• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі мураванай кнігі Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму Алег Трусаў

    Старонкі мураванай кнігі

    Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
    Алег Трусаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 191с.
    Мінск 1990
    63.13 МБ
    АКАМЯНЕЛЫЯ СІМФОНІІ
    анец XVI — пачатак XVII ст.— перыяд росквіту эканамічнага і культурнага жыцця беларускіх гарадоў. Удасканальваюцца тэхніка і тэхналогія гарадскога рамяства, узнікаюць новыя цэхі, павялічваецца колькасць рамес-
    ных спецыяльнасцей, складваецца ўнутраны рынак. Значна пашыраецца замежны гандаль, асабліва з гарадамі Польшчы, Германіі і Галандыі.
    Але менавіта ў гэтыя часы ў Заходняй Еўропе ўзмацняецца ўплыў каталіцызму ў сферы культуры і мастацтва і ўзнікае новы мастацкі стыль — барока, які першнаперш знайшоў увасабленне ў архітэктуры. Калі даслоўна перакласці гэты тэрмін з розных еўрапейскіх моў, то мы даведаемся, што ў італьянскай мове «eapo­Ka» азначае «дзіўны, вычварны», у партугальскай — гэта назва ракавіны малюска дзівоснай формы.
    Новы архітэктурны кірунак узнікае на аснове традыцый позняга Адраджэння і вызначаецца дынамічнасцю кампазіцыі, кантірастамі маштабаў і рытмаў, крывалінейнасцю абрысаў, імкненнем да стварэння ілюзіі бязмежнай прасторы.
    Цікава, што першы архітэктурны помнік гэтага стылю, збудаваны на тэрыторыі Рэчы Паспалітай,— касцёл езуітаў у Нясвіжы (1584—1593 гг.). Аўтарам яго быў ужо вядомы нам італьянскі архітэктар Я. М. Бернардоні, які ўдзельнічаў у будаўніцтве царквы Іль-Джэзу ў Рыме, па ўзоры якой і ўзведзены нясвіжскі храм. Ен збудаваны ў адзіным ансамблі з езуіцкім калегіумам, які не захаваўся. Нясвіжскі касцёл — гэта трохнефавая базіліка * з адной апсідай.
    На Беларусі базілікі з’явіліся ў канцы XVI ст. і атрымалі распаўсюджанне ў XVII—XVIII стст. Найчасцей гэта розныя хрысцінскія бажніцы (каталіцкія, праваслаўныя, уніяцкія), зрэдку сінагогі і ратушы.
    Крыжова-купальная базіліка Нясвіжскага касцёла прываблівае выразным сілуэтам, дынамічнай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыяй з велічным светлым інтэр’ерам і багатай пластыкай галоўнага фасада — ордэрныя профілі, франтоны і паўкруглыя нішы з драўлянымі скульптурамі святых. Акрамя фасадаў аб’ёмныя выявы святых актыўна ўводзіліся ў інтэр’еры бажніц, займаючы ўіхвядучае месца. Іх размяшчалі ўнішах і на гзымсах алтароў. Трэба заўважыць, што росквіт беларускай скульптуры прыпадае на перыяд барока.
    Здзіўляе сучаснікаў і унікальны фрэскавы роспіс купала і верхніх частак у інтэр’еры нясвіжскага храма, які апошні раз быў адноўлены ў 60-х гадах XVIII ст.
    Твор Бернардоні паслужыў аналагам для навакольных культавых пабудоў—комплексу бенедыкцінскага кляштара ў Нясвіжы і касцёла ў Міры.
    Вучоныя вылучаюць тры перыяды ў развіцці манументальнага беларускага дойлідства часоў барока: ранняе (канец XVI — першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII ст.— 1730-я гады) і позняе (1730— 1780-я гады).
    Для ранняга барока характэрны пошукі новых аб’ёмна-прасторавых кампазіцый, вобразная сувязь асобных элементаў беларускай архітэктуры з некаторымі пабудовамі Паўночнай Германіі і асабліва Галандыі. Паасобныя ўплывы нідэрландскай культуры адлюстраваліся і ў розных галінах матэрыяльнай культуры Беларусі. Гэта выраб і паліхромнай керамікі па ўзоры дэльфтскай, і белаглінных люлек, і распісной кафлі.
    Нямала прафесійных будаўнікоў, інжынераў і дой-
    лідаў прыязджалі працаваць у Беларусь з Нідэрландаў. Адзін з іх Пётр Нонхарт — загадчык каралеўскіх збудаванняў у Вільні разам з інжынерам ван Дадэнам у 1611 —1612 гг, узвялі ў Гайцюнішках (Воранаўскі р-н) дом-крэпасць. Гэты двухпавярховы будынак з трохпавярховай вежай і ўваходам па цэнтры галоўнага фасада мае на рагах чатыры круглыя вежы, завершаныя шатровымі дахамі. Тоўстыя сцены фасадаў прарэзаны прамавугольнымі вокнамі, вежаў — вокнамі-байніцамі.
    Фарны. касцёл у Нясвіжы. XVI ст. Інтэр’ер. Фота У. Суцягіна
    Службы і казармы для абаронцаў знаходзіліся на першым паверсе, а жылыя памяшканні — на верхнім.
    У культавай архітэктуры канчаткова сфарміраваўся базілікальны тып бажніцы з роўным галоўным фасадам, спачатку бязвсжавым, а потым двухвежавым.
    Брыгіцкі касцёл у Гродне. XVII ст. Сграфіта на галоўным партале. Фота У. Суцягіна
    Брыгіцкі касцёл у Гродне. XVII ст. Фрагмент партала. Фота В Дубінкі
    Яскравы прыклад архітэктуры ранняга барока — гродзенскі брыгіцкі кляштар, узведзены ў першай палове XVII ст. Комплекс складаецца з мураванага касцёла і жылых карпусоў, што ўтвараюць квадратны ўнутраны двор. Высокая мураваная сцяна з васьміграннымі вежамі на рагах і дзвюма прыгожымі брамамі абкружае архітэктурны ансамбль, вынесены на скрыжаванне дзвюх цэнтральных гарадскіх вуліц.
    Касцёл уяўляе сабой аднанефавы двухвежавы храм з паўцыркульнай апсідай. Ордэрная пластыка — пілястры, пляскатыя нішы, шматпрафіляваныя гзымсы — аздабляе галоўны фасад. Найбольшую цікавасць уяўляе дэкор фрыза, выкананага ў тэхніцы сграфіта. Двух’ярусны франтон аздоблены валютамі — элементамі архітэктурнага дэкору ў выглядзе спіралепадобнага завітка з кружочкам-вочкам пасярэдзіне. Гэта форма вельмі характэрна для архітэктуры Беларусі часоў барока. Фдзрму валюты ў гэты час набываюць кансолі гзымсаў, аздоба дзвярэй, вокнаў і парталаў.
    Другая адметная рыса брыгіцкага касцёла — высокамастацкія каменныя парталы, аздобленыя міфалагічнымі выявамі і раслінным арнаментам. На іх захавалася таксама дата будаўніцтва ансамбля.
    У часы сталага барока ў мураваным дойлідстве ўзрастае колькасць ярусаў вежаў на галоўных фасадах бажніц, якія становяцца больш стромкімі і ўзнёслымі, а пластыка фасадаў — больш насычанай. Характэрныя прыклады сталага барока — Мікалаеўская царква ў Магілёве, касцёлы езуітаў і бернардзінак уМінску, касцёл дамініканцаў у вёсцы Княжыцы пад Магілёвам.
    ЗА ГАРАДСКІМІ ВАЛАМІ
    ерапланіроўка беларускіх гарадоў, якая пачалася ў часы Адраджэння, працягваецца і ў перыяд барока.
    У канцы XVI — пачатку XVII ст. у сувязі з заключэннем Берасцейскай царкоўнай уніі
    і наступленнем Контррэфармацыі сацыяльна-палітычнае і рэлігійнае становішча Рэчы Паспалітай значна абвастраецца. У гарадах узмацняюць сваю дзейнасць розныя каталіцкія манаскія ордэны — францысканцаў, кармелітаў, бернардзінцаў, езуітаў, дамініканцаў, піяраў і інш. Ствараюць свой рэлігійны ордэн, які атрымаў назву базыльянскага, і уніяты. Абапіраючыся на грашовую і палітычную падтрымку з боку заможных фундатараў — прадстаўнікоў беларускай каталіцкай і уніяцкай шляхты, манахі хутка перабудоўваюць старыя драўляныя кляштары на мураваныя альбо ўзводзяць новыя на выдзеленых для гэтага зямельных участках. У XVI—XVII стст. у Беларусі дзейнічала 18 мужчынскіх і 7 жаночых манаскіх ордэнаў. Нягледзячы на пэўны ўціск, будавалі свае бажніцы і прадстаўнікі іншых рэлігій: праваслаўныя, пратэстанты і іудзеі.
    Асноўная частка гэтых пабудоў узводзілася ў гарадах і мястэчках. Прычым для бажніц выбіраліся самыя высокія і прыгожыя месцы на гарадскіх плошчах альбо на вулічных скрыжаваннях. Кляштары і манастыры абносіліся моцнай, часта мураванай агароджай і адыгрывалі пэўную ролю ў абароне горада. У XVII—XVIII стст. у асноўным склаліся сілуэты старажытных беларускіх гарадоў: Полацка, Гародні, Менска, Магілёва, Віцебска, Мсціслава і Пінска, дзе асноўнымі дамінантамі былі вежы бажніц і званіц, а таксама гарадскіх ратуш.
    Найбольш важным з прынцыпаў барока ў структуры горада было паступовае разгортванне архітэктурнага аб’екта — гарадской плошчы, вуліцы або палаца — перад сузіральнікам.
    Беларускія гарады XVI—XVII стст. можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: гарады Заходняй Беларусі (Гародня, Ваўкавыск, Слонім), якія не мелі гарадскіх умацаванняў, і гарады цэнтральнай, паўночнай і ўсходняй частак краіны (Полацк, Слуцк, Менск, Магілёў, Мсціслаў, Быхаў), якія былі абнесены магутнымі землянымі валамі і мураванымі брамамі.
    Да нашых часоў захавалася гравюра Гародні, выкананая ў XVI ст. вядомым нямецкім гравёрам Мацеем Цюнтам з Нюрнберга. Паколькі горад не меў умацаванняў, асноўны цяжар абароны выпадаў на Верхні і Ніжні замкі, прычым асобнымі пунктамі абароны маглі быць праваслаўныя і каталіцкія кляштары з іх мураванымі агароджамі і высокімі вежамі, што нават мелі байніцы для агнястрэльнай зброі.
    Сучасная планіроўка Слоніма пачала набываць рэгулярнасць яшчэ ў XVI ст., калі на месцы былога замка будуецца драўляны палац — рэзідэнцыя старасты. Вузкія вуліцы злучалі дзядзінец з гандлёвай плошчай. На ёй знаходзіліся драўляныя гандлёвыя рады, аб’яднаныя ў адзіны комплекс, што налічваў каля 150 крам. У XVII ст. драўляныя маставыя цэнтральных вуліц замяніла брукоўка, з’явіліся дрэнажныя збудаванні, якія адводзілі сцёкавыя воды. Паўкальцом вакол замка размясціліся мураваныя кляштары розных каталіцкіх ордэнаў. Іх умацаваныя храмы з магутнымі вежамі і мурамі адыгралі асноўную горадафарміруючую ролю. Вакол гэтых кампазіцыйных цэнтраў складвалася радавая, пераважна драўляная забудова гарадскіх кварталаў.
    У агульны гарадскі ансамбль уваходзілі тры уніяцкіяцарквы, мураваная сінагога і драўляная мячэць.
    Асноўная прыкмета барочнай планіроўкі Слоніма XVII ст.— сістэма трох цесна звязаных паміж сабою плошчаў: рыначнай, перад дамініканскім касцёлам і каля сінагогі. Асноўную ролю адыгрывала плошча, дзе знаходзіліся ратуша, гандлёвыя рады і дамы заможных гараджан.
    Трэба адзначыць, што ў XVII—XVIII стст. пераваж-
    Былы бернардзінскі касцёл у Слоніме. Фота В. Дубінкі
    ная большасць жылой забудовы беларускіх гарадоў заставалася драўлянай. Але найбольш заможныя гандляры пачалі ўзводзіць мураваныя пабудовы яшчэ ў XVII ст. Жылыя мураваныя дамы XVII—XVIII стст. вядомы ў Магілёве, Гродне, Мінску. Захаваўся будынак былой гродзенскай аптэкі з выразным барочным вырашэннем фасада. Мураваная аптэка была і ў Пінску.
    У некаторых гарадах, асабліва ў заходняй частцы краіны, рабілі і фахверкавыя дамы, якія ў старых пісь-
    мовых крыніцах называюцца «прускім мурам». У іх аснове ляжаў драўляны каркас з тоўстых драўляных брусоў, прамежкі паміж якімі закладваліся цэглай. Адзін такі будынак XVIII ст. захаваўся ў Гродне на вуліцы Дзяржынскага.
    Структура гарадоў з умацаваннямі была крыху іншай. Найбольш яскрава яе можна прасачыць на прыкладзе Магілёва, які ў канцы XVI ст. стаў самым вялі-
    Будынак сінагогі ў Слоніме. XVII ст. Фота В. Дубінкі
    кім беларускім горадам. Яго планіровачная структура была падпарадкавана замку і лініям умацаванняў, што абкружалі горад. Замак у плане ўяўляў замкнёны пяцівугольнік з драўляных сцен — гародняў і васьмігранных трох-, чатырохпавярховых вежаў. Гародні — гэта двух’ярусныя драўляныя зрубы з тоўстых бярвенняў, набітыя каменнем і зямлёй. Каб засцерагчы замак ад пажару, вежы і гародні абмазваліся глінай.