Старонкі мураванай кнігі
Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
бо адразу пад невысокім падмуркам з бітай цэглы выяўлена тоўстая праслойка вугалю. Магчыма, у выніку па! жару ці варожага нападу (што больш верагодна) драў• ляныя ўмацаванні дзядзінца часткова былі знішчаны і гх тэрмінова замянілі мураванымі.
Калі ж загінулі старажытныя гародзенскія муры? Падчас раскопак 1988 г. высветлена, што кавалак сцянЫ над Гараднічанкай быў знішчаны ў выніку ваенных дзеянняў. Пра гэта сведчаць значная вугальная праслойка і знойдзеная шпора, якую папярэдне можна датаваць канцом XIII—XIV ст. Пазней, на мяжы XIV—XV стст., тут былі ўзведзены князем Вітаўтам сцены і вежы мураванага замка.
На паўднёвых землях Беларусі, дзе знаходзілася Турава-Пінскае княства, таксама ведалі мураванае будаўніцтва. У ходзе археалагічных даследаванняў знойдзены рэшткі вялікага храма XII ст. у Тураве. Ен меў шэсць слупоў і тры апсіды, сцены, складзеныя з плінфы ў тэхніцы «раўнаслойнай муроўкі» на вапнавай рошчыне з вялікімі дамешкамі цамянкі. Такая муроўка ўжывалася кіеўскімі і чарнігаўскімі майстрамі. Царква не была размалявана фрэскамі і мела падлогу з паліваных плітак, рэшткі якой знойдзены археолагамі.
Акрамя Турава мураваны храммог існавацьіўПінску. У часе раскопак у розных месцах горада сабрана вялікая колькасць паліваных керамічных плітак розных тыпаў і некалькі кавалкаў плінфы. Вучоныя лічаць, што тураўскія дойліды ўдзельнічалі ў стварэнні гродзенскай архітэктурнай школы.
КАМЯНЕЦКІ СЛУП
XI—XIII стст. у Цэнтральнай і Заходняй Еўропе, а таксама ў Скандынавіі быў распаўсюджаны тып абарончых збудаванняў—асобна размешчаная шматпавярховая мураваная вежа. Такія вежы ў другой палове XIII ст.
увайшлі ў абарончую сістэму многіх беларускіх гарадоў. З’яўленню. новага, больш дасканалага тыпу абарончых збудаванняў спрыялі складаныя ваенныя і палітычныя абставіны. 3 усіх бакоў накацілася варожая навала. Мангола-татарскія орды, зруйнаваўшы многія ўсходнеславянскія княствы, закранулі і тэрыторыю Беларусі. Татарскія атрады ўдзельнічалі ў міжусобных войнах валынскіх князёў за панаванне ў беларускім Панямонні,. і не раз іх бачылі пад сценамі Навагрудка. Жыхары Мазыра вымушаны былі пакінуць свой горад і перасяліцца ў болып небяспечнае месца.
Яшчэ больш небяспека пагражала з захаду і поўначы. На пачатку XIII ст. частку прыбалтыйскіх земляў захапіў Лівонскі ордэн, і толькі перамога Аляксандра Неўскага на Чудскім возеры прыпыніла яго экспансію на Усход. На былых прускіх землях стаў валадарыць
Тэўтонскі ордэн — самы люты вораг славян, прусаў і літоўскіх плямён. Усё гэта вымушала нашых продкаў удасканальваць абарончыя збудаванні, запазычваць лепшыя ўзоры заходнееўрапейскай фартыфікацыі і архітэктуры.
Абарончыя вежы былі ўзведзены ў Бярэсці, Гародні, Тураве, Навагародку і іншых гарадах. Але да нашых дзён дайшла толькі Камянецкая, пабудаваная ў апошняй чвэрці XIII ст. Яна знаходзіцца ў г. Камянцы Брэсцкай вобласці і стаіць на высокім левым беразе ракі Лясной. Складзена вежа з вялікапамернай цэглы цёмна-чырвонага і жаўтаватага колеру, якая на адным з шырокіх бакоў мае барозны. Такая цэгла ўжывалася на Беларусі з сярэдзіны XIII да канца XVIII ст. і атрымала назву «пальчатка». Справа ў тым, што цагельнікі спачатку рабілі паглыбленні на паверхні цагліны пальцамі і толькі потым пачалі выкарыстоўваць для гэтага спецыяльныя прылады. Раўчукі, якія з’яўляліся на цэгле ў выніку пэўных асаблівасцей яе вытворчасці (пра іх мы раскажам далей), з цягам часу, недзе з XV ст., сталі свядома рабіць для таго, каб рошчына, што заходзіла ў іх, лепш звязвала рады цаглін паміж сабой.
Сістэма муроўкі вежы ўяўляе сабой чаргаванне двух лажкоў (доўгіх бакоў цагліны) і аднаго тычка (кароткага боку цагліны). Такая муроўка ў XII'—XIII стст. ужывалася ў прыбалтыйскім дойлідстве і таму завецца «балтыйскай», або «вендскай». Ыа Беларусі гэты тып муроўкі існаваў да сярэдзіны XIV ст. Вапнавая рошчына з дамешкам жвіру, якая змацоўвала цэглу, вельмі трывалая. Вышыня вежы дасягае 30 м, таўшчыня сцен—2,5, вонкавы дыяметр роўны 13,5 м. Вежа, якая ў летапісе завецца «Камянецкі стоўп», мае магутны падмурак з вялікіх камянёў, перасыпаных дробным пяском.
Велічныя і манументальныя вежавыя муры крыху звужаюцца ўверсе і не маюць ні вертыкальных, ні гарызантальных чляненняў. Дзякуючы такому будаўнічаму прыёму Камянецкая вежа выглядае вельмі стромкай і значна большай за свой сапраўдны памер. Пры яе будаўніцтве дойліды ўпершыню ў Беларусі выкарысталі элементы цаглянай готыкі: спічасты праём, нервюрнае * скляпенне з кранштэйнамі на пятым паверсе, тынкаваную нішу, пояс з пакладзеных «на вугол» цаглін.
Готыка — мастацкі стыль, характэрны для Заходняй, Цэнтральнай і часткова Усходняй Еўропы XII—XVI стст.
Ен знайшоў праяўленне ў многіх сферах тагачаснага кулыурнага жыцця і ў першую чаргу ў архітэктуры і выяўленчым мастацтве. Гатычнае мастацтва адлюстравала шэраг змен тагачаснага еўрапейскага грамадства: буйны рост і эканамічную моц гарадоў, іх цягу да незалежнасці, узнікненне цэнтралізаваных дзяржаў, высо-
Камянецкая вежа. Разрэз. Паводле М. Ткачова. Малюнак Р. Сташкевіча
кі ўзровень будаўнічай тэхнікі і рамёстваў. Асноўным элементам гатычнай канструкцыі быў каркас з каменю, які пазбаўляў пабудову грувасткасці збудаванняў раманскага стылю *. У аснове канструкцыі раманскага храма былі магутныя тоўстыя муры, якія падтрымліваліся аркамі і слупамі, а таксама ініпымі архітэктурнымі дэталямі, што выконвалі апорныя функцыі. Для большай трываласці будынка дойліды павялічвалі таўшчыню і моц сцен — менавіта на іх канцэнтравалася асноўная ўвага.
Творцы новага стылю зрабілі сапраўдную рэвалюцыю ў тагачаснай архітэктуры, настолькі ўдасканаліўшы апорную сістэму будынка, што яна атрымала поўную самастойнасць. Цяжар і распор скляпення праз вонкавыя паўаркі-аркбутаны перадаваліся на спецыяльныя апорныя (часта шматступеньчатыя) слупы-контрфорсы *. Гатычныя саборы былі вельмі высокія і мелі добрае
асвятленне дзякуючы вялікім і выцягнутым угору спічасным вокнам.
Калі вышыня сярэдняга нефа аднаго з самых першых помнікаў готыкі — Сабора Парыжскай божай мацеры — была 35 м, то ў Рэймскім саборы яна дасягнула 38 м, а ў Ам’енскім— 42 м. Усе ўнутраныя слупы гатычных храмаў у выглядзе пучка тонкіх калон уверсе пераходзі-
Камянецкая вежа. Малюнак Н. Орды. Канец XIX ст.
лі ў спічастыя аркі нясучых рэбраў (нервюраў) вельмі тонкага крыжовага скляпення.
Узнікнуўшы ў Францыі, гатычны стыль распаўсюдзіўся і на іншыя еўрапейскія краіны, асаблівага росквіту дасягнуўшы ў Германіі і Скандынавіі. У XVIII ст. гатычнае мастацтва разглядалася ўжо як прымітыўнае, «варварскае» і проціпастаўлялася італьянскаму рэнесансу. Толькі ў XIX ст. вучоныя і мастацтвазнаўцы поўнасцю перагледзелі стаўленне да яго, бо готыка была сапраўднай раніцай еўрапейскай цывілізацыі, прадвеснем і асновай пазнейшага рэнесансу.
Калі на поўдні, асабліва ў Францыі, гатычныя будынкі ўзводзіліся з абчасаных камянёў амаль без ужы-
вання цэглы, то на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, дзе не было залежаў будаўнічага каменю, яны былі цалкам цагляныя. Цагляная готыка больш, чым мураваная, увабрала мясцовыя будаўнічыя традыцыі і таму праіснавала даўжэй, нарадзіўшы да XV ст. у кожнай краіне нацыянальную плынь. Беларуская готыка аформілася да пачатку XVI ст. Пра гэта гаворка ніжэй.
Вернемся да Камянецкага стаўпа. Раннегатычныя элементы (плоскія арачныя нішы, вузкія шчылінападобныя байніцы-акенцы) тонка акрэсліваюцца на магутным целе вежы, пераклікаючыся з арнаментальнымі матывамі народнага мастацтва. 3 трэцяга паверха ў тоўшчы сцяны пачынаецца цагляная лесвіца, якая асвятляецца двума вузкімі акенцамі. Яна выводзіць на самы верх вежы, баявы праход, дзе ў выпадку небяспекі знаходзіліся абаронцы. Праход, ці баявая галерэя, прыкрыта 14 зубцамі. Кожны з іх мае скразную адтуліну, якая, відаць, служыла назіральнай шчылінай пры варожым абстрэле.
Вежа стаяла на высокім пагорку, абнесеным абарончым валам з драўлянымі канструкцыямі наверсе, і ўзвышалася над усімі гарадскімі ўмацаваннямі. 3 поўначы, з боку ракі Лясной, яе прыкрывала балоцістая нізіна. Рэшткі валоў вакол вежы, якая не захавалася, добра бачны на малюнках мастакоў XIX ст.
Што датычыцца назвы «Белая вежа», дык яна пачала ўжывацца параўнальна позна, толькі ў XIX ст. I з’яўленне яе звязана з непаразуменнем: адзін з гісторыкаў зблытаў назву ракі, на якой стаіць Камянецкая вежа,— Лясная з назвай ракі Белая. Ва ўсе часы вежа была пазбаўлена белага колеру. Упершыню яе пабялілі ў пачатку 50-х гадоў нашага стагоддзя і тым самым сапсавалі яе ранейшы выгляд.
Цяпер Камянецкая вежа ператворана ў філіял Брэсцкага краязнаўчага музея і стала месцам турысцкіх экскурсій.
МУРАВАНАЯ ВАРТА
S XIV ст. усе беларускія землі разам з літоўскімі і большай часткай украінскіх увайшлі ў ( новую еўрапейскую дзяржаву — Вялікае княст' ва Літоўскае (поўная афіцыйная назва з XV ст.— Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае). Утварэнне гэтай дзяржавы — вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця часткі заходніх земляў Кіеўскай Русі (Гародзенскае, Навагародскае і Полацкае княствы) і ўсходнелітоўскіх плямёнаў—у XII—XIII стст. было значна паскорана іншаземнай агрэсіяй. Толькі разам можна было адбіцца ад крыжацкай і татарскай навалы, захаваць сваю незалежнасць, культуру і мову. Аб’яднанне адбывалася рознымі шляхамі, але пераважна мірным — праз дагаворы і шлюбныя сувязі феадалаў і ў цэлым было прагрэсіўнай з’явай.
На беларускіх і ўкраінскіх землях узровень развіцця феадальнага грамадства быў больш высокі, чым на ўласна літоўскіх, таму яны мелі вялікі ўплыў на ўсе сферы ўнутранага жыцця дзяржавы. Дастаткова сказаць, што дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім аж да канца XVII ст. была беларуская.
Але крыжацкая небяспека існавала ўсё XIV стагоддзе да 1410 г., калі аб’яднаныя сілы беларусаў, палякаў, літоўцаў і іншых народаў нанеслі смяротны ўдар Тэўтонскаму ордэну пад Грунвальдам.
Крыжацкія набегі на беларускія землі асабліва ўчасціліся ў канцы XIII — пачатку XIV ст. Старыя драўляныя ўмацаванні з мураванымі вежамі-стаўпамі ўжо не маглі стрымаць узброенага да зубоў ворага. Таму ў першай палове XIV ст. узнікае абарончая сістэма з магутных замкаў у Лідзе, Навагрудку, Крэве, Медніках, Вільні і Троках. Гэта былі як старыя драўляныя, з цягам часу адбудаваныя з каменю і цэглы замкі-дзядзінцы, так і новы тып замкаў — кастэлі, запазычаны на Захадзе.