Старонкі мураванай кнігі Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму Алег Трусаў

Старонкі мураванай кнігі

Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
63.13 МБ
Сярэднія і дробныя землеўласнікі побач са сваім жыллём будавалі гаспадарча-вытворчыя пабудовы: свірны*, лямусы, лядоўні, стайні і вяндлярні, якія выносіліся за межы шляхецкай рэзідэнцыі і стваралі самастойны гаспадарчы двор. Зробленыя рукамі прыгонных
Сядзіба Агінскіх у в. Залессе (Смаргонскі р-н). Малюнак Н. Орды
Вадзяны млын на р. Морчва ў в. Казлоўшчына Пастаўскага. р-на. Фота В. Дубінкі
сялян, гэтыя пабудовы з’яўляюцца першымі помнікамі прамысловай архітэктуры на тэрыторыі Беларусі. Народныя дойліды па-рознаму аздаблялі іх. Менавіта для іх быў распрацаваны новы тып муроўкі — «разынкавы», асабліва пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі. У такой тэхніцы будаваліся млыны, свірны, мураваныя агароджы вакол бажніц. Узводзіліся гэтыя пабудовы з палявога каменю на вапнавай рошчыне, прычым некаторыя валуны з аднаго боку абчэсваліся, У вапну паміж камянёў утыкаліся дробныя каменьчыкі цёмнага колеру, часам іх замянялі кавалачкамі бітага керамічнага посуду. Яны стваралі своеасаблівую мазаіку, а часам і тэматычную арнаментыку — сонейка, елачкі, галінкі, выявы раслін, кветак, птушак, нават шклянога посуду. На некаторых збудаваннях з невялікіх каменьчыкаў выкладалася дата будаўніцтва. Гэты дэкаратыўны прыём захаваўся да пачатку XX ст.
У XIX ст. у сувязі з паступовым развіццём капіталістычных адносін гаспадарчая структура вясковых сядзіб змяняецца. Побач з цудоўнымі палацамі і паркамі сталі будаваць мануфактуры, цагельні, бровары і млыны.
РАМАНТЫЗМ I НЕАСТЫЛІ
Н'сярэдзіне — другой палове XIX ст. еўрапейская архітэктура перажывала вельмі складаны перыяд. Класіцызм паступова выраджаец■ца і адмірае, а ў Расійскай імперыі становіц'Ца сапраўды «імперскім» стылем — сухім і казённым. Пачынаючы з канца XVIII ст. у еўрапейскім мастацтве развіваецца новы накірунак — рамантызм. Яго прадстаўнікі заклікалі звярнуць увагу на ўласную нацыянальную гісторыю, літаратуру і архітэктуру, выступалі супраць сляпога пераймання антычных традыцый. Яскравым прадстаўніком рамантызму ў літаратуры быў наш славуты зямляк Адам Міцкевіч. У сваіх творах ён апяваў прыгажосць роднай зямлі, яе гістарычныя і архітэктурныя помнікі.
Першыя прыкметы рамантызму на Беларусі назіраюцца ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. у садова-паркавым мастацтве. Менавіта ў парках побач з класіцыстычнымі палацамі і сядзібамі строгіх формаў пачалі ўзводзіць каплічкі і альтанкі, якія нагадвалі гатычныя збудаванні.
Поўная расчараванасць у выніках заходнееўрапейскіх буржуазных рэвалюцый, падзенне імперыі Напале-
она, у перыяд якой панаваў ампір, прывялі да адраджэння старых архітэктурных традыцый — готыкі, рэнесансу і барока, да запазычання іх асобных элементаў з мэтай адрадзіць былое хараство ў новых будаўнічых матэрыялах. Пачынаецца захапленне рознымі папярэднімі рамантызму еўрапейскімі стылямі. Гэта прывяло да стварэння новага архітэктурнага накірунку, росквіт якога прыпадае на сярэдзіну — другую палову XIX ст. Ён атрымаў назву «гістарызм» і вызначаўся некрытычным выкарыстаннем формаў розных стыляў: неаготыкі альбо несапраўднай готыкі, неабарока, неаракако, неакласіцызму, неараманскага накірунку, псеўдавізантыйскага стылю і г. д. Таму даволі часта дойлідства гістарызму называюць сціслым словам «эклектыка» ці «эклектызм». Доўгі час гэтае мастацтва лічылася несапраўдным і не вартым асаблівай увагі. Але некаторыя дойліды, абапіраючыся на народныя традыцыі і назапашаны стагоддзямі архітэктурны вопыт, стварылі арыгінальныя, цікавыя помнікі, якія і зараз вабяць нас сваёй прыгажосцю і годнасцю.
Першай з неастыляў атрымала распаўсюджанне несапраўдная готыка. Яе радзіма — Англія канца XVIII— пачатку XIX ст. Пабудовы ў стылі неаготыкі з’яўляюцца на Беларусі ўжо ў пачатку XIX ст. Прычым у нашым краі несапраўдная готыка прайшла дзве стадыі развіцця. Першая — першая палова — сярэдзіна XIX ст. — характэрна ў асноўным для палацава-сядзібнай архітэктуры, дзе спалучаліся планіровачныя структуры класіцызму з гатычнай прамалёўкай фасадаў і рознымі элементамі гатычнага дэкору. Фасады гэтых будынкаў заўсёды тынкаваліся.
Адным з ранніх неагатычных помнікаў з’яўляецца палац, пабудаваны ў ваколіцах горада Косава (Івацэвіцкі р-н) у першай палове XIX ст. Па вуглах галоўнага фасада ўзведзены гранёныя вежы, а бакавыя фасады маюць вялікія контрфорсы, падобныя да вежаў. Матывы неаготыкі шырока выкарыстаны пры аздабленні фасадаў: зубцы — завяршэнні асноўных аб’ёмаў, вузкія спічастыя аркі дзвярных і аконных праёмаў, ніш. Парадныя залы на другім паверсе некалі былі размаляваны, фасады мелі высокаякасную тынкоўку.
Другая стадыя ў развіцці неаготыкі пачынаецца з сярэдзіны XIX і прадаўжаецца ў канцы XIX — пачатку
XX ст., калі на Беларусі пасля мураўёўскай рэакцыі сталі вельмі хутка будавацца новыя каталіцкія і лютэранскія бажніцы. Элементы класіцызму цалкам былі адкінуты, поўнасцю адроджаны каркасныя канструкцыі, асабліва шматступеньчатыя контрфорсы і аркбутаны. 3 фасадаў цалкам знікае тынкоўка, сцены і вежы складаюцца з добраабпаленай чырвонай цэглы, прычым у аздабленні праёмаў дзвярэй і вокнаў, ніш і гзымсаў франтонаў і парапетаў шырока ўжываецца профільная цэгла. Найбольш багатыя храмы атрымліваюць вітражы, падлогу з паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс. Пашыраецца выраб мастацкіх каваных рэчаў — дзвярных замкоў і завесаў, рашотак балконаў і вокнаў і асабліва каваных палотнаў брам мураваных агаро-
Руіны палаца ў г. Косава Івацэвіцкага р-на. XIX ст. Частка дэкору. Фота аўтара
джаў, якімі абносіліся бажніцы і сядзібы. Неагатычны стыль стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы на Беларусі. Неагатычныя касцёлы ўзводзіліся на заходнебеларускіх землях аж да 1939 г.
3 другой паловы XIX ст. павялічваецца колькасць гарадскіх жыхароў і змяняецца іх нацыянальны і сацыяльны склад. У 40—50-х гадах назіраецца значны рост яўрэйскага насельніцтва ва ўсіх беларускіх гарадах і
Сабор у Полацку. Пачатак XX ст. Фота В. Дубінкі
мястэчках, асабліва на Магілёўшчыне і Віцебшчыне, дзе праходзіла «мяжа аседласці». Так, у 30-х гадах у Віцебску яўрэі складалі 62% гарадскіх жыхароў, а ў Полацку — 65%. Таму сярод гарадской грамадзянскай і культавай забудовы часта вылучаюцца абрысы мураваных і драўляных сінагог. У некаторых гарадах і мястэчках па-ранейшаму жылі татары і мелі там свае мячэці. У Мінску, напрыклад, на пачатку XX ст. існавала мураваная мячэць.
К сярэдзіне XIX ст., асабліва пасля паўстання 1863 г., на Беларусі павялічваецца колькасць рускага насельніцтва, у асноўным за кошт вайскоўцаў, чыноўнікаў і
духавенства. Яны з’яўляліся тут сацыяльнай апорай царызму, спрыялі будаўніцтву праваслаўных храмаў і перабудове некаторых каталіцкіх і уніяцкіх бажніц, што былі зачынены пасля паўстання 1830—1831 і 1863— 1864 гг.
Каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры, маналітнасць праваслаўнай царквы пад скіпетрам расійскіх імператараў, прыдворныя архітэктары распрацавалі розныя варыянты ўзораў праваслаўных бажніц. Гэта былі грувасткія, прысадзістыя пабудовы, фасады якіх літаральна перагружаліся
Касцёл у в. Слабодка Браслаўскага р-на. 1903 г. Фота В. Дубінкі
дэкорам, механічна скапіраваным з візантыйскіх храмаў і рускіх бажніц XIV і XVII стст.
Ініцыятарам будаўніцтва тыпавых цэркваў у псеўдарускім стылі ў гарадах і вёсках Беларусі быў граф Мураўёў, пад кіраўніцтвам якога было жорстка задушана паўстанне 1863 г. Гэтыя храмы ў народзе сталі называць «мураўёўкамі».
Побач з несапраўднай готыкай і псеўдавізантыйскім стылем у культавым дойлідстве Беларусі ў канцы XIX— пачатку XX ст. склаўся неараманскі стыль як водгук на раманскае дойлідства X — XII стст. Адзін з помнікаў, дзе спалучаюцца рысы раманскага стылю, готыкі і мадэрна, шырока вядомы. Гэта так званы Чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алены) у Мінску, які ўзвышаецца
Фрагмент мураванай забудовы старога Мінска. Здымак 80-х гадоў XIX ст. Архіў Інстытута мастацтваў Польскай Акадэміі навук. Варшава
ў цэнтры нашай сталіцы на плошчы Леніна. Яго кампазіцыя ўтварылася ў выніку спалучэння некалькіх аб’ёмаў і трох вежаў — дзвюх меншых і адной высокай з двухсхільным дахам, пакрытым чырвонай дахоўкай. Будынак складзены з добраабпаленай чырвонай цэглы. Некаторыя касцёлы, такія, як, напрыклад, касцёл у вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна, абтынкаваны. Аднак вядомы і храмы, якія для большага падабенства з ра* манскімі прататыпамі рабіліся з часанага каменю.
Фрагмент падлогі пачатку XX ст. Касцёл у в. Ражанка Шчучынскага р-на. Фота В. Дубінкі
У другой палове XIX ст. у вялікіх беларускіх гарадах, асабліва губернскіх цэнтрах і там, дзе прайшла чыгунка, пашыраецца мураванае будаўніцтва. Гістарычныя цэнтры Магілёва, Віцебска, Мінска, Гродна, Слоніма, Гомеля забудоўваюцца толькі мураванымі будынкамі. 3 цэглы і каменю ўзводзяцца чыгуначныя вакзалы, масты, завадскія і фабрычныя гмахі. Іх фасады спачатку атрымліваюць эклектычную трактоўку, а потым, на мяжы XIX і XX стст., усё больш і больш набываюць рысы новага стылю, які ўзнік на глебе гістарызму — мадэрна.
Мадэрн у перакладзе з французскай мовы азначае «найноўшы», «сучасны». Для яго характэрны багаты ляпны дэкор з уключэннем стылізаваных элементаў готыкі, антычнага і народнага мастацтва, шырокае ўжыванне хваліста-ламаных ліній у арнаментыцы і асіметрычна-крывалінейныя завяршэнні дзвярных і аконных праёмаў.
У гэты час шырока ўжываюцца новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі. У першую чаргу гэта цэмент, металічная арматура, дабраякасная цэгла, фабрычная дахоўка. На цэментнай рошчыне з чырвонай цэглы выкла-
Металічныя краты для падтрымкі паддашку у стылі мадэрн. Гродна. Фота В. Дубінкі
даліся фасады пабудоў, прычым швы ў муроўцы былі вельмі тонкія і падрэзаныя.
Шырока ўжывалася шкло, з якога рабілі нават дахоўку. Выраблялася і вельмі тонкая пляскатая чырвоная дахоўка, якая прымацоўвалася да крокваў з дапамогай металічнага дроту. Найбольш мадэрнавых будынкаў захавалася ў Гродне, Магілёве і Гомелі. Гэта жылыя камяніцы і адміністрацыйныя гмахі, у першую чаргу банкі. Рысы мадэрна маюць асабнякі і сядзібы і ў вясковай мясцовасці. Архітэктура мадэрна існавала да пачатку першай сусветнай вайны і з’яўляецца для нас помнікам буржуазнаму грамадству з яго тэхнакратычнай, прэтэнцыёзнаіі і напышлівай культурай.