Старонкі мураванай кнігі
Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
Царква Ц Супраслі. Машыкулі і розныя тыпы байніц. Малюнак У. Гразнова XIX ст. Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнюскага уні,версітэта
асабліва ў складаных крыжовых, зорчатых, сеткавых або сотавых скляпеннях, якімі быў перакрыты асноўны аб’ём царквы.
У сярэдзіне XVI ст. інтэр’еры Супрасльскай царквы былі ўпрыгожаны фрэскамі, якія сведчылі аб высокім мастацкім узроўні мясцовых мастакоў, нашчадкаў тых майстроў, што стварылі непаўторныя вобразы полацкіх фрэсак.
Дасканалае спалучэнне канструкцыйных прынцыпаў з багатым дэкорам вылучаюць Супрасльскую царкву сярод іншых помнікаў беларускай готыкі XVI ст. На вялікі жаль, пад канец апошняй вайны гэты унікальны помнік
быў разбураны. Зараз ад яго засталіся толькі падмуркі і рэшткі сцен.
Яшчэ адна абарончая царква, вядомая як Маламажэйкаўская, знаходзіцца ў невялікай вёсцы Мураванка, што амаль злучылася зараз з чыгуначнай станцыяй Скрыбаўцы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Усё мясцовае насельніцтва ведае гэтую царкву пад назвай Мураванка. Відаць, і вёсачку вакол храма назвалі ў сувязі з гэтым славутым помнікам. Вялікая вёска Ма,”ое Мажэйкава знаходзіцца ў трох кіламетрах ад вёскі Мураванка, але нехта з даследчыкаў памылкова назваў царкву Маламажэйкаўскай, і гэтая памылка надоўга
Царква ў в. Мураванка Шчучынскага р-на. Фота У. Суцягіна
замацавалася ў літаратуры. (Зараз гэта недасканаласць выпраўлена.)
Пабудавана Мураванка, як і шмат іншых беларускіх абарончых храмаў, у першай палове XVI ст. Яна мае чатыры нарожныя вежы, арганічна звязаныя з галоўным корпусам. Сцены храма, амаль двухметровай таўшчыні, праразаюць байніцы. Асноўныя элементы дэкору — спалучэнне патроеных ніш складанай канструкцыі — сабра-
Царква ў в. Мураванка Шчучынскага р-на. Фота У. Суцягіна
Зорчатае сутарэнне.
ны на фасадзе заходняга франтона. Шчыт франтона, размешчаны паміж значна ніжэйшых за яго нарожных вежаў, робіць увесь будынак узнёслым і лёгкім.
Мураванка мае абарончыя прыстасаванні, аналагічныя Сынковіцкай царкве, але яе аб’ёмная пабудова больш кампактная. Для аздаблення царквы невядомы дойлід выкарыстаў кантрастнае спалучэнне цагляных сцен і пабеленых ніш. На стромкім даху царквы да нашых дзён захавалася пляскатая чырвоная дахоўка. Уражвае зальны інтэр’ер храма, перакрыты нервюрнымі зорчатымі скляпеннямі. Падлога была зроблена з тоўстай спецыяльнай цэглы-цальчаткі.
Рэшткі былога дамініканскага касцёла ў Мінску. Раскопкі і фота 3. Пазняка. 1986 г.
Паступова планіроўка абарончых храмаў мяняецца. У канцы XVI ст. узводзяцца ўжо двухвежавыя пабудовы, дзе ўмацоўваўся толькі ўваход, Узорам такога тыпу інкастэляваных храмаў з’яўляецца касцёл у вёсцы Камаі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, пабудаваны на самым пачатку XVII ст. Будынак мае дзве магутныя цыліндрычныя вежы, якія абараняюць уваход у касцёл. Шарападобныя праёмы байніц дазвалялі мець вельмі шырокі сектар абстрэлу. Яны не толькі фланкіравалі ўваход, але і давалі магчымасць абстрэльваць вялікую прастору перад будынкам. Кампазіцыя храма вельмі простая, адпавядае традыцыям позняй вясковай готыкі. Трохвугольны шчыт франтона сцісла ўпрыгожаны чатыр-
ма плоскімі нішамі. Касцёл некалькі разоў перабудоўваўся, і цяпер толькі галоўны фасад мае пачатковы выгляд. У адрозненне ад раней названых абарончых храмаў, дзе цагляная муроўка спалучалася з абтынкаванымі нішамі, фасады Камайскага касцёла заўсёды бяліліся. Гэта сведчыць аб паступовым пераходзе да новай архітэктурнай эпохі, пра якую мы раскажам у наступным раздзеле.
У 1986 г. у Мінску на Кастрычніцкай (былой Цэнтральнай) плошчы адкапаны рэшткі дамініканскага касцёла (першая чвэрць XVII ст.). Выявілася, што помнік быў таксама прыстасаваны да абароны. На аднымзяго фасадаў захаваліся байніцы ніжняга бою.
У другой палове XVI—пачатку XVII ст. узмацняліся і іншыя тыпы бажніц. У першую чаргу гэта кальвінскія зборы (культавыя храмы пратэстантаў) і нават сінагогі. У Быхаве захаваўся будынак сінагогі, які мае выразныя абарончыя элементы: круглую баявую вежу і дэкаратыўна-абарончы атык, сцяну над гзымсам, што завяршае будынак. Байніцы атыка пазней былі замураваны. Праўда, існуе меркаванне, што спачатку гэты будынак быў узведзены як пратэстанцкі збоо.
У СТАРАЖЫТНАЙ ЦАГЕЛЬНІ
ырокае мураванае будаўніцтва ў XVI—XVII стст. патрабавала ўсё больш разнастайных будаўнічых матэрыялаў і ў першую чаргу цэглы. Як жа трапіла яна ў Беларусь?
He адну тысячу гадоў налічвае гісторыя
цагельнай справы. Зарадзілася яна ў краінах Усходу, дзе
не было ў дастатковай колькасці дрэва і каменю, неаб-
ходных для ўзвядзення манументальных пабудоў. У Еўропе цэглу ўпершыню сталі вырабляць рымляне, але яна
не стала ў іх галоўным будаўнічым матэрыялам. У часы ранняга сярэднявечча выраб цэгл{>і ў Еўропе быў у заняпадзе і бурна развіваўся толькі ў Візантыі, дзе захоўваліся традыцыі рымскіх цагельнікаў. Для яе ўласціва квадратная форма і невялікая (да 4—5 см) таўшчыня.
У Кіеўскую Русь цэгла трапіла разам з візантыйскімі дойлідамі ў X ст. і атрымала назву «плінфа». Упершыню на Беларусі плінфа ўжыта ў муроўцы Полацкай Сафіі. Потым мураваныя пабудовы з яе выкарыстаннем узводзяцца ў Полацку, Віцебску, Гародні, Тураве і іншых
нашых старажытных гарадах.
У XII ст. адначасова ўжывалася плінфа двух (і болей)
памераў. Прычым адзін з іх быў асноўным, а іншыя складалі 20—30 працэнтаў ад агульнай колькасці, Старажытную полацкую, віцебскую і гародзенскую цэглу выраблялі ў спецыяльных формах з драўляным дном. Пра гэта сведчаць адбіткі дошак на гліне і спецыяльныя знакі, якімі майстры часам пазначалі сваю прадукцыю. Знакі — гэта паглыбленні, выразаныя ў бакавых сценках і дне некаторых драўляных формаў. Цікава, што гаро-
Знакі ў выглядзе літар на гродзенскай плінфе. Фота У. Суцягіна
Фрагменты. плінфы XII ст. з кляймом і знакам на пасцелях. Раскопкі М. Каргера 1968 г. у Віцебску. Архіі/ Інстытута археалогіі АН СССР. Ленінград
.дзенская плінфа мае знакі толькі на тычках, а полацкая і віцебская — на тычках і адным з шырокіх бакоў, Часта полацкія і віцебскія цагельнікі пазначалі сваю прадукцыю яшчэ і спецыяльнымі штампамі, якія пакідалі паглыбленыя сляды-клеймы. Відаць, сярод цагельнікаў (а іх у старажытных летапісах называлі плінфатварыцелямі) былі пісьменныя людзі, бо іх знакі маюць выгляд не толькі крыжыкаў, трох зубцоў, стрэлачак і іншых геаметрычных знакаў, але і розных літар. Так, падчас раскопак гародзенскай мураванай сцяны мы знайшлі шмат плінфы са знакамі ў выглядзе літар А, Б і В. Знакі ў выглядзе літар вядомы і на полацкай цэгле. Часам на цэгле XI—XII стст. сустракаюцца розныя малюнкі і нават надпісы. Абпальвалі плінфу ў спецыяльных печах, складзеных з цэглы. Яны былі напольнымі (г. зн. стаялі на
Выраб цэглы ў XIV—XV стст. Малюнак У. Кіслага
роўным месцы — полі) або ўпускаліся ў схіл якога-небудзь пагорка (звычайна высокага берага ракі).
У другой палове XIII ст. плінфу ў беларускім манументальным будаўніцтве змяняе буйнапамерная брусковая цэгла. Зойдзем на хвілінку ў майстэрню цагельніка XV ст.
Гэта быў майстар, якому дапамагалі некалькі чалавек. Цэгла рабілася на спецыяльным шырокім драўляным стале. Форма ўяўляла сабою дзве збітыя разам прамавугольныя драўляныя скрынкі, акаваныя жалезам і з ручкамі па баках. Цагельнік спрактыкаваным кідком запаўняў іх глінай, потым запіхваў кавалачкі гліны ў куткі формы, а гліняныя рэшткі зграбаў рукою або драўлянай дошчачкай. Ад пальцаў майстра на паверхні цагліны часам заставаліся неглыбокія сляды. Пазней заўважылі, што калі ў паглыбленні на цэгле трапляе вапна, то муроўка робіцца больш трывалай. Пачынаючы з XV ст. некаторыя майстры пачалі спецыяльна рабіць такія барозны глыбейшымі. I рабілі гэта не толькі пальцамі, але і спецыяльнымі прыладамі, накшталт шырокага грэбеня. Цэгла XV—XVI стст. знойдзена ў Гродне.
Набітыя глінай формы памочнікі майстра пераносілі на роўную пляцоўку, часам пасыпаную пяском, і асцярожна вытрасалі цэглу для прасушкі. Праз дзень
Паўцыркульная дахоўка канца XIV ст. з Лідскага замка. Раскопкі і фота аўтара
цагліны ставілі на кант, а потым складалі ў «казлы», дзе яны сушыліся 20—30 дзён. У тыя часы цэглу рабілі і сушылі пад адкрытым небам, недалёка ад жылля цагельніка. Пра гэта расказалі вучоным сляды дажджу і лап розных свойскіх жывёл, якія час ад часу прабягалі па сырой цэгле, раскладзенай для прасушкі. Калі сабраць такую цэглу, можа атрымацца цікавая калекцыя
Каложская царква. XI! ст. Фрагмент падлогі. Фота 30-х гадоў. Цэнтральны дзяржаўны архіў ЛітССР. Вільнюс
адбіткаў лап сабак, катоў, свіней, коз, а часам і дзікіх звяроў і нават птушак, якія вадзіліся ў нашым краі ў XIV—XVIII стст. Вядома адна цагліна XVI ст. з Мірскага замка з адбіткам нагі дзіцяці, напэўна, сына ці дачкі мясцовага цагельніка. Толькі ў XIX ст. цэглу паўсямесна сталі сушыць у драўляных буданах, і адбіткі на ёй назаўсёды зніклі.
Абпальвалі цэглу альбо ў полі (прымітыўны спосаб, характэрны для вёскі), альбо ў печы. Падчас археалагічных раскопак у Мірскім замку недалёка ад галоўнага ўвахода знойдзены рэшткі напольнай печы пачатку XVI ст., у якой і абпальвалі цэглу для пабудовы замка. Дзесьці побач абпальвалі і дахоўку, бо кавалкі спечаных
Дах, пакрыты пляскатай дахоукай. XVI ст. Паводле Н. Высоцкай
ад вялікай тэмпературы пляскатых даховак XVI ст. сабраны ў розных месцах замкавага двара.
Пляскатую дахоўку выраблялі таксама ў драўляных формах. Як і цэгла, яна мае характэрныя барозны — сляды пальцаў альбо грабянца. Падобным чынам выраблялі і непаліваныя пліткі для падлогі.
Паліваныя пліткі для падлогі і паліваную дахоўку магл,і вырабляць і гарадскія ганчары, якія засвоілі выпуск паліванай кафлі і сталовага посуду. Асабліва раз-
Пляскатая рэльефная паліваная дахоўка. XVII ст. Раскопкі I. Сінчука ў Магілёве
Фігурная нервюрная цагліна XV ст. са Старога замка ў Гродне. Раскопкі аўтара. Фота У. Суцягіна
вілася вытворчасць паліваных плітак рознага колеру (зялёных, карычневых, нават блакітных) для падлогі ў канцы XVI— першай палове XVII ст.
На працягу XV—XVII стст. выраблялася зялёная і зялёна-жоўтая паліваная дахоўка. У XV—XVI стст. была пашырана паліваная гатычная вільчаковая дахоўка паўцыркульнай формы. Пазней, на працягу XVII ст., з майстэрань ганчароў выходзіла пляскатая паліваная дахоў-