Старонкі мураванай кнігі
Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
Адна з самых велічных ратуш на Беларусі — магілёўская — была ўзведзена ў другой палове XVII ст. на Гандлёвай плошчы (зараз Савецкая плошча). Гэта мураваны двухпавярховы будынак з высокай васьміграннай вежай пасярод галоўнага фасада. Пасля пабудовы ратушы Гандлёвая плошча стала галоўным адміністрацыйным і грамадскім цэнтрам Магілёва.
Кіраваў будаўніцтвам майстар Феска. Ён збудаваў толькі прамавугольны ў плане (30X15 м) будынак. Для пабудовы ратушнай вежы магілёўцы запрасілі іншаземца Крузберга. Але вежа, узведзеная ім на вышыню 40 локцяў (каля 26 м), нечакана завалілася. Праз некалькі гадоў, разабраўшы папярэдне рэшткі няўдалай канструкцыі Крузберга, складаную працу па ўзвядзенні вежы выканаў беларускі дойлід Ігнат са сваёй арцеллю.
Захавалася шмат матэрыялаў магілёўскага магістрата, на падставе якіх, а таксама па аналогіі з іншымі ратушамі XVII ст. мы паспрабуем апісаць інтэр’еры ратушы ў Магілёве.
На першым паверсе знаходзіліся сені, вялікая «ізба»— памяшканне, дзе адбываўся суд пад кіраўніцтвам войта, канцылярыя, дзе сядзелі пісары, і пакой (ратушная святліца), у якім захоўваліся бягучыя справы магістрата. Другі паверх займалі таксама сені, судовая
«ізба»— месца магістрацкіх судоў, вялікая зала — месца пасяджэнняў магістрата і некалькі падсобных памяшканняў.
У цокальным, паўпадвальным паверсе, размяшчаліся скарбніца, склады і турма. Усе памяшканні ацяпляліся печамі, аздобленымі тэракотавай і паліванай кафляй зялёнага колеру. Першы паверх, верагодна, быў перакрыты скляпеннямі. Лесвіцы ўпрыгожаны разнымі драўлянымі балясінамі.
Асноўнай мэбляй былі лавы і зэдлі, а таксама вялікія сталы, пакрытыя сукном. У канцылярыі і архіве стаялі шафы для службовых папер і кніг. Вокны ратушы мелі прыгожыя алавяныя рамы — ваканіцы, у якія ўстаўляліся круглыя шыбы. Завешваліся вокны фіранкамі з зялёнага гарусу. Парадныя памяшканні ўпрыгожвалі абразы, партрэты каралёў і харугвы цэхаў. Падлога была з адмысловай цэглы, а сцены заўсёды бяліліся.
Звонку ратуша была абтынкавана, мела два ганкі — нізкі і высокі (парадны). На высокі ганак вялі ўсходы з разнымі балясінамі. Ратушную вежу аздабляў балкон з мсталічнымі кратамі і, магчыма, вялікі гадзіннік.
Ратуша пад стромкім дахам, накрытым плоскай чырвонай дахоўкай, велічна ўзвышалася сярод нізкіх драўляных і мураваных крам, ад якіх яе аддзяляў драўляны
Кафля пачатку XX ст. 3 раскопак магілёўскай ратушы 1979 г.
плот з мураванай брамай, пакрытай гонтам. Яшчэ здалёк падарожнік, які ўваходзіў у горад праз Алейную браму, бачыў пазалочаныя ветранікі (флюгеры) на франтоне ратушы, на дахах ганкаў і на вежавым шпілі.
У 1773 г. будынак ратушы капітальна перабудавалі. Фасады, аздобленыя шырокімі гарызантальнымі паясамі, якія падзялялі паверхі, рустоўка на ніжнім і дэкаратыўныя ліштвы над вокнамі другога паверха зрабілі яе падобнай да грамадскіх будынкаў губернатара і віцэгубернатара, якія былі пабудаваны ў стылі класіцызму побач з ратушай на Гандлёвай плошчы ў канцы XVIII ст. Пяціпавярховая вежа стала асноўнай вертыкальнай да-
Праект адбудовы магілёўскай ратушы. Аўтары В. Слюнчанка і Я. Ханіна
мінантаіі горада разам са званіцай Богаяўленскага сабора.
У такім выглядзе ратуша захавалася да апошняй вайны, у час якой моцна пацярпела, але асноўны корпус і всжа ацалелі. На жаль, у 1957 г. гэты каштоўны помнік, які можна было аднавіць, быў разбураны разам з рэстаўрацыйнымі рыштаваннямі. Нядаўна на месцы былога будынка ратушы праведзены археалагічныя рас-
Ратуша ў Шклове. Архіўны здымак пачатку XX ст. Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнмскага універсітэта
копкі. Знойдзены падмуркі і рэшткі сцен, зробленыя з тонкай (5—5,5 см) цэглы-пальчаткі. Падмуркі складзены з вялікіх камянёў, прамежкі паміж імі закладзены цэглай на вапнавай рошчыне. Архіўны і археалагічны матэрыял дазволіў рэстаўратарам стварыць праект адбудовы магілёўскай ратушы. У адноўленым будынку мяркуецца размясціць Палац шлюбаў.
У XVIII ст. мураваныя ратушы будуюцца ў Гродне,
Віцебску, Чачэрску, Шклове, невялікія па памерах ратушы ўзводзяцца ў Слоніме і Шарашове. Яны не маюць вежаў (акрамя віцебскай і шклоўскай), але таксама разам з гандлёвымі будынкамі ствараюць адзіны ансамбль.
Беларускія ратушы — цікавая група помнікаў грамадзянскай архітэктуры. Яны сведчаць пра тое, што акрамя прыватнаўласніцкага ў Беларусі пачынаючы з XVI ст. вядзецца шырокае гарадское будаўніцтва, складваецца сапраўдная архітэктурная школа, якая к канцу XVIII ст. сфарміравалася ў самастойны накірунак гарадскога дойлідства.
ПСТОРЫЯ КАФЛЯНАЙ ПЕЧЫ
жо з XIV ст. жылыя памяшканні замкаў і палацаў пачалі ацяпляць кафельнымі печамі. У інвентарах XVI—XVIII стст. згадваецца вялікая колькасць печаў, аблямаваных кафляй. Першыя кафлі нагадвалі звычайныя гарш-
кі альбо невялікія макацёры, таму і атрымалі назву «гаршковыя». Ганчары выраблялі іх разам з кухонным
ці сталовым посудам і нават спачатку мецілі некаторыя экземпляры звычайнымі ганчарнымі клеймамі. На Беларусь кафля трапіла, відаць, непасрэдна з Германіі — радзімы <еўрапейскага кафлярства. He выпадкова, што першыя вядомыя нам экземпляры (якія датуюцца 1308 г.) знойдзены ў княскіх харомах Полацка, вядомага сваімі сувязямі з ганзейскімі гарадамі, у Лідскім і Крэўскім замках, узведзеных у першай палове XIV ст. Існуюць таксама пісьмовыя крыніцы, якія сведчаць, што ў пабудове гэтых замкаў маглі браць удзел майстры з ганзейскіх нямецкіх гарадоў. 3 гэтага часу глінабітныя печы, якія ўяўлялі невысокія скляпеністыя збудаванні з асобнымі ўмураванымі ў іх цела гаршковымі кафлямі, уваходзяць у інтэр’еры драўляных і мураваных пабудоў.
Паступова верхняя часТКа кафлі, так званае вусце, што нагадвае звычайны круг, пачынае набываць розны выгляд: чатырохпялёсткавай, значна радзей трохпялёсткавай разеткі, потым квадрата, які часамі, у XV— пачатку XVI ст., закрываўся дэкаратыўнай, зробленай з гліны праразной рашоткай. Кавалкі такіх кафляў з вусцем, аздобленым ляпнінай у выглядзе складанага геаметрычнага ўзору, знойдзены ў Полацку.
Пераход да кафлі з квадратным вусцем, які адбыўся ў XV ст., дазволіў рабіць кафляныя печы складанай канфігурацыі, значна павялічыць іх цеплааддачу за кошт павелічэння цеплавой паверхні печы. У канцы XV—пачатку XVI ст. для аздаблення сталовага посуду пачынаюць ужываць зялёную паліву, якая адначасова выкарыстоўваецца і для пакрыцця ўнутранай паверхні гаршковай кафлі, што робіць яе новым дэкаратыўным элементам ва ўпрыгожанні інтэр’ераў жылых дамоў.
У гэты ж час у самых вялікіх цэнтрах кафлянай вытворчасці пачалі паступова пераходзіць да вырабу каробкавай кафлі, якая ў першую чаргу мела дэкаратыўнае прызначэнне, бо несла на сваёй вонкавай пласціне які-небудзь малюнак. Зноў-такі самыя першыя каробкавыя, як і гаршковыя, кафлі знойдзены ў Полацку. Гэтыя кафліны непаліваныя, невялікіх памераў, не маюць
Гаршковая кафля XIV ст. з Яідскага замка і муляж паліванай гаршковай кафлі XVI ст. Раскопкі аўтара. Фота У. Угрыновіча
рамкі па краях вонкавай пласціны, на якой невядомы майстар пакінуў выяву міфічнага цмока або вясёлага чалавечка. Тады ж на беларускіх кафлях з’яўляецца геаметрычны арнамент, які найбольш пашыраецца ў сярэдзіне — другой палове XVI ст.
Але працэс замяшчэння гаршковай кафлі каробкавай у Беларусі адбываўся вельмі павольна, і таму ўсё XVI стагоддзе шырока ўжывалася гаршковая кафля. Існавала яна і ў пазнсйшыя часы.
Кафля канца XV ст. з выявай рака з Копысі, Раскопкі Г. Штыхава. Фота аўтара
Так, развал печы, складзенай з гаршковай кафлі з круглым, квадратным і чатырохпялёсткавым вусцем, знойдзены ў Мірскім замку ў слаях канца XV — пачатку XVI ст. Шмат печышчаў канца XVI ст. з велізарнай колькасцю невялікіх гаршковых кафляў з квадратным і круглым вусцем выяўлена пры даследаванні Крэўскага замка.
У сярэдзіне XVI ст. часта будаваліся камбінаваныя печы, ніжні паверх якіх складаўся з гаршковай кафлі з квадратным вусцем, а верхні—з каробкавай. Развал такой печы знойдзены падчас даследаванняў Мазырскага замка. Другі ярус мазырскай печы складаўся з зялёных паліваных кафляў з геаметрычным арнаментам (выпуклыя авалы і ўвагнутыя разеткі). Верх печы
аздаблялі кафлі-каронкі з выявамі чалавечых твараў. Гаршковая кафля XVI ст. рабілася на ганчарным коле, добра абпальвалася, мела роўнае донца (бо зразалася з ганчарнага кола ніткай) і ўстойлівыя прапорцыі. Форма вусця гэтай кафлі ў выглядзе чатырохпялёсткавай разеткі альбо цыліндра знайшла ўвасабленне ў беларускай архітэктуры. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова зірнуць на байніцы Камайскага касцёла (пачатак XVII ст.) альбо на акно-квадрыфолій мінскай Петрапаўлаўскай царквы.
У эпоху Адраджэння ганчары, якія выраблялі кафлю, набываюць спецыялізацыю і ўсё больш аддаляюцца ад вясковых майстроў, якія па-ранейшаму выраблялі просты непаліваны посуд. Каробкавая кафля, пакрытая зялёнай палівай, стала карыстацца вялікім попытам сярод гарадскога насельніцтва. Кафляры наладжваюць устойлівыя сувязі з разьбярамі, заказваюць у іх спачатку гліняныя, а потым драўляныя формы з малюнкамі для вонкавых пласцін. Кафляная печ дасягае значных памераў і складваецца з розных кафляў: сценных, паясных, кутніх, гзымсавых, перамычак, балясін, гарадкоў, кафель — даховак і медальёнаў.
Для аздаблення вонкавых пласцін кафлі ўжываюцца розныя варыянты старажытнага геаметрычнага арнаменту: квадраты, выпуклыя ці ўвагнутыя авалы або разеткі, салярныя знакі. Гэтыя запазычаныя са старажытнага народнага мастацтва сімвалы выкарыстоўваліся не толькі ў кафлярстве. Іх шмат у народнай разьбе па дрэве, вышыўцы на адзенні, нават у архітэктуры. Так, аздабленне аднаго з вокнаў старажытнай царквы ў Кодне (1530 г.) вельмі нагадвае звычайную, толькі павялічаную ў памерах кафлю.
З’яўляецца сюжэтная кафля з рознымі алегарычнымі або міфалагічнымі сцэнкамі. Вялікая калекцыя такой кафлі знойдзена пры раскопках Мядзельскага замка. У замку выяўлена і шмат паліхромнай кафлі, колеравая гама якой, відаць, была запазычана ў заходнееўрапейскіх майстроў. З’яўленне ў першай палове — сярэдзіне XVI ст. на Беларусі шматколернай керамікі, несумненна, вынік творчых «вандровак» беларускіх кафляроў у Італію, ГІаўднёвую Германію і Чэхію.