Старонкі мураванай кнігі
Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
Будынак. былой аптэкі ў Гродне. XVII ст. Фота В. Дубінкі
Мікольская царква ў Магілёве. XVII ст. Фота В. Дубінкі
9. Зак. 1438
У першай палове XVII ст. Магілёў атрымаў тры паясы магутных умацаванняў. Замак агінаў Замкавы вал. Вакольны, або Бліжэйшы, вал бараніў Стары горад, які склаўся ў XV—XVI стст. У ім былі чатыры каменныя вежы-брамы: Ветраная, Каралеўская, Алейная і Дубровенская. Ад Дубровенскай брамы да замка ішла мураваная сцяна з амбразурамі. Новыя, больш далёкія гарадскія пасады акаляў Палявы, або Дальні, вал даў-
Аздоба акна Барысаглебскай царквы ў Магілёве. Другая палова XVII ст. Малюнак XIX ст.
жынёй больш за 5 км. Яго праразалі восем драўляных брам.
У адрозненне ад Гродна і Слоніма каталіцкія храмы ў Магілёве не займалі пануючага становішча і іх было няшмат. Асноўнай вертыкаллю горада разам з васьміграннай ратушнай вежай была чатырох’ярусная званіца брацкага манастыра. Значную плошчу ў цэнтральнай частцы (Старым горадзе) займалі ансамблі брацкага і Спаскага манастыроў і фарнага касцёла. Самым прыгожым будынкам Магілёва XVII ст. быў Богаяўленскі сабор брацкага манастыра, збудаваны ў 1633—1636 гг. Гандлёвая плошча перад ратушай была забудавана аднапавярховымі мураванымі і драўлянымі крамамі. Тут жа знаходзіўся гарадскі арсенал.
ПАЛАЦЫ I ПАРКІ
jBRgggg часы барока замкі паступова страчваюць свае абарончыя функцыі, і замкавае будаўніцтва трансфармуецца ў палацава-замкавае. ПрыЙЕоЯІ чым у перыяд ранняга барока замкавыя палацы яшчэ маюць бастыённыя ўмацаванні, a ў часы сталага і позняга — цалкам ператвараюцца ў звычайныя грамадзянскія пабудовы.
Узвядзенне Гальшанскага замка прыпадае на мяжу XVI і XVII стст. Асноўную абарончую функцыю ў ім выконвалі земляныя валы і бастыёны з сістэмай абваднення, што знаходзілася даволі далёка ад палаца. Палац, трохпавярховы будынак прамавугольнага абрысу, меў глыбокія сутарэнні, перакрытыя скляпеннямі, і вялікі квадратны ўнутраны двор. Па вуглах палаца стаялі шасцігранныя вежы. У выглядзе вежы была пабудавана і брама, насупраць якой знаходзілася капліца.
Гаспадар палаца, Павел Сапега, адзін з самых багатых беларускіх магнатаў, не шкадаваў грошай на ўпрыгожванне палаца. Сцены былі аздоблены ляпным дэкорам, які цалкам знішчаны ў XVIII ст., падлога ў асноўных залах выкладзена з фігурных паліваных плітак зя-
лёнага і карычневага колеру. Каміны і столі былі аздоблены стукавай * ляпнінай, пакоі ацяплялі печы з паліхромнай кафлі разнастайнай формы. Архітэктура Гальшанскага замка мае шмат агульнага з нідэрландскім дойлідствам таго часу. Уплыў нідэрландскай эстэтыкі адлюстраваўся пераважна ў элементах дэкору.
Другім замкам гэтага часу, які таксама ўвасобіў некаторыя рысы паўночнага барока, з’яўляецца замак у вёсцы Смаляны Аршанскага раёна. Ен быў задуманы як прадстаўнічая палацавая рэзідэнцыя заможнага магната. На карысць яго грамадзянскага характару сведчаць вялікія вокны з прыгожымі ліштвамі, мастацкая размалёўка ў інтэр’ерах, шыкоўныя каміны. Асноўны аб’ём палаца быў складзены з чырвонай цэглы ў тэхніцы галандскай муроўкі (чаргаванне рада тычкоў і рада тычкоў і лажкоў, што таксама чаргаваліся) і пазней пакрыты тынкоўкай. Да нас дайшлі толькі рэшткі галоўнай пяціграннай вежы з выразным рэльефным дэкорам.
У XVIII ст. значна перабудоўваецца цэнтральны корпус Нясвіжскага замка, які набывае рысы барока. Звяртае на сябе ўвагу архітэктурна-мастацкае рашэнне
Замак у Нясвіжы. Галоўны фасад. Фота В. Дубінкі
Замак у Нясвіжы. Бакавы фасад. Фота В. Дубінкі
галоўнага фасада палаца. Ен вельмі пластычны за кошт скульптурнай ляпніны, пілястраў і аб’ёмнага дэкору, сярод якіх вылучаецца франтон з гербам.
У перыяд позняга барока на Беларусі развіваецца садова-паркавая архітэктура. Адзін з самых старых паркаў— летняя рэзідэнцыя Радзівілаў парк «Альба» ў ваколіцах Нясвіжа. Парк займаў значную плошчу (каля 200 га) і падзяляўся на пейзажную і рэгулярную часткі. Тут былі пабудаваны летні палац, эрмітаж, марское і артылерыйскае вучілышчы, мануфактура па вырабе шпалераў, цікавы запаведнік-звярынец. Рэшткі гэтага парка — алеі, каналы, экзатычныя расліны — і зараз прывабліваюць наведвальнікаў.
У другой палове XVIII ст. рэзідэнцыя Сапегаў у мястэчку Ружаны перабудоўваецца ў цудоўны палацавы ансамбль, які вельмі добра гарманіруе з навакольным пейзажам. Асноўная задума прыдворнага архітэктара Сапегаў Яна Бекера заключалася ў спалучэнні галоўнага і двух дапаможных карпусоў, аб’яднаных велічнай аркадай уязных брам паміж бакавымі флігелямі.
Акрамя параднага двара ў склад ансамбля ўваходзілі сады, парк і аранжарэя. Ва ўсходнім корпусе быў тэатр, а ў заходнім — карцінная галерэя. Уражвае і зараз галоўная брама ў выглядзе трыумфальнай аркі, аздобленая разнымі картушамі. Усе будынкі комплексу былі ўпрыгожаны руставанымі пілястрамі, ляпной скульптурай і гірляндамі. У цэнтры галоўнага фасада палаца вылучаўся порцік з падвойнымі калонамі і пілястрамі.
АПОШНІ ЎЗДЫМ БАРОКА
рхітэктура позняга барока на тэрыторыі Беларусі ў мастацтвазнаўчай літаратуры атрымала назву віленскага барока, бо зарадзілася гэтая архітэктурная плынь у сталіцы Вялікага княства Літоўскага. Помнікі віленскага
барока вылучаюцца маляўнічым сілуэтам, вельмі пластычным вырашэннем фасадаў, фігурнымі атыкавымі франтонамі, узнёслымі ажурнымі шмат’яруснымі вежамі, што нібыта стрэлы імкнуцца ў неба.
Значную ролю ў стварэнні своеасаблівай архітэктурнай школы віленскага барока адыграў архітэктар Ян Кшыштаф Глаўбіц. На Беларусі ён кіраваў перабудовай полацкага Сафійскага сабора, рэканструкцыяй Мсціслаўскага касцёла кармелітаў, збудаваў касцёл у Сталовічах, архірэйскі палац і Спаскую царкву ў Магілёве.
Талент Глаўбіца найбольш яскрава праявіўся пры капітальнай перабудове Полацкай Сафіі. Былы праваслаўны сабор быў цалкам уключаны ў цела новай пабудовы. Яшчэ раней, у XVI альбо XVII ст., са старой плінфы і камянёў былі зроблены новыя заходнія апсіды. Глаўбіц павярнуў на дзевяноста градусаў на поўдзень
галоўны фасад новага сабора, велічныя стромкія вежы якога, адлюстроўваючыся ў паўнаводнай Дзвіне, здаваліся мачтамі магутнага карабля.
Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займаў васьмікалонны алтар, верх якога вянчала фрэскавая кампазіцыя «Святая Тройца».
Гзымсы верхніх і ніжніх ярусаў алтара аздаблял'і шматлікія скульптуры. Цёплы палевы тон сцен спалу-
Фрагмент ляпнога дэкору Полацкай Сафіі. XVIII ст. Фота В. Дубінкі
чаўся з пазалотай і белізной галоўнага алтара, Абразы і каляровыя плямы картушаў трапна дапаўнялі паліхромію інтэр’ераў. Сонечнае святло, што свабодна лілося праз вялікія вокны галоўнага нефа, стварала пачуццё ўзнёсласці і лёгкасці.
Аб арыентацыі на шыкоўнае, сталічнае барока сведчыць і рэканструкцыя інтэр’ера Мсціслаўскага карме-
ліцкага касцёла, праведзеная пад уплывам Глаўбіца: архітэктурная дасканаласць агульнага рашэння і асобных кампазіцый, прысутнасць маляванага і ляпнога дэкору. Акрамя біблейскіх сюжэтаў, якімі былі размаляваны сцены і скляпенні, у цэнтральным нефе змешчаны дзве батальныя сцэны, сюжэты якіх заснаваны на мясцовых падзеях 1654 г., калі горад быў узяты штурмам. Акрамя іх у алтарнай частцы сіметрычна размешчаны
Батамная сцэна. Фрэскавы роспіс у Мсціслаўскім кармеліцкім касцёле. XVIII ст. Здымак пачатку XX ст.
два медальёны з партрэтамі невядомых фундатараў — асоб, што фінансавалі будаўніцтва касцёла. Пасля рэстаўрацыі гэтага унікальнага помніка беларускага барока тут размесціцца філіял гістарычна-археалагічнага музея. У гэты час быў распісаны і кармеліцкі касцёл у Магілёве.
У першай палове XVIII ст. некаторыя архітэктурныя помнікі Беларусі набываюць рысы ракако, мастацкага стылю, які ўзнік у Францыі і паступова распаўсюдзіўся па Еўропе. Для будаўнічых канструкцый ракако ўласцівы раслінныя формы, ілюзорнае пашырэнне ўнутранай прасторы за кошт вялікай колькасці люстэрак, пазалоты і крышталю. Рысы ракако ўвасоблены ў архітэктуры слонімскага касцёла св. Андрэя. Гэта двухвежавы ад-
Кармеліцкі касцёл у Магілёве. XVIII ст. Фрэскавы роспіс у галоўным алтары. Фота У. Суцягіна
нанефавы храм, у якім большасць элементаў знешняга дэкору сканцэнтравана на галоўным фасадзе: складаныя, шматпрофільныя пілястры, фігурны франтон, аздоблены валютамі, глыбокія нішы з драўлянай скульптурай. Хвалістую прасторавую структуру надаюць фасаду вежы, пастаўленыя пад вуглом. Рысы рака-
ко мелі i асноўныя элементы інтэр’ера: алтар, амбон* і хоры.
Акрамя звычайнай двухвежавай базілікі ў XVIII ст. існавалі і іншыя аб’ёмна-прасторавыя рашэнні. Да іх можна аднесці Мядзельскі касцёл кармелітаў, узведзены ў 1754 г. Ен мае цэнтрычную канструкцыю, завершаную вялікім гранёным купалам. Фасады аздоблены прафіляванымі пілястрамі, калонамі, валютамі, каванымі агароджамі балконаў. Элементы ракако прысутнічаюць і ў інтэр’еры храма. Нішы для скульптур упрыго-
Касцёл св. Андрэя ў Слоніме. Фота В. Дубінкі
Касцёл св. Андрэя ў Слоніме. XVIII ст. Фрагмент ляпнога дэкору на скляпенні галоўнага нефа. Здымак У. Суцягіна
жаны ляпнымі ракавінамі, па ўсім перыметры сцен праходзяць парныя пілястры з капітэлямі.
У другой палове XVII — першай палове XVIII ст. інтэр’еры беларускіх палацаў сталі аздабляць распісной паліванай керамікай: рознымі дэкаратыўнымі талеркамі з іраслінным арнаментам, якія мелі ў донцах спецыяльныя дзірачкі для мацавання на сценахі і паліцах.
У канцы XVIII ст. у мураваным беларускім дойлідстве паступова пачынаюць праяўляцца рысы класіцызму. Існуе шмат помнікаў гэтага перыяду, дзе спалучаюцца элементы барока і класіцызму. У якасці прыкладу можна прывесці Успенскі сабор у вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна. Пабудаваны ў 1650 г. у стылі барока, ён меў дзве вежы і характэрны базілікальны план. У першай палове XIX ст. вежы былі разабраны, зменены форма светлавога барабана, купала і дэкор на фасадах, але інтэр’ер храма захаваўся і дае нам уяўленне аб стане позняга барока на Беларусі.
ІМКНЕННЕ ДА РЭГУЛЯРНАСЦІ
асля трох падзелаў у канцы XVIII ст. Рэч Паспалітая знікла з палітычнай карты Еўропы. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, дзе панавала новая архітэктурная плынь — класіцызм, што ў перакладзе з
лацінскай мовы азначае «ўзорны». Яго сутнасць праявілася ў паўтарэнні антычнай класікі і грунтавалася на традыцыях Адраджэння. Гэты стыль адразу стаў універсальным і ахапіў усе жанры мастацтва і літаратуры. Рускі класіцызм разглядаў горад як дакладную рэгулярную схему — прамавугольную або многавугольную ў плане. Адпаведна з гэтым прынцыпам пачалі перапланоўваць і беларускія гарады. Рэалізацыю гэтых планаў затрымала напалеонаўскае нашэсце 1812 г., і таму перабудаванні найбольш закранулі гарады ўсходняй Беларусі, перапланіроўка якіх пачалася з 1778 г. Ажыццяўленне праектаў прадугледжвала перш за ўсё ўзвядзенне адміністрацыйных будынкаў: прысутных месцаў, дамоў губернатараў, ратуш. Напрыклад, рэарганізацыя гарадскога цэнтра Магілёва пачалася з Гандлёвай плошчы. Тут узводзяцца будынак губернскай