Старонкі мураванай кнігі
Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
Архітэктурны стыль — гэта сукупнасць характэрных асаблівасцей, асноўных рыс архітэктуры пэўнага часу і пэўнага народа. Ен уключае не толькі элементы дэкору фасадаў і інтэр’ераў будынкаў, але і ўласцівыя для канкрэтнай гістарычнай эпохі прыёмы пабудовы планаў і аб’ёмных кампазіцый збудаванняў, а таксама будаўнічыя матэрыялы, канструкцыі, тыповыя формы і матывы мастацкага аздаблення. Архітэктура яскрава высвятляе сапраўдны характар гістарычнай эпохі незалежна ад таго, ці выкарыстаны ў ёй новыя стылёвыя формы ці запазычаны старыя. Характэрныя асаблівасці эпохі адлюстроўваюцца ў абліччы нават тых будынкаў, стваральнікі якіх хацелі паўтарыць сваіх папярэднікаў.
Архітэктурнымі помнікамі мы называем тыя творы дойлідства, у якіх найболып яскрава ўвасоблены характэрныя архітэктурна-мастацкія рысы і дасягненні пэўнай эпохі.
Вяршыняй творчага генія дойліда з’яўляецца архітэктурны ансамбль — спалучэнне шэрага збудаванняў, якія складаюць мастацка-планіровачнае адзінства і гарманічна ўзаемазвязаны паміж сабой у прасторы. Архітэктурныя ансамблі не заўжды ўзнікаюць па задуме аднаго архітэктара і будуюцца адразу. Даволі часта яны ствараюцца паступова, на працягу доўгага часу, некалькімі пакаленнямі дойлідаў. Унікальным архітэктурным ансамблем на Беларусі можна назваць Стары замак у Гродне, які ўяўляе сабой сістэму пабудоў XII— XVIII стст.
Асобны раздзел архітэктуры складае горадабудаўніцтва. Яно ўключае гарады і вёскі з іх плошчамі, паркамі, вуліцамі, мастамі, краявідамі, планіроўку населеных пунктаў, сістэму рассялення насельніцтва ў залежнасці ад транспартных камунікацый і вытворчых зон. Прасторавая кампазіцыя паркаў і садоў, зон адпачынку і прыродных запаведнікаў — галіна садова-паркавай архігэктуры.
Неад’емная частка архітэктуры — інтэр’ер, унутраная прастора будынка альбо памяшкання і тыя рэчы, якія ў ёй знаходзяцца. Нярэдка гэта скульптура, фрэскавы і алейны роспіс, вырабы дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (кафляныя печы, мэбля, дываны, габелены, маёлікавыя або фаянсавыя вазы і г. д.). Інтэр’ер больш за ўсе астатнія кампаненты архітэктурнага помніка рэагуе на змену густаў і моды і таму горш захоўваецца. Ен гіне ў першую чаргу падчас рамонтаў і розных сацыяльных канфліктаў. Большасць помнікаў беларускай архітэктуры ў выніку шматлікіх войнаў, пажараў і перабудоў цалкам альбо часткова страціла свае пачатковыя інтэр’еры.
Дойлідства нацыянальнае па сваім характары, што выяўляецца ў мясцовых асаблівасцях архітэктуры той ці іншай краіны або рэгіёна. Яны залежаць ад умоў гістарычнага развіцця, узроўню эканомікі і культуры, этнічных і мастацкіх традыцый. Гэта ў большай ступені датычыцца драўлянай архітэктуры.
У манументальным дойлідстве мясцовыя традыцыі
арганічна спалучаюцца з традыцыямі агульнымі для многіх краін і рэгіёнаў, у чым праяўляецца ўзаемны ўплыў мастацтва розных народаў, кожны з якіх уносіць свой уклад у скарбніцу сусветнай архітэктуры.
Помнікі манументальнага дойлідства, узведзеныя з трывалых будаўнічых матэрыялаў, у першую чаргу з каменю і цэглы, захаваліся значна лепей, чым драўляныя будынкі народнай архітэктуры, і дайшлі да нас з больш даўніх часоў.
ПАЧЫНАЛЬНІКІ
шчэ некалькі гадоў назад можна было ўбачыць дзе-нідзе неахайныя адносіны, пашкоджанне ці нават разбурэнне каштоўных помнікаў старажытнага дойлідства. Цяпер становішча паступова мяняецца. Вялікая ўвага нашай дзяр-
жавы і грамадства да справы патрыятычнага выхавання савецкага чалавека на багатых гістарычных і культурных традыцыях мінулага перамянілі стаўленне да помнікаў старажытнасці. Без наглядных прыкладаў немагчыма сапраўднае патрыятычнае выхаванне нашай моладзі. Як немагчыма і ўсебаковае развіццё сучаснай культуры.
Яшчэ ў 1918 г. У. I. Ленін назваў помнікі манументальнага дойлідства «каменнымі агітатарамі», якія ўвасобілі ў сваіх мурах жыццё, працу, ахвяры, адвагу і розум народа. Нездарма ў Асноўным Законе нашага жыцця — Канстытуцыі СССР—у артыкуле 68 гаворыцца пра тое, што ахова помнікаў — пачэсны абавязак кожнага савецкага грамадзяніна.
Якія ж будынкі і пабудовы мы лічым помнікамі горадабудаўніцтва і архітэктуры? Гэта архітэктурныя ан-
самблі і комплексы, забудова гістарычных цэнтраў, кварталаў, плошчаў, вуліц, рэшткі старажытнай планіроўкі і забудовы гарадоў і іншых населеных пунктаў; грамадзянская, прамысловая, ваенная, культавая архітэктура і народнае дойлідства.
Сярод гарадоў і населеных пунктаў Беларусі, якія маюць выключную па сваёй каштоўнасні архітэктурную і горадабудаўнічую спадчыну, можна назваць у першую чаргу Гродна, Нясвіж, Навагрудак, Слонім, Гомель, Пінск, Мінск, Полацк, Віцебск, Кобрын, Мір, Магілёў, Мсціслаў, Паставы, Ружаны.
Каб добра ахоўваць архітэктурную спадчыну, яе трэба як след ведаць і вывучаць. Гэтай пачэснай справай займалася некалькі пакаленняў гісторыкаў архітэктуры, мастацтвазнаўцаў, рэстаўратараў, археолагаў.
Цікавасць да манументальных помнікаў дойлідства ў многіх еўрагіейскіх краінах праявілася ўжо ў XVIII ст. Але канчаткова новае стаўленне да нацыянальнай архітэктуры сфарміравалася ў першай палове XIX ст. пад уплывам эстэтыкі рамантызму, што выявілася найперш у літаратуры. Раман Віктора Гюго «Сабор Парыжскай божай мацеры» зрабіў для аховы помнікаў архітэктуры значна больш, чым маглі б зрабіць якія-небудзь пастановы французскага ўрада, бо ён адкрыў вочы французам на мастацкія вартасці гэтага унікальнага помніка гатычнай архітэктуры.
Пад уплывам рамантызму пачалі паступова вывучаць помнікі дойлідства і ў Расійскай імперыі, у склад якой уваходзіла тады Беларусь. Першымі звярнулі ўвагу на старажытныя замкі і бажніцы гісторыкі, мастакі, краязнаўцы і археолагі. Наш зямляк Тэадор Нарбут, аўтар шматтомнай гісторыі беларускага і літоўскага народаў даследаваў Лідскі замак, асабліва замкавыя вежы, рэшткі якіх тады яшчэ захоўваліся на значную вышыню. Другі гісторык, Міхал Балінскі, апісаў Крэўскі і Гальшанскі замкі, вывучаў помнікі Смаргоні, Лоска, Ляхавіч, Слуцка, Быхава, Пінска і іншых гарадоў.
Адным з першых пачаў рабіць замалёўкі беларускіх помнікаў архітэктуры мастак Іосіф Пешка. У яго акварэлях знайшлі адлюстраванне гістарычныя цэнтры і асобныя помнікі Віцебска, Магілёва, Гродна, Мінска,
1 Narbutt Т. Dzieje narodu Litewskiego. Wilno, 1835—1841. T. 1—9.
Нясвіжа, Ліды, Навагрудка, Смалян, Любчы. Замалёўкі архітэктурных аб’ектаў Ліды, Навагрудка і Пінска рабілі Міхал Кулеша і іншыя мастакі. Але найбольшую спадчыну пакінуў вядомы графік і кампазітар Напалеон Орда, ураджэнец вёскі Варацэвічы (Іванаўскі р-н). Ен шмат падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Польшчы і Літве, замалёўваў мясціны, звязаныя з жыццём вядомых людзей, асобныя помнікі дойлідства і архітэктурныя ансамблі. Многія з яго работ былі выдадзены ў выглядзе альбомаў літаграфій у Варшаве.
Унеслі свой уклад у даследаванне помнікаў архітэктуры і археолагі. Яшчэ ў канцы XVIII ст. былі зроблены раскопкі аднаго са старажытных храмаў у Бельчыцкім манастыры (у ваколіцах Полацка). Раскапана унікальнае збудаванне — храм-трыконх *, які меў чатыры квадратныя слупы і тры бакавыя конхі (паўцыркульныя выступы, падобныя да апсід і прыстасаваныя да царкоўных спеваў). Падобныя храмы характэрны для Балгарыі і Сербіі.
Помнікі старажытнай архітэктуры Беларусі — замкі,
Бельчыцкі манастыр у Полацку. Раскопкі храма XII ст. Акварэль I. Трутнева 1886 г. Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнюскага універсітэта
цэрквы, касцёлы і інш.— вывучаў вядомы беларускі археолаг XIX ст. Канстанцін Тышкевіч, які стварыў у сябе на радзіме, у Лагойску, музей старажытнасцей.
Вывучэнне беларускай архітэктуры значна замарудзілася пасля падаўлення царызмам нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гг. Гісторыя і культура беларусаў у афіцыйных выданнях і падручніках трактаваліся толькі з манархічных, вялікадзяржаўных і клерыкальных пазіцый. Сваю пэўную ролю ў прапагандзе шавіністычных ідэй адыграла і праваслаўная царква. Рэшткі праваслаўных храмаў XI—XVI стст. падаваліся ёю як сведкі «праваслаўнай даўніны», супрацьпастаўляліся больш познім помнікам архітэктуры, якія лічыліся элементамі «польскай культуры». У сваю чаргу польская буржуазная навука праводзіла нацыяналістычную палітыку і разглядала беларускія архітэктурныя помнікі як польскія ці ў лепшым выпадку як літоўскія.
Нягледзячы на гэта, рускія і польскія даследчыкі XIX— пачатку XX ст. сабралі вялікі факталагічны матэрыял па гісторыі архітэктуры Беларусі. Былі абследаваны шматлікія помнікі, зроблены іх замалёўкі, першыя абмеры, часам і невялікія раскопкі. У 60—70-я гады XIX ст. на Беларусі працаваў рускі мастак і археолаг Дзмітрый Струкаў. Ен вывучаў старажытныя помнікі полацкага (Спаскі манастыр, Сафійскі сабор, Мікалаеўскі сабор) і віцебскага (Благавешчанская царква, Маркаў манастыр) дойлідства, Браслава і Мінска.
У канцы XIX—пачатку XX ст. на Беларусі працавалі прадстаўнікі рускай дэмакратычнай інтэлігенцыі Пётр Пакрышкін і Уладзімір Суслаў. Пакрышкін, адзін з лепшых тагачасных рэстаўратараў, вывучаў Полацкую Сафію, Каложу, царкву ў Супраслі і Лідскі замак. Ен першы знайшоў рэшткі слупоў і муроў помніка XI ст. у час рамонту Полацкай Сафіі і прапанаваў рэканструкцыю першапачатковага аблічча Каложскай царквы. Суслаў упершыню на Беларусі распрацаваў у 1903 г. праект рэстаўрацыі (і потым здзейсніў яго) Камянецкай вежы— помніка XIII ст.
3 развіццём фотасправы помнікі дойлідства сталі з'яўляцца на фотаздымках і паштоўках. У архівах Ленінграда і Вільнюса захоўваюцца вялікія калекцыі здымкаў і старых паштовак з выявамі архітэктурных помнікаў Беларусі. Шмат такіх паштовак сабралі і калекцыя-
неры. Адзін з іх, Вячаслаў Целеш, выдаў вельмі цікавую кніжку «Мінск на старых паштоўках (Канец XIX—пачатак XX ст.)». У першай палове XX ст. найбольшую вядомасць атрымалі фотаздымкі помнікаў беларускага і літоўскага дойлідства, зробленыя Янам Булгакам.
Праект рэстаўрацыі Каложскай царквы ў Гродне, выкананы П. Пакрышкіным на пачатку нашага стагоддзя. Архіў Інстытута археалогіі AH СССР. Ленінград
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вывучэнне помнікаў старажытнага беларускага дойлідства пачало імкліва развівацца. Працы вядомых беларускіх вучоных — мастацтвазнаўцы Міколы Шчакаціхіна і археолага Івана Хозерава — і зараз маюць вялікую навуковую каштоўнасць.