтыцы эпохі, спалучэннем яго знешняга і ўнутранага аблічча, якое складаецца з агулыіых, кампазіцыйных формаў і формаў асобных, дэталёвых.
Прынцып пабудовы архітэктурнага твора, суадносіны і ўзаемасувязь паміж асобнымі часткамі складаюць яго кампазіцыю. Да агульных формаў адносяцца прапорцыі і асноўныя аб'ёмы будынка. Дэталёвыя формы — гэта асобныя архітэктурныя элементы, дэталі будынка: калоны, гзымсы*, балконы, ляпная аздоба вокнаў і дзвярэй, тэктанічныя і пластычныя сродкі дэкору.
Кожны народ на розных этапах гісторыі меў свае ўяўленні аб прыгажосці і мастацкай даскапаласці, адпаведна і эстэтычныя крытэрыі ў архітэктуры. Архітэктура старажытных грэкаў і рымлян была не зусім адпаведнай светапогляду дойлідаў сярэднявечнай Еўропы,
1 Гюго В. Собр. соч.: В 15 т. М„ 1953. Т. 2. С. 180.
але менавіта яна лягла ў аснову архітэктуры часоў Адраджэння, якая ў значнай ступені адмаўляла папярэднюю ёй сярэднявечную гатычную архітэктуру.
Вельмі важная канструкцыйная асаблівасць архітэктуры — трываласць, што забяспечвае захаванасць збудаванняў на доўгія часы. Усе гістарычныя канструкцыйныя сістэмы можна падзяліць на нясучыя (сцены, слупы, іншыя апоры) і перакрываючыя (бэлькі, скляпенні). Апошнія заўсёды былі самымі складанымі для дойлідаў — ад іх перш-наперш залежыць трываласць і даўгавечнасць пабудовы. Агульны працэс развіцця архітэктурных канструкцый цесна звязаны са зменай будаўнічых матэрыялаў. Тэхналагічныя асаблівасці будаўнічых матэрыялаў у рэшце рэшт вызначаюць характар канструкцый. Тое, што можна зрабіць, скажам, з дрэва, не заўсёды атрымліваецца з цэглы і наадварот. Старажытныя грэкі, напрыклад, для манументальных пабудоў выкарыстоўвалі каменныя блокі, а перакрыцці рабілі з драўляных бэлек. У часы імператарскага Рыма шырока ўжываліся абпаленая цэгла і бетон. 3 гэтых матэрыялаў можна рабіць скляпенні розных формаў і памераў.
Нашы продкі, усходнія славяне, да прыняцця хрысціянства ўзводзілі будынкі выключна з дрэва. Новая рэлігія прынесла з сабою не толькі новыя архітэктурныя формы (храмы, палацы), але і новыя архітэктурныя матэрыялы: тонкую цэглу (плінфу), свінцовыя лісты для накрыцця дахаў, шкляныя шыбы для вокнаў і паліваныя пліткі для падлогі. Усе названыя вышэй складаючыя архітэктуры з’яўляюцца гістарычнымі катэгорыямі, якія прасочваюцца ў пэўным архітэктурным стылі.